Беларусь у складзе Расійскай імперыі.
План лекцыі
Літаратура па тэме
1. Падзелы Рэчы Паспалітай. Русіфікацыя і дэпаланізацыя.
Люблінская унія (1569 г.)
Апошнія гады Рэчы Паспалітай
Апошнія гады Рэчы Паспалітай
Чатырохгадовы сейм (1788–1792 гг.).
3 мая 1791 г. – Канстытуцыя Рэчы Паспалітай
3 мая 1791 г. – Канстытуцыя Рэчы Паспалітай
Апошнія гады Рэчы Паспалітай
Апошнія гады Рэчы Паспалітай
Адміністрацыйны падзел
Судовая сістэма
Саслоўная структура грамадства
Прававое становішча насельніцтва
Прававое становішча насельніцтва
Прававое становішча насельніцтва
Прававое становішча насельніцтва
Канфесійнае пытанне
Канфесійнае пытанне
2. Пытанне дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі першай паловы ХІХ ст.
3. Паўстанні 1830–1831 і 1863–1864 гг. на тэрыторыі Беларусі.
Паўстанне 1830-1831 гг.
Паўстанне 1830-1831 гг.
Войцех Коссак. Эміляя Плятэр ў бітве пад Шаўляй
Паўстанне 1830-1831 гг.
Змены ў палітыцы царызму пасля паўстання
Змены ў палітыцы царызму пасля паўстання
Паўстанне 1863-1864 гг.
Паўстанне 1863-1864 гг.
Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі (1838–1864)
Мужыцкая праўда
Паўстанне 1863-1864 гг.
Паўстанне 1863-1864 гг.
Паўстанне 1863-1864 гг.
Паўстанне 1863-1864 гг.
6.05M
Category: historyhistory

Беларусь ў складзе Расійскай імперыі (лекцыя № 3)

1. Беларусь у складзе Расійскай імперыі.

2. План лекцыі

1. Падзелы Рэчы Паспалітай. Русіфікацыя і дэпаланізацыя.
2. Пытанне дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным жыцці
Беларусі першай паловы ХІХ ст.
3. Паўстанні 1830–1831 і 1863–1864 гг. на тэрыторыі
Беларусі.

3. Літаратура па тэме

Гісторыя беларускай дзяржаўнасці : вучэб. дапаможнік для
студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі / І. А. Марзалюк [и др.] ;
навук. рэд. Г. Г. Краско ; пад агульнай рэд. І. А. Марзалюка. –
Мінск : Адукацыя i выхаванне, 2022. – 447 с.
История белорусской государственности. В 5 т.
Т. 1. Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в.; .
Т. 2. Белорусская государственность в период Российской
империи (конец XVIII - начало XX в.) ;
Т. 3. Белорусская государственность : от идеи к национальному
государству (1917 - 1939 гг.)
Т. 4. Белорусская государственность накануне и в период Великой
Отечественной войны и послевоенного восстановления (1939 - 1953
гг.)
Т. 5. Национальная государственность на переломе эпох (вторая
половина XX - начало XXI в.)
НАН Беларуси, Ин-т истории ; гл. ред. А. А. Коваленя ; редкол.:
В.В.Данилович [и др.]. – Минск : Беларуская навука, 2018-2019.

4. 1. Падзелы Рэчы Паспалітай. Русіфікацыя і дэпаланізацыя.

5.

6. Люблінская унія (1569 г.)

7.

8.

9. Апошнія гады Рэчы Паспалітай

• Расія, Прусія, Аўстрыя – з сярэдзіны XVIII ст.
вялі перамовы аб магчымасці падзелаў Рэчы
Паспалітай.
• Вышэйшы
дзяржаўны
орган
Рэчы
Паспалітай – вальны сейм.
• За 100 гадоў (сярэдзіна XVII – сярэдзіна
XVIII ст.) з 55 пасяджэнняў 48 былі сарваны
– права «liberum veto».

10. Апошнія гады Рэчы Паспалітай

Станіслаў
Аўгуст
Панятоўскі (1764 -1795)

апошні
кароль,
ураджэнец Беларусі.
1768–1771
гг.

