Similar presentations:
Кандрат Крапіва
1. Беларускі байкапісец
Да 130-годдзя з дня нараджэннябеларускага народнага пісьменніка К. Крапівы
2.
Кандрат Крапіва (Атраховіч Кандрат Кандратавіч) нарадзіўся 22.02 (05.03).1896 в. НізокІгуменскага павета Мінскай губерніі, цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобласці.
Драматург, паэт, празаік, вучоны, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі (1956).
Акадэмік АН Беларусі (1950), член-карэспандэнт (1940), доктар філалагічных навук (1953), герой
Сацыялістычнай Працы (1975), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1978), член СП Беларусі з 1934.
Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (за п’есы: "Хто смяецца апошнім" (1941); "Пяюць жаваранкі"
(1951); за комплекс работ па беларускай лінгвагеаграфіі (1971). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі
Беларусі імя Я. Купалы (1974, за камедыю "Брама неўміручасці").
Нарадзіўся К. Крапіва ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў царкоўна-прыходскай школе ў в.
Нізок, Уздзенскім народным вучылішчы, Стаўбцоўскім і Койданаўскім чатырохкласных гарадскіх
вучылішчах. Восенню 1913 года экстэрнам здаў у Мінску экзамен на званне народнага настаўніка.
Восенню 1914 атрымаў месца настаўніка ў земскім народным вучылішчы ў в. Мнішана
Пяршайскай воласці Мінскага павета. У жніўні 1915 прызваны ў царскую армію і праз некаторы
час накіраваны ў Гатчынскую школу прапаршчыкаў, якую скончыў у сакавіку 1916. Вясну і лета
1916 праслужыў у запасным батальёне ў г. Асташкаве Цвярской губерніі (цяпер Калінінская вобл.)
у якасці ўзводнага афіцэра.
Восенню таго ж года накіраваны на Заходні фронт, а потым на Румынскі фронт, дзе і
атрымаў баявое хрышчэнне. Там жа сустрэў і Кастрычніцкую рэвалюцыю. У пачатку студзеня
1918, як настаўнік, быў дэмабілізаваны і ў лютым вярнуўся ў родную в. Нізок. Вясной і летам
1918 працаваў на бацькавай гаспадарцы, з лістапада – настаўнікам пачатковай школы ў в. Каменка
Уздзенскай воласці.
3.
З 1920 да 1923 служыў у Чырвонай Арміі, камандзір узвода. Восенню 1923 года дэмабілізаваўся, год жыў у роднайвёсцы, працаваў на бацькавай гаспадарцы, затым пераехаў з сям’ёй у в. Астравок, куды быў прызначаны настаўнікам
пачатковай школы.
У маі 1925 года пераехаў у Мінск, працаваў інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інстытуце
беларускай культуры. У 1926 годзе паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ, якое скончыў у 1930г.
Працаваў загадчыкам аддзела рэдакцыі часопіса "Полымя рэвалюцыі" (1932–1936). Удзельнічаў ва ўз’яднанні Заходняй
Беларусі з БССР (верасень 1939), у савецка-фінляндскай вайне (1939–1940).
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны К. Крапіва працаваў у рэдакцыі газеты "Красноармейская правда", затым у
рэдакцыі франтавой газеты Заходняга фронту "За Савецкую Беларусь". У 1941г. уступіў у КПСС. З сакавіка г. і да канца вайны
быў адказным рэдактарам ілюстраванай сатырычнай газеты-плаката "Раздавім фашысцкую гадзіну".
Адразу пасля вайны прызначаны адказным рэдактарам сатырычнага часопіса "Вожык" (1945–1947). У 1947–1951гг.
– загадчык сектара мовазнаўства Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, з 1952г. – дырэктар Інстытута
мовазнаўства АН БССР, з 1956г. – віцэ-прэзідэнт АН БССР. У 1982–1989гг. вядучы навуковы супрацоўнік-кансультант
Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР.
