25.92M
Category: biographybiography

Казачная фея - Кацярына Хадасевіч-Лісавая

1.

2.

3.

4.

5.

6.

7.

8.

9.

У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя
персанажы, знаёмыя нам з народнага
фальклору. Кажуць, некалі даўно яны
існавалі, і нашыя продкі часам бачылі іх на
свае вочы! Мінулі стагоддзі, шмат што
змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не
бачыць русалак, ваўкалакаў, кікімар і
вадзянікоў... Дзе яны падзеліся? Пра ўсіх не
ведаю, але некалькі з іх перасяліліся ў
сучасныя казкі аб далёкім мінулым і набылі
новыя рысы характараў, нават крыху
знешнасць змянілі.
Старонкі гэтага выдання не толькі
пакажуць гэтых міфічных істотаў, але і
адкрыюць
іх
таямніцы.
Асаблівая
адметнасць кнігі ў тым, што чытач
становіцца адным з галоўных герояў і ў
пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць
прыгодніцкім
шляхам
праз
самыя
незвычайныя
і
загадкавыя
мясціны:
Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае
возера...

10.

Гэта кніга пра школу. Дакладней, пра
той бок школьнага жыцця, аб існаванні
якога ніхто нават не здагадваецца! Вам,
пэўна, думаецца: ну што асаблівага
можа быць? Настаўнікі, дзеці, урокі,
перапынкі,
навучальны
год,
канікулы…Здавалася б, пра школу мы
ведаем усё. А вось і не! Кніга, якую вы
трымаеце ў руках, адкрые сваім
чытачам дзівосную таямніцу. І калі вы
ўмееце захоўваць сакрэты, то яна
раскажа вам, сябры, хто жыве ў адной,
з выгляду самай звычайнай, школе і што
адбываецца, калі ўсе дзеці і настаўнікі
разыходзяцца па дамах… Таямніца
зусім побач з намі — у школьных
кабінетах
і
калідорах.
Хочацца
спазнаць яе? У вас ёсць магчымасць
пабачыць
усё
на
свае
вочы!
Паглыбляйцеся ў сюжэт, падключайце
фантазію — і мы разам зазірнем у
незвычайную школу і даведаемся пра

11.

Кніга распавядае пра тое,
як
госць
з
космасу
знаёміўся з жыццём на
Зямлі.
Кніга
прыйдзецца
даспадобы
аматарам
прыгод, тым, хто любіць
павесяліцца, і тым, хто
шукае вострых адчуванняў,
бо героі казкі стануць
удзельнікамі
сапраўднай
дэтэктыўнай гісторыі.

12.

У сне, як вядома, можна
пабываць дзе заўгодна і
пабачыць
самае
незвычайнае.
Галоўны
герой кнігі хлопчык Стасік
кожную ноч пераносіцца
ў дзівосную Краіну Сноў,
дзе знаёміцца з казачным
хлопчыкам
Зорнічкам.
Дзеці
разам
падарожнічаюць
па
загадкавым космасе, іх
заўсёды чакаюць цікавыя
прыгоды.

13.

Гэта казачная аповесць
запрашае
маленькіх
чытачоў
у
дзівосныя
вандроўкі па Чароўным
лесе. Кожнае падарожжа
– сустрэча з новымі
казачнымі персанажамі,
якія стануць для дзяцей
сапраўднымі
сябрамі.
Разам з імі дзеці будуць
спасцігаць
вечныя
каштоўнасці сяброўства,
узаемадапамогі, дабрыні і
міласэрнасці.

14.

Хлопчык Стасік разам з
мамай
зрабіў
сабе
падушку.
А
пасля
выявілася, што ўнутры
яе жывуць маленькія
істоты
якія
ведаюць
шмат казак і цікавых
гісторый. Кожную ноч,
як
толькі
Стасік
засынае,
ён
сустракаецца са сваім
новым
сябрам

камячком
Пухлікам.
Разам яны здзяйсняюць
падарожжы ў самыя
незвычайныя месцы.

15.

Таямнічае
заўсёды
існавала i icнye побач з
намі. У загадкавых істот
верылі нашы продкі, не
сумняваліся i у тым, што
некаторыя
людзі
валодаюць незвычайнымі
здольнасцямі. Пра гэта —
казка
Кацярыны
Хадасевіч-Лісавой. Калі ў
вас
жыве
дух
авантурызму,
то
гэтыя
творы
абавязкова
прыйдуцца
вам
даспадобы.

16.

