Similar presentations:
ЛІД: тыпы і спосабы напісання
1. ЛІД: ТЫПЫ І СПОСАБЫ НАПІСАННЯ
2. Асноўныя пытанні
1. Якога тыпу будзе лiд?2. Якая будзе манера
выкладання?
3.
ЛІД -- гэта першы сказ зацемкi. Ягогалоўная мэта -- прыцягнуць увагу
чытача да зацемкi
4. ТЫПЫ ЛІДАЎ
1. Рэзюме цi кароткi агляд падзей2. Цытатны лiд
3. Пытальны лiд
4. Зацяжны лід
5. Уласна ацэначна-выніковы лід
6. Сiтуацыйна-справаздачны лід
7. Адзіночны, альбо зваротны лід
5. Рэзюме цi кароткi агляд падзей
Сёння ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" быўзатрыманы генеральны дырэктара кампаніі
"Уралкалій" Уладзіслаў Баўмгертнер
Калі? Дзе? Хто?
Чаму?
6. Цытатны лiд
"Генеральны дырэктар кампаніі "Уралкалій"Уладзіслаў Баўмгертнер затрыманы па
падазрэнню ў злоўжыванні службовымі
паўнамоцтвамі, у выніку чагоБеларусі быў
нанесены ўрон у памеры 100 мільёнаў долараў".
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і
сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі
Павал Траулька.
7. Пытальны лiд
Якой будзе рэакцыя Крамля на арыштгенеральнага дырэктара кампаніі "Уралкалій"
Уладзіслава Баўмгертнера?
Прычыны затрымання і меркаванні палітолагаў
8. Зацяжны лід
Пасля перамоваў з прэм'ер-міністрамМясніковічам генеральны дырэктар "Уралкалія"
Баўмгертнер, які не пажадаў пайсці на саступкі
беларускім уладам, быў затрыманы ў
Нацыянальным аэрапорце "Мінск"
9. Уласна ацэначна-выніковы лід
Беларускія ўлады затрымалі генеральнагадырэктара кампаніі "Уралкалій" і тым самым
справакавалі Расею на гандлёвую вайну.
10. Сiтуацыйна-справаздачны лід
Пасля затрымання генеральнага дырэктара"Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера, Камітэт
дзяржаўнага кантролю прыняў рашэнне
распачаць праверку Беларускай калійнай
кампаніі.
11. Адзіночны, альбо зваротны лід
Калi вы запрошаны на перамовы з прэм'ер-міністрамМясніковічам, то будзьце гатовы, што пасьля
няўдалага для беларускіх уладаў выніку, можаце
трапіць за краты.
12.
Трэба, каб словы зацемкі з самагапачатку прыцягвалі ўвагу
чытачоў
13. ЯК СТВАРАЕЦЦА ЛІД?
АСОБАГенеральны дырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер
быў затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск"
ФАКТ
Крымінальную справу распачаў Следчы камітэт Беларусі
супраць генеральнага дырэктара "Уралкалія" Уладзіслава
Баўмгертнера
ДАТА
26 жніўня быў затрыманы Генеральны дырэктар "Уралкалія"
Уладзіслаў Баўмгертнер
МЕСЦА
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" быў затрыманы
Генеральны дырэктар "Уралкалія" Уладзіслаў Баўмгертнер
ПРЫЧЫНА
Нежаданне генеральнага дырэктара "Уралкалія"
Баўмгертнера пайсці на саступкі ў калійным бізнесе
падштурхнулі беларускія ўлады да затрымання расейскага
топ-менеджара.
ПРАЦЭС
Пасля двухгадзінных перамоваў прэм'ер-міністра
Мясніковіча і генеральнага дырэктара "Уралкалія"
Баўмгертнера, бакі такі і не знайшлі паразумення, і
праваахоўным органам было загадана затрымаць
расейскага топ-менеджара.
14. ІНФАРМАТЫЎНАСЦЬ І ПАМЕР ЛІДУ
Эксклюзіўныя матэрыялы:Хто? Што?Дзе? Калі? Як? Чаму?
Іншыя выпадкі:
ШТО ЗДАРЫЛАСЯ?
Хто? Дзе? Калі?
Памер ліду:
30–40 словаў /
250–300 знакаў