Similar presentations:
Кніга адзначае юбілей
1.
2.
Упершыню ў жыцці, нечакана длямногіх, вялікі Купала напісаў
камедыю. Такой сталася Паўлінка”,
створаная ў 1912 годзе.
“Адвечная песня” і “Сон на кургане”
былі больш паэмамі, чым п’есамі, а
“Паўлінка прызначалася для сцэны.
Яна і была пастаўлена ў 1913 годзе
спачатку Першым беларускім
драматычным таварыствам у
Вільні, а пасля драматычным
гуртком у Пецярбургу.
3.
«Сон на кургане» — драматычная паэмаЯнкі Купалы, завершаная 8 жніўня 1910
году ў Санкт-Пецярбургу. Упершыню
надрукаваная ў літаратурным альманаху
«Маладая Беларусь» у 1912 годзе. Праз
умоўныя персанажы, дэманічныя і
міфічныя фігуры, сімвалічныя і
фантастычныя карціны паэт паказвае
тыпова рамантычную, пазбаўленую
гістарычнай канкрэтнасці карціну жыцця
ў буржуазным грамадстве.
4.
Трагікамедыя “Тутэйшыя” Янкі Купалы,напісаная 95 гадоў таму назад, застаецца
надзвычай актуальнай і ў нашы дні.
Выкрываючы прыстасавальніцтва,
лжывасць, здрадніцтва, псеўдавучонасць,
яна вучыць праўдзе, выхоўвае пачуццё
нацыянальнай гордасці, высокай чалавечай
годнасці.
5.
Першы паэтычны зборнік савецкага часу.Рукапіс быў падрыхтаваны аўтарам у 1919 г.
Уключае вершы і паэмы, напісаныя ў 1913-1919
гг., а таксама творы 1905-1907 гг., якія раней не
былі надрукаваны з-за цэнзурных прычын.
У творах зборніка - роздум пра гістарычныя
шляхі Беларусі, яны прасякнуты ўласцівай
паэту філасофскай глыбінёй. У ідэйнастылявым плане ўсе творы знітаваны
агульнасцю канцэпцыі - думкай пра лёс
беларускай нацыі і чалавека на ключавым
павароце гісторыі.
6.
Складаная тэма паходжаннячалавека раскрываецца ў аповесці
«Чалавек ідзе» ў запамінальных
малюнках-эпізодах, адзначаных
дынамізмам. 3 цікавасцю сочаць
чытачы за нялёгкай барацьбой
першабытных людзей са стыхіяй,
за тым, як яны вырывацца з
«царства звяроў». На тварах іх, як
узнагарода, засвяціўся тады першы
смех. «Гэта засмяяўся ЧалавекПераможца!» - такімі словамі
заканчваецца аповесць.
7.
«Магіла льва» — паэма Янкі Купалы,завершаная 2 ліпеня 1913 года ў Акопах.
Упершыню надрукавана ў Мінску ў газеце
«Беларусь» 19 -20 лютага 1920 года. Асобным
выданнем выйшла ў Мінску ў 1927 годзе
тыражом 3 тысячы асобнікаў. Адна з
вяршынных Купалавых разгадак крыўд і бедаў
беларускага народа напярэдадні
рэвалюцыйных падзей.
8.
У 1932 годзе выйшаў у свет раман МіхасяЗарэцкага "Вязьмо", філасофскі і драматычны
твор, які прынёс яму шырокую вядомасць.
Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы,
узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі
сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную
для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў
XX стагоддзя тэму калектывізацыі
Міхась Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых
характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая
праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей
характарызуюць гэты твор.
9.
"Міколка-паравоз" – шырока вядомаяаповесць народнага пісьменніка
Беларусі Міхася Лынькова пра жыццё
і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына
чыгуначніка.
10.
Паэма, напісаная Якубам Коласам у1940-1947 гг.. За гэты твор у 1949 г.
аўтар быў узнагароджаны Дзяржаўнай
прэміяй СССР. Паказана жыццё беларусаў
пад уладай Польскай дзяржавы. Беларускія
сяляне не маюць уласнай зямлі і адчуваюць
сваю бяспраўнасць і галечу.
Глыбока раскрыты ўнутраны свет
селяніна, паказана перажыванні герояў у
розных канкрэтных побытавых сітуацыях.
11.
Раман «Мінскі напрамак», напісаны ў1952 годзе – твор, багаты на народныя характары,
паказаныя ў гадзіну суровых выпрабаванняў, што
выпалі на долю Беларусі. Мележ адзін з першых у
паслеваеннай літаратуры зрабіў героем рэальнага
ўдзельніка Айчыннай вайны, асобу гістарычнага
маштаба – І.Д. Чарняхоўскага.
12.
«Людзі на балоце» - раман Івана Мележа працяжкае і складанае жыццё палескай вёскі
Курані, пра першыя гады ўсталявання
новага, савецкага жыцця на Палессі. За гэты
раман у 1962 годзе І.Мележ атрымаў прэмію
імя Якуба Коласа.
13.
«Сотнікаў» - аповесць-разважанне абвечных філасофскіх пытаннях - цане
жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме,
вернасці абавязку і здрадзе.
«Абеліск» - гераічная аповесць Васіля
Быкава , створаная ў 1971 годзе і
адзначаная ў 1974 годзе Дзяржаўнай
прэміяй СССР .
У 1976 аповесць была экранізавана.
14.
Раман выдатнага беларускага пісьменніка XXстагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае
падзеі далёкага сярэднявечча. Займальны
сюжэт, вобразная, перасыпаная народным
гумарам мова твора – якасці, якія безумоўна
прывабяць чытача.
15.
Раман “Плач перапёлкі” – першы буйнытвор пісьменніка і першы раман у
пенталогіі, якая распавядае аб Вялікай
Айчыннай вайне.
16.
Аўтар запрашае маладога чытача ўпадарожжа па Беларусі, спрабуе паказаць
хараство роднай прыроды, прывіць любоў
да роднай зямлі, зацікавіць гісторыяй
беларускага народу. Нарыс паводле задумы
павінен быць штуршком да пазнання і
цікаўнасьці маладога пакалення да роднай
зямлі.
17.
Аповесць Васіля Быкава, за якую аўтару ў1986 годзе была прысуджана Ленінская прэмія.
Вайна ў аповесці паказана праз успрыняцце яе
мірнымі жыхарамі. Героямі твора з’яўляюцца
не партызаны і падпольшчыкі, а звычайныя
мірныя жыхары, для якіх уласны хутар
становіцца месцам здзекаў і катаванняў,
Галгофай.
18.
У рамане ўзнаўляюцца падзеі Вялікай Айчыннайвайны. Галоўны герой твора, камандзір Чырвонай
Арміі Агееў па волі франтавога лёсу апынаецца ў
невялікім мястэчку на поўдні Беларусі. Цяжка
паранены, ён змушаны пайсці ў падполле, каб зноў
змагацца з фашыстамі.
У творы падзеі 1941 года пераплятаюцца з
сучаснасцю і яе няпростымі праблемамі, якімі так
ці інакш вымушаны займацца Агееў.
19.
Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі, які маегістарычную аснову. Гэта - гераічная барацьба
гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі
рыцарамі-крыжаносцамі.
Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца
ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная.
Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання
славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых
суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго,
каб процістаяць ворагам.
20.
21.
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА КУЛЬТУРЫ“СЕТКА БІБЛІЯТЭК КІРАЎСКАГА РАЁНА”
МЫШКАВІЦКАЯ СЕЛЬСКАЯ БІБЛІЯТЭКА-ФІЛІЯЛ
2017