Словo жыцця
Slajd 2
Slajd 3
Slajd 4
Slajd 5
Slajd 6
Slajd 7
Slajd 8
Slajd 9
Slajd 10
Slajd 11
Slajd 12
Slajd 13
Slajd 14
Slajd 15
Slajd 16
Slajd 17
Slajd 18
Slajd 19
Slajd 20
Slajd 21
Slajd 22
Slajd 23
Slajd 24
Slajd 25
Slajd 26
4.29M
Category: religionreligion

Словo жыцця

1. Словo жыцця

“Бо любоў Хрыстова кiруе намi”
(пар.2 Кар 5, 14-20)
Студзень 2017

2. Slajd 2

“Бо любоў Хрыстова кiруе намi”
(пар.2 Кар 5, 14-20)

3. Slajd 3

"Учора пайшла я з мамай і яе сяброўкай на абед.
Замовiла сабе на дадатак гарошак, каб потым з'есці дэсерт,
які мне вельмі падабаецца. Але мама сказала: не!

4. Slajd 4

Я ўжо пачала надзiмацца, але тут зразумела,
што як раз у маме ёсць Езус, і ўсміхнулася".

5. Slajd 5

"Сёння, пасля цяжкога працоўнага дня, вярнуўся дадому.
Калi глядзеў тэлевізар, мой брат адабраў у мяне з рук пульт.
Я вельмі знерваваўся, але праз момант супакоіўся і даў яму
прагледзець ягоную праграму".

6. Slajd 6

«Сёння, калі мой бацька размаўляў са мною, я дёрзка яму
адказваў. Глянуўшы на яго, я ўбачыў, што яму было
крыўдна. Я папрасіў у яго прабачэння і ён мне прабачыў".

7. Slajd 7

Гэта некалькi досведаў са Словаў жыцця, расказаных
дзецьмi з пятага класа пачатковай школы ў Рыме.

8. Slajd 8

Магчыма, тут не відно непасрэднае сувязi гэтых
перажыванняў са зместам Слова, якім жылі ў тым часе,
але яны з'яўляюцца плёнам жыцця Евангеллем.
Кожнае слова ёсць заклікам да любові.

9. Slajd 9

Кожнае Слова, якое мы хочам рэалізаваць у жыццi,
заўсёды будзе выклiкаць тыя ж эфекты: Слова будзе
змяняць нашае жыццё, будзе запальваць іскру ў сэрцы,
каб мы былi ўважлівымі да патрэбаў іншых, будзе
арганiзоўваць нашае служэнне для братоў і сясцёр.

10. Slajd 10

I гэта не можа быць інакш, бо прыняцце Слова
i жыццё iм нараджае ў нас Езуса і заахвочвае нас да таго,
каб жыць, як Ён.

11. Slajd 11

Гэта дазваляе нам зразумець словы
св. Паўла, скiраваныя да Карынцянаў.

12. Slajd 12

Тым, што пакiравала апостала абвяшчаць Евангелле
і будаваць адзінства ў супольнасцях, якiя ён заснаваў,
быў глыбокі досвед жыцця з Езусам.

13. Slajd 13

Павел адчуваў, што Езус яго любіць i збавiць; што Ён
пранiкае ў яго жыццё ажно да той ступенi, што ніхто і нішто
не можа адлучыць Яго, што гэта ўжо не Павел жыў,
але жыў у ім Езус.

14. Slajd 14

Усведамленне таго,
што Бог палюбіў нас
аж да таго, што аддаў
сваё жыццё,
прыводзiла Паўла
ў вар'яцтва, не давала
яму супакою
і з непераадольнай
сілай прымушала яго
любіць гэтак сама,
з той самай любоўю.

15. Slajd 15

Ці любоў Хрыста кіруе i намi з той жа моцай?

16. Slajd 16

Калі мы сапраўды дасведчылі Ягонай любовi, мы не
зможам не адказаць узаемнасцю. Мы павінны з адвагаю
ўвайсцi туды, дзе ёсць падзелы, канфлікты, нянавісьць,
каб прынесьці згоду, супакой, адзінства.

17. Slajd 17

Любоў дазваляе ўзняць сэрца па-над перашкодамi
дзеля таго, каб увайсцi ў непасрэдны кантакт
з людзьмі, пастарацца іх зразумець, увайсці ў іх
становішча, каб сумесна шукаць выйсце.

18. Slajd 18

I гаворка ідзе не пра нейкую выключную акцыю.
Да адзінства варта імкнуцца любой цаной, каб не змаглi нас
паралізаваць альбо заблакаваць анi ілжывая разважлівасць,
анi страх чакання цяжкасцяў або процідзейнічання.

19. Slajd 19

Гэта важна і
натхняльна
асабліва ў галіне
экуменізму. Таму
гэтае Слова i было
выбрана на гэты
месяц, бо ў iм
святкуецца
Тыдзень
Ўсеагульнай
малітвы аб
адзінстве
хрысціянаў,

20. Slajd 20

а хрысціяне, якія належаць да розных цэркваў,
павінны жыць так, каб любоў Хрыста кіравала іх
выходзіць насустрач адзін аднаму для таго,
каб аднавіць страчанае адзінства.

21. Slajd 21

К'яра Любіч на адкрыцці Другога Экуменiчнага
Зграмаджэння Еўропы ў Граце (Аўстрыя), 23 чэрвеня 1997
года сказала: "Праўдзівым хрысціянінам, па-сапраўднаму
ўдзельнiчаючым у паяднаннi, будзе той, хто ўмее любіць
блiжнiх любоўю самога Бога,

22. Slajd 22

любоўю, якая бачыць Езуса ў кожным, якая скiравана да
ўсіх – бо Езус памёр за ўвесь чалавечы род - якая заўсёды
бярэ на сябе ініцыятыву, якая любіць першаю;

23. Slajd 23

тою любоўю, якая любіць кожнага, як самога сябе, якая
яднаецца з братамі і сёстрамі ў цярпеннях і ў радасцях.

24. Slajd 24

Трэба, каб i Цэрквы любiлi адна адну тою ж любоўю".

25. Slajd 25

Давайце i мы жыць гэтым радыкалізмам любові
з прастатой і шчырасцю дзяцей з гэтай рымскай школы.

26. Slajd 26

“Бо любоў Хрыстова
кiруе намi”
(пар.2 Кар 5, 14-20)
Testo di Padre Fabio Ciardi OMI
Grafica Anna Lollo in collaborazione con don Placido D’Omina (Sicilia, Italia)
* * *
Il commento alla Parola di Vita è tradotto ogni mese in 96 lingue e idiomi,
e raggiunge vari milioni di persone in tutto il mondo
tramite stampa, radio, TV e via internet.
Per informazioni www.focolare.org
Questo PPS, in diverse lingue, è pubblicato su www.santuariosancalogero.org
English     Русский Rules