Similar presentations:
Водгук на мастацкі твор як жанр пісьмовага выказвання
1.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №1 г. Наваполацка»Водгук на мастацкі твор як жанр
пісьмовага выказвання
Настаўнік вышэйшай катэгорыі
Малашэнка Кацярына Вітальеўна
2023г.
2.
План1.
2.
3.
4.
5.
6.
7.
«Плюсы» і «мінусы» работы над водгукам.
Асаблівасці жанру водгуку.
Стуктурна-кампазіцыйная будова водгуку.
Крытэрыі ацэнкі водгуку.
Алгарытм аналізу паэтычнага твора.
Этапы работы вучня над водгукам.
Пад умелым кіраўніцтвам настаўніка: ад
простага да складанага.
8. Вучымся, каб навучыць (міні-практыкум).
9. Агляд літаратуры па тэме.
10. Рэфлексія.
3.
Сінквейн «Водгук»Працаёмкі, начны
Заводзіць, пагружае, знясільвае
Любы твор мастацкай літаратуры бачу праз
яго прызму: фармулюючы ідэю, знаходзячы
праблемы, намацоўваю аўтарскую пазіцыю і
сэрцам адгукаюся на прачытанае.
Захапленне
4.
Сінквейн «Водгук»Доўгі, красамоўны
Аргументаваць, расчароўвацца, змяняць
Вялікі і цяжкі водгук складаецца з маленькіх
простых частак.
Творчасць
5.
«+»• Раскрывае таямніцы літаратуры як віду мастацтва;
• развівае творчасць чытача праз аналіз творчасці
майстроў слова;
• пашырае агульны кругагляд інфармацыяй пра гісторыкакультурныя працэсы, пра жыццё і творчасць знакамітых
людзей, пра сумежныя віды мастацтва;
• развівае маўленне;
• развівае логіку;
• павышае пісьменнасць;
• павышае ўважлівасць да кожнай дэталі ў творы;
• вучыць аналізаваць свае і чужыя ўчынкі, т.ч. развівае
эмпатыю;
• ……
6.
Водгук – гэтаразгорнутае выказванне эмацыянальнаацэначнага характару, якое ўтрымлівае
думку аўтара водгуку пра прачытаны твор і
аргументацыю гэтай думкі, а таксама
элементы
лінгвістычнага
і
літаратуразнаўчага аналізу. (У.І.Куліковіч)
7.
Лінгвістычны аналіз тэксту- выяўленне сістэмы моўных сродкаў у перадачы
ідэйна-тэматычнага
і
ідэйна-эстэтычнага
зместу літаратурна-мастацкага твора;
- выяўленне адбору моўна-выяўленчых сродкаў
аўтарам дзеля найбольшага ўздзеяння на
чытача, слухача, гледача.
8.
Літаратуразнаўчы аналізмастацкага твора
- вывучэнне асаблівасцей жанру;
- даследаванне кампазіцыйных прыёмаў;
- даследаванне
прынцыпаў
стварэння
мастацкага вобраза;
- разгляд праблематыкі твора, яго ідэйнага
зместу, сюжэта;
- вызначэнне вобразных сродкаў мовы – тропаў
і фігур.
9.
У аснове водгукуТып тэксту
Разважанне
Кампазіцыя
Тэзіс, доказы, вывад
Стыль маўлення
Тэрміны, прафесіяналізмы + эмацыянальна афарбаваная
лексіка + сродкі мастацкай выразнасці = публіцыстычны ?
10.
ВодгукТворчы, асабісты
Расчытваць, аргументаваць, цытаваць
Дэманструе чытацкі вопыт,
уменне паслядоўна развіваць думкі,
абгрунтоўваць уражанні ад прачытанага.
Аналіз
11.
Структурна-кампазіцыйная будоваводгуку
Уступ
• Уражанні (асацыяцыі, успаміны, думкі,
пачуцці, выкліканыя творам або яго
асобнымі радкамі);
• найбольш яркія радкі твора, якія
ўсхвалявалі, уразілі;
• аўтар твора як цікавая і арыгінальная асоба.
12.
Структурна-кампазіцыйная будоваводгуку
Асноўная частка
• Тэма твора;
• ідэя твора;
• сэнс назвы, яе сувязь з тэмай і ідэяй;
• сэнсава значныя вобразы і матывы;
• аўтарскія думкі, сугучныя ўласным;
+ Элементы літаратуразнаўчага і лінгвістычнага
аналізу:
• асаблівасці кампазіцыі твора;
• найбольш яркія вобразна-выяўленчыя і моўныя
сродкі выразнасці, іх роля ў тэксце.
13.
Структурна-кампазіцыйная будоваводгуку
Заключэнне
• Маральна-этычны, філасофскі ці
гуманістычны змест твора;
• уласны пункт гледжання на вырашэнне
ўзнятай у творы праблемы.
14.
Крытэрыі ацэнкі водгуку(40 балаў)
І. УМЕННЕ ВЫЯЎЛЯЦЬ АСНОЎНУЮ ТЭМАТЫКУ І ПРАБЛЕМАТЫКУ, ІДЭЮ ТВОРА, АЎТАРСКУЮ ПАЗІЦЫЮ
(4 б. БАЛЫ)
Аўтар правільна разумее і вызначае тэму, ідэю і кола праблем твора, дакладна вызначае і
абгрунтоўвае аўтарскую пазіцыю.