грамадзянская вайна.
Вынік

першы
падзел РП 1772 г.
(Пецярбург).
З 1773 г. сеймы пачалі
праходзіць у форме
канфедэрацый.
Рашэнні
прымаюцца
простай
большасцю
галасоў.

11. Чатырохгадовы сейм (1788–1792 гг.).

12. 3 мая 1791 г. – Канстытуцыя Рэчы Паспалітай

13. 3 мая 1791 г. – Канстытуцыя Рэчы Паспалітай

Канстытуцыя змяніла дзяржаўны лад
Рэчы Паспалітай.
Уводзілася
спадчынная
манархія,
умацоўвалася цэнтральная ўлада.
Адмянялася права «ліберум вета».
Забаранялася стварэнне канфедэрацый.
Рэч Паспалітая станавілася ўнітарнай
дзяржавай, што фактычна вяло да
ліківідацыі дзяржаўнасці Вялікага Княства
Літоўскага.

14. Апошнія гады Рэчы Паспалітай

Прыняцце
Канстытуцыі
выклікала
незадаволенасць як унутры краіны, асабліва
сярод магнатаў і часткі шляхты, так і з боку
суседніх краін, якія не жадалі ўмацавання Рэчы
Паспалітай.
1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай.
другі падзел выклікаў шок і імкненне з боку эліт
знайсці шляхі да захавання і адраджэння
дзяржавы.
1794 г. - паўстанне Т. Касцюшкі.
Мэтай паўстання стала аднаўленне Рэчы
Паспалітай у межах 1772 г. і працяг рэформ.

15. Апошнія гады Рэчы Паспалітай

1795 г. адбыўся апошні раздзел
Рэчы Паспалітай.
25 лістапада Станіслаў Аўгуст
Панятоўскі падпісаў у Гродна акт
аб адрачэнні.

16.

17.

Кацярына II
Павел I

18.

Аляксандр I
Мікалай I

19.

20. Адміністрацыйны падзел

• 1796 г. – Беларуская (центр – г. Віцебск),
Мінская (центр – г. Мінск), Літоўская (цэнтр
– г. Вільня).
• 1801–1802 гг. – 5 губерняў – Віцебская і
Магілёўская (абедзве склалі Беларускае
генерал-губернатарства),
Мінская,
Гродзенская, Віленская, якія ўтварылі
Літоўскае генерал-губернатарства.

21.

Уся ўлада на далучаных землях перайшла да
генерал-губернатараў, якія з’яўляліся
даверанымі
асобамі
цара,
мелі
неабмежаваныя паўнамоцтвы.
Генерал-губернатарам
падпарадкоўваліся
вайсковыя і грамадзянскія губернатары,
абавязкі якіх заключаліся ў кантролі за
выкананнем указаў цара і ўраду, у наглядзе
за эканамічнай дзейнасцю, у камплектацыі і
забяспячэнні войск рэкрутамі, у падтрымцы
грамадскага парадку і інш.
Кіравалі губернатары праз канцэлярыі.

22. Судовая сістэма

• Кацярына II адмяніла дзейнасць Статута ВКЛ
1588 г., але Павел І (1796 г.) прызнаў яго
легітымнасць.
• 1780 г. статут быў перакладзены на рускую
мову.
• У грамадзянскім судаводстве дзейнічалі
нормы Статута ВКЛ, справаводства вялося на
польскай мове.
• Крымінальнае справаводства вялося на
рускай мове і агульнаімперскім законам.

23.

Дынаміка колькасці насельніцтва
беларускіх губерняў
Год
Усё
насельніцтва,
тыс.
Сельскае
Гарадское
Тыс.
%
Тыс.
%
1796
2636,0
2543,5
96,5
9,5
3,5
1811
2981,0
2859,0
95,9
122,0
4,1
1815
2909,0
2814,0
96,7
95,0
3,3
1833
2826,0
2674,3
94,6
151,7
5,4
1851
3479,0
3235,4
93,0
243,6
7,0
1858
3398,0
3113,0
91,6
285,0
8,4

24. Саслоўная структура грамадства

дваранства
духавенства
гараджане
сялянства

25. Прававое становішча насельніцтва

• Насельніцтва
беларускіх
зямель,
за
выключэннем сялянства, на працягу месяца
пасля апубліквання ўказа ўрада аб іх уключэнні ў
склад Расійскай імперыі прыводзілася да
прысягі.
• Трохмесячны тэрмін выехаць за мяжу (прадаць
маёмасць або перадавалася ў казну).
• Шляхта, якая прынесла прысягу, захавала свае
маёнткі, але разам з тым была пазбаўлена
некаторых правоў, якія мела ў Рэчы Паспалітай:
права выбіраць манарха, мець замкі, збіраць
сеймікі, трымаць узброеныя сілы для абароны
сваіх вольнасцей і інш.
• 1775 г. – «Даравальная грамата дваранству».

