Similar presentations:
Нястомны аратай беларускай літаратуры. Да 90-годдзя з дня нараджэння Міколы Луферава
1. Нястомны аратай беларускай літаратуры
Да 90-годдзя з дня нараджэнняМіколы Луферава
2. Мікола Луфераў
Мікола ПятровічЛуфераў
(7 студзеня 1929 в.
Трубільня,
Краснапольскі раёнпамёр у 1994 г.) —
беларускі крытык
і літаратуразнавец.
Кандыдат
філалагічных
навук (1956).
3. Мікола Луфераў
4. Мікалай Пятровіч Луфераў
Скончыў філалагічныфакультэт Магілёўскага педагагічнага
інстытута (1950), аспірантуру пры Мінскім
педінстытуце (1954).
Першая рэцэнзія надрукавана ў газеце
«Літаратура і мастацтва» у 1952 г.
Літаратурна-крытычныя артыкулы друкаваў
у часопісах «Полымя», «Маладосць», газетах
«Звязда», «Советская Белоруссия»,
«Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкая
газета» і інш. Даследаваў праблемы гісторыі
беларускай савецкай літаратуры. Адзін з
аўтараў кніг «Праблемы беларускай
сучаснай прозы», «Гісторыя беларускай
савецкай літаратуры» (Т.1), падручніка для
філалагічных факультэтаў педінстытутаў
«Гісторыя беларускай савецкай літаратуры»,
аўтар манаграфіі «Проза Кузьмы Чорнага»,
брашуры «Кузьма Чорны» і інш.
5. Мікола Луфераў у Магілёўскім педінстытуце
Аутарытэтным даследчыкам гісторыі беларускай савецкайлітаратуры, перш за ўсё прозы К.Чорнага, бьгў Мікола Пятровіч
Луфераў, член СП БССР з 1971 года. 1м былі напісаны брашура
“Кузьма Чорны” (1960) і манаграфія “Проза Кузьмы Чорнага”
(1961), раздзелы ў кнігах “Праблемы сучаснай беларускай прозы”
(1967), “Гісторыя беларускай савецкай літаратуры” (1964) і ў
падручніку для філалагічных факультэтаў педінстытутаў “Гісторыя
беларускай савецкай літаратуры. 1917 - 1940” (1981), каля паўсотні
артыкулаў.
Станаўленне М.П.Луферава як вучонага і выкладчыка таксама
звязана з кафедрай беларускай літаратуры Магілёўскага
педінстытута, на якой ён, былы выпускнік гэтага інстытута,
працаваў пасля заканчэння аспірантуры пры Мінскім педінстытуце з
1954 па 1958 год. Тут у 1956 г. М.П.Луфераў абараніў дысертацыю,
адсюль перайшоў на працу ў Інстытут літаратуры АН БССР; сюды ж
вярнуўся дацэнтам і з 1967 па 1975 год чытаў курсы ўводзін у
літаратуразнаўства, гісторыі беларускай савецкай літаратуры, тэорыі
літаратуры
6. Мікола Луфераў
7. Мікола Луфераў і Брылі
У 1980-я г.г.Мікалай Пятровіч
Луфераў
працаваў
настаўнікам
беларускай мовы
і літаратуры ў
Брылёўскай
васьмігадовай
школе
Магілёўскага
раёна.
8. Брылёўская школа
9. Брылёўская школа
10. Брылёўская школа
11. Брылёўская школа
12. Брылёўская школа
13.
14. НЯСТОМНЫ АРАТАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
9 студзеня 2019 г. у Брылёўскайсельскай бібліятэцы прайшла
літаратурная гадзіна "На глебе добрай,
Магілёўскай", прысвечаная 90-годдзю
з дня нараджэння вядомага
беларускага крытыка і
літаратуразнаўца Міколы Луферава.
Бібліятэкар Юлія Яцкова ўзгадала
вёску Трубільня Краснапольскага
раёна Магілёўскай вобласці, дзе 7
студзеня 1929 года нарадзіўся Мікалай
Пятровіч, і акрэсліла творчыя
дасягненні гэтага выбітнага чалавека,
які ўдумліва асэнсоўваў глыбокія
плыні беларускай літаратуры і рабіў
усё магчымае, каб і мы ганарыліся
сваім родным і непаўторным
беларускім словам.
15. НЯСТОМНЫ АРАТАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
На падрыхтаванайкніжнай выставе былі
прадстаўлены як творы
юбіляра, так і кнігі тых
аўтараў, якія трапілі ў
поле зроку кандыдата
філалагічных навук
Міколы Луферава —
Кузьмы Чорнага,
Міхася Зарэцкага,
Платона Галавача,
Івана Аношкіна.
16. НЯСТОМНЫ АРАТАЙ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Дырэктар Брылёўскагасельскага Дома культуры
Мікалай Яцкоў расказаў аб
сваім знаёмстве з
М.Луферавым, калі той
выкладаў беларускую мову і
літаратуру ў нашай
Брылёўскай школе. На
ўроках Мікалая Пятровіча
заўсёды было цікава, бо ён
велаў шмат таго, што было
па-за падручнікамі, быў
добрым апавядальнікам і
нястомна прывіваў сваім
вучням вялікую
закаханасць у беларускае
слова.