НАПІСАНАЕ ЗАСТАЕЦЦА…
7.12M

Алесь БАДАК

1. НАПІСАНАЕ ЗАСТАЕЦЦА…

Віртуальная выстава.
Алесь Бадак,
60 гадоў з дня нараджэння

2.

Алесь
(Аляксандр Мікалаевіч)
БАДАК
(28.02.1966)
беларускі пісьменнік, публіцыст, крытык.

3.

ЖЫЦЦЁВЫ І ТВОРЧЫ ШЛЯХ
Аляксандр Мікалаевіч Бадак нарадзіўся 28 лютага 1966 года ў
вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых.
Пасля заканчэння Федзюкоўскай сярэдняй школы ў 1983 годзе
паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага
ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Гады вучобы былі перапынены тэрміновай
службай у Савецкай арміі (1984–1986). Пасля заканчэння БДУ ў 1990
годзе застаўся ў Мінску.
Аляксандр Бадак працаваў пазаштатным карэспандэнтамарганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза
пісьменнікаў Беларусі (1990–1991), рэдактарам аддзела, адказным
сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991–
2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001–2002), загадчыкам
аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара
часопіса «Маладосць» (2002–2009). У 2009–2014 гадах – галоўны
рэдактар часопіса «Нёман». Адначасова ў 2009–2012 гадах – першы
намеснік дырэктара РВУ «Літаратура і мастацтва». У 2012–2015 гадах –
намеснік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда». У 2014–2015 гадах –
галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

4.

З 2015 года Аляксандр Мікалаевіч з’яўляецца дырэктарам
выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Першыя вершы Алеся Бадака з’явіліся ў газеце “Піянер Беларусі”
ў 1979 годзе. З 1982 года паэт стаў актыўна друкавацца ў розных
перыядычных выданнях, яго творы змяшчаліся ў калектыўных зборніках
«Маладыя галасы», «Вусны», «Дзень паэзіі», «Тутэйшыя», гучалі ў
радыёперадачах «Жывое слова», «Рамантыкі» і інш.
Алесь Бадак быў удзельнікам семінара маладых літаратараў у
Каралішчавічах 1982 года і Усесаюзнага фестывалю маладых паэтаў у
Алма-Аце 1987 года. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1990 года.
Алесь Бадак аўтар паэтычных зборнікаў «Будзень» (1989), «За
ценем самотнага сонца» (1995), «Маланкавы посах» (2004). Для дзяцей
напісаў кнігі «Маленькі чалавек у вялікім свеце» (1995), «Верабей з
рагаткай» (1999), «Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў» (2001),
«Невероятные истории из жизни волшебников» (у перакладзе на рускую
мову, 2011). Стварыў аўтарскую пазнавальную серыю «Усім пра ўсё», у
якую ўвайшлі кнігі «Расліны» (2008), «Жывёлы» (2009), «Птушкі» (2010),
«Насякомыя» (2011) і «Водны свет» (2012).

5.

Творы Аляксандра Мікалаевіча перакладаліся на рускую,
венгерскую, сербскую, таджыкскую, азербайджанскую, казахскую і
іншыя мовы. Алесь Бадак таксама вядомы як публіцыст, перакладчык,
крытык.
На тэксты Алеся Бадака беларускімі кампазітарамі створаны
песні «Падаюць зоры», «Гаспадыня», «Будзем жыць як набяжыць»,
«Іншапланецянка», «Школьны баль», «Вяселле», «Валянціна», «Ой,
туман», «Ночка-чараўніца», «Крывічанка», «За зялёным гаем», «Дзіўны
лістапад» і інш. Песні выконваюць Аляксандр Саладуха, Анатоль
Ярмоленка і іншыя эстрадныя спевакі.
Алесь Бадак лаўрэат прэмій «Залаты апостраф» (2003) і «Залаты
купідон» (2008), лаўрэат прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» (2014),
лаўрэат прэміі Васіля Віткі (2015).

6.

ЛІТАРАТУРНАЯ
СПАДЧЫНА
АЛЕСЯ БАДАКА

7.

