Similar presentations:
Правапіс галосных. Прынцыпы беларускага правапісу
1. Правапіс галосных
ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХу простых словах
2. Прынцыпы беларускага правапісу
АсноўныяДадатковыя
Фанетычны (слова перадаецца
на пісьме ў адпаведнасці з
літаратурным
вымаўленнем,
г.зн. “як чуецца, так і пішацца”):
малако, шчаўе, застрэшша…
Традыцыйны (слова пішацца ў
адпаведнасці з традыцыяй).
Параўнайце ўжыванне вялікай
літары ў беларускай, рускай і
англійскай мовах.
Марфалагічны
(на
пісьме
перадаецца моцна пазіцыя
гукаў, г.зн. “каб напісаць, трэба
праверыць”):
сцежка,
код,
усміхаешся…
Прынцып дыферэнцыраванага
напісання
(ад
напісання
залежыць значэнне слова):
(Якуб) Колас – (спелы) колас.
3. Правапіс галосных о - а ў словах простай структуры
• ó пішацца ў пачатку, сярэдзіне і на канцы слоўпасля цвёрдых і зацвярдзелых (орган, опера,
ночы, малако);
• о не пад націскам захоўваецца:
- у выклічніках і часціцах (ого, ой-ой-ой);
- у некаторых іншамоўных тэрмінах
(омметр,
оталарынголаг);
• у астатніх выпадках на месцы ненаціскнога о
пішацца літара а (позна – пазней, Чыкага,
Арлеан).
4. Правапіс галосных э - а ў словах простай структуры
Пад націскам э пішацца:• у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў пасля цвёрдых і
зацвярдзелых зычных: эра, трэсці, купэ;
• у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаванне,
нонсэнс;
• на канцы запазычаных слоў пасля зычных, акрамя л,
к: рэзюмэ, каратэ, піке, філе.
5. Правапіс галосных э - а ў словах простай структуры
Не пад націскам э захоўваецца:• у пачатку іншамоўных слоў: эвалюцыя, экран;
• у сярэдзіне неславянскіх запазычанняў пасля
зацвярдзелых [ж], [ш], [дж], [ч], [р], [ц] і [д], [т]: шэдэўр,
цэнзура, тэлевізар;
Ненаціскное э пераходзіць у а:
• у славянскіх словах: рака, сардэчны;
• у словах, даўно запазычаных з неславянскіх моў:
літаратура, характар;
• на месцы ненаціскных фіналяў -аль, -ар: шніцаль, лідар.
!!! Ва ўласных імёнах фіналі -эль, -эр захоўваюцца: Пітэр,
Юпітэр.
6. Звярніце ўвагу!
• У некаторых іншамоўных словах на месцыэтымалагічнага э традыцыйна пішацца літара ы:
інжынер, дрызіна, цырымонія, рысора, марыва,
зарыва, брызент, канцылярыя, почырк, рызіна.
• У некаторых словах са спалучэннямі ро, ло
адбыўся пераход ненаціскнога о ў ы: дрогкі –
дрыжаць, кроў – крывавы, брод - брысці.