Similar presentations:
Хата традыцыйны дом украінцаў, беларусаў, рускіх, часткі палякаў
1.
Хататрадыцыйны дом украінцаў,
беларусаў, рускіх, часткі палякаў.
Каб
вызначыць месца для новага жылля,
хадзілі да варажбітак і пыталі рады ў
пажылых людзей. У некаторых выпадках
на выбраным месцы сеялі жыта: калі яно
расло добра, то лічылася, што ўчастак
добры. Закладваць новы дом было
прынята вясной і летам. найбольш
харошымi днямі лічыліся аўторак,
чацвер, пятніца і субота. Перш чым
закладваць жыллё, даведваліся, ці не
прысвечаны гэты дзень каму-небудзь са
святых, бо не давядзеш справу да
канца. Пасля закладкі ўжо можна было
працаваць усе дні, акрамя нядзелі, свят і
пастоў. Пачыналіся закладкі раніцай. У
цэнтры будучага жылля, перад месцам,
дзе павінна быць печ ставілі крэсла,
засланы ручніком, на якім ляжалі крыж,
букет кветак, хлеб, соль, кубак вады ці
віна. Майстар рабіў крыж, які пры
будаўніцтве паступова паднімаўся да
вяршыні даху. Каб дом стаяў доўга,
першы камень ці іншы будаўнічы
матэрыял латалі, калі пралятаў крук.
2.
У кожнай беларускайхаце стаяла печ. Яе
звычайна ставілі ў
куце справа ці злева
ад уваходу. Усё тут
было прыстасаванае
для падрыхтоўкі ежы.
Ля печы стаяла
качарга, вілачнік,
памяло, драўляная
лапата. Побач – ступа
з таўкачом.
3.
Ганаровае месца ў хаце - «чырвоны кут» знаходзіўся па дыяганалі ад печы. На паліцы стаялі абразы, гарэла лампада. Усе сяля
не даўней былі вернікамі. Важны госць, які
ўваходзіў у хату, каля парога перш за ўсё з
находзіў чырвоны кут, здымаў шапку і нізка
кланяўся выявам,
а ўжо потым толькі вітаўся з гаспадарамі.
У чырвоны кут саджалі самых дарагіх гасц
ей, а падчас вяселля - маладых.
У звычайныя дні тут, за
абедзенным сталом, сядзеў кіраўнік сям'і.
4.
Вопраткусяляне захоўвалі ў
скрынях. Чым больш дастатак у
сям'і, то і куфраў ў хаце больш.
Майстравалі іх з дрэва. .
Калі ў сялянскай сям'і расла
дзяўчынка, то з маленства ў
асобным куфры ёй збіралі пасаг.
Разам з гэтым куфрам яна і
пераязджала ў дом мужа.
5.
Калыска— месца, дзе
знаходзіцца дзіця ў першы год
пасля нараджэння. Калыска
магла быць размешчана на
падлозе, магла быць
прымацавана да столі, яе
выраблялі з дрэва, палатна,
плялі з лазы ці саломы. Падчас
вырабу калыскі
прытрымліваліся строгага
правіла: яе павінен быў зрабіць
нехта з мужчын сям'і: бацька,
дзед або родны дзядзька дзіцяці.
Забаранялася рабіць калыску да
нараджэння першага дзіцяці, бо
лічылася, што дзіця тады памрэ.
Калі майстравалі калыску,
выбіралі адзін матэрыял; часцей
за ўсё гэта былі расліны або
дрэвы, якія хутка растуць: вярба,
арэх, "каб так жа хутка расло і
дзіця". У традыцыях усходніх
славян было прынята
ўпрыгожваць калыску роспісам.