• ІІ. УМЕННЕ АБГРУНТОЎВАЦЬ ПРАЧЫТАНАЕ (7 БАЛАЎ)
Аўтар дакладна і вычарпальна абгрунтоўвае ўласнае прачытанне твора; мае багаты чытацкі вопыт
(прыводзіць звесткі пра аўтара, паралелі з іншымі творамі, спасылкі на іншых аўтараў і інш.);
дарэчна выкарыстоўвае ілюстрацыйны матэрыял, а таксама мэтазгодную і эфектыўную сістэму
абгрунтавання ўласных высноў.
• ІІІ. УМЕННЕ ВЫЗНАЧАЦЬ РОЛЮ СЮЖЭТА, КАМПАЗІЦЫІ, ВЫЯЎЛЕНЧЫХ СРОДКАЎ ВЫРАЗНАСЦІ (8
БАЛАЎ)
Аўтар дакладна вызначае асаблівасці кампазіцыі твора, яго сюжэтных ліній, сістэмы вобразаў,
выяўленчых сродкаў выразнасці і дае іх цікавую, арыгінальную інтэрпрэтацыю , правільна характарызуе
фармальныя паказчыкі арганізацыі вершаванага твора (памер, рыфму, рытм і інш.)
• ІV. МОЎНАЕ І КАМПАЗІЦЫЙНАЕ АФАРМЛЕННЕ ВОДГУКУ (7 БАЛАЎ)
Работа характарызуецца багаццем слоўніка і разнастайнасцю выкарыстаных моўных сродкаў,
дакладнасцю, лагічнасцю, дарэчнасцю, выразнасцю словаўжывання; прадуманасцю кампазіцыі
(адпаведнасць кампазіцыі водгуку асаблівасцям тыпу і жанру маўлення); захоўваецца паслядоўнасць у
развіцці асноўнай думкі; дапускаецца не больш за 1 маўленчы недахоп – парушэнне логікі выкладу
матэрыялу або стылявога адзінства тэксту.
• V. ПІСЬМЕННАСЦЬ (10 БАЛАЎ)
• VІ. ТВОРЧЫ ХАРАКТАР РАБОТЫ (4 БАЛЫ)
У рабоце прадстаўлена арыгінальная трактоўка, якая не пярэчыць сутнасным характарыстыкам
мастацкага твора; аўтар дэманструе навуковы кругагляд; работа выканана ў нестандартнай форме,
мэтазгоднай, дарэчнай і эфектыўнай для дасягнення пастаўленых камунікатыўных задач.
15.
Алгарытм аналізу паэтычнага твора1. Лексіка-семантычны аналіз.
2. Лінгва-стылістычны аналіз (паралельна з
папярэднім аналізам).
3. Аналіз паэтычнага твора ў кантэксце
- творчасці самога аўтара;
- нацыянальнага літаратурнага працэсу;
- сусветнага літаратурнага працэсу
16.
Водгук на верш Алега Лойкі“Дуб філаматаў у Варончы”.
Як кожны дуб, праросшы на стагоддзі,
Акрылены ён лісцем, быццам песняй,
Што ў лістапад не ходзіць карагодзіць,
Пакуль зялёны ліст ізноў не ўзвесніць.
Ды як не кожны, кронаю не юнай
У неба ўзносіў ён напеў крылаты,
Галіны напінаючы, як струны,
Становячыся дубам-філаматам.
Няхай і паваліла бліскавіца,
шалеючы не раз у дзікунскім гневе,
Над ім дажджы не перастнуць віцца,
Чарнее ён у іх магічным спеве.
І як любы з магутных, не загіне,
Каб скрыпкай стаць для новых Паганіні.
17.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
1. Паспрабуй падабраць эпіграф да водгуку.
Кожнае дрэва тваё – Песня Песняў.
Уладзімір Караткевіч
2. Прааналізуй, якія пачуцці ўзніклі ў цябе, калі
ты чытаў твор.
18.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
3. Пачні водгук са сваіх уражанняў, асацыяцый.
Уступ
Веліч і магутнасць, моц і воля, хараство і жыццё ў
адной толькі назве – дуб. Стоячы ля падножжа
шматвяковага волата, адчуваеш рух часу, яго плынь,
сувязныя ніці, што злучаюць учора і сёння, ноч і дзень, імі
поўніцца паветра каля такіх вандроўнікаў у часе. Чуеш
песню стагоддзяў, якая хаваецца ў галінах і лісціках і якую
нясе ў прастору падарожнік вецер. Моцная, вольная
песня ляціць у свет і нясе з сабой бясконцае святло, каб
асвятляць людскія шляхі і душы, пазбаўляючы цемры,
напаўняючы любоўю і радасцю. Песня ляціць па свеце, каб
служыць свайму народу, бо няма ў яе мэты важнейшай.
19.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
3. Ці выкарыстай для ўступу інфармацыю пра гістарычную
аснову твора, яго аўтара.
Уступ
Калісьці сонечная песня, адбіўшыся ў душы Адама Міцкевіча і яго
аднадумцаў, ператварылася ў незлічоных сонечных зайчыкаў, якія
памчаліся да людскіх сэрцаў. І сапраўды, колькі багацця, якую
самавітую спадчыну пакінулі нам філаматы - “аматары ведаў”!
