Similar presentations:
Іван Андрэевіч Муравейка
1.
ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля»дзіцячая бібліятэка-філіял №10
імя В.Ю. Драгунскага
Старэйшы
беларускі
дзіцячы паэт
Віртуальная кніжная выстава да 100годдзя з дня нараджэння беларускага
паэта, пісьменніка і журналіста
Івана Андрэевіча Муравейкі
Гомель, 2021
2.
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1921 года ў вёсцы ТальЛюбанскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.
Скончыў Любанскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскі
камуністычны інстытут журналістыкі (1939). У канцы
1939 года прызваны ў Чырвоную Армію. У гады Вялікай
Айчыннай
вайны
ўдзельнічаў
у
баях
на
Заходнім,
Данскім,
3-м
Украінскім
і
1-м
Беларускім
франтах.
Быў
паранены.
У 1945–1947 гадах у складзе Цэнтральнай групы войскаў
служыў у Германіі. У 1947 годзе дэмабілізаваны. У 1948–
1952 гадах працаваў адказным сакратаром і рэдактарам
любанскай раённай газеты «Кліч Радзімы». Скончыў
Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1964), працаваў
адказным сакратаром любанскай раённай газеты
«Будаўнік камунізму». Пазней жыў у Любані. Член Саюза
пісьменнікаў СССР (з 1953 года).
3.
Дэбютаваў у друку ў 1936 годзе вершам «Зіма»(газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў паэзіі для
дзяцей «Песня над палямі» (1955), «Ручаінкі» (1956),
«Вось якія мы» (1958), «Пра работу і ляноту» (1960),
«Дружная сямейка» (1961), «Сняжынкі-смяшынкі»
(1962), «Сем колераў вясёлкі» (1965), «Лясное возера»
(1970), «Мы таксама падрасцём» (1971), «Дуб і дубок»
(1977), «Няхай сонца не заходзіць» (вершы, паэмы,
казкі, 1981), «Я прыдумаў казку» (1985), «Вадзіца з
крыніцы» (2006), «Растуць дзеці» (2011), «Як завуць
казу?»
(2016)
і
інш.
У
сааўтарстве
з
А.
Андруховічам выдаў кнігу «На зямлі камунараў» (1979).
Тэме вайны прысвечаны такія зборнікі вершаў,
нарысаў, успамінаў як «Прынёс з вайны» (1991), «Была
вайна» (2009), «Я — Іван з Беларусі» (2010, 2014).
4.
Нават па назвах кніг I. Муравейкідобра відаць, наколькі аўтар іх
жыве светам маленства: «Вось якія
мы», «Пра работу і ляноту»,
«Дружная сямейка», «Сняжынкісмяшынкі», «Сем колераў вясёлкі»,
«Мы таксама падрасцём», «Дуб і
дубок»,
«Няхай
сонца
не
заходзіць», «Я прыдумаў казку»,
«Растуць дзеці» і іншыя. У творах I.
Муравейкі настолькі ўсё шчыра,
непасрэдна, што ажываюць рэаліі,
блізкія і знаёмыя хлопчыкам і
дзяўчынкам. Ён пад дзяцей не
падстройваецца, а размаўляе як з
роўнымі. А ўсё гэта ідзе ад добрага
ведання
жыцця,
вялікай
назіральнасці.
5.
«Вадзіца з крыніцы» – кніга ІванаАндрэевіча, якая пабачыла свет у
выдавецтве «Мастацкая літаратура»
у 2006 годзе. Майстра змясціў у ёй
творы розных жанраў: вершы, казкі,
загадкі, што прадстаўлены ў трох
раздзелах: «Каляровы водар» «Гэта
вам не жартачкі!», «Званочкі ў
блакіце». Атрымалася яшчэ адно
падарожжа ў непаўторны свет
маленства, дзе так шмат дабра,
чысціні, сонечнасці, а ўсё наваколле
паўстае прывабным і жаданым.
Назва кнігі набывае глыбокі сэнс. Не
толькі яна, а і ўся творчасць I.
Муравейкі — гэта па сутнасці, чыстая
вадзіца
жывой
крыніцы,
якая
называецца Беларусь.
6.
У кнігах «Растуць дзеці» і «Кудыні пойдзеш – цуды знойдзеш»
аўтар апявае прыгажосць роднай
прыроды, любоў да якой сам
пранёс праз усё сваё доўгае
жыццё, шчыра і пранікнёна піша
пра Беларусь, з захапленнем і
замілаваннем
расказвае
пра
сённяшніх хлопчыкаў і дзяўчынак,
якіх з поўным на тое правам можа
назваць сваім ўнукамі. У сваіх
творах І. Муравейка прывівае
дзецям высакародныя чалавечыя
якасці – шчырасць і сціпласць,
добразычлівасць
і
мужнасць,
любоў да стваральнай працы, да
сваёй мілай Радзімы.
