Similar presentations:
Раслінная сімволіка каляндарных свят і абрадаў
1. Раслінная сімволіка каляндарных свят і абрадаў Кухаронак Т.І.
РАСЛІННАЯ СІМВОЛІКАКАЛЯНДАРНЫХ СВЯТ І
АБРАДАЎ
КУХАРОНАК Т.І.
2.
Разнастайнасць сімвалаў каляндарных свят іабрадаў беларусаў утварае самастойную сістэму,
якая мае пэўную этнічную своеасаблівасць і
значнае месца ў якой займаюць расліны.
Усталяваўшыся ў сферы народнай абраднасці
яшчэ ў эпоху дакласавага грамадства, яны
прайшлі праз стагоддзі, трапілі ў літаратуру і
мастацва, і выкарыстоўваюцца сёння. Раслінная
сімволіка каляндарных абрадаў беларусаў
прасякнута ідэяй урадлівасці датычна сферы
гаспадарчых і сямейных адносін. У большасці
сваёй атрыбуты расліннага паходжання вядомы
як аграрныя або любоўна-эратычныя сімвалы.
3.
Ёлка функцыянуе ў якасці абрадавага дрэўца пераважна ў каляднанавагодніх, стрэчаньскіх, масленічных святкаваннях. Такое выкарыстаннеёлкі абумоўлена яе сiмволiкай вечнасцi, iдэяй сувязi светаў i станаў, што
ўпiсвалася ў больш агульную iдэю пераходу, асноўную для каляндарных
святаў, якія сімвалізавалі змену адной пары года на другую. Ёлку на
Каляды ставілі ў хаце, з яе выраблялі калядную зорку, на Вадохрышча
ўпрыгожвалі палонкі «Іардані».
4.
Упрыгожанае хваёвае дрэўца –ёлка, сасонка -- з’яўляецца
самым яркім атрыбутам
стрэчаньскага і масленічнага
гукання вясны на Гомельшчыне.
5.
6.
Вярба выступаласімвалам хуткага росту, жыцця,
якое набірае моц, урадлівасці,
добрага здароўя. Галінкі
маладой вярбы на Вербную
нядзелю пасля асвячэння ў
храме прыносілі дадому і
выконвалі з імі шэраг абрадавамагічных дзеянняў, што
сімвалізавалі
адраджэнне/зараджэнне новага
жыццёвага цыкла, новага
здароўя і ўраджаю.
Пасля вярба захоўвалася цэлы
год на покуці і
выкарыстоўвалася ў сям’і з
нагоды ўсіх важнейшых падзей.
7.
8.
Ушанаванне расліннасці, зеляніны,кветак, дрэў -- асноўны сэнс свята
Сёмухі (Тройца, Сё(-я)мік, Зялёныя
Святкі/Свёнткі, Зелянец, Духа,
Сёмка). Час святкавання Сёмухі
(канец вясны – пачатак лета)
супадаў з перыядам актыўнага
росту раслін і дрэў, таму і
ўпрыгожвалі хаты, гаспадарчыя
пабудовы, жытнёвыя палі галінкамі
дрэў, якія, ў адпаведнасці з
народнымі ўяўленнямі, спрыялі
ўрадлівасці зямлі і выспяванню
збажыны, давалі такую неабходную
ў гэты час вільгаць. У якасці
траецкага дрэўца была маладая
бярозка, хату ўнутры ўпрыгожвалі
галінкамі клёна, ліпы, рабіны, дуба
– т.зв. “маем”.
9.
10.
Траецкую зеляніну не выкідвалі,а збіралі і выкарыстоўвалі на
працягу года як дзейсны сродак
аховы ад грому, хвароб жывёлы,
шкодных насякомых, грызуноў.
11.
У Заходнім Палессі на Тройцу вадзілі маскіраваную дзяўчыну -- “Куста”па ўсіх дварах вёскі, заводзілі яго на агароды, бо “дзе куста ходзіць,
там жытачка родзіць»
12.
