Similar presentations:
Навуковы стыль. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыка навуковага стылю
1.
Навуковы стыль.Марфалагічная і
сінтаксічная
характарыстыкі
навуковага стылю
2.
Пытанні лекцыі1.Лексічныя асаблівасці навуковага стылю
2.Марфалагічныя асаблівасці навуковага
стылю.
3.Сінтаксічныя асаблівасці навуковага
стылю
3.
Аснову ўсіх стыляў мовы (як мастацкага,публіцыстычнага, так і навуковага і інш.) складаюць
стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы
(міжстылявая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць, дождж,
плошча, вялікі, малы і інш.
Даволі шырока ў навуковым выкладзе ўжываюцца
словы агульнанавуковага выкарыстання (тыпу аналіз,
гіпотэза, даследаванне, мадэль, праблема, праграма,
працэс, элемент, апрацоўка, аперацыя і інш.).
4.
Імкненненавуковага
дасягнуць
выкладу
гранічнай
абумоўлівае
яснасці,
дакладнасці
выкарыстанне
ўласна
тэрмінаў і номенаў, якія складаюць самую спецыфічную групу
лексікі навуковых тэкстаў.
Тэрмін – гэта слова або тэрміналагічнае словазлучэнне,
якое ўваходзіць у тэрміналагічную лексіку пэўнай галіны
навукі,
культуры,
вытворчасці,
абазначае
паняцце і мае дакладнае лагічнае азначэнне.
спецыяльнае
5.
Уадрозненне
ад
тэрмінаў
і
прафесіяналізмаў
наменклатура – гэта сукупнасць уласных назваў канкрэтных
аб’ектаў
навакольнай
рэчаіснасці,
прадметаў
серыйнай
вытворчасці. Тэндэнцыя да міжнароднай стандартызацыі
навукі
абумоўлівае
агульнанавуковай
інтэрнацыянальныя
грэчаскага
і
той
што
тэрмінaлагічнай
тэрміны
паходжання)
кампанентамі
факт,
лацінскага
значны
лексікі
(пераважна
або
тэрміны
ці
працэнт
складаюць
лацінскага
са
грэчаскага
ці
звязанымі
паходжання
(напрыклад: апеляцыя, дэвальвацыя, дэпартацыя, камерцыя,
камбінацыя, акліматызацыя і інш.).
6.
Вядучай формай навуковага мыслення з’яўляеццапаняцце. Дакладна і адназначна называюць
спецыяльныя паняцці навуковай сферы зносін і
раскрываюць іх змест асаблівыя лексічныя адзінкі —
тэрміны.
Тэрмін з’яўляецца асноўнай лексічнай і паняційнай
адзінкай навуковай сферы чалавечай дзейнасці. У
колькасных адносінах у тэкстах навуковага стылю
тэрміны пераважаюць над іншымі відамі
спецыяльнай лексікі (наменклатурнымі назвамі,
прафесіяналізмамі), у сярэднім тэрміналагічная
лексіка звычайна складае 15—20 % ад агульнага
аб’ёму лексікі дадзенага стылю.
7.
Марфалагічныя асаблівасцінавуковага стылю
8.
Наяўнасць абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогііабумоўлівае шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным
значэннем з суфіксамі –нн-, –енн- (-энн), –анн-: абнародаванне,
дазнанне, адкліканне, адчужэнне, акрэдытаванне, апазнанне,
звальванне, накрыванне, забяганне, разгінанне і інш., а таксама з
суфіксам –цыj-: асацыяцыя, датацыя, дэкларацыя і пад. У
лексіцы
спорту
даволі
часта
сустракаюцца
назоўнікі
аддзеяслоўнага паходжання тыпу сед, дажым, разварот, высед,
зачэп, абвіў, адхоп, адхват, падсад, нахілы, павароты,
падвароты, прагіны, рыўкі, ныркі, пераходы, накаты, перакаты
і пад.
9.
Длянавуковага
абагульняючых
выкладу
паняццяў,
характэрны
назвы
а
словазлучэнняў
таксама
родавых,
абагульняючага значэння, напрыклад: анкетуемы, інфармант,
рэспандэнт; навуковыя прыборы начнога бачання, аб’екты
знешняга
асяроддзя,
тэхнічныя
прыёмы,
крыніцы
болевыя
лакальнага
забруджвання;
прыёмы,
спецыяльныя
практыкаванні і інш.
Адметнай рысай навуковага стылю з ’яўляецца частае
«нанізванне» роднага склону назоўнікаў.
10.
Уласныя імёны часта сустракаюцца ў якасці залежнагакампанента словазлучэння ў назвах формул, методык, тэорый і
пад. (напрыклад: люблінская унія, магдэбургскае права,
полацкае права, кейнсіянская тэорыя, ластаўка аўэрбах і
інш.). Уласныя назоўнікі ці прыметнікі страчваюць сваё
значэнне прыналежнасці пэўнай асобе і пачынаюць перадаваць
якасную
характарыстыку
ўваходзяць.
паняцця,
у
склад
якога
яны
11.
Прыметнікі ў навуковых тэкстах уваходзяць у асноўным усклад
тзрміналагічных
словазлучэнняў
і
выконваюць
інфармацыйную ці класіфікацыйную функцыю.
