Барыс Сачанка – 90 гадоў з дня нараджэння 
785.23K
Category: literatureliterature

Барыс Сачанка

1. Барыс Сачанка – 90 гадоў з дня нараджэння 

Дзяржаўная установа культуры
«Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Краснапольскага раёна»
Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Ткачова
Барыс Сачанка –
90 гадоў з дня нараджэння
Віртуальная выстава-агляд

2.

Я пра свой народ вельмі высокай
думкі… Паспрабуйце любіць Беларусь не
здалёку, а зблізку, такую, якая яна ёсць.
Паверце, яна вартая таго!
Барыс Сачанка
Барыс Іванавіч
Сачанка
(1936-1995)
беларускі пісьменнік, член Саюза
пісьменнікаў Беларусі

3.

Нарадзіўся Б. Сачанка ў в. Вялікі Бор Хойніцкага раёна
Гомельскай вобласці ў сям’і рабочага.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 г. разам з
бацькамі быў вывезены ў Германію. Пасля вызвалення (летам 1945 г.)
вярнуўся на радзіму. Восенню пайшоў у першы клас Вялікаборскай
сямігодкі, потым вучыўся ў Хойніцкай сярэдняй школе.
У 1955 г. Б. Сачанка паступіў на аддзяленне журналістыкі
філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.
I. Леніна. Вучобу (з 1958 г.) сумяшчаў з работай у часопісе «Вожык» спачатку быў карэктарам, потым фельетаністам. Пісаў вострыя
крытычныя артыкулы, гумарэскі, сатырычныя замалёўкі.
У 1960 г. Б. Сачанку прынялі ў Саюз пісьменнікаў БССР. У
гэтым жа годзе ён пачаў працаваць у аддзеле прозы часопіса
«Полымя».
У 1976 г. быў выбраны сакратаром праўлення Саюза
пісьменнікаў БССР. 3 1986 г. загадваў рэдакцыяй перакладной
замежнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». 3 1993 па
1995 г. займаў пасаду галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская
Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

4.

Творы Барыса Іванавіча Сачанкі - гэта своеасаблівае
адкрыццё палескага краю, яго прыроды, людзей, іх думак, настрояў і
побыту. Асноўныя матывы прозы і паэзіі пісьменніка - любоў да
сваёй малой радзімы, гераічная памяць беларускага народа пра
мінулую вайну, пачуцці кахання, сяброўства, вернасці, няпростыя
чалавечыя ўзаемаадносіны.
Першае апавяданне Б. Сачанкі «Плынь» было апублікавана
ў 1956 г. у часопісе «Маладосць». У хуткім часе творы пісьменніка
пачалі друкавацца на старонках часопісаў «Беларусь», «Полымя», у
рэспубліканскіх газетах. Многія з іх увайшлі ў зборнік «Дарога ішла
праз лес» (1960).
Тэмы ранняй творчасці - чалавек на вайне, жыццё вёскі,
маральна-этычныя адносіны паміж людзьмі.
У пачатку 1960-х гг. Б. Сачанка звярнуўся да больш буйных
літаратурных форм і напісаў дзве аповесці «Мальвіна» і «Палон»,
якія былі змешчаны ў кнізе «Барвы ранняй восені» (1962).

5.

Вынікам падарожжа на цеплаходзе па Сажы, Дняпры і Прыпяці
стаў зборнік «Зямля маіх продкаў» (1964). Гістарычнаму мінуламу палескага
краю прысвечаны аповесці «Варэйка золата» (1964), «Англіцкая сталь»
(1966), «Дыярыуш Мацея Белановіча» (1976).
Паралельна з тэмай Палесся, пачынаючы з першай кнігі, праз
творчасць Б. Сачанкі праходзіць тэма Вялікай Айчыннай вайны, падзеі якой
адлюстраваны ў аповесцях «Пакуль не развіднела» (1965), «Апошнія і
першыя» (1966), «Аксана» (1968) і інш. Яна працягвалася ў рамане «Чужое
неба» (1975) і трылогіі «Вялікі Лес» (1979-1983). У рамане аўтар імкнуўся
паглыбіць праўду пра вайну, расказаць пра лёс людзей у выгнанні, стварыць
дакладную і драматычную карціну іх жыцця.
Трылогія «Вялікі Лес» ахоплівае гады калектывізацыі, ваеннага
ліхалецця і пасляваеннага часу. 3 трывогай і заклапочанасцю пісаў Б.
Сачанка пра экалогію Палесся, што знайшло адлюстраванне ў апавяданнях
«Зямля маіх продкаў» (1964) і «Навальніца» (1975), а таксама ў аповесці
«Ваўчыца з Чортавай Ямы» (1978).
Не абышоў пісьменнік тэму Чарнобыля, якой прысвяціў «Запіскі аб
радыяцыі» (1986-1990) і аповесці «Родны кут» і «Еўка» (1987). Плённа
працаваў Б. Сачанка ў галіне дзіцячай літаратуры.

