Замест тысячы слоў Віртуальная выстава да 95-годдзя з дня нараджэння Г.Г. Паплаўскага
5.58M
Category: historyhistory

Паплаўскі-Георгій-Георгіевіч

1. Замест тысячы слоў Віртуальная выстава да 95-годдзя з дня нараджэння Г.Г. Паплаўскага

2.

ПАПЛАЎСКІ
ГЕОРГІЙ ГЕОРГІЕВІЧ
(15.02.1931 – 29.10.2017)

3.

БІЯГРАФІЯ
Георгій Георгіевіч Паплаўскі, беларускі мастак,
графік, жывапісец, педагог, нарадзіўся 15 лютага 1931 года ў
горадзе Роўна Кіраваградскай вобласці. У 1933 г. сям'я Георгія
Паплаўскага пераехала ў г. Бабруйск.
У школьныя гады займаўся ў студыі выяўленчага
мастацтва бабруйскага Дома піянераў і школьнікаў (цяпер ДУА
«Цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска»).
У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча
(зараз УА «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К.
Глебава»), у 1961г. – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па
спецыяльнасці «Жывапіс» (зараз УА «Беларуская дзяржаўная
акадэмія мастацтваў»).
У 1962-1965 гг. выкладаў у Беларускім тэатральнамастацкім інстытуце.

4.

У 1965-1968 гг. – выкладчык у Беларускім
політэхнічным інстытуце (цяпер УА «Беларускі нацыянальны
тэхнічны ўніверсітэт»).
З 1988 па 2012 гг. – кіраваў графічнай майстэрняй ДУК
«Творчыя акадэмічныя майстэрні графікі» Міністэрства
культуры Рэспублікі Беларусь.
Удзельнік міжнародных і рэспубліканскіх мастацкіх
выставак. Член Беларускага саюза мастакоў.

5.

ТВОРЧАСЦЬ
Імя гэтага выдатнага майстра графічнага мастацтва
шырока вядома на беларускай і постсавецкай прасторы. Георгій
Паплаўскі стаў адным з першых мастакоў, якія пазначылі новы
напрамак у мастацтве Беларусі, так званы «суровы стыль».
Георгій Паплаўскі працаваў у галіне станковага
мастацтва і кніжнай графікі. Мастак шырокага дыяпазону, валодае
тэхнікамі лінагравюры, літаграфіі, афорта, сухой іголкі, малюнка
пяром.
Творы Паплаўскага адлюстроўваюць характэрныя падзеі
сучаснасці. Ім уласцівы завершанасць мастацкай формы,
пластычнасць ліній, гармонія тона.
Сярод станковых твораў прасякнутая антываенных
пафасам серыя «Памяць» (1968), серыі «Мой край» (1969) і
«Браслаўшчына — край азёрны» (1970—1979), што апяваюць
прыгажосць беларускай прыроды. Мужнасці савецкіх людзей
прысвечаны цыклы «Белы кантынент» (1970), «Камандор» (1977),
асваенню космасу — «Высокае неба» (1971—1980).

6.

Работы ў кніжнай графіцы: афармленне твораў Я.
Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, В. Быкава, А. Адамовіча,
класікаў сусветнай літаратуры Ф. Шылера, в. Шэкспіра,
Ф.Петраркі, Дж. Свіфта, Р. Тагора. а таксама школьных
падручнікаў (сумесна з Н. М. Паплаўскай).
Сярод жывапісных твораў карціны «Пакроў дзень»
(2001), «Францыск Скарына. Асветнік эпохі Адраджэння»
(2007), «Слаўны горад Полацк» (2008); серыя пейзажаў «Па
Беларусі» (2008), партрэты Сімяона Полацкага (2007),
Еўфрасінні Полацкай, Барбары Радзівіл, Якуба Коласа (усе
2005-2006), Героя Савецкага Саюза С.Ф. Шутава, Кірыла
Тураўскага (абодва 2011-2012).
Георгій Паплаўскі выканаў манументальны роспіс для
ДУ «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» «Заклік князя Ігара»
(2007-2008).

7.

УЗНАГАРОДЫ
Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970 года за дасягненні
ў афармленні беларускіх выданняў.
Дыплом «Найпрыгажэйшая кніга свету» на конкурсе ў
Лейпцыгу ў 1968 за афармленне кнігі «Новая зямля» Я. Коласа.
Станковыя лісты «Індыйскі дзённік» і афармленне кнігі
старажытнаіндыйскіх прытчаў «Ціракурал» адзначаны ў 1975
індыйскім урадам прэміяй імя Дж. Неру.
Удзельнік міжнародных Біенале ў Люблане, Кракаве і іншых
гарадах. Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР за
ілюстрацыі да кнігі Якуба Коласа «Выбранае» (1984).
Дыпломам і медалём Ф. Скарыны Рэспубліканскага конкурсу
за лепшыя выданні (1969, 1981, 1984).

8.

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1986).
Залатымі медалямі імя М. Грэкавай за распрацоўку ваеннапатрыятычнай тэмы (1990), імя Ю. Гагарына за цыкл «Высокае
неба» (1971—1980), прысвечаны асваенню космасу (1988), імя
Пушкіна за ўклад у развіццё культуры XX ст. (2000).
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры,
мастацтва і архітэктуры (2002) — за серыю акварэлей
«Браслаўскі альбом» і цыкл графічных прац па матывах
творчых паездак па Інданезіі і Кубе, выкананых у 1997—2001
гадах.
Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва
(2011).

9.

ЛІТАРАТУРА АБ ЖЫЦЦІ І ТВОРЧАСЦІ
Георгій Георгіевіч Паплаўскі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Т. 12.
– Мінск : БелЭн, 2001. – С. 66.
Георгій Георгіевіч Паплаўскі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва
Беларусі : у 5 т. Т. 4. – Мінск : БелСэ, 1986. – С. 171.
Паплаўскі Георгій Георгіевіч // Строгіна С.В. Сучаснае выяўленчае
мастацтва Магілёўшчыны : зборнік артыкулаў / С.В. Строгіна. – Мінск
: ТАА Белпрынт, 2009. – С. 129.
Паплаўскі Георгій Георгіевіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя :
галоўны рэдактар П. У. Броўка. — Т. 8. – Мінск : БелСЭ, 1975. – С. 91.
Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Т. 6 / главный редактор
Г.П. Пашков. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008.
– С. 201.
Фатыхова, Г. А. Поплавский Георгий Георгиевич / Г. А. Фатыхова //
Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2021. — Т. 6, кн. 2 :
Могилевская область : Л —Я. — С. 244—245.

10.

ГАЛЕРЭЯ

11.

На рассвете. Цапли в камышах
Осень. По дороге к дому
Ангел милосердия
Е. Полоцкая. Просветитель
периода Киевской Руси
Золотая осень. Костёл в Слабодке
Франциск Скорина.
Просветитель эпохи Возрождения

12.

Иллюстрация
к произведению Шекспира
Иллюстрация
к поэме Я. Купалы «Яна і я»
Василь Быков.
Из серии «Борцы за мир»
Алесь Адамович.
Из серии «Борцы за мир»

13.

«Анна в кресле»
«Льны Братиславщины»
«Предчувствие
(цикл Хроника одного)»
«Озерный край»
«Сотников
(по мотивам повести В.В. Быкова)»
«Шиповник»
English     Русский Rules