Similar presentations:
Перыядызацыя гісторыі Беларусі
1.
І.1.5.ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ
ГІСТОРЫІ
БЕЛАРУСІ
2.
Абавязкова вывучыць рымскія лічбы, аякіявыкарыстоўваюцца для абазначэння
стагоддзяў.
1–І
2 – ІІ
3 – III
4 – IV
5–V
6 - VI
7 – VII
8 – VIII
9 – IX
10 – X
і гэтак далей
3.
Найбольш старажытная эпоха ў гісторыіБеларусі – першабытная эпоха.
Яна падзяляецца на:
- каменны,
- бронзавы,
- жалезны вякі.
Асноўным крытэрыем гэтай перыядызацыі
з’яўляецца матэрыял, з якога вырабляліся
прылады працы ў пэўны перыяд.
4.
Каменны век падзяляецца на трыасноўныя перыяды:
– палеаліт, альбо старажытны каменны
век – 100–10 тыс. гадоў таму;
– мезаліт, альбо сярэдні каменны век –
8–5 тыс. да н.э.;
– неаліт, альбо новы каменны век –
канец 5 – пачатак 2 тыс. да н.э.
5.
На змену каменнаму веку прыйшла эпохаметалу.
Першым перыядам гэтай эпохі быў
бронзавы век.
У Беларусі бронзавы век датуецца
пачаткам 2 тыс. да н.э. – VIII/VII стст.
да н.э.
У Беларусі бронзавы век мае свае
асаблівасці. Бронзавыя вырабы на нашых
землях былі нешматлікімі.
6.
Бронзавы век змяняецца жалезнымвекам.
Ён пачаўся прыблізна ў VIII/VII стст. да
н.э. і цягнуўся прыкладна да сярэдзіны І
тыс. н.э.
7.
З сярэдзіны І тыс. н.э. у Беларусіпачынаецца эпоха ранняга Сярэднявечча,
якая працягвалася да канца І тыс.
н.э. Раннесярэднявечны перыяд
вызначаецца:
- актывізацыяй працэсаў маёмаснай і
сацыяльнай дыферэнцыяцыі,
- пачаткам дзяржаваўтваральных працэсаў,
якія ў выніку прывялі да ўзнікнення першых
дзяржаў-княстваў.
8.
Старажытнарускіперыяд датуецца Х –
сярэдзінай ХІІІ ст.
Ён з’яўляецца
працягам папярэдняга
раннесярэднявечнага
перыяду.
9.
У сярэдзіне ХІІІ ст.узнікае новая дзяржава
Вялікае Княства
Літоўскае, куды ў
хуткім часе ўвайшлі
ўсе беларускія землі.
Гэтая велізарная
краіна стала калыскай
для беларускага,
літоўскага і ўкраінскага
народаў.
10.
Час самастойнага існавання ВялікагаКняства Літоўскага з’яўляецца асобным
перыядам у беларускай гісторыі, які
доўжыўся з сярэдзіны ХІІІ ст. да
1569 г. – часу заключэння Люблінскай
уніі.
11.
З 1569 г. па 1795 г. працягваўся перыяд,калі тэрыторыя Беларусі як частка Вялікага
Княства Літоўскага ўвайшла ў склад
федэрацыі з Польскім Каралеўствам.
Новая дзяржава атрымала назву
Рэч Паспалітая.
12.
З 1795 па 1917 г. беларускія землі знаходзіліся ў складзе Расійскай імперыі.13.
Гэты перыяд падзяляецца на двападперыяды, мяжой для якіх стала
адмена прыгоннага права ў 1861 г.,
якая скасавала перажыткі феадальнай
эпохі і паклала пачатак імкліваму
развіццю капіталістычных адносін.
14.
Перыяд у гісторыі Беларусі з 1917 г. па1991 г. можа быць вызначаны як савецкі.
Ён таксама падзяляецца на два
падперыяды:
– з 1917 г. да Другой сусветнай і
Вялікай Айчыннай войнаў
(1939–1945 гг.),
– з 1945 г па 1991 г.
15.
З 1991 г. пачаўся перыяддзяржаўнай незалежнасці
Рэспублікі Беларусь.