Неўміручая творчасць Адама Міцкевіча, аднаго з пачынальнікаў новай
беларускай літаратуры, Яна Чачота, даследчыка беларуска-польскага
фальклору, Тамаша Зана, літаратара і стваральніка таварыства
прамяністых, Юзафа Яжэўскага, філосафа і прэзідэнта аб’яднання
філаматаў, узрушыла і абудзіла чалавечыя сэрцы, накіравала іх на
творчы шлях. Таемнае студэнцкае таварыства філаматаў пакінула
светлы след не толькі ў гісторыі нашай Радзімы, але і ў душах
наступнікаў, што ўзялі на сябе гэты нялёгкі абавязак – несці асвету ў
народ. Магчыма, таму і названы старажытны дуб у Варончы дубам
Адама Міцкевіча. Крытык і літаратуразнаўца Алег Лойка, які знайшоў
натхненне ў народнай творчасці, даў яму назву “дуб філаматаў”…
20.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
4. Вызначы тэму твора.
5. Вызначы від лірыкі і жанр твора.
6. Вызначы, як гэта тэма раскрываецца аўтарам
праз кампазіцыю тэксту.
7. Звярні ўвагу на геаграфічныя, культурныя,
грамадска-гістарычныя рэаліі і іх найменні.
8. Пракаменціруй назву твора. Калі назвы няма,
паразважай чаму.
9. Вызначы мастацкі час і мастацкую прастору
твора (калі гэта важна для інтэрпрэтацыі твора).
21.
Алгарытм работы над папісаннемводгуку
10. Вызначы праблему, г.зн. самае вострае
пытанне, якое пастаўлена аўтарам і патрабуе
рашэння.
11. Вызначы галоўную думку твора.
12. Вызначы пафас (гераічны, трагічны,
драматычны, рамантычны, сентыментальны).
13. Калі ў тэксце ёсць героі, ацані іх паводзіны,
характары, параўнай з сабой, з вядомымі
героямі ў літаратуры ці гісторыі, ацані іх мову.
22.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
14. Пакажы, якімі мастацкімі сродкамі і стылістычнымі фігурамі аўтар
раскрывае тэму і ідэю твора.
Адзін толькі эпітэт “дзікунскі” кажа сам за сябе: б’юць маланкі
ў парыве гневу, злосна, слепнучы ад шаленства. Дуб жа спрадвеку
трымаецца карэннем за сваю глебу, п’е сокі роднай зямлі, дыхае
вольным паветрам. Лютасць не можа разбурыць гэтай сувязі, што
існуе ўжо колькі вякоў, цемра не можа паглынуць дрэва і схаваць ад
вачэй людскіх. Усё роўна будзе яно “чарнець у магічным спеве”
дажджоў, што “не перастануць віцца” над ім. Ствараецца таямнічы і
жудасны малюнак. Алег Лойка ўжывае сінестэзію “чарнее ў спеве”,
метафару “дажджы не перасталі віцца”- такім чынам пісьменнік кадр
за кадрам, вобраз за вобразам раскрывае перад чытачамі сапраўдную
стыхію.
…Быццам народная песня, гучыць метафара “ходзіцькарагодзіць”, нітуючы дуб з народам беларускім, звязваючы іх у адно
цэлае.
23.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
15. Чым цікавы твор на лексічным узроўні?
16. Пракаменціруй гукапіс, пашукай словы, якія ствараюць мелодыю. Які сэнс
гучання гэтай мелодыі?
Радкі верша такія ж цвёрдыя і адначасова песенныя, як і мелодыя
дрэва. Праз словы “песня”, “напеў”, “спеў”, параўнанне галін са струнамі,
метафары “акрылены” і “крылаты”, а таксама народнае “ходзіць
карагодзіць” міжволі пачынаеш успрымаць твор як песню, спеў у гонар
старажытнага волата. Калі замерці і добра прыслухацца, можна пачуць
ягоны шэпт. “Стагоддзі”, “лісцем”, “быццам”, “песняй”, “лістапад”, “ходзіць”,
“карагодзіць”, “зялёны”, “свіст”, “ізноў”, “узвесніць” – чуецца ціхі посвіст. Такім
чынам аўтар стварае перад чытачом вобраз дуба-асілка, што павольна
варушыць галінамі, шапоча лісцікамі ў паветры, магутна ўзвышаючыся над
зямной прасторай.
Каб нарадзіўся спеў струны, а пасля каб узнесці яго ў неба, патрэбныя
мяккія, але дужыя крылы. А.Лойка ўжывае алітарацыю на гукі [й], [н] і [н’] у
словах “як”, “не кожны”, “кронаю”, “не юнай”, “неба”, “узносіў”, “ён”, “напеў”,
“галіны”, “напінаючы”, “струны”, “становячыся”, што быццам змякчае, робіць
радкі лёгкімі, каб і чытач змог узляцець за імі на крылах слова.
24.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
17. Знайдзі словы, якія надаюць тэксту колер,
паразважай над іх значэннем.
18. Ахарактарызуй своеасаблівасць паэтычнай
формы (строфы, рытмічная арганізацыя, вершаваны
памер, рыфма).
19. Прааналізуй марфалагічны склад твора.
20. Звярні ўвагу на паэтычны сінтаксіс як сродак
раскрыцця ідэі твора.