Пасля Тройцы наступаўрусальны тыдзень. У
паўднёва-ўсходніх раёнах
Гомельскага Палесся на
заканчэнне русальнага
тыдня здзяйснялі абрад
“Провады русалкі”, дзе
таксама выканаўцу ролі
“Русалкі” “апраналі ў
касцюм” з раслін, кветак і
галінак дрэў, і плялі для яе
вялікі вянок.
13.
Дзявятнік (Зелянок, Божа Цяло) -- рухомае свята беларускаганароднага календара, адзначаецца ў чацвер дзевятага тыдня пасля
Вялікадня, з’яўляецца шырока распаўсюджаным сярод беларусаўкатолікаў. Галоўным маркерам гэтага свята з’яўляліся вяночкі,
звітыя з лекавых раслін, пажадана, каб іх было дзевяць.
14.
15.
Раслінны код формул і рытуалаў варажбы характэрны длякупальскай абраднасці, што і натуральна ў кантэксце
прыродных умоў. У якасці расліны-“вяшчунні” вылучаецца
трыпутнік, а фальклорныя тэксты падкрэсліваюць яго
міфалагізацыю і персаніфікацыю. Асноўная маса
мантычных рытуалаў адбывалася ўвечары, на мяжы дня і
ночы, калі, паводле народных уяўленняў, адухоўленасць
раслін праяўлялася ў найбольшай ступені.
16.
17.
Лічылася, што ў купальскую ночактыўна дзейнічалі ўсялякія
нячысцікі, ведзьмы, якія маглі
прынесці шкоду людзям і хатняй
жывёле, адабраць малако ў
кароў, зрабіць заломы ў жыце на
палетках.
Каб засцерагчы ад ведзьмы
сям’ю, жывёлу, пасевы,
гаспадыні вешалі на хлявах
крапіву і лопух (брылі, дзядоўнік,
задзёрка, сабачнік), уторквалі
галінкі альхі, асіны на засеяных
палях
18.
У беларусаў існавала паданне, што ў купальскую ноч расцвітаепапараць-кветка. Паводле народнага меркавання, хто сарве
гэтую кветку, той будзе багаты і шчаслівы, набудзе дар
разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін, знаходзіць скарбы,
станавіцца нябачным і г.д. Павер’е магло мець рэальную
падставу. Папараць ніколі не квітнее, але яе споры часам
выпраменьваюць маленькае свячэнне. Гэта адносіцца толькі
да рэдкай каралеўскай папараці, якой сёння ў Беларусі амаль
не засталося — яна захавалася, у прыватнасці, у Белавежскай
пушчы і занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
19.
Ідэя ўрадлівасці,выяўленая праз
раслінную сімволіку і
атрыбутыку, шырока
прадстаўлена ў жніўнай
абраднасці. Асаблівая
пашана аказвалася
першаму і апошняму
зжатым снапам, як
сімвалам дабрабыту і
шчаслівага жыцця
сялянскай сям’і і ўсёй
грамады
20.
У некаторых раёнах гэтыснапок уносілі ў хату на
посную куццю на Каляды
і ставілі на покуць. На
Міншчыне
першы/апошні сноп быў
адным з галоўных
атрыбутаў у абрадзе
“Цягнуць Каляду на
дуба”.
21. Жаніцьба коміна (пасвета, лучніка)
ЖАНІЦЬБА КОМІНА (ПАСВЕТА, ЛУЧНІКА)абрад першага восеньскага
запальвання святла ў хаце.
“Коміна-жаніха” адмыслова
рыхтавалі да абраду: бялілі,
упрыгожвалі зелянінай, кветкамі,
абвязвалі хмелем, стужкамі, новымі
ручнікамі, што гучыць і ў песні, якую
спявалі для “жаніха”:
“Ой прыйшлі ж ночанькі доўгенькія,
мы ж цябе кветкамі ўбіралі,
бервяночкам, рутай аперазалі”