Гістарычная фанетыка беларускай мовы. Фанетычныя асаблівасці мовы дапісьмовай эпохі
Прадмет даследавання гістарычнай фанетыкі
У фанетычнай сістэме ўсходнеславянскіх моў 2 перыяды:
Гукавая сістэма ўсходнеславянскіх гаворак дапісьмовай пары
закон адкрытага склада
закон узрастаючай гучнасці склада
закон складовага сінгарманізму
Сістэма вакалізму дапісьмовай пары
Моцнае становішча рэдукаваных ъ, ь:
Cлабое становішча рэдукаваных ъ, ь:
Насавыя галосныя
Усходнія славяне страцілі начавыя гукі не пазней за 10 ст.
Сістэма кансанантызму дапісьмовай эпохі
Cупрацьпастаўленне глухіх-звонкіх у старажытнарускай мове
Толькі для адной пары [с]-[з] было адно становішча
191.50K
Category: lingvisticslingvistics

Гістарычная фанетыка беларускай мовы. Фанетычныя асаблівасці мовы дапісьмовай эпохі

1. Гістарычная фанетыка беларускай мовы. Фанетычныя асаблівасці мовы дапісьмовай эпохі

2.

1 Прадмет і задачы гістарычнай фанетыкі.
2 Гукавая сістэма ўсходнеславянскіх гаворак
дапісьмовай пары.
3 Сістэма вакалізму дапісьмовай пары.
4 Сістэма кансанантызму дапісьмовай эпохі

3. Прадмет даследавання гістарычнай фанетыкі

• вывучэнне гукавых працэсаў (новых
якасцей у фанемах і іх спалучэннях) ад
старажытных часоў да нашых дзён.

4. У фанетычнай сістэме ўсходнеславянскіх моў 2 перыяды:

• дапісьмовы (дагістарычны) –
узнаўляецца на падставе параўнальнагістарычнага вывучэння славянскіх і
неславянскіх моў;
• пісьмовы – прасочваецца на помніках,
адкуль здабываюцца зафіксаваныя ў іх
моўныя факты.

5. Гукавая сістэма ўсходнеславянскіх гаворак дапісьмовай пары

Асноўныя заканамернасці гукавой
сістэмы старажытнарускай
(агульнаўсходнеславянскай) мовы,
звязаныя са структурай склада:

6. закон адкрытага склада

– склад у агульнаўсходнеславянскай мове
заканчваўся толькі на складовы гук, у
большасці выпадкаў на галосны: сто-лъ, дворъ. Выключэнне складалі плаўныя р, л, якія
пасля рэдукаваных галосных перад зычнымі
былі складовымі, таму перад імі склады былі
адкрытымі: тъ-р-гъ, въ-л-къ. У выніку
перамяшчэння зычных да наступнага склада
ў пачатку склада дапускалася спалучэнне
зычных: ко-сть, зе-мля. У такіх выпадках
значэнне мела наступная заканамернасць;

7. закон узрастаючай гучнасці склада

• – склад пачынаўся з менш гучнага і
канчаўся больш гучным гукам.
Спалучэнне зычных ў пачатку складоў
пачыналіся зычнымі [с], [з] і (ці)
заканчваліся санорнымі зычнымі ([р],
[л], [н], [м], [в], або са спалучэння
зычных з першымі ): и-змѣ-ни-ти, безгъ-рѣ-шь-ны-и, ко-сть;

8. закон складовага сінгарманізму

(з грэчаскай мовы syn ‘разам’, garmonia
‘сувязь, сугучча’) – аб’яднанне ў межах
аднаго склада гукаў аднароднай
артыкуляцыі – або пярэдняга, або
непярэдняга ўтварэння: склад
фарміравалі спалучэнні:
• цвёрды зычны + непярэдні галосны,
• мяккі зычны + пярэдні галосны

9.

• пры ўтварэнні мяккіх зычных сярэдняя
частка спінкі языка паднімаецца да
адпаведнай сярэдняй часткі нёба,
артыкуляцыя мяккіх зычных
набліжаецца да артыкуляцыі галосных
пярэдняга рада.

10. Сістэма вакалізму дапісьмовай пары

• Галосныя гукі старажытнарускай
мовы (сістэма вакалізму (з лацінскай
мовы vox ‘голас’, vocal ‘галосны’)

11.

пад’ём
рад
пярэдні
верхні
и
сярэдні
h е ь
ніжні
ę (#)
сярэдні задні
ы
у ǫ(@)
лаб.
о ъ
лаб.
а

12.

Доўгія: и, h, ę (#), ы, у, ǫ
(@), а.
Кароткія: е, о.
Найкарацейшыя (рэдукаваныя): ъ, ь

13. Моцнае становішча рэдукаваных ъ, ь:

• пад націскам: сънъ, дъскоу, съхноути, тьща;
• перад складам са слабым рэдукаваным:
дьнь, правьдьна;
• перад спалучэннем гд: тъгда;
• у аднаскладовых словах тыпу: тъ, сь
(указальныя займеннікі)
• перад р, л, калі пасля р, л зычны: гърбъ,
вълна.

14. Cлабое становішча рэдукаваных ъ, ь:

• у канцы слова: столъ, домъ;
• перад складам з моцным рэдукаваным:
жьньць, сънъмъ;
• перад складам з галосным поўнага
ўтварэння: къто, съна, съто.

