Similar presentations:
Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на парнасе”
1. Вобразна-выяўленчая роля параўнанняў у паэме Канстанціна Вераніцына “Тарас на парнасе”
--
Усяго ў творы каля 30 параўнанняў. Усе яны ў большай ці ў меншай ступені
дапамагаюць ахарактарызаваць героя паэмы – героя новага часу, “працуюць на
раскрыццё ідэйна-тэматычнага зместу”. Роздум над іх прызначэннем, далучэнне
вучняў да трапнага мастацкага слова і сумесная праца з настаўнікам над
вызначэннем іх ролі ў паэме спрыяюць развіццю камунікатыўных здольнасцяў,
моўнай і літаратурнай адукацыі.
ІНДУКЦЫЯ (Знайсці ў тэксце месца, слова з якога пачынаецца фантасмагорыя)–
ПРАБЛЕМНАЕ ПЫТАННЕ – СІТУАЦЫЯ НЕДАХОПУ ВЕДАЎ
Чаму Палясоўшчык Тарас сімпатычны нам, чытачам? Што здолеў зрабіць
аўтар? Чаму мы верым прыгодам Тараса? Захапляемся ім, простым чалавекам?
Ён жа не з багоў…
(Здольны да гумару, можа пакпіць з сябе, спраўна нёс службу, працавіты, не
прыніжаецца перад багамі, нават можа іх здзівіць сваімі здольнасцямі).
Пацвердзім свае назіранні тэкстам. Работа ў групах 1- Тарас працавіты,
паважаны чалавек. 2 – Ён назіральны, здольны па-свойму ацаніць людзей вакол і
абстаноўку. 3 – Мае пачуццё ўласнай годнасці і варты захаплення (не
высмяяння!)
Вучні шукаюць (настаўнік таксама) патрэбныя месцы, пазначаючы ў сшытку
старонку і страфу (с. 37, 3 страфа зверху).
Выступленні-справаздачы. У час якіх асобная група выконвае заданне:
2.
паназіраць, пры дапамозе якіх сродкаў вобразнасці аўтар даехарактарыстыку, падлічыць, чаго больш.
Зварот да класа. Як нам гэта лепш зрабіць? Каля дошкі.
- Дык які вобразны сродак больш выкарыстоўвае аўтар? Якім ён так
віртуозна валодае?
- Не менш цікава раскрыць ролю гэтых параўЭпітэты - 9
нанняў. Пранікнуць у творчую лабараторыю
Параўнанні - 10
аўтара.
Метафары - 5
Сімвалы - 2
Алегорыя - 3
Аналіз параўнанняў
па плану
1.Чаму аўтар ужывае якраз такое
параўнанне?
2. У якой сітуацыі
ўжыта?
3.З якой мэтай? Які
эфект дасягаецца?
3.
Вучні выпісваюць параўнанні і выказваюцца. Настаўнік даеўзорнае, сваё тлумачэнне-бачанне тады, калі вучням не хапае
ведаў. У гэтай сітуацыі вучні ўзбагачаюцца метадам тлумачэння.
ПАРАЎНАННІ І ІХ ТЛУМАЧЭННЕ
1. Хоць не труслівы я дзяціна, але
затросся, як асіна,
2. Зубом, як цюцька, лепячу.
3. Бо быў гразі я, як свіння…
___________________________
• Першыя два параўнанні ў рэальным
часавым плане. Але і ў фантастычным
мы бачым Тараса дасціпным,
зухаватым, вельмі праўдзівым. Яму
ўласцівыя ўсе слабасці і недахопы.
Вераніцын ужывае даступныя,
зразумелыя параўнанні з ацэначнай,
экспрэсіўнай лексікай (цюцька, свіння).
Тарас здольны пакпіць з сябе,
выставіцца ў смешным выглядзе.
Гэтым выклікае спагаду, сімпатыю.
Праз колькі старонак чытач будзе з
захапленнем сачыць за героем на
Парнасе сярод багоў.
4.
4. Чырвоны краскі, мак і рожы, Ну, як сукенку хто паслаў!___________________________
Гэта параўнанне сустракаем у IV раздзеле. Тарас на шляху да
Парнаса. Дарога параўноўваецца з
квяцістай сукенкай. Аўтар тут
паказвае непрыхаваную іронію над
уяўленнямі псеўданароднікаў. Паэт
высмейвае іх штучную мужыцкасць
– кветкі ж на сукенцы штучныя,
нежывыя. У прыхарошанай
літаратуры славянафілаў –
прыхільнікаў манархіі – адсутнічае
жыццёвая праўда. Гэта
бутафорскае апісанне сялянскага
быту.
