Similar presentations:
Творчасць Францыска Скарыны
1.
Творчасць ФранцыскаСкарыны
2.
Уступленне:• Францы́ ск Скары́ на, Франці́шак Скары́ на (1470, Полацк — ~1551, Прага) —
беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік,
грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык і выдавец на
беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы кніг Бібліі.
• Скарына нарадзіўся ў сям'і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і
вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаўшы там
першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступае ў Кракаўскую акадэмію, дзе
атрымлівае ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце Скарына
атрымае ступень доктара медыцыны. Пераехаўшы ў Прагу менавіта тут, 6 жніўня
1517 года Скарына выдае першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр».
• Францыск Скарына лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў
Беларусі. У яго гонар названы вышэйшыя ўзнагароды краіны: медаль і ордэн. Яго
імя носяць Гомельскі ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка, недзяржаўнае
грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і
іншыя арганізацыі і аб'екты. У гонар Францыска Скарыны ў розных краінах
усталяваны помнікі, зроблены скульптурныя і жывапісныя выявы.
3.
Культурная спадчына:• Пасля знаёмства з лацінскімі, чэшскімі, старажытнаяўрэйскімі і
царкоўнаславянскімі тэкстамі Бібліі, у 1517—1519 гг. Францыск
Скарына пракаменціраваў і надрукаваў кірыліцай у Празе 23 кнігі Бібліі
пад агульным загалоўкам «Библия руска, выложена доктором
Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и
людем посполитым к доброму научению». Доўгі час сярод лінгвістаў
вялася дыскусія аб мове, на якую ён пераклаў кнігі: на беларускую
рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы ці на царкоўны стыль
старабеларускай мовы. Беларускія лінгвісты прыйшлі да высновы, што
мова перакладаў Бібліі Францыска Скарыны — гэта беларуская
рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы, дзе маецца пэўны ўплыў
гутарковай беларускай, чэскай і польскай моў.
4.
Выданні Скарыны:• 1517, 6 жніўн. — «Псалтыр»
• 1517, 10 верасн. — «Кніга Іова»
• 1517, 6 кастр. — «Прытчы Саламона»
• 1517, 5 снежн. — «Кніга Ісуса Сірахава»
• 1518, 2 студз. — «Еклесіят» («Саборнік»)
• 1518, 9 студз. — «Песня Песням»
• 1518, 19 студз. — «Кніга Прамудрасць Божая»
• 1518, 10 жніўн. — «Кніга Царстваў»
• 1518, 20 снежн. — «Кніга Ісуса навіна»
• 1519, 9 лютага — «Кніга Юдзіф»
• 1519, 15 снежн. — «Кніга Суддзяў», «Кніга Быццё»
• 1519: «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Кніга прарока Даніла»
• 1522: «Малая падарожная кніжка»
• 1525: «Апостал»
5.
Асветніцкая дзейнасць:• Францыск Скарына першым сярод усходніх славян падрыхтаваў
сістэматызаваны кодэкс кананічных біблейскіх кніг, аб чым сведчыць
дакладны пералік і вызначэнне місіі кожнай з іх у «Прадмове да ўсёй
„Бібліі“». Асветнік слушна вылучыў чатыры асноўныя жанраватэматычныя групы кніг, што складалі «Біблію», аб чым ён пісаў у
прадмове да «Першай кнігі Царстваў»: першая група — законы, навукі
і суды Божыя, другая — гістарычныя і летапісныя кнігі, трэцяя — «кнігі
аб мудрасці, розуме і навуцы Старога і Новага запаветаў»,
чацвёртая — кнігі прароцтваў і ўяўленняў.
• Францыск Скарына асабіста ажыццявіў пераклад надрукаваных ім кніг
«Бібліі». У прадмове да «Першай кнігі Царстваў» ён літаральна пісаў:
«О сих всех книгах, мною на руски язык ново выложенных и о
именах их ширей, в предисловнах от мене на кожныи роздельно
положенных, выписано знойдеши».
6.
Светапогляд, гуманізм:• У творах Скарыны своеасабліва сінтэзаваліся антычныя і
сярэдневяковыя традыцыі з ідэалогіяй еўрапейскага Адраджэння,
хрысціянскі гуманізм з рэнесансна-гуманістычнымі ўяўленнямі.
Патрыятычныя пачуцці, яго намаганні садзейнічаць усебаковаму
духоўнаму і грамадскаму развіццю Айчыны не супярэчаць поглядам на
гісторыю чалавецтва, права, заканадаўства, звычаі і традыцыі іншых
народаў. Ён далёкі ад рэлігійнага фанатызму, ваяўнічага місіянерства.
Яго канфесіянальныя погляды вызначаюцца талерантнасцю, а ў
пражскіх выданнях — нават пэўнай неакрэсленасцю. Сучасныя
даследчыкі звяртаюць шмат увагі на характарыстыку асветніцкіх
імкненняў Скарыны, яго павагу да свецкіх навук, кніжнай справы,
літаратуры, мастацтва, пісьменства, духоўных здабыткаў старажытных
часоў і эпохі Адраджэння.
7.
Ушанаванне памяці:• Імем Францыска Скарыны названы вуліцы і плошчы ў Мінску (у 1991—
2005 гадах імя Скарыны таксама насіла галоўная магістраль горада,
цяпер праспект Незалежнасці), Полацку (вуліца, плошча і праспект),
Віцебску, Нясвіжы, Оршы, Слуцку і інш., Гомельскі дзяржаўны
ўніверсітэт, гімназія № 1 г. Мінска, гімназія № 1 г. Полацка, беларуская
сярэдняя школа ў Вільнюсе
• Помнікі яму пастаўлены ў Полацку, Лідзе, Мінску (перад
Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ў дворыку БДУ), Вільнюсе,
Калінінградзе, Празе, Кішынёве
• Імем Францыска Скарыны названа малая планета № 3283 (1979
QA10) Сонечнай сістэмы.
• Уведзены дзяржаўныя ўзнагароды Беларусі — медаль Францыска
Скарыны (1989) і ордэн Францыска Скарыны (1995)