Similar presentations:
Генадзь Пашкоў
1.
Генадзь Пашкоў2.
НараджэннеНарадзіўся Пашкоў Генадзь Пятровіч 23 сакавіка 1948 года ў в.
Ліпавічы Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1953 годзе
разам з бацькамі пераехаў у Смаргонскі раён Гродзенскай
вобласці, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва. Жылі на хутары
ля вёскі Войстам. Гэта былі самыя светлыя і шчаслівыя гады ў
жыцці паэта.
3.
Яшчэ падчас вучобы, дзесьці ў восьмым класе, прасілся ўрайваенкамаце добраахвотнікам у В’етнам. “Райваенкам
падзякаваў мне за патрыятызм, аднак пажадаў спачатку
закончыць школу, а потым паступіць у ваеннае вучылішча ці
вышэйшую навучальную ўстанову.”- расказвае пісьменнік. Пасля
заканчэння Войстамскай сярэдняй школы ў 1966 годзе паступіў
на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
i ў 1971 годзе скончыў яго.
4.
ПрацаПрацаваў :
• У 1971–1972 гг. рэдактарам літаратурна-драматычных перадач для
дзяцей і юнацтва на Беларускім радыё.
• З 1972 года – загадчыкам рэдакцыі ў часопісе «Полымя», затым –
адказны сакратар, з 1979 года – намеснік галоўнага рэдактара.
• З 1989 года кансультантам гуманітарнага аддзела ў апараце ЦК КПБ,
намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Тэатральная Беларусь»,
рэдагаваў «Цэнтральную газету».
• З лютага 1996 па 2008 гг. – дырэктарам выдавецтва «Беларуская
энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі.
• З 2008 па 2016 гг. – першым сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1977 года.
5.
ТворчасцьПершыя публікацыі з'явіліся яшчэ ў школьныя гады ў смаргонскай
раённай газеце "Светлы шлях". У 1967 годзе ў калектыўным зборніку
«Узлёт» выйшла падборка вершаў Г. П. Пашкова. У 1975 пабачыла свет
яго першая паэтычная кніга «Кляновік». Амаль адначасова выступіў і як
публіцыст. Паэту асабліва атрымоўваюцца пейзажныя замалёўкі
беларускай прыроды, гучыць таксама ў творчасці Г. П. Пашкова
патрыятычная тэма.
Да кожнай нітачкі я твой.
Твой боль – мой боль, сухмень ці лівень.
Прашу цябе, зямля, дазволь
Быць каласком у роднай ніве.
6.
Генадзь Пашкоў шмат падарожнічаў. Як сам пісьменнік прызнаецца, найбольш па душывыдаліся тры падарожжы-экспедыцыі з сябрамі на вёслах па Прыпяці і Гарыні. Вынікам
гэтых паездак стаў лірыка-дакументальны дзённік «Палескія вандроўнікі» (1988) —
своеасаблівая падарожная трылогія, жывая гісторыя палескай зямлі, яе людзей,
прыроды.
Для дзяцей выдаў зборнікі
• «Дзяўчынка з блакітным мячыкам» (1986)
• «Пціч» (1991)
• «Зорнае поле» (1999)
• «Вясёлыя канікулы» (2016).
Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма «Я зямлю люблю так…» (пастаўлены ў 1978).
У інтэрв'ю ён прызнаўся, што лічыць сваім дарадцам і настаўнікам у сваім творчым
станаўленні вядомага паэта Алега Лойку, які вёў літаратурны гурток “Узлёт”.
7.
Прэміі• Прэміі Ленінскага камсамола Беларускай ССР (1986) за паэтычныя
зборнікі «Чырвоны жаўрук» і «Дыстанцыя небяспекі»
• Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1998)
• Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2013)