5.63M
Category: literatureliterature

Загадкі

1.

Загадкі.

2.

“Загадкі прызначаны перш за ўсё
для таго, каб адкрываць
чалавеку паэзію ва ўсім, што яго
акружае, каб развіваць у ім
здольнасць глядзець на свет
навакольных прадметаў і з’яў
вачамі паэта” Ніл Гілевіч

3.

• высветлім, што такое загадка,
• пагаворым пра тэматычнае багацце і
разнастайнасць загадак,
• пра іх віды.

4.

Загадкі-апісанні –
гэта загадкі ў прозе або ў вершах, у
якіх вобразна апісваецца ўтоены
прадмет ці з’ява, якія патрабуюць
адгадкі.

5.

Напрыклад, спераду шыльца,
ззаду вільца, спадысподу
палатно, а зверху аксаміт.

6.

Загадкі-задачы –
гэта загадкі, пабудаваныя ў
форме задач.

7.

Напрыклад, дзве дачкі, дзве маці
і бабулька з унучкай. Колькі
ўсіх?

8.

Загадкі-пытанні, загадкі-жарты
– гэта загадкі, пабудаваныя ў
форме пытання. Яны не
вызначаюцца вобразнасцю і не
даюць простых або ўскосных
падказак на адкадку. Звычайна
жартоўнага характару.

9.

Чаму бусел падымае адну нагу?
Як падзяліць 5 яблыкаў на 7 чалавек?
Што бяжыць
без повада?

10.

Шарада –
гэта загадка, у якой загаданае
слова падзяляецца на часткі, а
кожная частка з’яўляецца
самастойным словам.

11.

Напрыклад: Колькі разоў трэба
ўзяць адну і тую ж прыстаўку,
каб атрымаць рэчку ў Беларусі?
Пры-пяць

12.

Метаграмы –
гэта загадкі, у якіх пры змене
літары з загаданага слова
атрымліваецца іншае.

13.

Напрыклад, у якім слове трэба
замяніць К на П, каб уладар
кароны стаў пропускам?

14.

Народныя і літаратурныя
загадкі

15.

Пыл падняў, галосіць, свішча
Цэлы вечар на дварэ.
Паваліў у садзе вішню,
Паламаў галінкі дрэў.

16.

У адным клубочку ды
сем дзірачак.

17.

Пазнаеш зблізку і здалёк
Яго на полі ўлетку.
На выгляд — сіні матылёк.
На самай справе — кветка.

18.

Сядзіць паненка, на
ёй чырвоная
сукенка, хто ідзе ёй паклоніцца.

19.

Беленькія гномікі
Жывуць у чорных доміках.
На сонцы без упынку
Старанна грэюць спінкі.

20.

21.

Дамашняе заданне
Прыдумаць тры загадкі (розных відаў)
English     Русский Rules