Гэта кніга чароўная! У любы
час, варта толькі зазірнуць пад
вокладку,
яна
перанясе
чытачоў у дзівосныя святочныя
дні. Тыя, калі і дзеці, і дарослыя
чакаюць цудаў. І яны сапраўды
адбываюцца!
Аб
самым
незвычайным вам раскажуць
героі
казачных
гісторый.
Пазнаёмцеся з імі, сябры, і вы
пабываеце ў чароўным свеце
казак,
даведаецеся,
як
здзяйсняюцца
цуды,
і
навучыцеся
не
толькі
заўважаць іх у звычайным
жыцці, але і ствараць для тых,
каго любіце.

17.

У гэтай незвычайнай кнізе
жыве сапраўдная чараўніца —
Кветкавая фея. Яна запрашае
вас у свой казачны свет, дзе
пазнаёміць з кветкамі. Вы
шмат разоў іх бачылі, але
нават і не здагадваецеся, якія
дзівосныя гісторыі звязаны з імі.
Фея адкрые вам іх таямніцы ў
сваіх казках. Вы пазнаёміцеся
з кветкай зорнага паходжання,
якая
ўмее
спраўджваць
жаданні, даведаецеся, якія
кветкі
можна
назваць
часцінкамі сонца і пачуеце
казачную
гісторыю
пра
высакародную
князёўну
кветкавага каралеўства.

18.

Нас заўсёды прываблівалі
прыгожыя зорныя далячыні,
хацелася
спазнаць
іх
таямніцы. У выданні, якое
вы трымаеце ў руках,
адкрываюцца
самыя
запаветныя
сакрэты
бязмежнага космасу. Гэта
больш
чым
навуковыя
даследаванні, больш чым
назіранне
з
дапамогай
тэлескопаў. Гэта прыгожая
рамантычная казка... Кніга
пазнаёміць
чытачоў
з
самай абаяльнай зоркай,
якая таемна пабывала на
Зямлі.

19.

Вы хацелі б мець унікальны гаджэт,
які ніколі не патрабуе зарадкі,
абсалютна не расходуе трафік, не
псуе зрок, не "глючыць". А яшчэ ён дае
карысную інфармацыю, вядзе ў свет
фантазіі, пашырае слоўнікавы запас,
дорыць магчымасць знаёміцца ў
Сусветным сеціве з новымі сябрамі,
гуляць у настольную гульню і вясёлую
вандрульню з прызам для самых
уважлівых і актыўных карыстальнікаў
адной з сацыяльных сетак...
Увага! Гэты ўнікальны гаджэт вы
зараз трымаеце ў руках! Кніжная фея
прыдумала і стварыла кнігу, у якой
удалося спалучыць экран гаджэта і
папяровыя старонкі! Адкладзіце свае
смартфоны, сябры, і пазнаёмцеся з
сімпатычным віртуальным героем,
якога ведае ўвесь свет.

20.

Перад
вамі
кнігаперакрутка!
Адна
частка — для чытачоўхлопчыкаў, другая — для
дзяўчынак.
Гэта
два
розныя ўваходы ў адну
кнігу. Адкрый і прачытай
сваю
частку!
Альбо
чытай х двух бакоў, а
потым
спыняйся
на
сярэдзіне, дзе цябе і
тваіх
сяброў
чакае
«Вандрульня»
(вандроўка і гульня).

21.

Кніга-перакрутка
распавядзе
чытачам дзве страшныя гісторыі.
Адна з іх здарылася з хлапчуковым
хаўрусам, а другая — з кампаніяй
дзяўчынак. З хлопчыкамі адбыліся
містычныя падзеі ў час адпачынку
летам у вёсцы. І папярэджвалі ж
мясцовыя жыхары, што небяспечна
спрабаваць даведацца таямніцу,
якую хавае ад людзей старажытны
курган…
Але
калі
цікаўнасць
пераважае над асцярожнасцю, то
пачынаюцца
прыгоды,
ад
якіх
пераймае дух і замірае сэрца!
А што бывае, калі чатыры сяброўкі
застаюцца начаваць у кватэры без
дарослых?
Дзяўчынкі
могуць
весяліцца, зладзіць вечарынку, не
спаць паўночы. Усё так, але ў той
гісторыі
няўрымслівыя
паненкі
выпадкова сустрэліся з загадкавай
асобай, якая пасля поўначы нагнала
на іх сапраўдны жах, бо яна была…

22.

Падрыхтавала:
Шарабайка
М. Я.,
Бібліятэкар бібліятэкі-філіяла №8
(ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная
сістэма г. Наваполацка»)
English     Русский Rules