САПРАЎДНЫЯ ГАСПАДАРЫ НІЗЯНСКАЙ ЗЯМЛІ
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА. КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ ВЁСКІ НІЗЯНЫ  
КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ ВЁСКІ МАЦВЕЕЎЦЫ ( м. КАБЫЛЯКІ)
КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ ВЁСКІ УЛЕЗЛЫ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Дзякуй за ўвагу!
7.02M
Category: historyhistory

Сапраўдныя гаспадары нізянскай зямлі

1. САПРАЎДНЫЯ ГАСПАДАРЫ НІЗЯНСКАЙ ЗЯМЛІ

Аддзел адукацыі, спорту і турызму
Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Мацвееўскі навучальна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад-сярэдняя школа”
САПРАЎДНЫЯ
ГАСПАДАРЫ НІЗЯНСКАЙ
ЗЯМЛІ
Аўтар:
Юшкевіч Дзіяна Юр’еўна,
вучаніца 11 класа
Кіраўнік:
Аляксеенка Галіна Сяргееўна,
настаўнік гісторыі
Ваўкавыск, 2016

2. ЗМЕСТ

Уводзіны.
Асноўная частка:
Кароткая гісторыя вёскі Нізяны.
Кароткая гісторыя вёскі Мацвееўцы
(м. Кабылякі).
Кароткая гісторыя вёскі Улезлы.
Заключэнне.

3. УВОДЗІНЫ

Актуальнасць вывучаемай тэмы абумоўлена ростам цікавасці да
краязнаўства, да вывучэння гісторыі свайго населеннага пунку,
горада, вобласці ці краіны.
Праблема даследавання вызначаецца цікавасцю да гісторыі
“месцаў”, населенных пунктаў (Нізяны, Мацвееўцы, Улезлы).
Ступень
вывучанасці дадзенага пытання характарызуецца
невялікай колькасцю пісьмовых крыніц. У першую чаргу, гэта вусныя
сведкі старажылаў, які пражываюць у гэтых населеных пунктах
(Бурак А.А., Рыжы А.І, Бакун Л.П.)
Кароткі агляд вядомых крыніц і літаратуры. Краязнаўчым
вывучэннем гэтых населенных пунктаў займалася ўстанова адукацыі
“Мацееўскі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”, сельская бібліятэка
аг. Мацвееўцы і звычайныя людзі, якія цікавяцца гісторыяй свайго
краю. Кароткія звесткі аб дадзеных населеных пунктах былі
ўключаны ў гісторыка-дакументальную хроніку 2004 г. “Памяць.
Ваўкавыскі раён”, у калектыўную працу “Агрогородки Гроденщины”
(2013) пад рэдакцыяй У. Шпарла, дзевяцітомнае выданне 2015 г.
“Гарады і вёскі Гродзенскай вобласці” пад рэдакцыяй У.У. Андрыевіч.
На сайце “Ізабелінскай гміны” размешчаны нататкі Мікалая Быхаўца
пра вёскі Ізабелінскага сельсавета (даведачна-інфармацыйны
матэрыял).

4.

Асабісты
ўклад у вырашэнне дадзенай праблемы заключаецца ў зборы
краязнаўчага матэрыялу (успаміны старажылаў вёсак), схематычнае
адлюстраванне часткі Мацвееўцаў – мястэчка Кабылякі.
Практычная
і тэарэтычная значнасць дадзенай даследчай працы
характарызуецца вядзеннем работы па складанні брашуры, прысвечанай
гісторыі населеных пунктаў (Нізяны, Мацвееўцы, Улезлы), макета былога
мястэчка Кабылякі.
Мэта:
скласці справачна-даведачны матэрыял па гісторыі населеных
пунктаў – вёсак Нізяны, Мацвееўцы і Улезлы.
Задачы:
Даследаваць навуковую літаратуру па дадзенай тэме;
Адлюстраваць гісторыю былога панскага маёнтка праз
старажылаў вёсак;
успаміны
Пры
напісанні навукова-даследчай працы былі выкарыстаны наступныя
метады даследавання:
метады эмпірычнага ўзроўню (назіранне, апытанне, фатаграфаванне);
метады тэарэтычнага ўзроўню (вывучэнне і абагульненне, аналіз і сінтэз).

5. АСНОЎНАЯ ЧАСТКА. КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ ВЁСКІ НІЗЯНЫ  

.
АСНОЎНАЯ ЧАСТКА.
КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ ВЁСКІ
НІЗЯНЫ
Лічыцца, што назва вёскі
Нізяны пайшла ад слоў «нізкае
месца»,
«нізіна».
Нізяны
вядомыя з 1615 г. Веска на
працягу
XVIII-XX
стст.
належала Яну Вольтрату, Язэпу
Грабоўскаму, Антону Сцюарту
Галібуртону, а таксама, братам
Шараям. У маёнтку Нізяны
мелася
электрастанцыя
і
спіртзавод. Са жніўня 1941 г.
па красавіку 1942 г. Нізянах
дзейнічала
падпольная
камсамольская
арганізацыя
пад кіраўніцтвам Мікалая
Фотаздымак XXI ст. Вёска Нізяны. Стайня.
Амшэя.

6.

У вёсцы захоўваецца і
сёння помнік воінам землякам
і
падпольшчыкам,
якія
загінулі ў час Вялікай
Айчыннай вайны.
Зараз
вёска Нізяны
з’яўляецца
часткай
Ізабелінскага
сельсавета, а таксама
ўключана ў склад СВК
“Мацвееўцы”.
Фотаздымак XXI ст. Вёска Нізяны. Маёнтак.
Ад
былога панскага
хараства амаль нічога не
засталося:
маёнтак
паўразбураны,
былая
школа
выкарыстоўваецца
ў
якасці крамы, затое ў
панскіх бараках жывуць і
сёння жыхары вёскі.
Фотаздымак XXI ст. Вёска Нізяны.
Сельскагаспадарчая пабудова. Склад.