Бадак, А. Развітанне з вечнасцю : [кніга лірыкі з
каментарыямі] / Алесь Бадак. - Мінск : Мастацкая літаратура,
2019 - 245, [1] с.
У кнігу вядомага беларускага паэта Алеся Бадака ўвайшлі
як новыя, так і лепшыя творы з яго папярэдніх зборнікаў. Паэтычны
свет, створаны аўтарам, разнастайны, метафарычна загадкавы і
незвычайны, але блізкі кожнаму з нас. У ім — роздум пра
сутнасцьчалавечага быцця і лёс Айчыны, зварот да беларускай
гісторыі, а таксама глыбока пачуццёвая інтымная лірыка.
«Развітанне з вечнасцю» мае не зусім звыклую для
паэтычных зборнікаў структуру, паколькі яго апошні раздзел
складаюць своеасаблівыя аўтарскія каментарыі да твораў,
надрукаваных у папярэдніх раздзелах кнігі. Фактычна гэта памастацку напісаныя мікра-эсэ, у якіх паэт разважае пра сутнасць
паэтычнага слова, расказвае гісторыі стварэння не- каторых сваіх
вершаў і паэм, згадваючы імёны славутых калег, многія з якіх так ці
інакш аказалі ўплыў на яго творчы лёс.

8.

Бадак, А. Ідэальны чытач : апавяданні,
аповесці, запіскі на хаду / Алесь Бадак. - Мінск : Звязда,
2021. - 284, [2] с.
У кнігу "Ідэальны чытач" увайшлі аповесці і
апавяданні, пераважная большасць з якіх у розныя гады
друкавалася на старонках не толькі айчынных, але і
замежных перыядычных выданняў. Творы Алеся Бадака
прыцягваюць да сябе ўвагу як цікавымі сюжэтамі, так і
своеасаблівым аўтарскім стылем.
Апошні раздзел кнігі складаюць "Запіскі на хаду"
- эсэ, прысвечаныя актуальным пытанням літаратурнага
жыцця, а таксама той пары, калі аўтар толькі пачынаў свой
шлях у літаратуру.

9.

Бадак, А. Адзінокі васьмікласнік хоча
пазнаёміцца : аповесць / Алесь Бадак. - Мінск :
Беларуская Эцыклапедыя, 2014 - 39 с. - (Кніжная
паліца школьніка).
Аповесць
«Адзінокі
васьмікласнік
хоча
пазнаёміцца» - гэта запрашэнне да роздуму аб улюблёнасці
і яе праявах, першым каханні, якое застаецца ў памяці
кожнага на ўсё жыццё. Гэта аналіз учынкаў і іх
наступстваў, душэўных пакут за прычыненыя калісьці
непрыемнасці, якія адбіваюцца не лепшым чынам на лёсах
людзей. Але ж пачуць і зразумець сябе і іншага – вялікае
мастацтва…

10.

Бадак, А. Уладар ветру : вершы, паэма / Алесь
Бадак ; [укладальнік В. А. Шніп]. - Мінск : Звязда, 2022. 125, [1] с.
У кнігу вядомага беларускага пісьменніка, паэтапесенніка, публіцыста, крытыка Алеся Бадака ўвайшлі як
вершы з раней выдадзеных зборнікаў, так і новыя творы.
Прадстаўленыя ўвазе чытача тэксты адлюстроўваюць розныя
перыяды жыцця аўтара, дазваляючы зазірнуць у самыя
патаемныя куткі паэтавай душы і падзяліць з ім горкую
слодыч закаханасці, экзістэнцыяльны сум, узнёслыя
летуценні і глыбокую, шчырую, неадольную любоў да
Радзімы.

11.

Бадак, А.М. Жывёлы : заалагічныя эцюды /
Алесь Бадак ; фотаздымкі : А.М. Бадак. – Минск :
Літаратура і мастацтва, 2009. – 95с. : іл. – (Серыя «Усім
пра ўсё»).
Серыя "Усім пра ўсё" адрасуецца дзецям сярэдняга
школьнага ўзросту і ў папулярнай форме расказвае пра ўсе
галіны ведаў. Адна з галоўных задач серыі – пашырыць
кругагляд юных чытачоў даць адказ на самыя розныя, часам
вельмі
няпростыя
і
нечаканыя
пытанні.
"Жывёлы" – другая кніга серыі. Хто з драпежнікаў
сушы самы вялікі? Якія жывёлы самыя зоркія? Ці праўда,
што некалі на тэрыторыі Беларусі вадзіліся львы і насарогі?
У каго каровіна галава, конскі хвост, шкілет бізона, а голас
як у свінні? Хто такія лятучыя сабакі? Як у старажытным
Егіпце каралі за забойства ката? На гэтыя і сотні іншых
пытанняў можна знайсці адказы ў кнізе.
Выданне
багата
ілюстравана
каляровымі
фотаздымкамі.

