Similar presentations:
Гатуем дранікі
1. з Арынай Мілаш
Дзяржаўная ўстанова адукацыі“Свірскі вучэбна-педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа”
“Гатуем дранікі”
з Арынай Мілаш
2.
… А мы яшчэздзіўляемся, чаму
нас “бульбашамі”
завуць.
Асабіста для мяне
страва без бульбы –
наогул не страва!
Нас з татам
макаронамі не
падманеш…
3.
Мы большпа драніках
спецыялізуемся.
Таму, як
сказала аднойчы
мама, “любіш
катацца – любі і
бульбы
надзерці”.
4.
Увогуле, не хуткая гэта справа – дранікі.Трэба шмат намаганняў прыкласці.
Але ж затое –
тоўсценькі
румяненькі дранічак
ды са смажанінкай,
ды са смятанкай…
Смаката!
Аднак, аба ўсім па
парадку.
5.
Спачатку трэбабульбы
начысціць, ды
лепш не
маленькай, каб
прасцей было
дзерці.
6.
Потым намаленькай тарцы
здзерці трэба, каб
атрымалася такая
своеасаблівая драная
кашка.
(Калі выдзелілася шмат соку,
можна крыху зліць: лішняя вада
на скавародцы не патрэбна.
Толькі “страляць” будзе)
7.
У атрыманую масуварта дабавіць яйка,
пару драбінак солі –
і цеста можа быць
гатовым да выпякання.
Але я яшчэ дабаўляю да
гэтай масы сваю
“разыначку”: здзертую
на тарцы цыбулінку
сярэдняга памеру. Так
цеста становіцца больш
духмяным і адразу не
чарнее.
8.
Ну што? Адпраўляемна скавародку?
Выпякаем на сланечнікавым
алеі на маленькім агні,
варочаем з двух бакоў…
9.
Як кажуць, “вуаля”!Ах, якія яны прывабныя!..
10.
Пальём зверхусмятанкай – і
можна каштаваць!
Смачна есці!
11.
То ж мы, піянеры,малайцы!
Любая справа ў
нашых руках
спорыцца!