Slajd 1
Slajd 2
Slajd 3
Slajd 4
Slajd 5
Slajd 6
Slajd 7
Slajd 8
Slajd 9
Slajd 10
Slajd 11
Slajd 12
Slajd 13
Slajd 14
Slajd 15
Slajd 16
Slajd 17
Slajd 18
Slajd 19
Slajd 20
Slajd 21
1.69M
Categories: psychologypsychology religionreligion

Слова жыцця - чэрвень 2013

1. Slajd 1

Слова
Жыцця
Чэрвень 2013

2. Slajd 2

«Калі, робячы дабро і пакутуючы, церпіце,
гэта даспадобы Богу» (1 П 2,20).

3. Slajd 3

Святы апостал Пётр тлумачыць
сваім супольнасцям пра тое,
на чым менавіта заснаваны
сапраўдны дух Евангелля,
спасылаючыся на дакладныя
дзяржаўныя і асабiстыя
жыццёвыя сiтуацыi іх членаў.

4. Slajd 4

Тут ён звяртаецца да рабоў, якія навярнулiся да веры,
i якiя - як і ўсе рабы ў тым грамадстве, перажывалі
- часам несправядліва - непаразуменні і крыўды.

5. Slajd 5

У больш шырокім сэнсе, гэтыя словы звернутыя да ўсіх
людзей, якія ў нейкiм часе і месцы вымушаны пакутаваць
з-за несправядлівасцi і непаразумення з боку сваіх блiжнiх,
няхай бы гэта было начальства ці роўныя iм людзi.

6. Slajd 6

«Калі, робячы дабро і пакутуючы, церпіце,
гэта даспадобы Богу» (1 П 2,20).

7. Slajd 7

постал раіць не паддавацца інстынктыўнай рэакцыi,
якая можа паўстаць у гэтай сітуацыі,
але пераймаць стаўленне Езуса.

8. Slajd 8

Болей за тое, ён заклікае адказваць з любоўю,
і нават бачыць у гэтых цяжкасцях і непаразуменнях ласку,
гэта значыць тое, што дапускаецца Богам як магчымасць
прадставіць сведчанне сапраўднага хрысціянскага духу.

9. Slajd 9

Робячы так, тыя, каго пераследуюць, могуць праз сваю
любоў прывесцi да Хрыста таксама i тых, хто іх не разумее.

10. Slajd 10

«Калі, робячы дабро і пакутуючы, церпіце,
гэта даспадобы Богу» (1 П 2,20).

11. Slajd 11

Некаторыя людзі на падставе гэтых слоў альбо іншых
падобных iм, хацелi б абвінаваціць хрысціянства
ў падтрымцы празмернай павагі, якая закалыхвае сумленне,
аслабляе актыўнасць у барацьбе з праявамі несправядлівасці.

12. Slajd 12

Але гэта не так. Калі Езус вучыць нас любіць нават тых,
хто не разумее нас і крыўдзiць, гэта не таму, што ён хоча
зрабіць нас неадчувальнымі да несправядлівасці. Наадварот!

13. Slajd 13

Ён робіць гэта, таму што ён хоча навучыць нас,
як пабудаваць па-сапраўднаму справядлівае грамадства.
Мы можам гэта зрабiць, распаўсюджваючы дух
сапраўднай любові і любячы першымi.

14. Slajd 14

«Калі, робячы дабро і пакутуючы, церпіце,
гэта даспадобы Богу» (1 П 2,20).

15. Slajd 15

То як жа нам жыць Словам Жыцця ў гэтым месяцы?

16. Slajd 16

Мы таксама можам сустрэцца з недахопам паразумення
і быць пакрыўджанымi ў многіх адносінах:
можам сутыкнуцца з недзелiкатнасцю і няветлівасцю,
несправядлівымi меркаваннямі, няўдзячнасцю, абразамi,
нейкiмi па-сапраўднаму вялікiмi крыўдамi.

17. Slajd 17

То ва ўсіх гэтых сітуацыях мы павiнны засведчыць пра любоў,
якую Езус прынёс на зямлю, засведчыць для ўсіх, а значыць,
і да тых, хто да нас ставiцца дрэнна.

18. Slajd 18

Слова гэтага месяца кажа нам, каб мы, сапраўды
абараняючы справядлівасць і праўду, не забывалiся,
што наш першы абавязак, як хрысціянаў, любіць бліжняга
свайго, гэта значыць займаць у адносiнах да iх паставу
такога разумення, прыняцця і міласэрнасцi,
якiя Езус займаў для нас.

19. Slajd 19

Такім чынам, нават абараняючы нашыя прынцыпы, мы ніколі
не павiнны разрываць нашыя кантакты з іншымі людзьмі
і ніколі не паддавацца спакусе схаваць крыўду ці помсту.

20. Slajd 20

І паводзячы сябе так, як бы мы былi прыладаю для любовi
Езуса, мы тым самым зможам прынесці Бога нашым бліжнiм.

21. Slajd 21

«Калі, робячы дабро
і пакутуючы, церпіце,
гэта даспадобы Богу»
(1 П 2,20).
Testo di Chiara Lubich, scritto nel 1990
Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia)
***
Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi,
e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo
tramite stampa, radio, TV e via internet.
Per informazioni www.focolare.org
Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org
English     Русский Rules