12.

Бадак, А. М. Насякомыя: заалагічныя
эцюды Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 88
с.: іл.-(Серыя "Усім пра ўсё").
Якія насякомыя, як і птушкі, адлятаюць у
вырай? Хто з насякомых самы хуткі? Як насякомыя
адрозніваюць "сваяка" ад чужынца? Ці праўда, што
начныя матылькі чуюць лепш за людзей, а восы
будуюць папяровыя домікі? За што птушкі не любяць
божую кароўку? Навошта мурашкі на зіму пераносяць
тлю ў свае домікі? На гэтыя, а таксама на шматлікія
іншыя пытанні можна знайсці адказы ў кнізе.
Выданне багата ілюстравана каляровымі
фотаздымкамі.

13.

Бадак, А.М. Птушкі: заалагічныя эцюды
Мінск : Літаратура і мастацтва, 2010. - 96 с.: іл.(Серыя "Усім пра ўсё»).
Якімі былі старажытныя птушкі? Навошта
птушкам пер'е? Ці праўда, што ў свеце ёсць птушкі,
якія крадуць свіней? Пра чыіх птушанят Арыстоцель
гаварыў, што іх кармільцы ненавідзяць уласных
дзяцей? Дзе сустракаюцца куры, якія жывуць на
дрэвах? Адказы на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні
юны чытач можа знайсці ў кнізе.
Выданне багата ілюстравана каляровымі
фотаздымкамі.

14.

Бадак, A.M. Расліны : батанічныя эцюды
/ Алесь Бадак ; фота А. М. Бадакак [і інш.]. —
Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2008. — 96 с. : іл.
— (Усім пра ўсё).
Навошта дрэвам лісце? Чаму пчолы любяць
не ўсе кветкі? Якое дрэваў Беларусі самае старое?
Як дыхаюць расліны на дне рэк і азёр? Чаму
паўднёвыя дрэвы не пераносяць холаду?
На гэтыя і сотні іншых пытанняў можна
знайсці адказ у кнізе.
Выданне багата ілюстравана каляровымі
фотаздымкамі.

15.

Бадак, А.М. Незвычайнае падарожжа ў
Краіну Ведзьмаў : казачныя аповесці : для дзяцей
мал. і сярэд. шк. узросту / Алесь Бадак ; [мастак
Марыя Міцкевіч]. - Мінск : Звязда, 2014. – 200 с. :
іл.
Чытачоў
чакаюць
захапляльныя
падарожжы ў самыя незвычайныя і загадкавыя
краіны: у адной з іх жывуць толькі гультаі, у другой
– ведзьмы, а ў трэцяй і ўвогуле валадарыць Белая
Варона. Сярод іншых герояў – добрыя Пластмасавыя
Чалавечкі і мудрыя феі, вясёлыя Сонечныя Зайчыкі і
змрочны Ваўкалак, а таксама звычайныя хлопчыкі і
дзяўчынкі, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі самых
незвычайных неверагодных гісторый.

16.

Дзяцінства светлы час : для дзяцей
малодшага школьнага ўзросту / укладальнік А.
Бадак. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2025 - 222
с. : іл.
Кнігу складаюць вершаваныя і празаічныя
творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра дзівосны
і непаўторны свет дзяцінства. Героі твораў –
хлопчыкі і дзяўчынкі, якія ходзяць у школу,
займаюцца спортам, дапамагаюць дарослым і
любяць прыгоды. Таму не дзіўна, што з імі таксама
адбываецца шмат цікавага і незвычайнага.

17.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ А. БАДАКА
Бадак Алесь // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.
Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1996. Т. 2. С. 212.
Бадак Алесь // Беларускія пісьменнікі :
біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск : Беларуская
энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1992. Т. 1. С. 194.

18.

На выставе прадстаўлены выданні А. Бадака
з фонда Краснапольскай цэнтральнай раённай
бібліятэкі імя Міколы Ткачова.
English     Русский Rules