2.38M
Categories: biographybiography historyhistory

Знакамітыя беларусы

1.

Дзяржаўная ўстанова
адукацыі
«Навучальнапедагагічны комплекс
Пераганцаўскія яслісад – базавая школа»
«Знакамітыя
беларусы»

2.

У дзяцінстве Іван Мележ умудрыўся
змайстраваць драўляны веласіпед.
Іван Мележ –
народны
пісьменнік
”Я памятаю гэты веласіпед, успамінае сябар дзяцінства
Пятро Чарняк. – Праўда,
пакатаўся на ім Іван не так
доўга, але і тыя кароткія
хвіліны дзейнасці яго веласіпеда
паднялі Івана ў нашых вачах як
канструктара і стваральніка.
Калёсы веласіпеда былі зроблены
з двух арэхавых абручоў, але са
спіцамі і рамай паміж
калёсамі. Гэтая штуковіна
была незвычайная. Калі
выкацілі з двара на вуліцу гэты
самакат, то сабраліся не
толькі мы, хлапчукі, але і
дарослыя, якія кпілі з Іванавай
машыны. Але веласіпед
пакаціўся. Вы не можаце
ўявіць сабе – драўляны веласіпед
трымаў Івана, які быў даволі
высокім хлапчуком”.

3.

Кузьма Чорны ў юнацтве меў
мянушку “бляшанчык”.
Кузьма Чорны –
пісьменнік
М. Хведаровіч, зямляк, сябра
Кузьмы Чорнага (Мікалая
Раманоўскага), расказваў:
“Коля вучыўся ў Нясвіжскай
семінарыі, а прыязджаючы на
канікулы дадому, сябраваў з
намі – студэнтамі
Цімкавіцкага гарадскога
вучылішча. Цімкавіцкія
хлопцы называлі яго
“бляшанчыкам”, бо Коля насіў
форменнае семінарскае паліто,
на якім былі ў два рады
жоўтыя металічныя гузікі. А
на шапцы блішчала цэшка”.

4.

Міхась Лынькоў у дзяцінстве
ўсяляк імкнуўся пазбавіцца ад
буквара.
Міхась Лынькоў
– народны
пісьменнік
Аднойчы бацька прывёз з
Рагачова буквар і адразу ж
прыняўся з Міхасём за
вывучэнне літар. Запомніць іх
хлопчыку было няцяжка, і з
самага пачатку ўсё ішло
добра. А потым навука стала
“не ладзіцца”: буквар наганяў
на Міхася страшэнны сум,
таму што многае было зусім
незразумелым. Кніжка
здавалася такой нуднай і
бязглуздай, што хлопчык
люта неўзлюбіў яе. Ён усяляк
імкнуўся пазбавіцца ад
буквара: то закапае яго ў
зямлю, то схавае пад печ, то
засуне ў штабель старых
шпал. Бацька ж прымушаў
Міхася адшукваць ненавісную
кнігу, каб зноў і зноў вучыцца
па ёй чытаць. (З кнігі Ф.
Куляшова “Міхась Лынькоў.
Нарыс жыцця і творчасці”).

5.

У нейкай дзяўчыны на рынку
ўкралі грошы, і Колас аддаў ёй усю
суму, што меў з сабою.
Якуб Колас –
народны паэт
“Аднаго разу Колас пайшоў
на рынак купіць дроў. У нейкай
дзяўчыны ўкралі грошы, і яна
горка плакала. Колас
расчуліўся і аддаў усю суму,
што меў з сабою. І падаўся
дадому. Бедалага
апамяталася і, дагнаўшы
выратавальніка, горача
дзякавала яму. Неўзабаве
прывезла са сваім бацькам на
сядзібу нам воз дроў,” дзеліцца ўспамінамі Даніла
Міцкевіч (сын Якуба Коласа).

6.

Максім Багдановіч хацеў выдаць
буквар на роднай мове.
Максім Багдановіч –
паэт
“Я сам бачыў гэты буквар, сцвярджае Павел Адамавіч,
брат паэта, - ужо ў выглядзе
кніжачкі. Нават шрыфты
былі адпаведна падабраны. У
якасці ілюстратараў
Максім падахвоціў братоў
Гапановічаў, якія зрабілі
каляровыя малюнкі. Памойму, калі мяне не
падводзіць памяць, гэта была
першая спроба даць каляровы
буквар на роднай мове”.

7.

“Дружбакі пайшлі ў школу, а мяне
не прынялі. Сядзеў пад вокнамі
школы ўсю восень”.
Андрэй Макаёнак –
народны пісьменнік
Пісьменнік успамінае: “У
1927 годзе ў нашай вёсцы
[Борхаў] адкрылася
пачатковая школа. Дружбакі
пайшлі ў школу, а мяне не
прынялі: не хапала месяцаў.
Сядзеў пад вокнамі школы ўсю
восень. А калі пачаліся
замаразкі, настаўніца
зжалілася – пусціла ў клас. І
я прыжыўся там. Так і
вучыўся, стараўся, каб не
прагналі ад дружбакоў”.

8.

Аўтары:
Валадзькова Паліна
Цевель Ксенія
#познайБеларусь
English     Русский Rules