Similar presentations:
Слова жыцця
1. Slajd 1
СловаЖыцця
Май 2013
2. Slajd 2
"Давайце, і будзе вам дадзена: мераю добраю,утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю
адсыплюць вам ва ўлоньне вашае".
(Лк 6,38)
3. Slajd 3
Ці здаралася так,каб ты атрымаў
ад некага падарунак
і адчуў патрэбу
адказаць узаемнасцю?
4. Slajd 4
I не дзеля таго, каб адплаціць доўг, але каб выказацьсапраўдную падзяку і любоў? Напэўна, так бывала.
5. Slajd 5
Калі здаралася з табоютакое, то можаш сабе ўявіць,
як гэта ёсць у Бога; у Бога,
які ёсць Любоўю.
6. Slajd 6
Ён заўсёды адказвае ўзаемнасцю на кожны падарунак,які мы даем нашым блiжнiм у Яго Імя. Сапраўдныя хрысціяне
перажываюць гэта вельмі часта. І кожны раз гэта нечакана.
7. Slajd 7
Бо Бог невычарпальны ў сваіх ідэях.Можна было б ўзгадаць тут сотні тысяч
прыкладаў, можна было б напісаць
цэлую кнігу пра гэта.
8. Slajd 8
I адразу выявiлася бтое, наколькі
праўдзiвыя гэтыя
словы: «мераю
добраю, утрэсенаю,
умятаю
і перапоўненаю
адсыплюць вам
ва ўлоньне вашае",
якiя апiсваюць
багацце, з якiм Бог
ўзнагароджвае,
Ягоную шчодрасць.
9. Slajd 9
"Надыходзiла ноч, калі ў сціплай кватэры ў Рыменекалькi дзяўчат, якія хацелі жыць паводле Евангелля,
рыхтавалiся да сну.
10. Slajd 10
Раптам у дзверы пазванiлі. Хто б гэта мог прыйсцi ў такiчас? У дзвярах стаяў чалавек, на твары якога быў выраз
вялікага непакою і нават роспачы: на наступны дзень
яго разам з ягонай сям'ёй павінны высялiць з кватэры
за няўплату арэнды.
11. Slajd 11
Дзяўчаты пераглянуліся і,не кажучы ні слова, палезлi
ў скрыню, дзе захоўвалi рэшту
ад сваiх зарплатаў ды грошы,
адкладзеныя, каб аплаціць
рахункі за газ, тэлефон
і святло.
Без ваганняў аддалi ўсё
яму.
12. Slajd 12
У тую ноч заснулi шчаслівыя.Але хтосьці памятаў пра іх.
13. Slajd 13
Яшчэ да світання зазваніў тэлефон:‘Зараз жа еду да вас у таксі',
азваўся голас таго самага
чалавека. Здзіўленыя, яны чакалi.
14. Slajd 14
Твар госця казаў,што нешта змянілася:
'Учора ўвечары,
як толькi я вярнуўся
дадому, я атрымаў
cпадчыну, якой ніколі
не чакаў. Сэрца сказала
мне, што я павінен
падзяліцца з вамі’.
Падараваная iм сума
была ўдвая большая
за тую, якую яму
так шчодра ахвяравалi.”
15. Slajd 15
"Давайце, і будзе вам дадзена: мераю добраю,утрэсенаю, умятаю і перапоўненаю
адсыплюць вам ва ўлоньне вашае".
16. Slajd 16
Ці перажываў i ты калінебудзь падобны досвед?Калі не, то памятай,
што дар, ахвяраваны таму,
хто просiць, павінен
аддавацца бескарысліва,
без разліку на адплату.
Паспрабуй.
Але не дзеля таго,
каб пабачыць эфект,
а толькi таму,
што любiш Бога.
17. Slajd 17
Кажаш: “Не маю нічога."Няпраўда.
Калі мы пажадаем, мы знойдзем у сябе невычэрпныя скарбы:
наш вольны час, сэрца, ўсмешку, спагаду, нашу культуру,
супакой, наша слова, якое можа пераканаць каго-небудзь
заможнага падзяліцца з тым, хто нiчога не мае…
18. Slajd 18
Кажаш: “Але я не ведаю, каму даць."Азірніся вакол: успомні таго хворага ў бальніцы, адзінокую
ўдаву, сябра, які адыйшоў ад цябе прыгнечаны, таго маладога,
заўсёды сумнага беспрацоўнага, брата, які патрабаваў дапамогi,
свайго сябра ў турме, таго нясмелага вучня?
У іх чакае цябе Хрыстос.
19. Slajd 19
Прымі хрысціянскую паставу,якой прасякнута ўсё Евангелле,
і якая не дазваляе замыкацца ў сабе
і ў празмерных клопатах.
20. Slajd 20
Адкінь самаўпэўненасць,заснаваную на зямных выгодах,
і абапрыся на Бога.
Так спраўдзiцца твая вера ў Яго,
якая хутка будзе пацверджана
падарункам, якi вернецца
да цябе.
21. Slajd 21
Няма сумнiваў, што Бог дзейнічае такім чынам не дзеля таго,каб зрабіць багатым Сябе або ўзбагацiць нас. Ён робіць гэта,
каб многія іншыя ўбачылі гэтыя маленькія цуды,
справакаваныя нашым падарункам, і зрабілi тое ж самае.
22. Slajd 22
Ён робіць гэта, каб мы, маючы больш, маглi больш аддаць,каб мы - як сапраўдныя адміністратары дабротаў, якія
належаць Богу – дазволiлi iм цыркуляваць у асяроддзi людзей,
якiя нас акружаюць, аж да таго, каб казалi пра нас гэтак жа,
як некалi было сказана пра першую суполку ў Ерусаліме,
"ня было сярод іх анікога ў нястачы".
23. Slajd 23
Хіба не адчуваеш,што жывучы такім
чынам, ты будзеш
удзельнiчаць
у сацыяльным
абнаўленнi,
якога чакае свет?
24. Slajd 24
“Давайце, і будзе вам дадзена".Зразумела, Езус перад усiм кажа тут пра ўзнагароду, якую мы
атрымаем на нябёсах, але тое, што сустрэне нас тут, на зямлі,
з'яўляецца запаветам і гарантыяй гэтай ўзнагароды.
25. Slajd 25
“Давайце, і будзе вамдадзена: мераю добраю,
утрэсенаю, умятаю
і перапоўненаю
адсыплюць вам
ва ўлоньне вашае“.
Testo di Chiara Lubich, scritta ad ottobre 1998
Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia)
***
Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi,
e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo
tramite stampa, radio, TV e via internet.
Per informazioni www.focolare.org
Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org