26. Прававое становішча насельніцтва

• У адносінах да шляхецкага саслоўя на землях
Беларусі царскі ўрад праводзіў палітыку
«разбору шляхты».
• Мерапрыемства па «разбору» шляхецкага
саслоўя на землях Беларусі некалькі разоў
выкарыстоўвалася расійскім урадам, асабліва
ў часы ўздыму нацыянальна-вызваленчага
руху.

27. Прававое становішча насельніцтва

• Пасля далучэння да Расійскай імперыі
падаткі на насельніцтва выраслі ў 4-5 разоў;
замест падымнага падатку, які збіраўся з
гаспадаркі, быў уведзены падушны, якім
абкладаліся асобы мужчынскага полу.
• Асноўнай павіннасцю станавілася паншчына,
памер якой дасягаў да шасці мужчынскіх і
жаночых дзён на тыдзень. Да таго ж, на
сялян ускладвалася рэкруцкая павіннасць
(25-гадовая служба).

28. Прававое становішча насельніцтва

• У 1785 г. на беларускія гарады былі
распаўсюджаны прынцыпы, абвешчаныя
Кацярынай ІІ у так званай «Даравальнай
грамаце гарадам».
• Насельніцтва дзялілася на 6 разрадаў і на
падставе
маёмаснага
цэнзу
магло
ўдзельнічаць у выбарах у гарадскую думу.
• Самакіраванне гарадоў было ліквідавана.
• З 1794 г. у Расіі ўводзілася «мяжа яўрэйскай
аселасці».

29. Канфесійнае пытанне

• Расійскі ўрад напачатку дазволіў свабоднае
выкананне каталіцкіх абрадаў, а таксама
захаваў за касцёламі іх маёмасць.
• 1774 г. – заснаванне Беларускай каталіцкай
епархіі з цэнтрам у Магілёве.
• Прынцып «адзін цар – адна вера».

30. Канфесійнае пытанне

• Праваслаўная царква, якая цярпела ўціск у
Рэчы Паспалітай, атрымала дзяржаўную
падтрымку,
у
Расійскай
імперыі
ёй
надаваліся землі і багацці.
• Пасля ліквідацыі уніяцтва, якое адбылося на
Полацкім царкоўным саборы 1839 г., усе
уніяты былі пераведзены ў праваслаўе.

31.

Кацярны II – палітыка
русіфікацыі.
Павел I – русіфікацыя
часткова прыпынілася.
Аляксандр І – польская мова
актыўна выкарыстоўвалася.

32. 2. Пытанне дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі першай паловы ХІХ ст.

33.

Першапачаткова частка беларускай і
літоўскай
шляхты
мела надзею
на
аднаўленне аўтаномнага ВКЛ у складзе
Расійскай імперыі.
1811 г. – Міхал Клеафас Агінскі падрыхтаваў
і прапанаваў на разгляд Аляксандру І
праект, па якому планавалася, што
адроджанае ВКЛ будзе мець уласны ўрад, а
ролю Канстытуцыі будзе выконваць Статут
ВКЛ 1588 г.

34.

1812 г. – планы па аднаўленню дзяржаўнасці
звязаны з Напалеонам;
Сяляне, знясіленыя вялікімі падаткамі і
павелічэннем
паншчыны,
чакалі
ад
Напалеона адмены прыгоннага права, якога
ўжо не існавала ў Еўропе.
Загадам Напалеона ад 1 ліпеня 1812 г. быў
створаны Часовы ўрад ВКЛ.
Ураду
падпарадкоўваліся
Віленская,
Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая
вобласць.

35.