25.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
21. Вызначы асноўныя вобразы верша і спосабы іх
выяўлення.
Багатая лексіка пісьменніка засяроджвае
чытача на вобразе дрэва, якое, як волат, узносіцца
над радкамі, спяваючы песню вечнасці.
Чым гэты дуб такі своеасаблівы? Чым так
адрозніваецца ад іншых, што А.Лойка нават
узмацняе
супрацьлеглае
“як
не
кожны”,
падвойваючы часціцу “ні”? Ён спявае так, як не
кожнае дрэва. Ужо не юны, нібы скрыпка ў руках
таленавітага майстра, ён, напінаючы струныгаліны, служыць.
26.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
22. Ахарактарызуй вобраз лірычнага героя твора.
У лірыцы “я” і “мы” - мастацкія вобразы, яны нясуць у сабе
абагульнены сэнс. Асоба лірычнага героя можа атаясамлівацца з асобай аўтара,
а можа і не. Трэба разумець суадносіны біяграфічных фактаў і мастацкага
вымыслу.
24. Апішы, якім уяўляецца табе аўтар твора.
25. Вызначы, як пераклікаецца верш і творчасць дадзенага пісьменніка ў
агульным.
…Любоў да свабоды і чалавечай асобы кіравала адважнымі героямі.
Гэтак жа і жыццёвы шлях, творчасць Алега Антонавіча Лойкі, па словах
ягоных калег, заўсёды былі азораны сапраўдным гуманізмам, улюбёнасцю ў
жыццё і людзей. Яны выпраменьвалі як самую вялікую каштоўнасць на зямлі
— веру ў чалавека, у яго стваральныя магчымасці. Шляхі да дабра, чысціні,
светласці ў чалавеку заўсёды з'яўляліся стваральнымі прынцыпамі творчага
почырку пісьменніка і навукоўцы.
…Песеннасць, сувязь з фальклорам характэрная для творчасці
А.Лойкі…
27.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
26. Прывядзі прыклады твораў іншых аўтараў, у якіх
закранаецца тая ж праблема, раскрыта тая ж ідэя, гучыць тая ж
тэма. Праводзь аналогіі цытуючы.
…У далёкім 19 ст. адважныя юнакі пусцілі птушкай свой “напеў
крылаты” ў свет, каб ён адгукнуўся рэхам, няхай праз год ці стагоддзе, бо, як
пісаў Максім Танк, “дрэвы паміраюць, калі…не адгукаюццца рэхам”.
…Узгадваецца вобраз Сымона-музыкі, які валодаў такімі скрыдламі
душы, што давалі яму магчымасць узносіцца па-над штодзённай
будзённасцю і чуць спеў прыроды, жыцця.
…Калі бліскавіца забівае дрэва, яна знішчае толькі знешні воблік:
карэнне, ствол, галіны. Але душа ягоная працягвае жыць глыбока ў зямлі,
там, дзе раней былі магутныя карані дрэва, - у насенні. Як у апавяданні
Ядвігіна Ш., Дуб-Дзядуля, павалены не столькі маланкай, колькі народным
горам, цярпеннем і болем, замаўкае навек. Але глыбока ў глебе схаваныя дзеці
ягоныя: жалуды, што вылезлі “цененькімі, але гладкімі, роўнымі дубочкамі” як
сімвал надзеі, веры. Быццам насенне ў вершы Ніла Гілевіча “Мы ўзышлі не з
насення, што ветрам занесена…”, гэтыя малыя дрэўцы “з вузлякамі
ўпартасці” чакае “незахмарана-сонечны лёс”.
28.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
Прывядзі прыклады твораў іншых аўтараў, у якіх
закранаецца тая ж праблема, раскрыта тая ж ідэя, гучыць
тая ж тэма. Праводзь аналогіі цытуючы.
…Юныя барацьбіты рызыкавалі сабой дзеля народа, каб
здабыць яму волю, распаўсюдзіць асвету і выцягнуць з лап
крыважэрнага звера, які ў “дзікунскім”, вар’яцкім гневе забіваў
прыгажосць, таптаў маладыя дрэўцы і насылаў бліскавіцы на
магутныя дубы. Але не так і проста іх знішчыць, сцерці. Слушна
заўважыў Уладзімір Караткевіч:
У вяршыні самых гонкіх дрэў
Маланка з неба б’е.
У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў
Маланка ніколі не б’е.
29.
Алгарытм работы над напісаннемводгуку
27. Закончы водгук, максімальна выяўвіўшы ў ім свае
адносіны да прачытанага твора і ўласны светапогляд.
Мы чакаем маладых дубкоў, што вылезуць з-пад
дуба-дзядулі, чакаем белае жарабя, насенне, што цудам
прарасце праз колькі тысяч год. Але азірніцеся! І белае
жарабя недзе непадалёку пасвіцца, і насенне ўжо
прарасло ды буйна ўскаласіла, і нядаўнія дубкі сталі
невялічкімі дубамі, што рыхтуюцца падняць галовы і
рашуча імкнуцца ўвысь. А ў руках нашых скрыпка…
Давайце ж тварыць мелодыю, што абляціць увесь свет
і рэхам, у тысячы разоў мацнейшая, вернецца на Радзіму.
