Similar presentations:
Слова жыцця на чэрвень
1. Slajd 1
СЛОВАЖЫЦЦЯ
Чэрвень 2014
2. Slajd 2
“I вось Я з вамi ва ўсе днiаж да сканчэння веку”
(Mц 28,20).
3. Slajd 3
Евангелiст Мацвей, на пачаткусвайго Евангелля нагадвае нам,
што Езус, чыю гісторыю ён
пачынае распавядаць,
гэта «Бог-з-намі», Эмануэль
(Mц 1,23),
4. Slajd 4
а ў канцы ён цытуе словы, у якіх Езус абяцае застацца з наміназаўсёды, нават пасля свайго вяртання на нябёсы.
Да канца свету Ён будзе «Богам-з-намі».
5. Slajd 5
Езус звяртае гэтыя словы да сваіх вучняў пасля таго,як ужо даверыў iм заданне ісцi i несцi па ўсім свеце
Ягонае пасланне.
6. Slajd 6
Ён цалкам ўсведамляе, што пасылае іх як авечак сяродваўкоў, і што яны сустрэнуць супрацiўленне і пераслед
(Mц 10,16-22).
7. Slajd 7
Але Ён не хоча пакiнуць iх адных пры выканнi гэтай місіi.Менавіта таму ў хвiлiны адыходу Ён запэўнiвае,
што застанецца з імі!
8. Slajd 8
Яны не будуць бачыць Яго сваiмi вачыма, не пачуюцьЯгонага голасу, не змогуць дакрануцца да Яго,
але Ён застанецца паміж імі, як і раней,
і нават больш, чым раней.
9. Slajd 9
I калі да гэтага часу Ягоная прысутнасць была звязаназ пэўным месцам: Ён прысутнiчаў у Капернауме ці ля возера,
на гары ці ў Ерусаліме, з гэтага часу і назаўсёды
Ён будзе паўсюль там, дзе Ягоныя вучні.
10. Slajd 10
Езус таксама меў на ўвазе і ўсiх нас, хто ў будучынідасведчыць цяжкасцяў штодзённага жыцця.
11. Slajd 11
Езус – Уцелаўлёная Любоў - магчыма, думаў: Я хацеў бызаўсёды быць з людзьмі, хацеў бы падзяляць іхнія турботы,
хацеў бы даваць ім парады, суправаджаць іх на iхнiх
шляхах, уваходзiць у iхнiя дамы, сваёй прысутнасцю
хацеў бы ажыўляць іхнюю радасць.
12. Slajd 12
Вось чаму ён хацеў застацца з намі - каб мы маглi адчувацьЯгоную блізкасць, Ягоную сілу, Ягоную любоў.
13. Slajd 13
У Евангеллi ад св. Лукi сказана (Лк 24,52), што вучні,убачыўшы Езуса, узыходзячага на неба,
«з вялікай радасцю вярнуліся ў Ерусалім».
14. Slajd 14
Як гэта было магчыма?Бо яны дасведчылі, што Ягоныя словы ёсць праўдай.
15. Slajd 15
Гэтак жа i мы будзем перапоўненыя радасцю,калі сапраўды паверым у абяцанне Езуса:
16. Slajd 16
“I вось Я з вамi ва ўсе днiаж да сканчэння веку”
(Mц 28,20).
17. Slajd 17
Гэтыя Словы, апошнія словы, якiя сказаў Езус сваім вучням,азначаюць канец Ягонага зямнога жыцця і адначасова
пачатак жыцця Касцёла, у якiм Ён прысутнічае
ў шэрагу розных спосабаў:
18. Slajd 18
у Эўхарыстыі, у Ягоным Слове, у Сваіх прадстаўніках(біскупах, святарах), у бедных, у маленькіх, у адкiнутых...
ва ўсіх блiжніх.
19. Slajd 19
Для нас незвычайна блізка гэтае акрэсленне асаблівайпрысутнасцi Езуса, на якую Ён сам - таксама ў Евангеллі
ад Мацвея (Mц 18,20) - нам паказаў: «Дзе двое цi трое
сабраныя ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх».
20. Slajd 20
Ён прагне, кабпраз гэтую
прысутнасць Ён
мог быць
у кожным месцы.
21. Slajd 21
Калі мы жывем так, як Ён нас просiць, а асабліваЯгоным Новым Запаветам, мы можам дасведчыць
гэтай Ягонай прысутнасцi таксама
i па-за касцёламі, i пасярод людзей, у месцах,
дзе жывем, паўсюль.
22. Slajd 22
Тады адзiнае, што ёсць неабходна, дык гэта ўзаемная любоў,ахвярная, разумеючая, якая ўдзельнічае ў пакутах,
трывогах і радасцях нашых братоў: тая любоў, якая
ахоплівае ўсе, усе даруе, якая тыповая для хрысціянства.
23. Slajd 23
Давайце будзем жыць так, каб кожны меў магчымасцьсустрэцца з Ім ужо тут, на зямлі.
24.
“I вось Я з вамi ва ўсе днiаж да сканчэння веку”
(Mц 28,20).
Testo di Chiara Lubich
Pubblicata in Città Nuova 2002/8, p.7
Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia)
* * *
Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi,
e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo
tramite stampa, radio, TV e via internet.
Per informazioni www.focolare.org
Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org