Шляхта для адстойвання незалежнасці
адноўленай краіны стварыла армію ВКЛ.
Напалеон не спяшаўся з рэалізацыяй ідэі
адраджэння РП у межах 1772 г.
Рэальная
ўлада
ў
краіне
належала
французскім генералам.
У выніку вайны 1812 г. тэрыторыя Беларусі
зноў была разбурана.

36.

Прыгон і свавол памешчыкаў пасля вайны
рэзка ўзмацніліся.
Сяляне былі аддадзены пад суд і жорстка
пакараны.
Памешчыкі, якія служылі акупантам, то цар
іх
прабачыў
і
вярнуў
ім
маёнткі,
канфіскаваныя адразу ж пасля выгнання
французскіх захопнікаў.

37.

На развіццё грамадскага руху ў Беларусі ў
першай палове ХІХ ст. аказаў уплыў шэраг
падзей:
падзелы Рэчы Паспалітай і ліквідацыя
дзяржаўнасці ВКЛ і Польшчы;
Вялікая Французская рэвалюцыя;
вайна 1812 г. і ўключэнне Царства Польскага
ў склад Расійскай імперыі.

38.

Арганізатарамі і ўдзельнікамі нацыянальнавызваленчага руху былі ў першую чаргу
шляхецкая інтэлігенцыя і студэнты.
У сваёй барацьбе за незалежнасць яны
падтрымлівалі сувязі з перадавымі людзьмі
Польшчы і Расіі.
Асяродкам выспявання ідэй вальнадумства і
аб’яднання іх прыхільнікаў у розныя
арганізацыі ў першай палове ХІХ ст. стаў
Віленскі універсітэт.

39.

Нацыянальны
рамантызм
і
лібералізм
складалі аснову светаўспрымання нешматлікіх
тайных студэнцкіх і вучнёўскіх арганізацый на
тэрыторыі Беларусі ў 30–50-х гг. ХІХ ст.
«Таварыства
філаматаў»
(аматараў ведаў).
«Таварыства філарэтаў».
«Дэмакратычнае таварыства» Ф.
Савіча.
«Саюз свабодных братоў».

40. 3. Паўстанні 1830–1831 і 1863–1864 гг. на тэрыторыі Беларусі.

41. Паўстанне 1830-1831 гг.

• У лістападзе 1830 г. у Варшаве пачалося
паўстанне, кіраўнікі якога ставілі за мэту
аднаўлення Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
• Для падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ў
студзені-лютым 1831 г. быў створаны Віленскі
цэнтральны паўстанцкі камітэт.
• Вясной 1831 г. паўстанне ахапіла Літву і
Заходнюю Беларусь.

42. Паўстанне 1830-1831 гг.

• Па сацыяльным складзе паўстанне насіла
пераважна шляхецкі характар.
• Партызанская барацьба.
• На памежжы Віцебскай і Віленскай губерняў
дзейнічаў атрад, створаны графіняй Эміліяй
Плятэр.

43. Войцех Коссак. Эміляя Плятэр ў бітве пад Шаўляй

44. Паўстанне 1830-1831 гг.

• У выніку 19 чэрвеня 1831 г. паўстанцы
пацярпелі
паражэнне
ад
26-тысячнага
расійскага войска ў бітве пад Вільняй.
• У ліпені 1831 г. паўстанне перакінулася на
Мазырскі, Рэчыцкі і Пінскі паветы.
• У канцы жніўня 1831 г. яно было падаўлена
расійскім войскам.

45. Змены ў палітыцы царызму пасля паўстання

• Маёнткі памешчыкаў, якія ўдзельнічалі ў
паўстанні, канфіскоўваліся і перадаваліся ў
казну.
• На беларускіх і літоўскіх землях узмацніўся
«разбор шляхты».
• Прыйшоў перыяд русіфікацыі краю.
• У 1832 г. быў створаны Камітэт па справах
заходніх губерняў.
• Зачынены Віленскі універсітэт.
• З 1836 г. забаронена вывучэнне польскай мовы
ў школах.

46. Змены ў палітыцы царызму пасля паўстання

• Зачыняліся каталіцкія манастыры, а маёнткі,
якія ім належалі, пераводзіліся ў разрад
казённых.
• У 1839 г. у Полацку быў арганізаваны сабор
уніяцкіх мітрапалітаў, на якім было прынята
рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да
праваслаўнай.
• У 1830 і 1831 г. царскім указам была адменена
дзейнасць Статута ВКЛ у Віцебскай і
Магілёўскай губернях, а ў 1840 г. − на астатняй
тэрыторыі Беларусі і Літвы. На гэтых землях
былі ўведзены расійскія законы.

