863.82K

Павел-Місько

1.

Краснапольская цэнтральная раённая бібліятэка імя М. Ткачова
Выстава
да 95-годдзя з дня нараджэння
беларускага пісьменніка Паўла Андрэевіча Місько

2.

Мінаюць леты, мінаюць зімы,
Мінаем і мы з імі.
А дрэва жыцця зелянее вечна –
Справядліва і чалавечна.
Павел Місько
Павел Андрэевіч Місько – беларускі пісьменнік,
перакладчык, драматург. Нарадзіўся ён 14 сакавіка 1931 года ў
сялянскай сям’і на Случчыне, у вёсцы Старцавічы, зараз гэта
вёска Знамя.
Бацькі пісьменніка былі вельмі творчымі людзьмі: маці —
цудоўная казачніца, бацька меў “залатыя” рукі, вырэзваў цацкі
на вокны, майстраваў сам мэблю.

3.

Павел вельмі многае пераняў ад бацькоў. Ён добра праў і вязаў. Дарэчы,
малы хлопчык зацікавіўся такім не мужчынскім заняткам, як рукадзелле:
навучыўся плесці паясы ў дзвюх тэхніках, рознакаляровыя закладкі з мулінэ,
вязаць шкарпэткі. А якія забаўныя і разнастайныя цені ён умеў паказваць рукамі на
сцяне. Вырэзваў розныя фігуркі з паперы не адрываючы нажніц. Паказваў з-за
спінкі крэсла сваім дзецям сапраўдны лялечны тэатр. Аказваецца ў юнака была
мара: паступіць у тэатральна-мастацкі інстытут. Мара гэта не здзейснілася, але ён
некаторы час па сумяшчальніцтву кіраваў драматычным гуртком пры Доме
культуры, працуючы ў Давыд-Гарадку ў раённай газеце. Паставіў камедыю Янкі
Купалы “Паўлінка”, сам выконваў ролю Пранціся Пустарэвіча. Ездзілі з
“Паўлінкай” нават у Тураў.
Бацьку і двух старэйшых братоў прызвалі на фронт адразу пасля
вызвалення Слуцка. Таму Павел заставаўся адзіным памочнікам маці, бо былі яшчэ
меньшыя брат і сястра. У дзесяць гадоў ужо ўмеў касіць. Цяжкае ваеннае
дзяцінства будучы пісьменнік адлюстраваў у аповесцях “Чырвонае неба” і “Гусі
мае, лебедзі…”.

4.

Любоў да прыроды перадалася хлопцу ад дзеда Лукаша, які не шкадаваў
часу, каб паказаць унуку хараство роднага краю. Вадзіў яго ў лес ці на рэчку. Вельмі
палюбіў Павел збіраць грыбы, суніцы, зёлкі.
Да вайны Павел Місько скончыў з пахвальнай граматай усяго два класы. З
1947 па 1950 гады працягваў вучобу ў сярэдняй школе №10 горада Слуцка. Паступіў
на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Закончыўшы ўніверсітэт
у 1955 годзе, па размяркаванні разам з жонкай-студэнткай, якая пераводзіцца на
завочнае аддзяленне фізмата, прыязджае ў глыбінку Палесся, у Давыд-Гарадок
Брэсцкай вобласці. Менавіта Палессе стане для яго шляхам у вялікую літаратуру,
месцам дзеяння яго першага рамана. У Давыд-Гарадку Місько знаёміцца з
настаўнікам Цімафеем Андрэевічам Ніколенкам, былым камісарам партызанскага
атрада, і гэтая сустрэча паспрыяла ў будучыні нараджэнню двух раманаў – “Мора
Герадота” і “Хлопцы, чые вы будзеце…”.

5.

Летам 1957 года Павел Місько ў складзе беларускай дэлегацыі пабываў на
Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Маскве, куды ён трапіў ад маладых
літаратараў Брэстчыны. Тады ж з’явілася і апавяданне “Надзея”, пра вызваленне
Заходняй Беларусі ў 1939 годзе. Твор змясціў альманах “Брэст”. У 1958-1959 гадах
некалькі нарысаў надрукавалі “Маладосць” і “Полымя”. У “Чырвонай змене” на
конкурсе, прысвечаным 40-годдзю Ленінскага камсамола, нарыс “Канец “Белай
мышы” ў 1958 годзе атрымаў першую прэмію.
З Давыд-Гарадка, у якім заклаліся асновы яго прафесійнай і літаратурнай
дзейнасці, летам 1959 года Павел Місько перабіраецца ў Гродна ўласным
карэспандэнтам рэспубліканскай газеты “Звязда”. Яго чакаюць новыя гарызонты і
многія паездкі ўздоўж і ўпоперак па вобласці. А яшчэ былі сустрэчы з Васілём
Быкавым, які працаваў тады літкансультантам у “Гродзенскай праўдзе”. У 19641967 гадах Павел Андрэевіч з’яўляўся літсупрацоўнікам “Сельскай газеты”, у
1967-1971 гадах – загадчык аддзела культуры рэдакцыі штотыднёвіка “Літаратура і
мастацтва”, у 1971-1972 гадах – загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса
“Полымя”. З 1972 года працаваў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

6.

