167.79K
Category: lingvisticslingvistics

Род, лік, склон назоўнікаў. Марфалогія стараславянскай мовы

1.

РОД, ЛІК, СКЛОН
НАЗОЎНІКАЎ
МАРФАЛОГІЯ СТАРАСЛАВЯНСКАЙ МОВЫ

2.

КАТЭГОРЫЯ РОДУ
Катэгорыя роду з’яўляецца найбольш агульнай з граматычных катэгорый
назоўніка. Яна размяркоўвае назоўнікі на тры разрады слоў – назоўнікі
мужчынскага, жаночага і ніякага роду.
Да мужчынскага роду адносіліся ўсе назоўнікі з канчаткам –ъ ў назоўным
склоне адзіночнага ліку: столъ, градъ, волъ, сынъ; многія назоўнікі з
канчаткам –ь: конь, п@ть, ножь, боль, грътань, дьнь, отьць;
назоўнікі на –и (з *jь): краи ← *krajь, вои ← *vojь; нешматлікія асабовыя
назоўнікі на –а: владыка, юноша, слоуга, на –ии: с@дии ‘суддзя’,
балии ‘урач’, на –чии: корабьчии ‘марак, матрос’, кънигъчии
‘кніжнік’; два назоўнікі з канчаткам –ы: камы ‘камень’, пламы ‘полымя’.

3.

ПРЫКЛАДЫ МУЖЧЫНСКАГА РОДУ
послhдь же посъла къ нимъ сынъ свои «нарэшце (ён) паслаў да іх свайго сына»
(Мар. ев.).
i се весь градъ iзиде против@ иiсоусови i видhвъше и молиш# «і вось увесь
горад выйшаў насустрач Ісусу і, убачыўшы яго, прасілі…» (Зогр. ев.).
i се едини отъ кънижъникъ рhш# вь себh «і вось некаторыя з кніжнікаў сказалі
пра сябе…» (Мар. ев.).
i егда сhаше ово паде при п@ти «і калі (ён) сеяў, некаторыя (насенне) ўпалі пры
дарозе» (Зогр. ев.).

4.

КАТЭГОРЫЯ РОДУ
Да жаночага роду належала пераважная большасць назоўнікаў на –а ў назоўным
склоне адзіночнага ліку: вода, р@ка, жена, грhшьница, дhва; нешматлікія
назоўнікі на –ии і –ыни: млънии, алъдии ‘лодка’, поустыни, гръдыни; частка
назоўнікаў на –ь: дань, кость, пеmь, ношть; некалькі назоўнікаў на –ы: боукы
‘літара, пісьмо’, свекры ‘свякроў’, црькы ‘царква’; два назоўнікі з канчаткам –и:
мати, дъmи.
Да ніякага роду адносіліся ўсе назоўнікі з канчаткамі –о, -е: село, пол~, лице,
чюдо, дрhво, а таксама ўсе назоўнікі на -#: сhм#, жрhб# ‘жарабя, асляня’,
козьл# ‘казляня’, им# ‘імя’, тел# ‘цяля’.

5.

ПРЫКЛАДЫ ЖАНОЧАГА РОДУ
твоi естъ день i твоh естъ ношть «твой дзень і твая ноч» (Сін. пс.).
съ аште би былъ пркъ вhдhлъ би оубо кто и какова жена прикасаать с# емь hко
грешъница естъ «калі б ён (гэты) быў прарокам, то ведаў бы, што за жанчына дакранаецца
да яго: бо яна з’яўляецца грэшніцай» (Мар. ев.).
бh иосифъ и мати его чюд#шта с# «Іосіф і маці яго здзівіліся» (Зогр. ев.)
ПРЫКЛАДЫ НІЯКАГА РОДУ
село коупихъ и имамь иhждh изити и видhти е «(я) купіў поле і павінен пайсці і агледзець
яго» (Мар. ев.).
при корении дрhва лежитъ «ляжыць каля каранёў дрэва» (Астр. ев.)
въ им# оученикоу «імем вучня» (Сав. кн.).
око за око з@бъ за з@бь «вока за вока, паслуга за паслугай» (Зогр. ев.).

6.

Катэгорыя ліку, як правіла, звязана з рэальным значэннем словаформы, якая можа
абазначаць адзін прадмет або іншую колькасць прадметаў. Паняццю адзінкавасці
супрацьстаўлялася не толькі больш агульнае паняцце множнасці прадметаў, але і
больш канкрэтнае паняцце парнасці. Адпаведна ў стараславянскай мове назоўнікі (як і
астатнія імёны і дзеясловы) маглі ўжывацца ў формах трох лікаў: адзіночнага,
парнага і множнага. Адзіночны і множны лікі не адрозніваліся сваім значэннем ад
тых самых лікаў сучаснай беларускай мовы. Напрыклад, адзіночны лік мелі словы
братръ, столъ, сестра, поле, село і г.д. Множны лік мелі словы братри, столи,
сестры, села і г.д.
Прыклады:
что же видиши с@чецъ въ оцh братра (адз.л.) твоего а бръвъна еже есть въ
оцh твоемь не чюеши «што ж ты бачыш сучок у воку свайго брата, а бярвяно, якое ў
тваім воку, не адчуваеш» (Мар. ев.).
едино дhло (адз.л) сътворихъ «(я) зрабіў адну справу» (Зогр. ев.).
изъ ~динhхъ оусть (адз.л.) «з адных вуснаў» (Супр. рук.).
даждъ ми въ заимъ три хлhбы (мн.л.) «дай мне у пазыку тры хлеба» (Мар. ев.).
отъ четыръ вhтръ (мн.л.) «ад чатырох вятроў» (Зогр. ев.).