І хай яна знойдзе сабе прытулак у сэрцы кожнага
беларуса і заспяваем мы ўсе разам. І ўзнясецца тады
песня над Беларуссю. І ахвяра юных палкіх сэрцаў не
будзе дарэмнай.
30.
Парады• Пісаць пранікнёна, шчыра, каб чытачы адчулі тваю
зацікаўленасць (або аргументаваць сваю незацікаўленасць);
• паказаць чытацкі вопыт па прапанаванай тэме (можна
назваць для прыкладу ці параўнання творы і беларускай, і
рускай, і замежнай літаратуры);
• выкарыстоўваць цытаты, якія пераклікаюцца са зместам
твора, арганічна ўплятаюцца ў тэкст водгуку і служаць для
пацвярджэння пэўнай думкі;
• у якасці прыкладу, калі гэта да месца, можна прывесці і
выпадак са свайго жыццёвага вопыту;
• асэнсоўваць мастацкую функцыю любога сродку або не
называць яго.
31.
Супрацьпаказанні• НЕ даваць безапеляцыйных сцвяджэнняў;
• НЕ захапляцца залішняй квяцістасцю або, наадварот, толькі
сухім навуковым падыходам;
• НЕ ставіць на мэце аналізу пошук усіх тропаў (і тропы і
сінтакічныя фігуры паказваць толькі ў сувязі з тым, якімі
адценнямі сэнсу яны ўзбагачаюць уяўленне чытача, як з іх
дапамогай аўтар перадае свае адносіны да пэўнай карціны,
з’явы, вобраза);
• НЕ прыводзіць цытаты для таго, каб паказаць, што ведаеш
шмат іх;
• НЕ ўключаць шаблонныя ўступы і заключэнні, што
выкарыстоўваліся раней іншымі вучнямі.
32.
Пад умелым кіраўніцтвам настаўніка:ад простага да складанага
• Не спужаць і не перагрузіць, але зацікавіць з
V класа.
Пятрусь Броўка
Калі ласка!
У любiмай мове, роднай, наскай,
Ах, якiя словы: "Калi ласка!.."
Як звiняць яны сардэчнаю струною,
Праз усё жыццё iдуць са мною.
33.
Пад умелым кіраўніцтвам настаўніка:ад простага да складанага
• Пры
аналізе
твора
звяртацца
да
эмацыянальнай сферы асобы;
• максімальна наблізіцца да аўтарскай задумы;
• параўнаць;
• ацаніць у кантэксце сусветнай культуры.
34.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Анатоль Вярцінскі. “Жыццё даецца,
каб жыццё тварыць…”
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
Віць і далей - любоўю, справай дзейнай
Ды словам, што ад справы неаддзелена.
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Найлепшы самы, самы натуральны
Пачатак гэты вось жыццестваральны.
Інакш - якая ад жыцця карысць?
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,
Высакародным, дружным намаганнем,
Што потым зоркай у вяках гарыць.
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, Тварыць!
1982
Уступ???
35.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
УСТУП
Што для мянне жыццё? Гэтае пытанне павінен задаць сабе кожны,
каб пражыць адведзеныя яму гады не марна, а годна. Усе, і я не выключэнне,
думаюць, што трыццаць, сорак, шэсцьдзясят гадоў наперадзе – гэта ледзь
не бясконцасць; вераць, што яны валодаюць бяскрайнім запасам хвілін,
гадзін, гадоў - сваім жыццём. Хто паверыць, што жыццё валодае імі? Міхаіл
Булгакаў выказаў праз героя рамана “Майстар і Маргарыта” Воланда ісціну,
якую мала хто ўспрымае так, як мы павінны: “Як жа можа кіраваць чалавек
сваім жыццём, калі не можа ручацца за свой заўтрашні дзень?” Чалавек не
проста смяротны – часам ён “раптоўна смяротны”, і змяніць гэта не ў
нашых сілах. Нельга паправіць тое, што ўжо адбылося,закрэсліць
выпадковыя словы ды вырваць нявартыя ўчынкі з аркуша жыцця.
2.
Анатоль Вярцінскі — вядомы беларускі паэт, майстар філасофскай
лірыкі. У сваіх вершах ён закранае глыбокае, нязведанае. Творчасці паэта
характэрныя тэмы нараджэння і смерці, жыцця, расстання. У кожным
творы добра бачна цвёрдая аўтарская пазіцыя. А што значыць для Анатоля
Вярцінскага жыццё паводле яго філасофскага верша “Жыццё даецца, каб
жыццё тварыць…”?
1.
36.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
УСТУП
3.
У чым сэнс жыцця? Кожны, мабыць, задаецца гэтым
пытаннем на працягу ўсяго жыццёвага шляху. Усе разумеюць, што
жыццё — вялікі скарб, Божы дар. Таму проста нарадзіцца, на жаль,
недастаткова: мы не можам дазволіць сабе змарнаваць тое, што
было дадзена нам звыш. Таму час, адведзены кожнаму на гэтай зямлі,
трэба пражыць годна: напаўняць сэрцы блізкіх цеплынёй і спакоем,
пасадзіць “насенне” радасці, каб яно змагло перарасці ў нешта вечнае,
непаўторнае. Але калі мэта жыцця акрэслена, чаму мы яшчэ не
жывём у шчаслівым свеце? Чаму яшчэ не на кожным твары ззяе
прыгожая ўсмешка? Мабыць, мы самі не хочам зрабіць зямлю добрай і
напоўненай святлом? Усе мы розныя, а значыць, шляхі дасягнення
агульначалавечай мэты ў нас розныя. І кожны чалавек прагне
даведацца свайго асабістага “рэцэпту” шчаслівага жыцця. Галоўнае,
каб у сваіх дарогах мы не згубілі штосьці важнае, не разбурылі нечыя
мары.
