Беларуская Грэка - Каталіцкая (Уніяцкая) Царква
5.17M
Category: historyhistory

Беларуская Грэка - Каталіцкая (Уніяцкая) Царква

1. Беларуская Грэка - Каталіцкая (Уніяцкая) Царква

2.

Значнай адметнасцю беларусаў на працягу XVII-XVIII ст. была прыналежнасць да
ўніяцтва. Пасля аб’яднання Польшчы і ВКЛ у адну федэратыўную дзяржаву паўстала
пытанне пра збліжэнне праваслаўнай царквы з каталіцкай. Для вернікаў, якія вызнаюць
візантыйскі абрад, але прызнаюць вяршэнства папы рымскага была створана Беларуская
Грэка - Каталіцкая (Уніяцкая) Царква , якая адыграла вялікую ролю ў гісторыі беларускага
этнасу.

3.

У кастрычніку 1596 г. у Брэсце прайшоў царкоўны сабор прыхільнікаў уніі, які
прыняў рашэнне аб аб’яднанні цэркваў. Праз некалькі дзён кароль Жыгімонт III Ваза (15871632 гг.) зацвердзіў стварэнне царкоўнай уніі і абвясціў уніяцтва дзяржаўнай рэлігіяй.
Паступова асноўная маса насельніцтва беларускіх зямель прыняла ўніяцтва. Гэта
ператварыла яго ў самабытны і самастойны беларуска-ўкраінскі канфесійны кірунак. Да
канца XVIII ст. уніяцтва вызнавалі 75% (у сельскай мясцовасці 81%) жыхароў беларускіх
зямель. У межах Беларусі і Літвы налічвалася больш за 1100 уніяцкіх цэркваў

4.

Калі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь апынулася ў складзе Расійскай
імперыі, адразу пачаліся захады, скіраваныя да ліквідацыі Ўніяцкай Царквы. Тады пачаўся
крыжовы шлях Грэка-Каталіцкай(Уніяцкай) Царквы. Сотні мучанікаў і вызнаўцаў, якія
заплацілі сваім жыццём за вернасць царкоўнаму адзінству, тысячы спаленых уніяцкіх
кніжак, службоўнікаў і беларускіх першадрукаў — сумныя таму сведчанні. Але Царква не
знікла. Яна ўваскрасала ў кожную спрыяльную пару.

5.

Першае яе адраджэнне адбывалася на Заходняй Беларусі, якая апынулася ў
складзе Польшчы, у 1920-х гадах як так званая неаунія. З 17 веранся 1939 г. з прыходам
савецкай улады НКВД пачаў раз’юшаныя рэпрэсіі святароў. На пачатак 1941 году засталося
толькі 3 парафіі. Пасля ІІ сусветнай вайны Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) Царква не існавала
афіцыйна, але існавала ў сэрцах і думках людзей. Душпастырскую службу ў падполлі
выконвалі ўкраінскія святары. З 1976 г. сістэматычную апостальскую працу ў Беларусі
падпольна праводзіў былы вязень сталінскіх лагераў айцец Віктар Данілаў.

6.

На хвалі нацыянальнага адраджэння канца ХХ ст. у Беларусі абуджаецца і
цікавасць да нацыянальнай Царквы, інтэлігенцыя сярод іншага ініцыюе аднаўленне
Ўніяцкай Царквы ў Беларусі практычна з нуля.У 1990 г. у Мiнску і іншых гарадах Беларусі
было сабрана больш за 2 тысячы подпісаў з просьбай аднавіць кананічныя структуры
Уніяцкай (Грэка-Каталіцкай) Царквы. Маючы толькі некалькіх святароў, без храмаў і без
жывой традыцыі, з руін, крок за крокам пачынаюць узнікаць грэка-каталіцкія суполкі.

7.

Сэрца жыцця кожнай Царквы - гэта літургія .На сённяшні дзень Беларуская ГрэкаКаталіцкая (Уніяцкая) Царква стараецца быць вернай багатай літургічнай усходняй
традыцыі. Службы спраўляюцца па-беларуску, таксама часам лiтургii праходзяць на
царкоўнаславянскай ці ўкраінскай мовах — залежна ад просьбаў вернікаў.

8.

На пачатку жніўня 2016 году ў Мiнску, дзякуючы выдавецтву «Сафія» пры
полацкай грэка-каталіцкай грамадзе, пабачыла свет доўгачаканае новае беларускае
біблійнае выданне — Псалтыр у перакладзе з старажытнагрэцкай мовы айца Аляксандра
Надсана, духоўнага лідара беларусаў свету, уніяцкага святара, даследчыка і шматгадовага
гаспадара беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра ў Лондане, дзе месціцца
легендарная Скарынаўская бібліятэка. Таксама ён пераклаў на беларускую мову
літургічныя тэксты ўсходняй традыцыі. Беларуская праваслаўная царква — калі б яна была
беларускай — магла б браць гатовае і карыстацца.

9.

Сёння Беларуская Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) Царква налічвае каля трыццаці
парафій у Мiнску, Маладзечне, Мар'інай Горцы, Жодзіне, Брэсце, Баранавічах, Пінску,
Віцебску, Оршы, Полацку, Гродне, Гомелі, Магілёве.
Некалькі парафій знаходзіцца па-за межамі Беларусі, у тым ліку ў Лондане,
Антверпене, Празе, Калінінградзе, Вене.
Жыровіцкі манастыр –
галоўны цэнтр беларускай
Уніі ў 1613–1839 гг.
Грэка-каталіцкі Санктуарый
Хрыста Чалавекалюбца ў
Маладзечна.
Сучасны ўніяцкі храм у
Віцебску.
Грэка-каталіцкая царква
Св. Параскевы Полацкай у Полацку.
Адносна нядаўна рэстаўраваная праваслаўнымі (у 20062009 гг.) былая ўніяцкая царква Святой Тройцы (1823 г.) у Вялікай
Сваротве (Баранавіцкі р-н, Берасцейская вобл.) — выключна
арыгінальны храм, які не мае сёння больш аналагаў у Беларусі і вельмі
рэдкі паводле сваёй архітэктуры нават для ўсёй Еўропы.
English     Русский Rules