Similar presentations:
Замовы як адна з найбольш архаічных з’яў традыцыйнай культуры
1. ЗАМОВЫ як адна з найбольш архаічных з’яў традыцыйнай культуры
2. Замовы
Так завуцца слоўныя творы чалавека, якімі ён спрабаваў кіраваць сіламіпрыроды на сваю карысць. Стварыліся замовы пад уплывам анімізму.
Першабытны чалавек, пад уплывам свайго анімістычнага настрою,
знайшоў душу не толькі ў жывых і нежывых рэчах, але і перамены ў іх стане,
розныя з'явы ў прыродзе ўвасобіў, прадстаўляў іх у тым ці іншым вобразе,
лічыў іх за нешта матэрыяльнае і жывое. Водле даўнага погляду нашага
народа, трасца, напрыклад, ёсць страшная мокрая баба, якая хапае
неасцярожных людзей і трасе, пакуль не замардуе. Азнакаю таго даўняга
часу было поўнае яднанне чалавека з прыродаю.
3.
Першабытныя людзі думалі, што з усёю прыродаюможна гаманіць, як і з жывым стварэннем. I ці то з
просьбамі, ці то з пагрозамі ды загадамі звяртаўся
чалавек да розных прыродных сіл і з’яў. Як да жывых,
падобных сабе істот, звяртаўся ён да сонца, месяца і
зорак, да зямелькі, вады і агню, да вятроў і хмар, каб
яны рабілі тое, што было ў яго ў патрэбе. Казаныя
першы раз з увасабленнем рэчаў і прадметаў і з вялікім
пачуццём, а таму і чулым і прыгожым словам, даючы, як
здавалася людзям, патрэбныя вынікі,- замовы
пераходзілі з вуснаў у вусны, з роду ў род. Калі з
далейшым духовым развіццём чалавека мяняўся і яго
погляд на прыроду, мяняўся болей ці меней і характар
замоў і кола іх ужытку. Але замовы былі ўва ўсіх
ведомых з гісторыі народаў у часе ўсякіх перажываных
імі культур і дайшлі ў гушчы малапрасвечаных людзей
аж да нашых дзён.
4.
З прыняццем нашымі дзядамі хрысціянскайкультуры шмат што ў даўнейшых паганскіх
замовах робіцца ўжо неадпаведным новаму
светапогляду. Гэтыя замовы ў тым-сім
мяняюцца. Апроч таго, хрысціянскія Духаўнікі,
каб зручней згубіць нялюбыя для іх паганскія
замовы, пушчаюць у ход малітвы, складзеныя
на ўзор тых замоў, але ўжо на грунце
хрысціянскага светапогляду. I вось гэтыя
малітвы-замовы мяшаюцца ў народнай
практыцы з паганскімі замовамі. Дый, наогул,
замова і малітва - паняцці сходныя, толькі ў
замове пераважае загад, а ў малітве просьба.
5.
Змест замоў ахопліваў усё жыццёпершабытнага чалавека: былі замовы ад
хвароб, ад урокаў і г. д.
I да нашага часу дайшло шмат замоў,
патрэбных, як здавалася цёмнаму
чалавеку, пры ўсякай жыццёвай
прыгодзе.
6. Шмат ёсць любоўных замоў, сярод якіх "прываротных" болей, чым "адваротных". Вось прыклад любоўнае замовы, якая мае на мэце
Зоры мае ясныя,Зоры мае красныя,
Палудзённыя
I палуношныя,
Прыдзеце!
Як у печы ад агню
жарка,
Каб я была жалка
Па гэты час, па
гэту мінуту!
7. Замовы ад зубнога болю найчасцей складаюцца з размовы з месяцам ці з мерцвякамі, напрыклад:
"На шчырых барах, нацёмных лясах, на махах,
на балотах, на гнілых
калодах стаіць хатка, у
тэй хатцы ляжыць там
раб божы (гаворыцца імя
апошняга з пахава-ных на
могільніку людзей). Раб
божы мярцвец! ці баляць у
цябе зубы ці не? - Не.- Ну,
няхай жа не баляць і мне".
8. Замоў ад урокаў таксама надта многа, бо вера ў урокі дагэтуль жыла ў народзе. Вось прыгожая замова ад урокаў:
"Ідзіце, уроцы, намхі, на балоты, на
гнілыя калоды, на
ніцыя лозы, дзе
людзі не ходзяць і
птушкі не
лятаюць, петухоў
голас не
заходзіць".
9. Ад звера:
"Цар Арон, прашу яцібе i жану тваю
прашу Малан'ю:
унімай сваіх дзяцей i
маленькіх
дзіцінятак, унімай на
запад сонца: гнілую
калоду на сніданія, a
скаціну, штоб ні
трымаць".
10. Ад звіху:
"Ехаў Даніла насівой кабыле.
Кабыла
прыстала, i каб
у (імя) нага
балець
перастала".
11. Ад бяльма, ад хваробы вачэй
Месяц — князь малады! Уцябе рог залаты.
Ты ў моры купаўся, Ты
нам спадабаўся. Табе
ясныя ночы,
A людзям ясныя вочы.
Табе на прыбытак,
A вачам на здароўе. Па
саду хаджу, Купіны
саджу, Купіны зрываю,
Боль выганяю.
Птху, бяльмо, птху,
бяльмо, Каб цябе ніколі
не было.
12. Замова ад укуса змяі
На моры, на Акіяне, навостраве Буяне, стаіць дуб ні
наг ні адзет, пад тым дубам
стаіць ліпавы куст, пад тым
ліпавым кустом ляжыць
залаты камень, на тым
камні ляжыць руно чорнае,
на тым руне ляжыць змея
Гарафена. Ты, змея Гарафена,
вазьмі сваё жало ад раба
божага (імя), адбяры ад
яго недугі. А вы,
змеі і змеіцы, вужы і вужыцы
, медзяніцы і сараніцы бяжыце проч ад раба
божага (імя) па сей век,
па сей час. Слова мае крэпко!