37.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Заканчэнне ўступу - пачатак галоўнай часткі
1.
… Паўстае пытанне: як знайсці сваё сапраўднае жыццё, куды
рухацца? Што ўвогуле такое жыццё і з чаго яно складаецца? Для чаго нам
дадзена шчасце, натхненне, вера… боль, страх, нянавісць, цемра? Ніхто
дакладна не адкажа ні на адно з гэтых пытанняў, але чаму нельга думаць і
рабіць свае высновы, пакрысе крочыць наперад, шукаючы сваёй ісціны сярод
шматлікіх чужых шляхоў? Адным з такіх крокаў для кагосьці можа стаць
філасофскі верш Анатоля Вярцінскага “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць”.
2.
У вершы філасофскай лірыкі Анатоль Вярцінскі, разважаючы пра
жыццё і яго сэнс, яго канечную мэту ( гэта , дарэчы, з’яўляецца і праблемай
твора), прыхозіць да высновы, што жыццё дадзена, каб даваць новае жыццё,
служыць. Тэма твора вечная, праблема вечная, ды і ў самой назве
адлюстраваная вечнасць: жыццё пераходзіць у жыццё, бясконца мяняе сваю
форму, пакідае нязменнай толькі сутнасць.
38.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Ніл Гілевіч
***
Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена, —
Мы не дзікай травы самарослыя парасткі.
У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,
Нашых душ карані — з вузлякамі упартасці.
Каліноўскі дарэшты пазбавіў нас кволасці —
Веру-мужнасць сваю завяшчаў нам з-пад вісельні.
З гнеўнай лірай Кулалы і з эпасам Коласа
Мы спазналі сябе і свой голас узвысілі.
Сокам вотчынных гоняў адроду мы ўспоены,
Сонцам родных нябёс мы з маленства аблашчаны,
Як асілкі-дубы над дняпроўскімі поймамі —
Паяднаныя часам нашчадкі і прашчуры.
Гэтай повязі кроўнай, якой мы прывязаны
Да бацькоўскай зямлі, не парвуць, не растурзаюць
Аніякія буры-вятры непрыязныя —
Нашы сэрцы ад іх толькі больш загартуюцца!
Мы на золку далёкім ардзе не скарыліся,
Славай Грунвальда выйшлі ў вялікія ратнікі.
Нас будзіў да святла стук друкарань скарынінскіх.
Да братоў мы гарнуліся сэрцамі братнімі.
I як вечна вясне святкаваць тут агледзіны,
Мовай радасці з долам і небам гамонячы, —
Так і нам у вяках тут, з братамі-суседзямі,
Жыць і верыць у лёс незахмарана-сонечны.
ТЭМА???
ЯК??
39.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
• Тэма
Я лічу, што гэты твор, у якім ідзе
гаворка пра беларускі народ і шлях яго
станаўлення,
можна
аднесці
да
грамадзянскай лірыкі.
40.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
• Кампазіцыйная будова верша
Акрэсліце колькасць сэнсавых частак,
вызначце іх межы.
Пра што гаворыцца ў кожнай з частак?
41.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
• Кампазіцыйная будова верша
На маю думку, твор можна падзяліць на тры
сэнсавыя часткі. Першая з іх пачынаецца з анафары “мы”…
…Беларускай зямлі таксама ёсць чым ганарыцца, і ў
другой сэнсавай частцы верша Ніл Гілевіч апісвае
сапраўдных вялікіх дзеячаў Беларусі, узгадвае іх подзвігі.
…У трэцяй сэнсавай частцы верша Ніл Гілевіч
сцвярджае, што ўсе мы: і продкі, і нашчадкі, і просты
народ, і славутыя дзеячы – звязаны крывёю, а значыць
адзін народ. І сувязь гэтая непарушная: яе нікому і ніколі
немагчыма будзе разарваць, а ад усіх выпрабаванняў мы
станем мацнейшыя.
42.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Ідэя?
Галоўныя вобразы?
Праблема?
43.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Ідэя?
“Мы ўзышлі не з насення, што ветрам
занесена,// Мы не дзікай травы самарослыя
парасткі”, - гэтымі радкамі пісьменнік
пераконвае нас, што мы з’яўляемся сапраўднымі
гаспадарамі нашай зямлі, сапраўднымі яе
дзецьмі, якія спрадвек жылі на ёй.
Ніл Гілевіч даказаў, што мы, беларусы,
«узышлі не з насення", не "самарослыя парасткі",
што мы і нашы нашчадкі павінны верыць у
"незахмарана-сонечны лёс", бо мы яго абавязкова
здабудзем.
44.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Галоўныя вобразы?
