Прыродныя зоны
Прыродныя зоны арктычнага і субарктычнага пояса.
Арктычныя пустыні
Грэнландскія кіты
Арктычныя пустыні
Арктычныя пустыні
Прыродныя зоны арктычнага і субарктычнага пояса.
Асака і падвей
Тундра і лесатундра
Карлікавыя бяроза і вярба
Тундра і лесатундра
Тундра і лесатундра
Умераны геаграфічны пояс
Тайга
Тайга
Тайга
Тайга
Тайга
Тайга
Тайга
Умераны геаграфічны пояс
Зона змешаных і шыракалістных лясоў.
Віргінскія алені
Чорны мядзведзь барыбал
Дрэвавы дзікабраз
Амерыканская норка
Шэрая лісіца
Дзякуй за ўвагу!
44.72M
Category: geographygeography

Прыродныя зоны

1. Прыродныя зоны

2. Прыродныя зоны арктычнага і субарктычнага пояса.

Арктычныя пустыні займаюць астравы Паўночнага Ледавітага акіяна. Летам у паніжэннях і трэшчынах з′яўляюцца імхі,
лішайнікі, холадаўстойлівыя травы і хмызнячкі.

3. Арктычныя пустыні

Жыццё прадстаўнікоў жывёльнага свету звязана з морам,
якое дае ім ежу. У водах мораў жывуць цюлені, маржы,
грэнландскія кіты.

4. Грэнландскія кіты

5. Арктычныя пустыні

Ва ўзбярэжныя раёны з мацерыка заходзяць белыя мядзведзі, ваўкі, пясцы.

6. Арктычныя пустыні

У Грэнландыі і на Канадскім Арктычным архіпелагу жыве
самае буйное млекакормячае ― аўцабык, або мускусны бык.

7. Прыродныя зоны арктычнага і субарктычнага пояса.

Тундра і лесатундра займае поўнач мацерыка. На поўначы
— у Арктыцы — у мохавай і лішайнікавай тундры зрэдку
можна сустрэць травы (асака, падвей) і палярныя кветкі —
незабудкі, палярныя макі, дзьмухаўцы.

8. Асака і падвей

9. Тундра і лесатундра

На поўдзень, у субарктычным поясе, тундра становіцца
хмызняковай: з′яўляюцца нізкарослыя карлікавыя бяроза і
вярба, багун, буякі, чарніцы.

10. Карлікавыя бяроза і вярба

11. Тундра і лесатундра

Тундравая расліннасць забяспечвае ежай разнастайных
жывёл: паўночных аленяў, палярных зайцаў, лемінгаў.

12. Тундра і лесатундра

Водзяцца белая курапатка, драпежная палярная сава, летам
прылятаюць вадаплаўныя птушкі — гусі і качкі.

13. Умераны геаграфічны пояс

Тайга прадстаўлена цёмнахвойнымі лясамі з чорнай і белай
елак і бальзамічнай піхты.

14. Тайга

На сухіх месцах растуць сосны: белая (Веймутава), Банкса
(каменная) і чырвоная.

15. Тайга

У густым дрэвастоі вылучаюцца сусветныя гіганты. Гэта
дугласова піхта, або дугласія і вечназялёная секвоя, або
«чырвонае дрэва», якая ўтварае самы густы ў свеце лес

16. Тайга

Жывёльны свет тайгі разнастайны. Тут шмат буйных
капытных: алень вапіці, амерыканскі лось; у гарах
сустракаюцца снежная каза і таўстарогі баран.

17. Тайга

Драпежнікі — пума(або кугуар), куніца, воўк, канадская рысь,
гарнастай, расамаха, лісіца.

18. Тайга

Па берагах рэк — бабёр, выдра і мускусны пацук (андатра).

19. Тайга

Шматлікія птушкі — крыжадзюбы, валасянкі.

20. Тайга

Адна з самых буйных жывёл кантынента — жыхар «дажджавых лясоў» — мядзведзь грызлі. Даўжыня яго тулава можа
перавышаць 2,5 м.

21. Умераны геаграфічны пояс

Тайга змяняецца зонай змешаных і шыракалістных лясоў.
Імі заняты наваколлі Вялікіх азёр і Апалачаў. Асабліва
разнастайныя ў гэтых лясах клёны — цукровы, чырвоны,
серабрысты.

22. Зона змешаных і шыракалістных лясоў.

Жывёльны свет лясоў раней адрозніваўся ўнікльным
багаццем. Тыповымі яго прадстаўнікамі з′яўляюцца: віргінскі
алень, шэрая лісіца, рысь, чорны мядзведзь барыбал,
дрэвавы дзікабраз, амерыканская норка, ласка, барсук, янот.
English     Русский Rules