Асноу́ныя функцыі мовы у́ грамадстве.
Гіпотэзы паходжання мовы.
Iнтэрферэнцыя
Iнтэрферэнцыя
Трасянка як лінгвістычная з'ява.
Трасянка як лінгвістычная з'ява.
Дзякуй за ўвагу!
6.48M

(Дополнено) Асноу́ныя_функцыі_мовы_у́_грамадстве

1. Асноу́ныя функцыі мовы у́ грамадстве.

Асноу́ныя функцыі м
овы у́ грамадстве.
Кішкунова Марыя, 4Н1 Ммт

2.

Прызначэнне мовы вельмі шырокае. Яна абслугоўвае непасрэдна (або апасродкавана) усе
сферы чалавечага жыцця. Таму і функцыя ў яе не адна, а некалькі. Аднак найважнейшай
з'яўляецца камунікатыўная, бо мова служыць сродкам зносін, сродкам людскіх дачыненняў,
сродкам перадачы інфармацыі.
Мова выконвае яшчэ адну важную ролю ў жыцці грамадства. Яна называе прадметы і з'явы
рэчаіснасці. Дзякуючы мове яны ўсведамляюцца намі як дыферэнцыраваная рэальнасць.
Гэтая функцыя мовы называецца намінатыўнай.

3.

Не менш важнай трэба лічыць паняційную функцыю. Яна дазваляе чалавеку пазнаць свет,
назапашваць, захоўваць і перадаваць свае веды, рабіць абагульненні і высновы ў выглядзе
паняццяў, правіл і законаў.
Да асноўных належыць таксама экспрэсіўная функцыя. Яе прызначэнне — перадаваць
думкі і пачуцці чалавека, яго псіхічны стан, светапогляд, адносіны да рэчаіснасці.
Чалавеку ўласціва пачуццё прыгожага, якое ён увасабляе ў творах як духоўнай, так і
матэрыяльнай культуры. У сваёй маўленчай дзейнасці пры перадачы інфармацыі чалавека
таксама імкнецца да таго, каб выклікаць у слухача (чытача) станоўчыя эмоцыі, пазітыўны
настрой. Гэтую ролю мова выконвае дзякуючы эстэтычнай функцыі. Эстэтычная функцыя
мовы найбольш поўна ўвасабляецца ў мове мастацкай літаратуры (прозе, паэзіі), сцэнічным
маўленні.

4.

Кожная функцыя мае сваю ролю ў мове, але ўсе разам яны служаць таму, каб мова магла
быць эфектыўным і аптымальным сродкам зносін паміж людзьмі. Розныя функцыі мовы
рэалізуюцца звычайна не паасобку, а ў адзінстве.
Фактычная — функцыя наладжвання кантактаў, рэгулявання адносін паміж людзьмі.
Акумуляцыйная — функцыя назапашвання, захавання традыцый, культуры, гісторыі,
нацыянальнай свядомасці народа.
Для многіх моў свету ўласціва этнічная функцыя, калі мова выступае прыметай, сімвалам
нацыі. Асабліва выразна гэта функцыя праяўляецца ў сітуацыях, дзе існуе культурна-моўная
асіміляцыя аднаго народа другім.

5. Гіпотэзы паходжання мовы.

Гіпотэзы паходжання мовы.
Гіпотэза гукапераймання. Згодна з ёй мова ўзнікла ў выніку таго, што чалавек перай
маў гукавыя прыметы прадметаў.
Гіпотэза выклічнікаў Гэта гіпотэза тлумачыць узнікненне мовы як рэакцыю чалавек
а на боль, страх, радасць.
Працоўная тэорыя. Мова ўзнікла ў працэсе працоўнай дзейнасці.
Гіпотэза Ф Энгельса Спачатку праца, а потым і членараздзельнае маўленне —
два стымулы, пад уплывам якіх мозг малпы паступова пераўтварыўся ў чалавечы мозг
.
Слова
дар Божы

6.

Білінгвізм (лац. bilinguis < (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе, — валоданне і
папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў —
гэта шматмоўе або полілінгвізм.
Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя
1. Індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;
2. Групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі;
3. Поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльнакультурных груп народа;
4. Дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы.
Напрыклад, у Фінляндыі — фінская і шведская; у Канадзе — англійская і
французская.