Ніл Гілевіч стварае вобраз беларускага народа з дапамогай
супрацьпастаўлення нашых душ, якія маюць “карані – з вузлякамі
упартасці” з “насеннем, што ветрам занесена” і “дзікай травы
самарослымі парасткамі”. Гэтымі словамі ён хацеў данесці да нас
тое, што мы невыпадкова менавіта тут жывём, што каб не было
ў нас гэтых “вузлякоў упартасці ”, то і не чапляліся б мы так за
гэтую зямлю, дзе наша жыццё ўвесь час было звязана з працай на
палях (гэта пяцвярджаецца метафарай “сокам вотчынных гоняў
ад роду мы ўспоены”). А з дапамогай эпітэтаў “зямлі, гераічнай і
песеннай”, метафар “аблашчаны сонцам родных нябёс” і “сокам
вотчынных гоняў адроду мы ўспоены” пісьменнік паралельна
стварае вобраз нашай роднай зямлі з багатай гісторыяй і добрымі
людзьмі, якія жывуць і робяць яе такой.
Нельга не заўважыць параўнанне нашчадкаў і прашчураў з
асілкамі-дубамі. Гэтым тропам аўтар паказвае сваю ўпэўненасць,
што ні адно пакаленне беларусаў слабым не было.
45.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Вобраз лірычнага героя?
Асоба аўтара?
Самому Нілу Гілевічу ў дзяцінстве прыйшлося прайсці праз
жорсткасць вайны. Ён на ўласныя вачы бачыў, як пакутавалі людзі,
каб перамагчы. Таму гонар і захапленне пісьменніка сваёй
Радзімай, сваім народам прасочваецца на працягу ўсяго твора.
…“ Так і нам у вяках тут, з братамі-суседзямі,//Жыць і
верыць у лёс незахмарана-сонечны”,- менавіта ў гэтых радках
гучыць вера лірычнага героя ў будучыню свайго народа.
…На вякі ўсе беларусы для яго браты, а гэта значыць адна
сям’я. Таму і праблемы нацыянальнага адраджэння – лёс
беларускай мовы, культуры, духоўнай спадчыны народа,
аднаўленне яго гістарычнай памяці і выхаванне нацыянальнай
свядомасці – хвалююць пісьменніка на працягу ўсяго твора.
46.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Заключэнне
Палымяныя словы вялікіх пісьменнікаў абавязкова
знаходзяць шлях да сэрцаў сваіх суайчыннікаў. Я вельмі ўдзячна
Нілу Гілевічу за тое, што ён дапамог мне ўмацаваць веру ў мой
народ, нагадаў мне пра славутую гісторыю нашай краіны,
пераканаў у тым, што нам таксама ёсць чым ганарыцца. Мы не
горшыя за іншыя народы свету, а ў многім і лепшыя за некаторыя!
Мне хочацца, каб кожны беларус ведаў сваю гісторыю і зрабіў так,
каб мінулае не страцілася, а сённяшняе ўзбагачалася. А яшчэ мне
вельмі хацелася б, каб іншыя беларусы таксама пачулі словы Ніла
Гілевіча і зразумелі іх. Можа быць, тады і здзейсніцца яго
спадзяванне пра “лёс незахмарана-сонечны”, які наш народ сам
сабе пабудуе.
47.
Вучымся, каб навучыць
(клішэ)
стварае, дае ўяўленне
(уражанне) пра...
сведчыць пра...
перадае (што)...
адлюстроўвае ці
асвятляе (што)...
выяўляе (што)...
дае магчымасць
зразумець...
дазваляе адчуць...
раскрывае ці ўвасабляе...
прымушае задумацца...
гаворыць (разважае)
пра...
забяспечвае разуменне,
увасабленне ці
ўспрыманне...
узнікае разуменне ці
адчуванне...
уражанне (якое)...
характарызуе (што)...
садзейнічае...
акцэнтуе ўвагу (на
чым)...
у (чым) заключана...
робіць уздзеянне (уплыў)
на...
вызначае ці ўжывае
(выкарыстоўвае)...
прыцягвае ўвагу...
заслугоўвае ўвагі...
дасягае...
з’яўляецца думка пра...
змог адшукаць ці
перадаць, вызначыць ці
знайсці...
валодае майстэрствам
у паказе...
дае ўяўленне пра...
з’яўляецца ўвасабленнем
аўтарскага ідэалу...
з’яўляецца адчуванне...
удалося стварыць...
з’яўляецца асновай
(чаго)...
(што) ... сугучна (чаму)...
дасягаецца з дапамогай
(дзякуючы)...
(чаму) ... уласціва
(што)...
успрымаецца ... (як)...
прыводзіць да разумення
(усведамлення)...
(для чаго)
выкарыстана...
удаецца стварыць...
(што) знаходзіць
выяўленне ў...
чытачу адкрываецца...
48.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Сродкі мастацкай выразнасці
…“На золку далёкім ардзе не скарыліся” – менавіта тады, у
трынаццатым стагоддзі, з пункту гледжання пісьменніка пачаў сваё
фарміраванне наш народ. Невыпадкова тут выкарыстаны эпітэт
“золак далёкі”, бо золак з’яўляецца сімвалам пачатку чагосьці новага, а
ў гэтым творы – пачатку існавання беларускага народа.