Свой творчы шлях К. Крапіва пачынаў як паэт-сатырык. Яго першы друкаваны твор – вершаваны фельетон "Жылібылі", змешчаны ў газеце "Красноармейская правда" ў 1922г. У час службы ў Чырвонай Арміі ў гэтай газеце надрукавана
некалькі яго вершаваных фельетонаў на рускай мове. Асноўнай іх тэмай былі міжнародныя падзеі, жыццё воінаў. 23 мая 1922
года у газеце "Савецкая Беларусь" надрукаваны першы твор К. Крапівы на беларускай мове – сатырычны верш "Сваты". З
гэтага часу пачынаецца яго сталая літаратурная праца. У сярэдзіне 20-х гг. выходзяць яго першыя зборнікі "Асцё" і "Крапіва".
К. Крапіва быў членам літаратурных аб’яднанняў "Маладняк" (1924–1926), "Узвышша" (1926–1931). Сатыра і гумар
сталі вызначальнымі рысамі яго творчасці. Асноўным жанрам паэзіі на першым этапе творчасці былі байка і сатырычнагумарыстычны верш.
4.
Пісьменнік выкрываў класавых ворагаў, фальшывых людзей, бічаваў бюракратызм, кар’ерызм, шкурніцтва,падхалімства, раскрадальнікаў дзяржаўнай маёмасці, хабарніцтва, валакіту, мяшчанскую пошласць, пляткарства, пустазвонства,
п’янства, высмейваў невуцтва, рэлігійныя забабоны, старыя звычкі, прыватнаўласніцкую псіхалогію.
Шмат увагі аддаваў тэме грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, абароне сваёй айчыны. Выкрываў
імперыялістаў, фашыстаў і іх памагатых. Нямала твораў прысвяціў тэме літаратурнага жыцця таго часу, у якіх выступаў супраць
нізкапробных твораў, фармалізму, бязглуздага моднічання, беспрынцыпнай крытыкі. У 1931 выйшаў адзін з буйнейшых яго
сатырычных твораў – паэма «Хвядос – чырвоны нос». Нягледзячы на казачна-фантастычны сюжэт, твор сваім зместам быў
накіраваны ў рэчаіснасць 20-х – пачатку 30-х гг. У ім асуджаліся адмоўныя з’явы ў грамадскім жыцці і побыце, і адначасова
сцвярджалася ўсё новае, што павінен быў несці сацыялістычны лад.
У ранні перыяд сваёй літаратурнай дзейнасці К. Крапіва паспяхова працаваў і ў галіне мастацкай прозы, асноўным
жанрам якой было сатырычнае апавяданне. Паводле ідэйна-тэматычнага зместу гэтыя апавяданні блізка стаялі да твораў яго
сатырычнай паэзіі. У іх аўтар бічаваў заганы ў жыцці і побыце людзей ("Людзі-суседзі", "Аднае раніцы", "На алкагольным
фронце"), высмейваў мяшчанства ("Смерць"), рэлігійныя забабоны ("Як ён стаў бязбожнікам", "Споведзь"), абывацеляў і
плеткароў ("Вайна"), палітычных прыстасаванцаў ("Мой сусед"). Апавяданні пісьменніка, як і яго сатырычная паэзія, насычаны
вострым і дасціпным, падчас грубаватым народным гумарам, з’едлівай іроніяй, знішчальным сарказмам. Яны былі сведчаннем
развіцця рэалістычна-сатырычнай лініі ў беларускай прозе 20-х гг. У 1932г. асобным выданнем выйшаў яго раман
"Мядзведзічы", прысвечаны жыццю беларускай вёскі канца 20-х гг. У ім пісьменнік імкнуўся асэнсаваць тыповыя для
тагачаснай беларускай вёскі сацыяльныя з’явы, тыя працэсы, якія адбываліся ў ёй напярэдадні калектывізацыі. Раман застаўся
незавершаным. У пачатку 1930-х г. К. Крапіва звярнуўся да драматургіі.
Яго п’есы – значная з’ява не толькі ў беларускай, але і ва ўсёй шматнацыянальнай драматургіі былой савецкай краіны.
Яны ўзнімалі актуальныя пытанні сучаснасці, хвалюючыя тэмы і праблемы, адлюстроўвалі найбольш істотныя бакі тагачаснай
рэчаіснасці.
5.
Першым драматычным творам пісьменніка была псіхалагічная драма "Канец дружбы", у якой узнімаліся складаныямаральна-этычныя праблемы.