Першыя 4 параўнанні аналізуюцца разам з
настаўнікам. Далей – самастойна ў творчых
групах (САЦЫЯКАНСТРУКЦЫЯ). Пасля –
абмеркаванне (САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ). Калі няма
якасных прыкладаў, даю сваё (РАЗРЫЎ).
Пішам мініяцюру (ТВОРЧАЯ ПРАЦА).
5.
5. Пад тэй гарой народу многа,Як бы кірмаш які кіпіць.
Віруючы ў падножжа Парнаса натоўп (народу ў Р. скл.) нагадвае кірмаш.
Сапраўды, з чым можна яшчэ параўнаць такую колькасць людзей, а шмат
хто з літаратараў дамагаецца агульнанароднага прызнання, пішчом
лезуць угору і, пэўна, як гандляры тавар, рэкламуюць свае выданні.
6. Гляджу сабе – аж гэта сівы,
Кароткі, тоўсты, як кабан,...
7. Плюгавы, дужа некрасівы,
Крычыць, як ашалелы, пан.
Яскравая, зразумела, адмоўная характарыстыка Фёдару Булгарыну –
галоўнаму рэдактару рэакцыйнага выдання “Северная пчела”. Такія
здзеклівыя параўнанні сведчаць аб зацятай дэмакратычнай пазіцыі
аўтара, аб непрыняцці ім ідэй афіцыйнай літаратуры.
8. Ну, як каробачнік які!
Хто такі каробачнік? Вось так трапна можна прынізіць дзейнасць на
літаратурнай ніве (Булгарына). Каробачнік гандлюе шырспажывам,
дробяззю, для часовага карыстання. А значыць?..
6.
9. І, як бы птушкі, праляцеліЧатыры добрых малайцы.
Як праляцелі-прайшлі на Парнас вядомыя пісьменнікі? Прастата і
лёгкасць, імклівасць, узвышанасць над тымі, хто “гатоў адзін другога
з’есць”, “морду ўперад суець”. Нельга затрымаць гэтых птушак у іх
зорным палёце, у непераможным шэсці да славы. Сапраўднаму
таленту наканавана жыць у вяках. А ці не сустракалі яшчэ раз гэтае
параўнанне? Дзе?.. /У XV раздзеле, заключным.
10. І, як бы птушкі, паташчылі
Яны мяне цераз Парнас.
11. Няслі на скрыдлах, быццам вецер.
У якіх сітуацыях уводзіцца адно і тое ж параўнанне? А можа гэта
наўмысна? Параўнанне нібы вяртае нас да ранейшага. Птушкі – гучыць
ласкава і пяшчотна, з павагай. Падхоплены зефірамі Тарас з пашанай
быў дастаўлены дамоў. Што да нас хоча данесці аўтар? Тарас
перарастае ў абагулены вобраз новага літаратурнага героя. Значыць,
ён варты пашаны, заслугоўвае ўвагі і прызання. Такое заканчэнне
сюжэтнай плыні лагічнае: пісьменнікі-дэмакраты дбалі пра з’яўленне
такога героя.
12. Былі паны, было і зброду,
Як часам і на свеце ў нас.
Дзе вы чулі падобную формулу? /У казках/. Аўтар даводзіць, што яго
твор носіць казачны характар. А параўнанне вяртае да сучаснасці,
рэальнага жыцця. А ці выпадкова пастаўлены “паны” і “зброд” у адзін
рад?.. Можам меркаваць пра палітычныя погляды аўтара.
7.
13. Як тараканы каля хлеба,Багі паселі ўкруг стала!..
Хто з вас бачыў тараканаў-прусакоў? Што гаворыць нам такое
параўнанне? Каго так трапна высмейвае і выкрывае Вераніцын? Гэта
алегорыя накіраваная на панства – разбэшчанае, хцівае, пажаднае.
Яны ж не за працай будзёнай сялянскай паказаны, хаця і знешне
нагадваюць сялян. Багі-паны ў рандзе (карчме), і жыццё іх карчомнае,
не ствараюць яны каштоўнасцей.
14. Як стаў прыстуківаць атопкам,
Аж рот разінулі багі.
Якім у такой сітуацыі выглядае наш герой? Аўтар яшчэ раз
пераконвае чытача ў здольнасці Тараса ўзвысіцца і заняць пачэснае
месца на літаратурным алімпе. Моцныя, непарушныя сувязі ў нашага
героя з фальклорнымі традыцыяміж. Тарасы яшчэ заявяць пра сябе ў
творах Купалы і Коласа, Цёткі і Гарэцкага, Мележа і Быкава.