337.50K
Category: lingvisticslingvistics

Тэорыя і практыка мовы Беларускае кіраванне

1.

Тэорыя і практыка мовы
Беларускае кіраванне

2.

Дзеясловы жартаваць,
смяяцца, кпіць і пад.
патрабуюць пры сабе назоўнік /
займеннік у родным склоне з
прыназоўнікам З:
жартаваць з сябра

3.

Дзеясловы хварэць,
пакутаваць патрабуюць пры
сабе назоўнік у вінавальным
склоне з прыназоўнікам НА:
хварэць на сухоты

4.

Дзеясловы ветлівасці дзякаваць,
дараваць, выбачаць
ужываюцца з назоўнікам /
займеннікам у давальным
склоне без прыназоўніка:
дзякаваць тату

5.

Дзеясловы думаць, казаць,
гаварыць, марыць, разважаць і
пад. ужываюцца з назоўнікам /
займеннікам у вінавальным скл.
з прыназоўнікам ПРА:
марыць пра яе

6.

Дзеясловы руху ісці, хадзіць,
ехаць, бегчы, плысці і пад., калі
ад іх ставяцца пытанні дзе?
калі?, патрабуюць назоўнік у
месным склоне з прыназ. ПА:
ісці па лесе

7.

Калі словазлучэнні з
дзеясловамі руху маюць
значэнне мэты, то назоўнікі ў іх
ужываюцца ў форме
вінавальнага скл. з прыназ. ПА:
ісці па малако

8.

З назвамі ягад і грыбоў
ужываецца прыназоўнік У:
пайсці ў грыбы
схадзіць ў ягады

9.

З дзеясловам ажаніцца
ўжываецца назоўнік /
займеннік у форме творнага
склону з прыназоўнікам З / СА:
ажаніцца з Марыляй

10.

Дзеясловы пісаць, адпраўляць,
дасылаць ужываюцца з формай
вінавальнага склону назоўніка
адрас з прыназоўнікам НА:
пісаць на адрас

11.

Дзеяслоў заляцацца патрабуе
пры сабе назоўнік у форме
роднага склону з прыназоўнікам
ДА:
заляцацца да дзяўчыны

12.

Дзеясловы дакрануцца,
прыхіліцца ўжываюцца з
назоўнікам у форме роднага
склону з прыназоўнікам ДА:
дакрануцца да яго

13.

Пры вызначэнні адлегласці да
аб’екта ўжываецца назоўнік у
форме творнага склону з
прыназоўнікам ЗА:
вёска за дзесяць кіламераў ад
горада

14.

Пры слове падобны ў нашай
мове часцей ужываецца
прыназоўнік ДА, хоць не
выключаны і варыянт НА:
падобны да брата
і падобны на брата

15.

Пры назоўніку загадчык/
загадчыца ўжываецца назоўнік
у форме роднага склону без
прыназоўніка:
загадчык кафедры

16.

Дзеясловы дзівіцца, падзівіцца
патрабуюць пры сабе назоўнік у
форме роднага склону з
прыназоўнікам З:
дзівіцца з прыгажосці

17.

Дзеясловы выракацца,
пазбыцца, пазбавіцца
ўжываюцца з назоўнікамі ў
форме роднага склону без
прыназоўніка:
выракацца Радзімы

18.

У словазлучэннях са значэннем
прычыны часцей за ўсё
ўжываецца назоўнік у форме
вінавальнага склону з
прыназоўнікам ПРАЗ:
не пайсці гуляць праз дождж

19.

У словазлучэннях са значэннем
успрыняцця органамі пачуццяў
ужываецца назоўнік у форме
вінавальнага склону з
прыназоўнікам НА:
вызначыць на пах

20.

У словазлучэннях з залежнымі
назоўнікамі дзень, тыдзень, год
і г.д. ужываецца прыназоўнік
НА:
некалькі разоў на дзень

21.

Пры ўтварэнні вышэйшай
ступені параўнання ўжываецца
прыназоўнік ЗА:
старэйшы за нас

22.

чытаць сам сабе
на карысць мне
смуткаваць з прычыны,
паводле закона
адрознівацца значэннем
а пятай гадзіне

23.

Простить сына
Сходить за продуктами
Донять подругу
Насмехаться над неудачником
Ухаживать за соседкой

24.

Прабачыць, дараваць сыну
Схадзіць па прадукты
Дапячы сяброўцы
Кпіць, насміхацца з няўдачніка
Заляцацца да суседкі

25.

Дивиться погоде
Собираться в лес за земляникой
Приезжать по воскресеньям
Беспокоиться о детях
Жениться на Ольге

26.

Дзівіцца з надвор’я
Збірацца ў лес у суніцы
Прыязджаць па нядзелях
Непакоіцца пра дзяцей
Ажаніцца з Вольгай

27.

Отправлять по адресу
Определять по вкусу
Болеть корью
Остановка в ста метрах от
дома
Похож на отца

28.

Дасылаць, накіроўваць на адрас
Вызначаць на смак
Хварэць на адзёр
Прыпынак за сто метраў ад
дома
Падобны да бацькі (на бацьку)

29.

Не сделать из-за лени
Заведующий отделом
Тосковать о сыне
Путешествовать по святым
местам
Они дружнее нас

30.

Не зрабіць праз ляноту
Загадчык аддзела
Сумаваць па сыне
Вандраваць па святых месцах
Яны дружнейшыя за нас

31.

Благодарить родителей
Рассуждать об истории
Гулять по старому городу
Прислониться к стене
Отречься от друзей
Избавиться от неприятностей

32.

Дзякаваць бацькам
Разважаць пра гісторыю
Гуляць па старым горадзе
Прыхіліцца / прыхінуцца да сцяны
Вырачыся сяброў
азбыцца (пазбавіцца) непрыемнасцяў
English     Русский Rules