Змяненне зычных [л], [в] на [ў]  
1 Гісторыя [ў]
Які [в] у старажытнейшую эпоху агульнаўсходнеславянскай мовы:
Дыялекты, якія пасля падзення рэдукаваных захавалі губна-губны [w],
У дыялектах, дзе ў эпоху падзення рэдукаваных [в] быў губна-зубным
2 Фанетычны шлях пераходу [л] у [ў]
3 Нефанетычны пераход [л] у [ў]
4 Асаблівасці адлюстравання [ў] у старабеларускіх пісьмовых помніках
З ХІV ст.
У Статутах Вялікага Княства Літоўскага
У старабеларускіх творах, напісаных лацінкай
143.50K
Category: lingvisticslingvistics

Змяненне зычных [л], [в] на [ў]

1. Змяненне зычных [л], [в] на [ў]  

Змяненне
зычных
[л], [в] на [ў]

2.

1 Гісторыя [ў] (у нескладовага).
2 Фанетычны шлях пераходу [л] у [ў].
3 Нефанетычны пераход [л] у [ў].
4 Асаблівасці адлюстравання гука [ў] у
старабеларускіх пісьмовых помніках.

3. 1 Гісторыя [ў]

Гук [ў] - въ, вь,
пасля страты слабых канцавых
рэдукаваных [ъ], [ь]
[в] апынуўся на канцы слова або
перад зычным:
сыновъ – сыноў,
правьда – праўда.

4. Які [в] у старажытнейшую эпоху агульнаўсходнеславянскай мовы:

• білабіяльны (губна-губны)
• губна-зубны
На канец Х – пачатак ХІ ст. у асобных
усходнеславянскіх дыялектах існаваў
губна-зубны [в], а ў іншых – білабіяльны
зычны [w].

5. Дыялекты, якія пасля падзення рэдукаваных захавалі губна-губны [w],

ведаюць пераход [в] → [у (ў)]
губна-губны [w] – санант
- перад наступным зычным ён
паводзіць сябе як галосны,
- перад наступным галосным – як
зычны: трава – траўка.

6. У дыялектах, дзе ў эпоху падзення рэдукаваных [в] быў губна-зубным

[в] на канцы слоў і перад зычным
адбывалася аглушэнне [в] і
з’яўленне на
ўсходнеславянскай глебе [ф]:
тра[ф]ка.

7. 2 Фанетычны шлях пераходу [л] у [ў]

адбываўся пасля галосных [о], [е],
што паходзілі з [ъ], [ь] перад
зычнымі (у спалучэннях *tьlt, tъlt):
вълкъ – воўк,
мълчати – маўчаць,
шьлкъ – шоўк

8.

Фанетычнае змяненне [л] у [ў] пачало
адлюстроўвацца ў помніках з ХV ст. –
товстыи, довгъ.
• У словах тыпу палка, гарэлка [л]
захаваўся і не змяніўся на [ў], бо перад
[л] не было галоснага па паходжанні з
[ъ], [ь] (палъка, горѣлъка).
• У словах тыпу асёл, стол змянення не
было, таму што пасля [л] не было
зычнага (осьлъ, столъ).

9. 3 Нефанетычны пераход [л] у [ў]

адбываецца паводле граматычнай
аналогіі ў дзеяслоўных формах
прошлага часу – былых
дзеепрыметніках на -л- адзіночнага
ліку рабіў, гаварыў (робилъ,
говорилъ),
калі -л- быў пасля галосных, на канцы
слова (у інтэрвакальным становішчы
змянення няма: рабіла).

10.

Змяненне [л] – [ў] ажыццяўлялася
пад ўплывам формаў іншага
дзеепрыметніка на -въ, дзе
пераход адбыўся па фанетычных
заканамернасцях:
робивъ – рабіў, робилъ – рабіў,
носивъ – насіў.

11. 4 Асаблівасці адлюстравання [ў] у старабеларускіх пісьмовых помніках

Гук [у], які узнік на месцы старажытнага
гука [в] пасля страты рэдукаваных [ъ],
[ь] пачаў адлюстроўвацца ў кірылаўскіх
помніках пісьменнасці даволі рана.

12.

[у] на месцы этымалагічнага [в] - ХІІІ ст.:
оузѧти оульсти оу корабль (Галіцкае
Евангелле, 1266),
оуторникъ (Ноўгарадская Кормчая,
1282),
оуздоумалъ, дооулеетъ (Смаленская
грамата, 1229).
У граматах ХІІІ ст. назіраецца напісанне у
на месцы спрадвечнага в асабліва ў
прыназоўніках і на пачатку слова: у
вьрхъ, уздумалъ, оу Ризѣ, оу
Смольнескѣ.

13. З ХІV ст.

змена [в] на [у] адлюстроўваецца больш
трывала: писанъ у Лавришове.
У старабеларускіх кірылаўскіх пісьмовых
помніках гук [ў] часцей адлюстроўваўся
праз літару в.
У “Літоўскай метрыцы” (ХV-ХVІ ст.)
адзначаецца пераход пачатковага [у] –
[ў] (на пісьме праз в): вбийца, вживати,
вмова, впросити, вчинити.

14. У Статутах Вялікага Княства Літоўскага

, як і ў іншых старабеларускіх помніках,
напісаных кірыліцай, сустракаецца
своеасаблівае абазначэнне [ў] праз ув,
што разам з пераходам [в] – [ў] перадае
прыстаўны зычны, бо такое
абазначэнне назіраецца звычайна
перад пачатковымі [о]:
ув обозе, ув обороне, ув осень.

15. У старабеларускіх творах, напісаных лацінкай

адлюстроўваецца змяненне [в]
на [ў] і з’яўленне [ў] на месцы
спрадвечнага [л]. [ў] - u: byu,
krou, prauda (“Камедыя”),
- w: byw, prawda, wiedaw (“Доктар
па прымусу”).
English     Русский Rules