7.

КАТЭГОРЫЯ ЛІКУ
Парны лік, які меў свае склонавыя формы, адрозніваўся паводле значэння ад адзіночнага і
множнага тым, што паказваў на наяўнасць дзвюх асоб або двух прадметаў.
Парны лік ужываўся:
а) калі гаворка ішла пра парныя з прыроды прадметы. Напрыклад, нога, оухо, р@ка.
Око (адз. л.) – очи (пар. л.) – очеса (мн. л.). Такім чынам, слова очи абазначала літаральна
‘вочы аднаго чалавека’, р@ка – ‘рука’ (адз. л.) – р@цh – ‘рукі аднаго чалавека’ (пар. л.) –
р@кы – ‘рукі’ (мн. л.);
б) калі гаворка ішла пра два прадметы ці дзве асобы. Напрыклад, братра ‘два браты’, стола
‘два сталы’, пол» ‘два палі’, селh ‘два сялы’, сестрh.
столъ (адз. л.) – стола (пар. л.) – столи (мн. л.). Такім чынам, сама форма стола ў
стараславянскай мове паказвае на два сталы, на парны лік;
в) лічэбнікі дъва (‘два’) і оба (‘абодва’) самі па сабе абазначалі лік «два», г. зн. былі формамі
парнага ліку. І назоўнікі пры іх абавязкова былі ў форме парнага ліку: дъва стола, дъвh
(обh) р@цh.
Парны лік у старажытнасці ўласцівы быў і іншым славянскім мовам – ён з’яўляецца спадчынай
праславянскай мовы. Захаваўся толькі ў славенскай і лужыцкіх мовах.

8.

ПРЫКЛАДЫ ПАРНАГА ЛІКУ
видh дъва братра «(ён) убачыў двух братоў» (Зогр. ев.).
двh нозh iм@штю «які мае дзве нагі» (Зогр. ев.).
нiкы же бо рабь не можетъ дьвhма гднома работатi «ніякі раб
не можа служыць двум гаспадарам» (Асем. ев.).

9.

КАТЭГОРЫЯ ЛІКУ
У стараславянскай мове існавала блізкая да катэгорыі ліку катэгорыя
зборнасці. Зборныя назоўнікі тыпу камени~, листви~, жьзли~, рожди~
абазначалі сукупнасць прадметаў або асоб, таму часта ўжываліся замест
формаў множнага ліку назоўнікаў. Паводле граматычнай формы яны
адносіліся да адзіночнага ліку і мелі склонавыя канчаткі адзіночнага ліку.
У стараславянскай мове, як і ў беларускай, некаторыя назоўнікі – галоўным
чынам з адцягненым значэннем – ужываліся толькі ў адзіночным ліку:
гыбель, мьсть, невhри~, тишина. Іншыя, што абазначалі складаныя
прадметы, рэчывы або сукупнасць аднародных прадметаў, ужываліся
толькі ў множным ліку: врата, г@сли, « плhвы (салома).
Напрыклад, шедъшю же емоу въ врата (мн.л.). оузьрh и дроугаh. i
гла емоу «калі ж ён выходзіў за вароты, убачыла яго іншая і казала яму»
(Зогр. ев.)

10.

КАТЭГОРЫЯ СКЛОНУ
Катэгорыя склону звязана з сінтаксічным ужываннем назоўніка. Склон вызначаецца сувяззю
назоўніка з іншымі словамі ў сказе, а склонавая форма паказвае на гэту сувязь.
У стараславянскай мове было шэсць склонаў: назоўны (склон галоўнага члена), родны (склон
недапасаванага азначэння), давальны (склон ускоснага дапаўнення), вінавальны (склон прамога
прыдзеяслоўнага дапаўнення), творны (склон прылады ці спосабу дзеяння), месны (склон месца
дзеяння).
Месны склон, як і астатнія ўскосныя склоны, мог ужывацца як з прыназоўнікам, так і без
прыназоўніка. Напрыклад, у сказе да не б@детъ бhство ваше зимh (Мар. Ев.) назоўнік у
форме меснага склону мае акалічнаснае значэнне ‘зімою’.
Многія назоўнікі мужчынскага і жаночага роду ў адзіночным ліку мелі яшчэ клічную форму
(некаторыя мовазнаўцы разглядаюць яе як асобны, сёмы склон), якая ўжывалася пры звароце:
браце! отьче! сестро! жено! оучителю! сыноу! господи!
Напрыклад, отъче даждъ ми ч#сть имhниh «бацька, дай мне частку маёмасці» (Асем. ев.).
У парным і множным ліках клічнай формы не было: у якасці зваротку ўжывалася форма
назоўнага склону адпаведнага ліку.
У парным ліку адрозніваліся толькі тры формы: назоўнага і вінавальнага склонаў (раба, женh,
лhтh), роднага і меснага склонаў (рабоу, женоу, лhтоу), давальнага і творнага склонаў
(рабома, женама, лhтома).

11.

ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ!
English     Русский Rules