14.92M
Category: historyhistory

25 гадоў каталіцкай парафіі ў Касцюковічах

1.

2.

Да 25-ці годдзя каталіцкай
парафіі Святой Тройцы у
Касцюковічах
Каталіцкі Касцёл на Касцюкоўшчыне мае шматвекавую гісторыю,
але ў пачатку ХХ стагоддзя, у часы прыгнячэння веры, былі знішчаны
ўсе каталіцкія парафіі, разбураны храмы.

3.

Сучаснае адраджэнне
Касцёла ў Касцюковічах
пачалося ў сярэдзіне 1990-х
гадоў, калі з мэтай
арганізацыі каталіцкай
парафіі ў Касцюковічах у
1996- 1997 гадах у горад
прыязджалі семінарысты з
Гродна і сёстры-месіянеркі
Святой Сям’і з Магілёва. Яны
наведвалі арганізацыі,
установы, школы, каб скласці
ўяўленне аб колькасці
хрысціянаў каталіцкай веры.

4.

Вынікам гэтай работы было тое, што быў
сабраны спіс вернікаў, якія пастанавілі
зарэгістраваць у Касцюковічах парафію.
Неабходныя дакументы былі пададзены
ў райвыканкам для рэгістрацыі.
Адначасова ксяндзы, якія прыязджалі з
Магілёва, Польшчы, і сёстры
падтрымлівалі сувязь з вернікамі,
адпраўлялі Святыя Імшы ў дамах сем’яў.

5.

26 ліпеня 1999 года Магілёўскім абласным выканаў-чым камітэтам
было выдадзена пасведчанне аб рэгістрацыі Статута рэлігійнай
абшчыны. І гэта дата лічыцца фармальным пачаткам заснавання
парафіі.
Пасля гэтага Яго Эмінэнцыя кардынал Казімір Свёнтак, Архібіскуп
Мінска-Магілёўскі, выдаў дэкрэт аб устанаўленні парафіі Святой
Тройцы ў Касцюковічах. Гэта было 21 жніўня 1999 года.

6.

Першым пробашчам быў назначаны ксёндз
Уладзімір Каспарэвіч ( працаваў са жніўня 1999 года
па студзень 2000 года ).
13 сакавіка 2000 года ксёндз Андрэй Далянскі
атрымаў дэкрэт ад кардынала аб назначэнні ў
Касцюковічы. У якасці ксяндза парафіі А. Далянскі
прыехаў ў Касцюковічы 22 красавіка 2000 года на
Велікоднае свята. На гэты час месцам малітвы і
спаткання з вернікамі была аднапакаёвая кватэра
на мікрараёне Маладзёжны, дзе жыў і сам ксёндз.
На гэтай першай Велікоднай Імшы ў суботу
прысутнічаў адзін чалавек, а ў нядзелю прыйшло
сем вернікаў.

7.

Успаміны пра першую святую
імшу кс. А.Даляньского, Эміліі
Йосіфаўны, бабушкі Ані

8.

18 чэрвеня 2000 года ў парафіі адбыўся першы фэст на Святую
Тройцу. На гэты фэст ў Касцюковічы ўпершыню прыехалі сёстры
Школьныя Нотр - Дам са Мсціслаўля (с.Рахель, с.Мірыям, с.Наталля). З гэтага часу яны прыязджалі рэгулярна і навучалі дзяцей
катэхезе.

9.

Ў 2000-м годзе горад перадае парафіі дом па вуліцы Ленінскай, у якім
раней размяшчаліся канторы “Сельгастэхнікі” і “ПМК-90”, а потым быў
інтэрнат для работнікаў гэтых арганізацый.

10.

З 2 па 9 ліпеня ў Касцюковічах знаходзіліся на практыцы дыяканы з
Польшчы. Яны разам з кс. Андрэем пачынаюць уборку ў будынку.
Разам з ксяндзом працавалі сем’і парафіянаў. Усе работы, звязаныя
з будаўніцтвам касцёла, выконвалі прыха-джане пры дапамозе
мясцовых арганізацый.

11.

25 снежня 2001 года адбылося першае святкаванне Божага Нараджэння ў капліцы, у якой усё яшчэ праводзіўся рамонт. Гэта
ўрачыстасць сабрала многа вернікаў, і ў час яе адбыліся два хрос-ты.
Хрост прыняў дарослы чалавек - Аляксандр Болдыраў - і маленькая
дзяўчынка – Прохарава Елізавета. Ёй было яшчэ некаль-кі месяцаў.

12.

2005 год. Сабрана ўся дакументацыя, каб змог адбыцца тэхнічны
прыём касцёла. Гэты радасны дзень наступіў 29 сакавіка 2005 года.

13.

Але радасць была азмрочана
смерцю Яна Паўла II (02.04).
Гэтаму Папе мы вельмі ўдзячны,
таму што ў час яго Пантыфікату
наступіла адраджэнне касцёлаў
на Беларусі. Святому Айцу Яну
Паўлу ІІ наша краіна была блізкая
і дарагая. Назву касцюковіцкай
парафіі маем таксама дзякуючы
Яну Паўлу ІІ , бо 1999 год, калі
наш прыход быў зарэгістраваны,
быў аб’яўлены Папам годам
Святой Тройцы.

14.

5 мая магілёўскі парафіянін, мастак,
Эдвард Кавалеўскі закончыў працу па
напісанні абраза Святой Тройцы для
нашага касцёла. Гэта копія алтарнага
абраза Святой Тройцы з касцёла вёскі
Забава ( Польшча. Тарноўская
дыяцэзія )

15.

Самы ўрачысты момант
2005 года – асвяшчэнне
нашага кас-цёла. Гэта
адбылося 25 чэрвеня.
Асвяшчэнне здзейсніў Яго
Эмінэн-цыя, Архібіскуп
Мінска - Магілёўскі,
кардынал Казімір
Свёнтак.

16.

17.

Кс. Анджэй – ўвесь час
існавання нашай парафіі мы
імкнёмся аддаваць увагу
выхаванню нашых дзяцей і
моладзі.

18.

19.

20.

Выступленне вернікаў – За што я люблю сваю парафію.

21.

Кс. Анджэй – таксама арганізовываюцца розныя мерапрыемствы для
старэйшых вернікаў.
- Конкурс біблійны
- Біблійныя чытанні кожную нядзелю
- Пілігрымкі па святых месцах Беларусі і замежжа.

22.

За гады існавання парафіі склалася шмат добрых адметных традыцый. Гэта і наш
Траечны трохкутны пірог, і сумесныя святкаванні дня нараджэння параф’янаў і
традыцыйная супольная парафіяльная Вігілія, а пасля - Пастэрка.

23.

Пажаданнні вернікаў з нагоды 25-ці годдзя Касцюковіцкай парафіі
Святой Тройцы.

24.

Віншуем усіх са святам, дарагія
браты і сёстры!
English     Русский Rules