6.

У юных чытачоў вялікай папулярнасцю карысталіся кнігі «Кошык малін»
(1985) і «Бабка Адарка» (1987). Талент сатырыка праявіўся ў
гумарыстычных творах «Вол-фігурыст» (1966) і «Халасцяк» (1969). У
аповесцях «Не на той вуліцы» (1974) і «Запіскі Занядбайлы» (1977), а
таксама ў апавяданнях «Іван Патапавіч Белахвосцік - кніжны Шэрлак
Холмс» (1977) і «Без пяці мінут прахвесар» (1983) аўтар выкрываў
мяшчанства,
графаманства. прыстасавальніцтва, спажывецкія
адносіны да жыцця. Барыс Сачанка шмат увагі надаваў вывучэнню і
даследаванню творчасці рускіх і беларускіх пісьменнікаў. У кнізе
«Жывое жыццё» (1985) змешчаны артыкулы пра Л. Талстога, I.
Буніна, К. Паўстоўскага, М. Лынькова, 1. Мележа, С. Дзяргая і інш.
Перакладаў на беларускую мову творы П. Андрэева, А. Салынскага,
М. Прышвіна, С. Нікіціна, У. Багамолава і інш.
За вялікі ўклад у нацыянальную літаратуру і актыўную
грамадскую дзейнасць Б. Сачанка ўзнагароджаны двума ордэнамі
«Знак Пашаны», юбілейным медалём «За доблесную працу»,
медалём Францыска Скарыны, некалькімі ганаровымі граматамі. У
1982 г. ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба
Коласа, у 1991 г. атрымаў літаратурную прэмію імя І. Мележа.

7.

Гэтыя творы Б. Сачанкі ёсць у фондзе нашай бібліятэкі
Выбранае : аповесці, раман у навелах,
апавяданні / Барыс Сачанка ; укладанне Т. Сачанка. Мінск : Мастацкая літаратура, 2010.-476, [2] с. (Школьная бібліятэка).
Апошнія і першыя : аповесці, раман у
навелах, апавяданні / Барыс Сачанка ; укладанне Т.
Сачанка ; рэдсавет: Р. Баравікова [і інш.]. - Мінск :
Мастацкая літаратура, 2004. -445, [2] с. - (Беларуская
проза XX стагоддзя).

8.

Сачанка, Б.I.
Вялікі лес.- Мн. : Маст.літ., 1980. - 312 с.,
8 л. іл.
Сачанка, Б.
Родны кут : аповесці, апавяданні, нарыс,
эсэ. – Мн. : Маст. літ., 1989. – 381 с.
Сачанка, Б.
Выбраныя творы : у 3 т. / Барыс Сачанка. –
Мінск : Мастацкая літаратура, 1993-1995.

9.

Аб жыцці і творчасці пісьменніка
Сачанка Барыс Іванавіч // Бсларуская энцыклапедыя : у
18т.- Мінск, 2002. - Т. 14.-С. 218-219.
Саченко Борис Иванович // Республика Беларусь :
энциклопедия : [в 7 т.]. - Минск, 2008. - Т. 6. - С. 576.
Сачанка Барыс Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі
Беларусі : у 6 т. - Мінск, 2001. - Т. 6, кн. 1. - С. 247.
Саченко Борис Иванович // Регионы Беларуси :
энциклопедия. В 7 т. Т. 3. Гомельская область : в 2 кн. - Минск,
2013. - Кн. 2. - С. 311.
Сачанка Барыс Іванавіч // Культура Беларусі:
энцыклапедыя : [у 6 т.]. - Мінск, 2015.-Т. 6.-С. 331.
Сачанка Барыс Іванавіч // Беларуская мова :
энцыклапедыя. - Мінск, 1994. - С. 472-476.

10.

Сачанка Барыс // Беларускія пісьменнікі :
біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэдакцыяй А. В.
Мальдзіса. - Мінск, 1995. - Т. 5. - С. 264-270.
Барыс Сачанка // Беларускія пісьменнікі (1917-1990)
: даведнік / складальнік А. К. Гардзіцкі. - Мінск, 1994. - С.
486-487.
Гніламёдаў, У. В. Барыс Сачанка, 1936-1995 /
Гніламёдаў У. В. // Гісторыя беларускай літаратуры XX
стагоддзя : у 4 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,
Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Інстытут
літаратуры імя Янкі Купалы ; рэдкалегія: У. В. Гніламёдаў [і
інш.] ; навуковыя рэдактары: У. В. Гніламёдаў, С. С. Лаўшук. 2-е выд. - Мінск, 2004. - Т. 4, кн. 1. - С. 693-708.

11.

Дзякуй за ўвагу!
English     Русский Rules