15. Насавыя галосныя

Змены дыфтангічных спалучэнняў і з’яўленне ў
праславянскай мове манафтонгаў было
выклікана дзеяннем закона адкрытага склада.
На існаванне насавых галосных (галосныя з
прыгукам насавога) у ранні перыяд існавання
агульнаўсходнеславянскай мовы ўказваюць
вельмі раннія запазычанні са
старажытнарускай мовы ў фінскай мове:

16.

kuontalo ‘пенька’ – старажытнарускае
кѪдель, а таксама чаргаванні тыпу
галосны – галосны + насавы зычны ў
сучасных усходнеславянскіх мовах, якія
сведчаць аб паходжанні гэтых галосных
з дыфтонгаў: пачаць – пачынаць, імя –
імёны, рускае звук – звонить, мять –
разминать.

17.

• Насавыя галосныя гукі зараз вядомыя
толькі польскай мове.
• Пэўныя іх рэшткі захаваліся ў
славянскіх гаворках Македоніі.

18. Усходнія славяне страцілі начавыя гукі не пазней за 10 ст.

Ужо ў самых ранніх помніках назіраецца
блытаніна напісання літар, якія абазначалі
насавыя галосныя: Астрамірава Евангелле:
почахъ – почѧхъ. Калі б Ѫ і оу, ѧ і я
асацыіраваліся з рознымі гукамі (насавым і
ненасавым), то блытаніны не ўзнікла б. Пры
гэтым неабходна памятаць, што фанетычная
з’ява перад тым, як пранікнуць у
пісьменнасць, павінна замацавацца ў мове.
Калі літары змешваюцца ў 11 ст., то насавыя
галосныя страчаны многа раней.

19. Сістэма кансанантызму дапісьмовай эпохі

• У гукавой сістэме старажытнарускай мовы
доўгі час не было губнога [ф], які пазней
пачаў з’яўляцца ў запазычаных словах
грэчаскага, а потым лацінскага паходжанняў:
порфира, Филиппъ. Першапачаткова [ф]
сустракаўся ў помніках стараславянскай
мовы, пазней праз пасрэдніцтва
кніжнаславянскай мовы пранік у
старажытнарускую літаратурную мову. У
народнай мове [ф] замяняўся ў запазычаных
словах на [п] ці спалучэнні [хв]: парус (з
грэчаскай мовы faros), Осіп (Iosif), Степан
(Stefanos).

20.

• Замацаванне [ф] у
агульнаўсходнеславянскай
(старажытнарускай) мове адбылося
пазней за 12-13 ст., калі развіццё
сістэмы старажытнарускай мовы
прывяло да з’яўлення [ф] на ўласнай
усходнеславянскай глебе ў выніку
аглушэння губно-зубнога [в] (аглушэнне
вядома зараз рускай мове).

21.

• Пярэднеязычныя гукі [з], [ц], [с], [д], [т],
[р], [л], [н] у старажытнарускай мове
вымаўляліся толькі мякка або цвёрда і
змякчона ў залежнасці ад спалучэння іх
з пэўнымі галоснымі.

22.

• Заўсёды мяккія – шыпячыя [ж],[ч], [ш],
[щ], [жд], [j], афрыката [ц] (животъ,
чело, шьвьць), [з], [ц], [с], якія з’явіліся ў
выніку ІІ і ІІІ пераходных памякчэнняў
заднеязычных [г], [к], [х] (ІІ і ІІІ
палаталізацый) (руцѣ, кънязь, нозѣ,
отьць).
• Зацвярдзелыя ў старажытнарускай
мове – [г], [к], [х].

23.

• У старажытнарускай мове парнымі па
глухасці-звонкасці зычнымі былі [п]-[б],
[т]-[д], [с]-[з], [с’]-[з’], [ш]-[ж], [шч]-[жд], [к][г]. Астатнія зычныя былі няпарнымі па
глухасці-звонкасці: [в], [м], [н]-[н’], [р]-[р’],
[л]-[л’], [j] – заўсёды звонкія (санорныя),
[ц], [ч], [х] – заўсёды глухія.

24. Cупрацьпастаўленне глухіх-звонкіх у старажытнарускай мове

• здзяйснялася ў пазіцыі перад галоснымі і
выконвала фаналагічную ролю, было
сродкам адрознення словаформаў: пити –
бити, тѣло – дѣло, кость – гость. Пры
існаванні пар глухіх-звонкіх зычных
адсутнічала іх суаднесенасць, якая
назіраецца ў сучасных усходнеславянскіх
мовах, бо зычныя не маглі быць на канцы
слова і не існавала спалучэння звонкага з
глухім (дзеянне закона адкрытага склада):
коза – козъ, коса – косъ.

25. Толькі для адной пары [с]-[з] было адно становішча

дзе глухасць-звонкасць не адрознівалася. Гэта
пазіцыя [с]-[з] на канцы прыставак без-, въз-,
из-, роз-, раз-, якія спрадвечна не мелі
рэдукаванага галоснага пасля канцавога
зычнага з- і далучаліся да слова, якое
пачынаецца з зычнага. Калі пачатковы зычны
быў глухі, гэтыя прыстаўкі выступалі ў
выглядзе бес-, въс-, ис-, рос-, рас-, калі
наступны зычны – звонкі, прыстаўка
канчалася на з-: бесплодьныи – бездомьныи,
испустити – избѣжати.

26.

• Астатнія парныя глухія-звонкія мелі
гэтую прыкмету ў якасці пастаяннай,
заўсёды наяўнай, таму зычныя не
ўтваралі суадносных радоў.
English     Русский Rules