47. Паўстанне 1863-1864 гг.

• Вясной 1862 г. у Варшаве быў створаны
падпольны
Цэнтральны
нацыянальны
камітэт (ЦНК), які ставіў сваёй мэтай
арганізацыю паўстання за нацыянальную
незалежнасць і дэмакратызацыю грамадскага
ладу.
• Летам 1862 г. у Вільні ўтварыўся Літоўскі
правінцыяльны
камітэт
(ЛПК),
які
фармальна падпарадкоўваўся ЦНК.

48. Паўстанне 1863-1864 гг.

Па пытанні аб шляхах дасягнення пастаўленай мэты ў
паўстанцкім руху вызначыліся дзве плыні:
• «белыя» (кансерватыўная плынь) былі прадстаўлены
пераважна буйной і сярэдняй шляхтай. Іх галоўнай
мэтай было аднаўленне Рэчы Паспалітай не як
федэратыўнай дзяржавы, а як унітарнай, згодна з
Канстытуцыяй 3 мая 1791 г. «Белыя» выступалі супраць
рэвалюцыйных метадаў барацьбы і гатовы былі да
кампрамісу з царскім урадам;
• «чырвоныя» (радыкальная плынь) аб’ядноўвалі
дробную і беззямельную шляхту, інтэлігенцыю,
гарадскія нізы, студэнцтва і часткова сялянства. Яны
выступалі за стварэнне незалежнай дэмакратычнай
дзяржавы, нацыянальнае самавызначэнне беларусаў,
літоўцаў і ўкраінцаў, вырашэнне аграрнага пытання і
надзяленне сялян зямлёй.

49. Вінцэнт Канстанцін Каліноўскі (1838–1864)

50. Мужыцкая праўда

51. Паўстанне 1863-1864 гг.

• Паўстанне пачалося ў студзені 1863 г. у Варшаве, а
1 лютага ЛПК звярнуўся да насельніцтва Беларусі і
Літвы з заклікам узнімацца на ўзброеную барацьбу.
• Паўстанне хутка ахапіла ўсю тэрыторыю Беларусі.
• Царскі ўрад рабіў усё, каб хутка ліквідаваць
паўстанне.
• Надзвычайныя паўнамоцтвы атрымаў віленскі
генерал-губернатар М.Мураўёў.
• Расійскія ўлады праводзілі шэраг мерапрыемстваў
з мэтай адцягнуць ад паўстання сялян.

52.

53. Паўстанне 1863-1864 гг.

• Гродзенскай губернi паўстанцы працягвалi
ўпарта супрацiўляцца.
• Найбольш буйныя сутычкi адбылiся каля
мястэчка Мiлавiды Слонiмскага павета, дзе да
20 мая сабралося некалькi атрадаў паўстанцаў
— усяго каля 800 чалавек.
• На тэрыторыі Беларусі з лютага па жнівень
1863 г. адбылося 46 баёў і сутычак паўстанцаў з
урадавым войскам.

54.

55. Паўстанне 1863-1864 гг.

• Узброеная барацьба на тэрыторыі Беларусі
спынілася ўвосень 1863 г.
• У студзені 1864 г. быў арыштаваны, а ў сакавіку
ў Вільні быў пакараны праз павешанне В.К.
Каліноўскі.

56. Паўстанне 1863-1864 гг.

• У беларуска-літоўскіх губернях быў усталяваны
рэжым выключных законаў, накіраваных на
поўную русіфікацыю краю.
• Маёмасць і маёнткі паўстанцаў падлягалі
канфіскацыі, усе памешчыкі былі абкладзены
надзвычайным падаткам, насельніцтва каталіцкага
веравызнання абмяжоўвалася ў сваіх правах.
• Была закрыта апошняя вышэйшая навучальная
ўстанова на беларускіх землях − Горы-Горацкі
земляробчы інстытут.
• Беларускія губерні не мелі права на выбарныя
земствы, выбарныя міравыя суды і дваранскае
самакіраванне.
English     Русский Rules