685.16K

smeh (1)

1.

Віктар Анатольевіч Шніп
Віктар Шніп (26 сакавіка 1960,
в.Пугачы,
Валожынскі раён) —
беларускі паэт, празаік, перакладчык.

2.

Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы
тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна
падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь»,
літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам
жыў на ганарары.
У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута
імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела
культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова»
(адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік
галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік
галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У
2003—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з 2008 года — галоўны
рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

3.

Творчасць
Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг паэзіі
«Гронка святла» (1983), «Пошук радасці» (1987), «Шляхам ветру» (1990),
«Горад Утопія» (1990), «На рэштках Храма» (1994), «Выкраданне Еўропы»
(1996), «Чырвоны ліхтар» (2000), «Воўчы вецер» (2001), «Інквізіцыя» (2002),
«Выратаванне атрутай» (2003), «Беларуская мора» (2004), «Балада камянёў»
(2006), «Страла кахання, любові крыж» (2008), «Проза і паэзія агню» (2010),
«Пугачоўскі цырульнік» (2013), «Сабачыя гісторыі» (2013), «Тутэйшая туга»
(2014), «Заўтра была адліга» (2015), «Чырвоны ліхтар-2» (2016), а таксама кніг
для дзяцей — «Сунічкі для Веранічкі» (1995) і «Наш Максім гаворыць: —Гу!»
(1999).

4.

***
Ізноўку дождж… Ізноўку восень,
Як год назад, як сто назад.
Як карабель, пустая восень
Плыве спакойна ў лістапад,
Нібы ў агонь, што забушуе
І сцішыцца праз пару дзён.
Ізноўку дождж мяне ратуе
Ад нематы, бо любіць ён
Мае самотныя маленні
Да сонца, што ад нас сышло
За воблакі, каб дождж асенні
Напомніў нам, што так было
І год назад, і сто назад
І будзе так ізноў праз восень,
Як карабель, старая восень
Спакойна плыць праз лістапад.
***
Гэты дзень мы зляпілі са снегу,
Таму й сонца ў нябёсах няма,
І дамы, што са снегу, без стрэхаў,
І без кратаў жалезных турма.
І ты ў белым ідзеш па праспекце,
Па бялюткім асфальце ідзеш.
І бялюткае ўсё ў белым свеце,
Нават белы, хоць з рыфмамі, верш.
Ды закончыцца дзень і счарнее,
Што павінна чарнюткім тут быць,
І сцяжына бялеючым змеем
Ад цябе, ад мяне адвіжыць
І растане, як шэрань на дрэве,
Пад якім мы стаялі з табой
У старым, неразбураным Крэве,
Дзе зіма была нашай зімой…

5.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984).
Лаўрэат прэміі імя Уладзіміра Маякоўскага Савета
Міністраў Грузіі (1987) за зборнік «Гронка святла».
Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь у галіне «Мастацкая
літаратура» (2008) за кнігу «Страла кахання,
любові крыж».
English     Русский Rules