Similar presentations:
Кузьма Чорны (24 чэрвеня 1900 г. - 22 лiстапада 1944 г.)
1.
Кузьма Чорны24 чэрвеня 1900г - 22 лiстапада 1944г
2.
ПсеўданімКузьма Чорны – гэта псеўданім, якім у
1923 годзе ўпершыню падпісаў свой твор
Мікалай Карлавіч Раманоўскі.
3.
Перыяд юнацтваЗ васьмі гадоў Коля Раманоўскі жыў у мястэчку
Цімкавічы. Гэта – радзіма яго бацькоў. У Цімкавічах ён
скончыў двухкласнае вучылішча, настаўнічаў, уваходзіў у
штат супрацоўнікаў валаснога рэўкама. Рэвалюцыйныя
падзеі 1917 года ў Расіі сустрэў навучэнцам Няcвiжcкaй
нacтaўнiцкaй ceмiнapыі, пасля якой настаўнічаў даволі
кароткі час. Затым працаваў у Слyцкiм пaвятoвым
вaeнкaмaцe.
4.
Менавіта ў Слуцкі перыяд былінадрукаваны першыя літаратурныя
творы «Гyзiк» i «Нa гpaнiцы». Аўтару
тады ішоў 21-ы год.
5.
Жыцце пiсьменнiкаУ 1923 годзе распачаўся Мінскі перыяд у жыцці і
творчасці Кузьмы Чорнага. Ён паступіў у Беларускі
дзяржаўны ўніверсітэт. Аднак студэнцкае жыццё
аказалася кароткім з-за надзвычай вострых
матэрыяльных праблем. Пакінуўшы ўніверсітэт,
перабіваўся часовымі заробкамі. Толькі з цягам
часу ўдалося грунтоўна ўладкавацца ў гaзeцe
«Бeлapycкaя вёcкa» і пасябраваць з лiтapaтypным
aб’яднaннем «Мaлaдняк». Пазней Мікалай уступіў
у літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Узвышша» і
адразу стаў ім кіраваць. Пяць гадоў папрацаваў
галоўным літкансультантам кабінета маладога
аўтара пры Саюзе пісьменнікаў БССР.
6.
Жыцце пiсьменнiкаАле 14 кастрычніка 1938 года без
усялякіх падстаў класік літаратуры быў
абве-шчаны ворагам народа. Месцам
зняволення стала Мінская турма. Статус
зняволенага меў месца да 8 чэрвеня
1939 года. Аднак пашанцавала… Далей
было рашэнне на карысць Кузьмы
Чорнага. Аднак восем месяцаў
зняволення моцна падарвалі здароўе.
Нягледзячы на праблемы са здароўем
пісьменнік не стаў менш працаваць.
7.
Творчасцьпiсьменнiка
Толькі за два перадваенныя гады
было ад пачатку да канца напісана
пяць твораў. Захавалася толькі
«Ірынка», астатнія праз тыдзень з
пачатку Вялікай Айчыннай вайны
поўнасцю згараць. Як празаік ён не
далічыўся трох раманаў, як
літаратуразнаўца – самага дэталёвага
даследавання паэмы Якуба Коласа
«Новая зямля».
8.
Творчасць пiсьменнiкаЧорны правёў у эвакуацыі тры гады. У гэты час пісьменнік змагаўся з ворагам
словам. Яго нататкі змяшчала газета-плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну».
Самае значнае з напісанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны – тры раманы: «Вялікі
дзень», «Пошукі будучыні», «Млечны Шлях», зборнікі фельетонаў. У эвакуацыі
пачаў пісаць аповесці «Скіп’ёўскі лес», «Сумліцкая хроніка», «Смага». На жаль,
ніводная з названых аповесцей не была даве-дзена да фінальнай кропкі.
9.
Творчасць i жыццепiсьменнiка
Вызваленне Беларусі ад нямецкіх агрэсараў супала з
рэзкім абвастрэннем стану здароўя ў Кузьмы Чорнага.
Пісьменнік стаў адчуваць, што яму засталося мала
пражыць на гэтым свеце. Таму пачаў весці «Дзённік».
Калі Панамарэнка даведаўся пра жаданне
літаратурнага класіка вярнуцца ў сталіцу БССР, то
заявіў, што ў Кузьмы Чорнага не будзе тут праблем ні
з жыллём, ні з працаўладкаваннем. Так яно і
атрымалася. Апошнім месцам працы стала рэдакцыя
часопіса «Беларусь». Сэрца вялікага сына беларускага
народа перастала біцца 22 лістапада 1944 года.