7.

.
Баракі, ў якіх жылі панскія
людзі.
Школа (цяпер - крама).
Сельскагаспадарчая пабудова. Склад.
Сельскагаспадарчая пабудова. Склад.
Сельскагаспадарчая пабудова. Склад.

8. КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ ВЁСКІ МАЦВЕЕЎЦЫ ( м. КАБЫЛЯКІ)

Назва вёскі пайшла ад імя
каваля Мацвея. Гэта быў
працавіты чалавек.
У Мацвееўцах захаваліся
адныя з самых вялікіх у
Беларусі
комплексаў
гаспадарчых і службовых
сядзібных будынкаў, якія
і
сёння
выкарыстоўваюцца
па
назначэнню.
Вёска ў XVIII-XX стст.
належала
Міхалу
Грабоўскаму,
панам
Шараям. З верасня 1915 г.
зямля была акупавана
кайзераўскай Германіяй,
а ў перыяд з 1919 па 1920
гг. – польскімі войскамі.
Фотаздымак XXI ст. Вёска Мацвееўцы
(Кабылякі). Склад.

9.

Пачынаючы
са
студзеня
1919
г.
уваходзіла ў склад
БССР.
Але ўжо ў сакавіку 1921
г. знаходзілася пад
уладай Польшчы.
У лістападзе 1939 г.
Кабылякі,
ці
Мацвееўцы
былі
вярнутыя
ў
склад
БССР.
У сакавіку 1940 г. у
вёсцы
быў
арганізаваны
калгас
імя Сталіна на базе
памешчыцкага
ўладання
мястэчка
Кабылякі.
Першым
старшынёй
калгаса быў Антон
Міхайлавіч Дудар.
Фотаздымак XXI ст. Вёска Мацвееўцы
(Кабылякі). Склад.
Фотаздымак XXI ст. Вёска Мацвееўцы
(Кабылякі). Стайня (склад).

10.

Другая сусветная вайна...
Мацвееўцы
былі
акупаваныя з 1941 па 1944
гг. У вайну загінула 19
вайскоўцаў.
З 1960 г. у вёсцы дзейнічаў
калгас
“Чырвоны
Кастрычнік”.
Да 1980-х гг. у м. Кабылякі
на месцы былых панскіх Фотаздымак XXI ст. Вёска Мацвееўцы
пабудоў жылі (якія былі (Кабылякі). Пільня.
потым спаленыя) наступныя
сем’і:
Дабрыяны,
Баброўскія,
Сабалевіч,
Янушка,
Васільевы,
Яроцкія,
Кожані,
Манцэвічы,
Шчыглінскія,
Скаскевічы і інш.
У 2003 г. у вёсцы пачаў
Фотаздымак XXI ст. Вёска Мацвееўцы
дзейнічаць
СВК
(Кабылякі). Барак (склад).
“Мацвееўцы”.

11.

Мацвееўцы
радзіма Пятруль
Людмілы,
беларускай
мастачкі і паэткі.

12.

Лазня.
Стайня (склад)
Барак (кантора)
Барак (склад)
Барак (кантора)
Склад
Склад

13. КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ ВЁСКІ УЛЕЗЛЫ

Калісьці даўным-даўно калі тут жылі паны, прыйшлі людзі і
вырашылі “улезці” на гэтую зямлю. Што было далей невядома,
але з тых пор, гэтую зямлю пачалі называць “Улезлы”.
Веска належала ў 18 ст. Міхалу Грабоўскаму. Прыкладна з 1830х гг. жыхары вёскі памятаюць паноў Шарая і Галібуртона, якія
валодалі вёскай.
З верасня 1915 г. Улезлы былі акупаваны войскамі кайзераўскай
Германіі, а з лютага 1919 г. па ліпень 1920 г. - польскімі войскамі.
Пасля 1921 г. в. Улезлы была ўключана ў склад Польшчы. У час
Вялікай Айчыннай вайны Улезлы да ліпеня 1944 г. былі
акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі. На фронт сышло 20
мужчын, 12 хлопцаў і дзяўчат было вывезена ў Германію. За
падпольную працу была расстрэляна Шчыглінская Меланія
Фёдараўна. Падчас вайны загінула 12 вяскоўцаў.
На 2015 г. у вёсцы пражывае 69 чалавек.

14. ЗАКЛЮЧЭННЕ

Такім чынам, сёння краязнаўства выконвае важныя
сацыяльныя функцыі: стварае падставу для аб’яднання
жыхароў краю ў жывы сацыяльны арганізм, спрыяе перадачы і
засваенню новымі пакаленнямі гістарычнай памяці на
лакальным узроўні, фарміраванню патрыятызму, дае моладзі
магчымасць асэнсаваць сваё месца ў гістарычнай
перспектыве…
Пры правядзенні даследавання было вызначана, што:
Навуковай літаратуры па тэме вельмі мала;
Тэма вузканапраўленная, да канца не распрацаваная, таму
яе вывучэнне неабходна працягваць і далей;
Было распрацавана схематычнае адлюстраванне пабудоў
былога м. Кабылякі (часткова спаленыя ў 1980-я гг.), пабудовы
якіх і сёння выкарыстоўваюцца ў вёсцы Мацвееўцы.
Тэма даследчай працы мае практычную і тэарэтычную
значнасць. Праца можа быць выкарыстана на ўроках па гісторыі
Беларусі, беларускай літаратуры, а таксама на занятках
краязнаўчага гуртка.

15. Дзякуй за ўвагу!

English     Русский Rules