Да 20-годдзя Кастрычніка К. Крапіва напісаў народна-гераічную драму "Партызаны", у якой паказаў героіку барацьбы
беларускага народа ў перыяд грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі. У канцы 30-х гг. пісьменнік звярнуўся да жанру
сатырычнай камедыі, напісаў класічную п’есу "Хто смяецца апошнім", у якой талент Крапівы-сатырыка раскрыўся з
выключнай сілай. Знішчальны смех гэтай п’есы выкрываў кар’ерыстаў, двурушнікаў, авантурыстаў, шантажыстаў, падхалімаў,
паклёпнікаў. Імёны яе камедыйна-сатырычных персанажаў Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі ператварыліся ў назоўныя. Камедыя
пастаўлена больш як у 120 тэатрах краіны і ў шмат якіх тэатрах за мяжой, экранізавана кінастудыяй "Беларусьфільм" (1954).
У час Вялікай Айчыннай вайны К. Крапіва зноў звярнуўся да аператыўнага баявога жанру – сатырычнага верша. Пісаў
байкі, памфлеты, вершаваныя фельетоны. У гэты ж час ім напісана п’еса "Проба агнём", прысвечаная змаганню нашага народа
з фашысцкай навалай. У ёй драматург адлюстраваў тое, як выпрабоўваліся характары і пачуцці людзей у дні вайны, як выяўляў
сваё душэўнае хараство, мужнеў, маральна і духоўна загартоўваўся чалавек. У сатырычнай камедыі "Мілы чалавек" стварыў
запамінальныя вобразы фальшывых, паразітычных людзей, раскрыў і паказаў сутнасць іх філасофіі, якая была асабліва
шкоднай у цяжкія для нашага народа ваенныя гады.
Тэма вайны хвалявала К. Крапіву і ў пасляваенны час, пра што сведчаць яго драмы "З народам" і "Людзі і д’яблы". У
адрозненне ад п’есы "Проба агнём", дзе паказаны першы перыяд вайны, у гэтых драмах дзеянне адбываецца на тэрыторыі,
акупаванай фашысцкімі захопнікамі. Пісьменнік сутыкае тут сумленных людзей, патрыётаў-падпольшчыкаў з вырадкамі, якія
здрадзілі Радзіме і народу, аналізуе сацыяльныя і маральныя вытокі здрадніцтва.
У пасляваенны перыяд К. Крапіва стварыў п’есы: "Пяюць жаваранкі", "Зацікаўленая асоба", "Брама неўміручасці",
"На вастрыі".
6.
Першыя дзве з іх прысвечаны стваральнай працы савецкіх людзей. Поспехам карысталася лірычная камедыя пра жыццёкалгаснай вёскі "Пяюць жаваранкі", якая вызначаецца самабытнасцю характараў, іскрыстым народным гумарам, багатым
падтэкстам дыялогаў, вобразнай сакавітай мовай, глыбокім лірызмам. П’еса ставілася многімі тэатральнымі калектывамі краіны,
экранізавана на кінастудыі "Беларусьфільм" (1953). "Зацікаўленая асоба" – першая спроба драматурга ў паказе жыцця рабочага
класа і тэхнічнай інтэлігенцыі. Вялікім дасягненнем Крапівы-драматурга з’явілася сатырычная камедыя "Брама неўміручасці",
якая вырашае маральна-этычныя праблемы. Выведзеныя ў ёй персанажы працягваюць галерэю сатырычных тыпаў з ранейшых
п’ес драматурга. П’еса "На вастрыі" таксама закранае маральна-этычную праблематыку, узаемаадносіны розных па характару і
жыццёвых прынцыпах людзей, выкрывае праявы бездухоўнасці ў жыцці.
Сатырычныя творы К. Крапівы – вялікая школа мастацкага майстэрства. З імем К. Крапівы звязаны шырокі выхад нашай
нацыянальнай драматургіі на еўрапейскую арэну.
К. Крапіва – аўтар навуковых прац па літаратуразнаўству і мовазнаўству, крытычных артыкулаў па беларускай
літаратуры і мове. Ён рэдагаваў "Беларуска-рускі слоўнік", "Руска-беларускі слоўнік" (з Я. Коласам, П. Глебкам), ажыццяўляў
агульнае рэдагаванне "Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы" у 5 т. Пісаў нарысы ("Міхаіл Сільніцкі", "Лондан", "Над ракой
Арэсай"). Перакладаў на беларускую мову працы К. Маркса, Ф. Энгельса, У. Леніна, мастацкія творы Д. Фанвізіна. I. Крылова, А.