7.
Укнігі
«Чые
рукі
прыгажэйшыя?» і «Як завуць
казу?» уваходзяць вершы, казкі і
апавяданні
апошніх
гадоў
творчасці І. Муравейкі. Напісаныя
займальна і маляўніча, яны
маюць
пазнавальнае
і
павучальнае
значэнне,
садзейнічаюць
выхаванню
дабрыні, цікаўнасці, кемлівасці,
назіральнасці,
а
таксама
прасякнуты любоўю да працы.
Кожны твор запрашае дзяцей да
роздуму, напоўнены цікавым,
карысным зместам і добрым
гумарам, зразумелым дзецям.
8.
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны І. Муравейка зпершага да апошняга дня быў на фронце, прайшоў ад
Масквы да Берліна, атрымаў шмат ордэнаў і медалёў
за ўдзел у розных ваенных аперацыях і вызваленне
розных населеных пунктаў Беларусі і замежжа.
І. Муравейка таксама прынёс з вайны некалькі
сшыткаў
і
блакнотаў
з
вершамі,
нарысамі,
апавяданнямі, франтавымі замалёўкамі. Яны былі
выдадзены ў 1991 годзе асобнай кнігай, якая так і
называецца
–
«Прынёс
з
вайны».
У 2009 г. пабачылі свет дзве кнігі І. Муравейкі —
«Была вайна: франтавыя запісы» і «Лебядзіны край».
Першая змяшчае франтавыя запісы, расказы пра
герояў вайны – любанчан, апавяданні і вершы, а
другая – творы пра гісторыю, станаўленне і дасягненні
роднай Любаншчыны, а таксама ўспаміны аўтара,
ваеннага
журналіста
пра
час
ВАВ.
У 2017 годзе выйшла кніга «Дарога без
прыпынку», у якую ўвайшлі вершы пра дзіцячыя і
юнацкія гады І. Муравейкі, пра баявое братэрства,
апавяданні, успаміны, літаратуразнаўчыя нарысы,
сатырычныя творы, напісаныя на працягу ўсяго жыцця. Сярод герояў кнігі – франтавыя сябры аўтара,
пісьменнікі, а таксама простыя людзі.
9.
«Я – Іван з Беларусі» – кніга І.Муравейкі, выпуск якой выдавецтва
«Літаратура
і
мастацтва»
прыўрочыла да 65-годдзя Перамогі
савецкага народа ў барацьбе з
фашысцкай
Германіяй.
У новы зборнік твораў Івана
Андрэевіча, які прайшоў Вялікую
Айчынную
вайну
з
першых
да
апошніх
дзён,
уключаны
франтавыя запісы, што расказваюць
пра падзеі лета 1941 года, апавяданні,
вершы,
балады
і
паэма
аб
камандзіры
батарэі
Мікалае
Абрамаве, напісаныя ў перапынках
між баямі. Змест выдання складаюць
таксама
нарысы
пра
баявых
таварышаў пісьменніка, пра герояў
Любаншчыны.
10.
І. Муравейка ўзнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны, ордэнамЧырвонай Зоркі і медалямі — «За вызваленне Варшавы» (1945), «За ўзяцце Берліна»
(1945), «За перамогу над Германіяй» (1945), «20 год Перамогі» (1965), «30 год
Перамогі» (1975), «40 год Перамогі» (1985), «50 год Перамогі» (1995).
За ўнёсак у беларускую культуру І. А. Муравейку ў 1983 г. нададзена званне
Заслужанага работніка культуры Беларусі, у 1996 г. ён стаў першым лаўрэатам прэміі
імя Васіля Віткі, у 2002 г. узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Таксама
з’яўляецца лаўрэатам прэміі «Золотой Купидон» за кнігу «Вадзіца з крыніцы».
У 2001 годзе Івану Андрэевічу Муравейку было нададзена званне «Ганаровы
грамадзянін горада Любань». Так І. Муравейку адзначылі землякі за тое, што ўсё сваё
жыццё ён прысвяціў менавіта сваёй малой радзіме – Любаншчыне.
Нажаль 5 сакавіка бягучага года І. Муравейка памёр, не дажыўшы амаль
паўгода да векавога юбілея. Яго жыццё – яскравы прыклад самаадданага служэння
радзіме як мужнага салдата і стойкага патрыёта, які не толькі змагаўся за вызваленне
сваёй роднай краіны, але і шмат гадоў аддаў плённай працы ў рэдакцыі любанскай
раённай газеты «Кліч Радзімы» (зараз «Голас Любаншчыны), сумяшчаючы гэта з
заняткам, які заўсёды прыносіў задавальненне – літаратурнай творчасцю,
напісаннем твораў, часцей за ўсё адрасаваных падрастаючаму пакаленню.