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1968 года.
Друкавацца пачаў з 1954 года. Першы зборнік апавяданняў і аповесцяў
“Калодзеж” пабачыў свет у 1967 годзе. Пасля былі творы аб падзеях Вялікай
Айчыннай вайны: “Поезд ішоў на захад” (1972 год), “Калёнае лісце” (1974 год), аб
жыцці пасляваеннай вёскі “Дрэва жыцця” (1973 год) і інш.
Літаратурная творчасць Паўла Місько вельмі разнастайная: проза і паэзія
— і для дарослых, і для дзяцей, кнігі гумару і п’есы, фантастыка і сацрэалізм. Але
так сталася, што найбольшай папулярнасцю карыстаюцца дзіцячыя кнігі
пісьменніка.
Але засталіся нявыдадзенымі кніга гумару і дзіцячая кніга, пра сінявокае
мышаня. Фрагмент “Сінявочкі” быў апублікаваны ў часопісе “Вясёлка” і нават
атрымаў прэмію імя Васіля Віткі.
Памёр Павел Андрэевіч Місько 9 чэрвеня 2011 года.

7.

Місько, П.А. Прыгоды Бульбобаў : аповесці: для
сярэд. шк. узросту / Павел Місько; маст.У.Б.Максімаў. –
Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. – 167с.
Цікавы, захапляльны сюжэт, адразу заваюе ўвагу юнага чытача –
аповед у «Прыгодах Бульбобаў» вядзецца ад імя… сабачанят. З мяккім гумарам
аўтар расказвае, як маленькія істоты адкрываюць для сябе такое вялікае і
складанае жыццё.
Аповесць «Як на нашы імяніны…» займальна распавядае пра
ўзаемаадносіны дзяцей.
Місько, П. А. Прыйдзі, дзень-залацень! : казкі дзеда
Аўласкі і бабы Параскі / Павел Місько ; [мастак Г. ХінкаЯнушкевіч]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2015 - 309, [1] с.
Аповесць-казка Паўла Місько апавядае пра жыццё-быццё фальклорных
герояў: дзеда Аўласкі, бабы Параскі, хлопчыка з пальчык Ваняткі і іх верных
чатырохногіх сяброў.

8.

Місько, П. А. Хлопцы, чые вы будзеце [Тэкст] :
раман. У 2-х кн. Кн. 1 / Павел Місько. - Мінск :
Мастацкая літаратура, 1990. - 415 с.
Падзеі ў рамане Паўла Місько адбываюцца восенню 1944 года,
пасля вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Цімафей
Мікульскі становіцца старшынёй сельсавета. Час трывожны, цяжкі. Трэба
аднаўляць разбураную гаспадарку, змагацца з бандытызмам.
Місько, П. А. Хлопцы, чые вы будзеце [Тэкст] :
раман. У 2-х кн. Кн. 2 / Павел Місько. - Мінск :
Мастацкая літаратура, 1994. - 415 с.
Гэта кніга – працяг аднайменнага рамана, які выйшаў у 1990
годзе. Падзеі, якія там толькі пачыналіся, імкліва разгортваюцца. Трывогай
ахоплены Стары Пасадзец, дзе жывуць і працуюць старшыня сельсавета
Цімафей Мікульскі і дырэктар дзіцячага дома Ганна Карпушонак. У бойцы з
бандытамі гіне іх сябар, былы партызанскі сувязны Максім Вайчук. У парку
каля дзіцячага дома па начах блукае нейкая здань, яна свеціцца ў цемры,
наводзячы жах на людзей.
Мноства драматычных вузлоў, якія былі завязаны ў першай кнізе
знаходзяць у другой сваю лагічную развязку.

9.

Місько, П. А. Эрпіды на планеце Зямля; Навасёлы :
аповесці / Павел Місько. - Мінск : Мастацкая літаратура,
2022 - 302 с. - (Бібліятэка прыгод і фантастыкі)
На Зямлю ў касмічным караблі прыляцелі робаты-разведчыкі. Яны
называюць сябе Эрпідамі. Эрпіды атрымалі заданне даведацца, што ўяўляюць з
сябе Зямля і чалавек. Пра знаёмтсва робатаў з зямлянамі і расказвае аўтар у сваёй
фантастычнай і вясёлай аповесці.
Місько, П.А. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 2. Градабой :
раман / Павел Місько. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991.
– 600 с.
У рамане "Градобой" у складанай, часам драматычнай і нават
трагічнай абстаноўцы паказваецца жыццё
трох пакаленняў механізатараў
Сухавеяў. І як няпроста было выстаяць пад градабоем гэтых выпрабаванняў.

10.

Місько, П.А. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Мора Герадота
: раман / Павел Місько. – Мінск : Мастацкая літаратура,
1991. – 503 с.
У першы том увайшоў раман «Мора Герадота« – пра партызанскую
вайну на Палессі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Нялёгкі лёс у герояў твора, некаторыя з іх гінуць, іншых вайна
бязлітасна калечыць. Але ў трывожнай памяці тых, «каму выпала жыць»,
назаўсёды застануцца жывымі ўсе, хто не закончыў свае зямныя справы.
На выставе прадстаўлены выданні П.А. Місько
з фонда Краснапольскай цэнтральнай раённай
бібліятэкі імя Міколы Ткачова.
English     Русский Rules