7.

Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя
1. Індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;
2. Групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя слаі;
3. Поўнае, ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльнакультурных груп народа;
4. Дзяржаўнае, калі ў адной краіне статус афіцыйнай, дзяржаўнай маюць дзве мовы.
Напрыклад, у Фінляндыі — фінская і шведская; у Канадзе — англійская і французская.
Па іншых крытэрыях можна выдзеліць такія тыпы двухмоўя: кантактнае, якое ўзнікае ў
выніку сумеснага жыцця двух народаў (беларуска-польскае, беларуска-літоўскае), і
некантактнае, калі непасрэдны паміж групамі адсутнічае (беларуска-нямецкае).

8. Iнтэрферэнцыя

У сiтуацыi двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якiя кантактуюць, прыводзiць да iнтэферэнцыi,
гэта значыць пры маўленнi на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы.
Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў.
Узровень інтэрферэнцыі залежыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення
свядома адрозніваць факты розных моў і інш.
Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і
устойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове. Аднак яны
не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай
мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага і руска-беларускага
двухмоўя стаіць як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах білінгвізму.

9. Iнтэрферэнцыя

Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя — з'ява распаўсюджаная і закранае ўсе
сферы моўнай сістэмы: фанетыку, акцэнтуацыю, марфалогію, лексіку і сінтаксіс.
Вылучаюць наступныя і ды інтэрферэнцыі
1.
Марфалагічная,
2.
Сінтаксічная,
3.
Фанетычная,
4.
Лексічная,
5.
Словаўтваральная,
6.
Акцэнтная.

10. Трасянка як лінгвістычная з'ява.

Трасянка як лінгвістычная з'ява.
У сітуацыі двухмоўя на тэрыторыі Беларусі ўзнікла і функцыянуе такая лінгвістычная з'ява,
як трасянка, прамежкавая форма змешанага маўлення своеасаблівы моўны гібрыд
Назва ўяўляе тэрміналагічную метафару, створаную ў выніку пераносу зыходнага слова з
бытавой сферы ў сферу лінгвістычнай тэрміналогіі. Трасянка — гэта сумесь сена з саломай
для кармлення жывёлы, якая па якасці моцна саступала сену. Калі ў гаспадара не хапае
добрага сена, ён дадае салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і
з'ядзе трасянку.
Што такое трасянка з лінгвістычнага погляду? Гэта моўны прадукт, які ўзнік шляхам
механічнага змешання ў розных прапорцыях элементаў рускай і беларускай моў. Гэта
сродак камунікацыі гарадскога насельніцтва Беларусі, русіфікаваны варыянт беларускай
мовы. Ад літаратурнай мовы трасянку адрознівае поўная адсутнасць норм: беларускарускае маўленне не падпарадкоўваецца строгім правілам і ўяўляе сабой механічнае
змяшчэнне розных моўных элементаў.

11. Трасянка як лінгвістычная з'ява.

Трасянка як лінгвістычная з'ява.
Акрамя таго, трасянка характарызуецца малой прадказальнасцю. З'яўленне тых ці іншых слоў
у вялікай ступені залежыць адканкрэтных умоў камунікацыі. Большасць лінгвістаў лічыць,
што ў аснове трасянкі ляжыць руская лексіка і беларуская фанетыка, г. зн. рускія словы
вымаўляюцца па законах беларускага маўлення.
Параўн.: трас. гавару — рус. говорю — бел. кажу;
трас. заработаў — рус. заработал — бел. Зарабіў
Сітуацыя двухмоўяў патрабуе пэўных намаганняў пры засваенні норм рускай і беларускай
літаратурных моў. Значна лягчэй з пункту гледжання неадукаванага чалавека
выкарыстоўваць своеасаблівы моўны "гібрыд". Часцей за ўсё трасянка ўзнікае ў выніку
засваення рускай мовы людзьмі, якія былі выхаваны ў вясковым асяроддзі і апынуліся ў
горадзе ў сувязі з перасяленнем, павышэннем грамадскага статуса і інш.

12. Дзякуй за ўвагу!

Дзякуй за ўвагу!
English     Русский Rules