Пушкіна. М. Гогаля, А. Астроўскага, А. Чэхава, У. Маякоўскага, А. Твардоўскага. Т. Шаўчэнкі, А. Міцкевіча, Я. Гашака, В.
Шэкспіра і інш. Творы К. Крапівы перакладзены на многія замежныя мовы, у т.л. у Балгарыі, Германіі, Кітаі, Польшчы, Румыніі,
Францыі, Чэхаславакіі. Пра К. Крапіву створаны дакументальны фільм "Кандрат Крапіва". Імя К. Крапівы прысвоена Інстытуту
мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі.
К. Крапіва узнагароджаны 4 ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам
Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, ордэнам Дружбы народаў, ордэнам Чырвонай Зоркі,
медалямі, Ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
7.
ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНАКАНДРАТА КРАПІВЫ
8.
Крапіва, К. Збор твораў у шасці тамах. Т. 1. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы /Кандрат Крапіва ; укладанне, прадмова, каментарыі Сцяпана Лаўшука ; мастак Анатоль
Александровіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – 462 с., л. [4] іл., партр.
Першы том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча навукі,
аўтара кніг сатыры і гумару Кандрата Крапівы (1896–1991), склалі вершы з кніг "Асцё",
"Крапіва", "Байкі", паэмы "Біблія", "Хвядос – Чырвоны нос".
Крапіва, К. Збор твораў у 6 т. Т. 2. Апавяданні, фельетоны, памфлеты,
артыкулы / Прадм., камент. С. Лаўшука. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1997. – 479 с.
Другі том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі, заслужанага дзеяча
навукі, Кандрата Крапівы (1896-1991) уключае празаічныя творы пісьменніка, а менавіта
апавяданні, фельетоны, памфлеты і артыкулы. У выданні таксама прысутнічаюць
каментарыі Сцяпана Лаўшука. Том адлюстроўвае сатырычны талент аўтара ў жанрах
малой прозы
9.
Крапіва, К. Збор твораў у 6 т. Т. 3. Раман, п’есы / Уклад., камент. С.Лаўшука. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 382 с., іл.
У трэці том Збору твораў Кандрата Крапівы увайшлі раман
«Мядзведзічы», п’есы «Канец дружбы», «Партызаны».
Крапіва, К. Збор твораў у 6 т. Т. 4. П’есы / Кандрат Крапіва; Уклад. і камент.
С. Лаўшука; Маст. А. Александровіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. – 399 с.,
іл.
У чацвёрты том Збору твораў Кандрата Крапівы увайшлі п’есы «Хто смяецца
апошнім», «Мілы чалавек», «Пяюць жаўранкі».
10.
Крапіва, К. Збор твораў у 6 т. Т. 5. П’есы, пераклады / Кандрат Крапіва; Уклад. ікамент. С. Лаўшука; Маст. А. Александровіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. –
466 с., іл.
У пяты том Збору твораў Кандрата Крапівы увайшлі п’есы «Брама неўміручасці»,
«На вастрыі», а таксама пераклады твораў У. Шэкспіра, Дз.І. Фанвізіна, М.В. Гогаля, А.М.
Астроўскага.
Крапіва, К. Вершы. Байкі. Эпіграмы. Паэмы : для сярэдняга і старэйшага
школьнага ўзросту / Кандрат Крапіва; укладальнік і аўтарпрадмовы Сцяпан Лаўшук. –
Мінск : Мастацкаялітаратура, 1991. – 285 с., [1] л. партр.
Кандрат Крапіва, народны пісьменнік БССР, акадэмік, Герой Сацыялістычнай Працы,
свой першы твор – фельетон "Жылі-былі"– надрукаваў яшчэ ў 1922 годзе. 3 таго часу яго байкі,
сатырычныя вершы і п’есы шырокавядомы не толькі ў нашай рэспубліцы, але і за яе межамі.
