Ядвігін Ш. ( Антон Іванавіч Лявіцкі )
Нарадзіўся Ядвігін Ш. 25 чэрвеня 1869г. у маёнтку Добасня Рагачоўскага павета (зараз Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці ), у сям’і ўпраўляюча
246.00K
Categories: biographybiography literatureliterature

Ядвігін Ш. (Антон Іванавіч Лявіцкі)

1. Ядвігін Ш. ( Антон Іванавіч Лявіцкі )

04.01.1869-24.02.1922гг.

2. Нарадзіўся Ядвігін Ш. 25 чэрвеня 1869г. у маёнтку Добасня Рагачоўскага павета (зараз Рагачоўскі раён Гомельскай вобласці ), у сям’і ўпраўляюча

Нарадзіўся Ядвігін Ш. 25 чэрвеня 1869г. у
маёнтку Добасня Рагачоўскага павета
(зараз Рагачоўскі раён Гомельскай
вобласці ), у сям’і ўпраўляючага. Пасля
заканчэння Мінскай гімназіі Антон
Лявіцкі паступіў на медыцынскі
факультэт Маскоўскага універсітэта.
Закончыць, аднак, універсітэт не
ўдалося.

3.

Пачатак літаратурнай творчасці
Ядвігіна Ш. звязваецца з яго перакладам
на беларускую мову апавядання У.
Гаршына “ Сігнал “. Гэта быў час, калі на
фарміраванне грамадска-палітычных
ідэалаў моладзі асноўны уплыў усё яшчэ
аказвала народніцтва. Гэта яно, тое
самае народніцтва, выкрасаючы ў душы
першыя іскры нацыянальнага
самаўсведамлення, павяло яго ў родную
вёску пазнаваць сапраўдны воблік свайго
краю, вывучаць жыццё свайго народа ў
самых розных праявах.

4.

Амаль не ўся вёска зайздросціла мне майго
надзелу. Шнур быў, праўды кажучы, ані большы,
ані выгаднейшы, ані зямліца на ім не лепшая, можа, нават горшая, - бо пры канцы шнура быля
страшэнная гара, дзе апроч грэчкі ды ярыцы
нічога не радзіла, але на самым версе гэтай гары
рос такі дуб, што аж дзівіўся народ: веліч,
таўсціня, а сукі так разрасліся, што, здавалася,
свет бы пад сябе хацеў падгарнуць.
З давён-даўна ўсе звалі яго: Дуб-Дзядуля.
Дык вот паслухайце, што мне пад гэтым дубам
здарылася....

5.

1)
2)
3)
4)




Важная фіга ”
Заморскі звер ”
Пазыка ”
З маленькім білецікам ”

6.

Ядвігін Ш. - адзін з першых нашых
празаікаў. Яго творы вызначаюцца
высокімі мастацкімі якасцямі. Творы
вылучаюцца сапраўднай глыбінёй
вобразаў, цікавым сюжэтам, добрай,
дакладнаю моваю. У байках у прозе
Ядвігін Ш. праявіўся як сталы майстар, у
рэалістычна-бытавым апавяданні як
мастак ён сябе толькі шукаў.

7.

Пры жыцці пісьменніка выйшла ў свет шэсць
кніжак яго твораў:
1. “Дзед Завала“ (1910)
2. “Бярозка“ (1912)
3. “Васількі“ (1914)
4. “Успаміны“ (1921)
5. Два выданні перакладу апавядання У.
Гаршына “ Сігнал “.

8.

Памёр Ядвігін Ш. у Вільні ад сухотаў у 1922 годзе. Пісьменнік
не змог арганічна прыняць хаду часу, асабліва ў свае апошнія
гады, і ў тым яго трагедыя – не толькі як чалавека, але ў
значнай ступені і як мастака.
English     Русский Rules