…Ніл Гілевіч выкарыстоўвае алітарацыю: паўтор гукаў [с'] і [н']
у словах "насення", "занесена", "песеннай" сапраўды надае песеннасці і
мяккасці, пяшчоты радкам. Паўтор гука [р] у словах "ветрам",
"травы", "самарослыя", "парасткі", "гераічнай", "каралі", "упартасці"
стварае ў чытача пачуццё цвёрдасці і ўпартасці. У вершы Ніла Гілевіча
мяккае сутыкаецца з цвёрдым, пяшчотнае з рашучым, гэта
спалучэнне характэрна і для нацыянальнага характару беларускага
народа .
…Чаму ж Ніл Гілевіч выкарыстоўвае менавіта эпітэт “гнеўная
ліра” ў дачыненні да творчасці Янкі Купалы?
…А вясна ў апошняй страфе, з’яўляецца сімвалам маладосці,
светлай будучыні.
49.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Сродкі мастацкай выразнасці
…Выкарыстоўваючы метафару "сокам вотчынных гоняў
успоены", аўтар кажа аб тым, што мы маем непарушную сувязь са
сваёй вотчынай ужо з нараджэння і нішто яе не можа разарваць.
…Пад перыфразай "ліра Купалы" Ніл Гілевіч мае на ўвазе яго
творчасць, называе яе "гнеўнай", даючы такім чынам
характарыстыку "ліры".
…Метафарай "повязі кроўнай" паэт пацвярджае свае словы аб
тым, што непарыўна "паяднаныя часам нашчадкі і прашчуры".
…У апошніх чатырох радках Ніл Гілевіч выражае спадзяванне,
нават упэўненасць у светлай будучыні сваёй Радзімы праз увасабленне
“вясна будзе …вечна святкаваць тут агледзіны", а таксама
выкарыстоўваючы эпітэты "мовай радасці" і "лёс незахмаранасонечны".
50.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Чытацкі вопыт
Верай у лепшую будучыню роднай краіны прасякнуты верш
Уладзіміра Караткевіча “Беларуская песня”:
Ты - наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому
Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць.
….Клопат пра Радзіму адчуваецца і ў вершы Янкі Купалы “Спадчына”:
I ў белы дзень i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з'едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.
51.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
Чытацкі вопыт
Напрыклад, у апошняй страфе верша Янкі Купалы“У вырай” дакладна
бачны папрок тым “беларусам”, якія адракліся ад сваёй Радзімы:
Знаю, зложыце тут косці,
Толькі злётаеце ў госці
Асвяжыце грудзі:
Вы не ўмееце йшчэ, гусі,
Выракацца Беларусі,
Як умеюць людзі.
…У вершы Янкі Купалы “У вырай!” гучыць заклік пісьменніка да лепшага
жыцця, якога варты наш народ:
Гэй, вольныя птахі, ўладарнікі песні!
На шляхі, пад сцягі красы і свабоды!..
Час вылецець к славе з пагібельнай плесні
І песняй агністай дзівіці народы.
…Узгадваюцца словы грэчаскага паэта Дынаса Крысціянопуласа :"Яны
спрабавалі пахаваць нас, але яны не ведалі, што мы насенне".
…Блізкі да верша Ніла Гілевіча па гучанні санет Максіма Багдановіча
"Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі..."
52.
Вучымся, каб навучыць(міні-практыкум)
• Важна адзанчыць яшчэ….
• Арыгінальная форма водгуку?
• «За» шаблоны?
53.
ЛітаратураВасюковіч, Л. Водгук на мастацкі твор як маўленчы жанр / Л.Васюковіч // Роднае слова. – 2004. –
№5. – С.23.
Доўгаль, Д. Вучымся пісаць водгук: спроба алгарытмізацыі творчага працэсу / Д.Доўгаль // Роднае
слова. – 2008. – №10. – С.88.
Куліковіч, У. Лінгвістычны конкурс. Водгук на мастацкі твор: нататкі з Рэспубліканскай алімпіяды /
У.Куліковіч // Роднае слова. – 2006. – №10-12.
Куліковіч, У. “Як пайшло маё сэрца…”: Водгук на паэтычны твор / У.Куліковіч // Роднае слова. –
2004. – №10-11. – С.58.
Рагойша, В. Асновы вершазнаўства / В.Рагойша. – Мінск: Выдавецкі дом “Звязда”, 2013.
Рагойша, В. Паэтычны слоўнік / В.Рагойша. – Мінск: Бел. навука, 2004.
Сцяцко П.У., Гуліцкі М. Ф., “Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў” Л. А. Антанюк. - Мінск, 1990.
Асновы лінгвістыкі літаратурна-мастацкага тэксту / М. В. Абабурка. – Магілёў, 1997
Лепешаў, І. Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: У 2-х ч. / І. Я. Лепешаў. – Гродна, 2000
https://disk.yandex.ru/i/s53JieSytRRgsA
https://disk.yandex.ru/i/dNsRugfMWQ5zlg
https://disk.yandex.ru/i/YyXRlAIAj1gIsA
https://disk.yandex.ru/i/s53JieSytRRgsA
54.
Рэфлексія«Карысна і цікава!»
Якую інфармацыю, пачутую на вэбінары,
вы ацанілі б так?
«Работаць над водгукам…»
Працягніце фразу вашым меркаваннем!
«+» або «-»
Ацаніце адным знакам праведзены час.
55.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гімназія №1 г. Наваполацка»Водгук на мастацкі твор як жанр
пісьмовага выказвання
Настаўнік вышэйшай катэгорыі
Малашэнка Кацярына Вітальеўна
2023г.