Лепшым творам пісьменніка ўласцівы жывая натуральная мова, афарыстычнасць
думкі, вострае непрыняцце чалавечых заганаў.
11.
Крапіва, К. Байкі і вершы: для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту/ Кандрат Крапіва ; укладанне Галіны Роліч. – Мінск : Мастацкая літаратура,
2002.– 230 с.
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (1896–1991)
увайшлі лепшыя вершы і байкі.
Крапіва, К. Выбраныя творы / Кандарат Крапіва ; укладанне, прадмова, каментар
Серафіма Андраюка. – Мінск : Беларуская навука, 2008. – 628 с. – ("Беларускі кнігазбор" :
Серыя мастацкая літаратура).
Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівысклалі найбольш значныя
творы розных жанраў– вершы, байкі, камедыі, апавяданні, раман "Мядзведзічы" пра
калектывізацыю сельскай гаспадаркі, публіцыстычныя артыкулы на хвалюючыя тэмы
сучаснасці, лісты да вядомых дзеячаў культуры і літаратуры, да блізкіх пісьменніка.
Сорак другі том кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор".
12.
Крапіва, К. Брама неўміручасці : камедыі / Кандрат Крапіва. –Мінск : Мастацкаялітаратура, 2015. – 125 с. – (Школьная бібліятэка).
У кнігу класіка беларускай літаратуры Кандрата Крапівы ўвайшлі
шырока вядомыя і ўсенародна любімыя камедыі "Хто смяецца апошнім" і "Брама
неўміручасці".
Крапіва, К. Хто смяецца апошнім : камедыі : для ст. шк. узросту /
Кандрат Крапіва. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010. – 186 с. – (Школьная
бібліятэка).
У кнігу народнага пісьменніка БССР, класіка беларускай літаратуры К.
Крапівы увайшлі шырока вядомыя і ўсенародна любімыя камедыі «Хто смяецца
апошнім», «Мілы чалавек», «Брама неўміручасці».
13.
Крапіва, К. Выбраныя творы : байкі, вершы, эпіграмы / Кандрат Крапіва. –Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. – 272 с.
У зборнік увайшлі лепшыя байкі, сатырычныя і гумарыстычныя вершы і эпіграмы
К. Крапівы, якія перажылі свой час. Яны захапляюць сваёй мудрасцю, паэтычнасцю,
свежасцю мастацкіх фарбаў.
Пісьменнік выкрывае нейкую загану праз смех, што больш дзейсна, чым проста
указваць на гэтую загану. Вось чаму героямі сваіх баек К. Крапіва рабіў гультаёў, дэмагогаў,
кар’ерыстаў, невукаў, прыстасаванцаў, злодзеяў і інш.
Крапіва, К. На вастрыі : п’есы, апавяданні, вершы і байкі / Кандрат
Крапіва. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2016. – 383 с.
Выданне «На вастрыі», да 120-годдзя з дня нараджэння класіка
беларускай літаратуры Кандрата Крапівы, складаюць найлепшыя п’есы, байкі,
вершы і апавяданні пісьменніка.
14.
Літаратурааб жыцці і дзейнасці
Кандрата Крапівы
15.
Лаўшук, С. С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія / С. С. Лаўшук. – 2-евыданне – Мінск : Беларуская навука, 2002. – 252 с.: іл.
Даследуецца драматургічная творчасць старэйшыны беларускай літаратуры, народнага
пісьменніка БССР, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Кандрата Крапівы. На шырокім
фактычным матэрыяле прасочваецца станаўленне творчай індывідуальнасці К. Крапівы –
драматурга ў кантэксце развіцця ўсёй беларускай драматургіі.
Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, работнікаў тэатра, аспірантаў,
студэнтаў, усіх, хто цікавіцца развіццём беларускай драматургіі.
Сабалеўскі, А. Кандрат Крапіва : Постаць і творы : для сярэдэдняга і старэйшага
школьнага узросту / Анатоль Сабалеўскі. – 2-е выданне, дапрацаванае і дапоўненае – Мінск :
Народная асвета, 2003. – 304 с. :іл.
Творчасць Кандрата Крапівы ўвайшла ў духоўны свет не аднаго пакалення чытачоў і
гледачоў. Эстафету цяпер падхопліваюць і самыя маладыя. "Настаўніцкая газета" апублікавала
ўрывак з ліста адной школьнай настаўніцы: "Урокі па творчасці К. Крапівы – гэта ўрокі сталення
маіх вучняў, урокі сапраўднага роздуму над жыццём, урокі, на якіх яны вучацца быць людзьмі.
Глыбокі і мудры пісьменнік. Вобразы яркія і выразныя, а таму адразу б’юць у цэль. А гэта так
важна, асабліва для маладых. Мае вучні разумеюць, ведаюць і прымаюць усё, чаму вучыць наш
любімы драматург".
16.
Ляшук, В. Я. Вывучэнне творчасці Кандрата Крапівы ў школе : дапаможнік длянастаўнікаў / В. Я. Ляшук, М. I. Яніцкі. – Мінск : Аверсэв, 2007. – 192 с. – (Бібліятэка
настаўніка).
У дапаможніку раскрыта методыка вывучэння творчасці Кандрата Крапівы, а таксама
манаграфічных тэм, прысвечаных пісьменніку; змешчана сістэма ўрокаў па вывучэнні твораў і
манаграфічных тэм; прыведзены метадычныя рэкамендацыі па правядзенні розных тыпаў і відаў
заняткаў.
Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры агульнаадукацыйных устаноў,
студэнтам і выкладчыкам педагагічных каледжаў і універсітэтаў краіны.
Карлюкевіч, А. Пухавіччына: літаратурнае гняздо Беларусі / Алесь Карлюкевіч. – Мінск :
Адукацыя і выхаванне, 2020. – 320 с.
На прыкладзе аднаго рэгіёна Беларусі – Пухавіччыны – разглядаецца характар узаемасувязяў
мясцовасці, культурных гнёздаў з творчасцю пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў.
Якуб Колас, Янка Купала, Кандрат Крапіва, Сымон Баранавых, Пятро Глебка, Міхась Лынькоў, Міхась
Чарот, Пятро Рунец, Алесь Бачыла, Таіса Бондар, Генадзь Кляўко – гэтых і іншых знакавых асоб роднай
літаратуры вы сустрэнеце на старонках сапраўднай літаратурна-краязнаўчай энцыклапедыі, даведаецеся,
як і ў сувязі з якімі падзеямі нараджаліся тыя ці іншыя мастацкія творы.
Кніга адрасавана настаўнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выкладчыкам устаноў вышэйшай
адукацыі, вучням і студэнтам, а таксама ўсім аматарам айчыннага прыгожага пісьменства.
17.
Фотагалерэя18.
Семья Атраховичей в эвакуации. Слева направо: сын Игорь,жена Елена Константиновна, дочь Людмила. Уральск, 1942 г.
Фото из семейного архива.
Апошні фотаздымак з роднымі. Снежань 1989г.1989 г.
Апошні фотаздымак з роднымі. Снежань 1989 г.
Атрахович Кондрат Кондратьевич
(Крапива), 1942 г.
(из фондов БГМИВОВ)
Кандрат Крапіва з бацькам
Кандратам Міхайлавічам Атраховічам. 1930г.1989 г.
Пятрусь Броўка, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Аркадзь
Куляшоў (злева направа). 1951г.1989 г.
Слева направо: сын Борис, Кондрат Крапива, тесть – Константин Фомич,
жена – Елена Константиновна, отец – Кондратий Михайлович.
Фото из семейного архива.
19.
Последняя встреча Кондрата Крапивы с сыном Борисом. Москва, 1942 г.(из фондов БГМИВОВ)
Кондрат Крапива с правнучками
Варварой (слева) и Анастасией (справа).
Минск, 1986 г.
Фото из семейного архива.
В кругу семьи. 1950-е
Кондрат Крапива с семьей в рабочем кабинете.
Слева направо: Елена Атрахович (внучка), Игорь Атрахович (сын), Зоя Атрахович (невестка),
Николай Атрахович (внук). Минск, 1965 г. Фото из семейного архива.
Кондрат Крапива в составе белорусской делегации
на 1-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН
20.
На выставе прадстаўлены выданні К. Крапівыз фонда Краснапольскай цэнтральнай раённай
бібліятэкі імя Міколы Ткачова.
biography