Класіфікацыйная роля прыметніка абумоўлівае той факт, што
ў тэкстах дакладных навук якасныя прыметнікі даволі часта не
маюць ступеней параўнання і форм суб’ектыўнай ацэнкі
Для
навуковай
мовы
характэрны
субстантываваныя
прыметнікі і дзеепрыметнікі ў форме адзіночнага і множнага
ліку
12.
Паколькі навуковы выклад грунтуецца на ісцінах. аксіёмахаб’ектыўнага асяроддзя, ён абстрагаваны ад канкрэтнага,
актыўнага дзеяння ці руху. Гэтым і абумоўліваецца шырокае
ўжыванне дзеясловаў у 3-й асобе цяперашняга часу.
Дыялагічнасць навуковай мовы праяўляецца ў шырокім
выкарыстанні дзеясловаў у форме будучага часу абвеснага ладу
(са значэннем пазачасавасці) тыпу адзначым некалькі пунктаў,
параўнаем версіі, параўнаем вынікі і інш.
13.
3.Сінтаксічныя
навуковага стылю
асаблівасці
14.
Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічныхканструкцый мае сваю спецыфіку.
тыпаў сказаў па
мэце выказвання
апавядальныя
пабуджальныя
пытальныя
Перавагу атрымліваюць апавядальныя сказы. Пераважнае
ўжыванне апавядальных сказаў у тэкстах дакладных навук (як і
ўвогуле ў мове) тлумачыцца асноўнай іх задачай – паведаміць аб
чым-небудзь, інфармаваць чытача ў сцвярджальнай або адмоўнай
форме.
15.
У навуковым стылі выкарыстоўваюцца:Клічныя сказы
Пытальныя сказы
Пабуджальныя сказы
16.
Апавядальныя сказы часам бываюць клічныя, утакім выпадку яны пераважна ўжываюцца ў значэннi
‘звярніце ўвагу!’. У адносінах да тэксту клічныя сказы
могуць быць аўтаномнымі або афармляцца ў
выглядзе ўстаўных канструкцый.
Напрыклад: А пахі лесу кветак, ягад і садавіны мы
адчуваем таксама дзякуючы
дыфузіі! (Л.Ісачанкава).
17.
Пытальныя сказы маюць сваю спецыфіку ўжывання:часта яны ўжываюцца ў канструкцыі «пытанне –
адказ».
Напрыклад: Што чакае сусветную эканоміку:
рэцэсія ці ажыўленне? Згодна са звесткамі АЭСР,
найгоршае ў глабальным эканамічным спадзе мы
ўжо мінулі
18.
Пабуджальныя сказы служаць не загадам ціпросьбай, а запрашэннем да сумесных дзеянняў (або
разважанняў).
Напрыклад:Абмяркуйце, наколькі прыдатная тая ці
іншая рэч, каб выконваць функцыі грошай:
а) золата, б) ікра, в) дыяменты, г) медзь, д) буйная
рагатая жывёла
19.
Для навуковага выкладу характэрны сказы,ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі
сказа. Аднародныя члены сказа служаць у навуковых
тэкстах для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў,
прыкмет, прадметаў і інш. Ім уласціва інтанацыя
пералічэння або супастаўлення, і звязваюцца
аднародныя члены часцей за ўсё бяззлучнікавай
сувяззю або пры дапамозе злучнікаў і, не толькі – але і,
а, а таксама.
20.
Ужыванне пабочных і ўстаўных канструкцый унавуковым тэксце мае свае асаблівасці: пабочныя
канструкцыі звычайна паказваюць на сувязь і парадак
думак, спосаб іх афармлення, крыніцу паведамлення,
упэўненасць.
Напрыклад: Сярод самых знакамітых беларускіх
атлетаў пачатку XX стагоддзя быў, безумоўна, Якуба
(Якаў) Чэхаў, ураджэнец горада Гродна
Устаўныя канструкцыі могуць быць заўвагамі,
тлумачэннямі, папраўкамі, дадатковымі звесткамі.
21.
Для большай доказнасці сваіх разважанняў аўтар частазвяртаецца да параўнальна-раўналежных зваротаў.
Параўнальна-раўналежныя звароты, як пазначаецца ў
«Граматыцы беларускай мовы», служаць для
вызначэння адпаведнасці, тоеснасці паміж прадметамі,
з’явамі на аснове іх прымет або абставін, пры якіх
адбываецца дзеянне; яны не маюць метафарычнасці.
Параўнальна-раўналежныя звароты выдзяляюцца (або
аддзяляюцца) коскамі і пачынаюцца злучнікамі як і, як.
Напрыклад: Як папяровыя грошы, так і сучасная
банкаўская практыка былі створаны ювелірамі.
Ювеліры бралі на захоўванне залатыя манеты і
каштоўныя рэчы, а наўзамен выдавалі распіску, якая,
па сутнасці, была простым вэксалем
22.
тыпыскладаных
сказаў
сказаы з
рознымі
відамі сувязі
Складаназлучаныя
складаназaлежныя
бяззлучнікавыя
У навуковых тэкстах часцей выкарыстоўваюцца складаназалежныя. «У іх
падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць
больш дакладна выразіць адносіны паміж часткамі складанага сказа,
выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны – адносіны часу, умовы, прычыны,
месца і г.д.»
23.
Неабходнасць даваць тлумачэнні паняццямабумоўлівае частае выкарыстанне
складаназалежных сказаў з даданымі
азначальнымі часткамі (часам ускладненымі
адасобленымі азначэннямі ці акалічнасцямі).
Напрыклад: Жыллёвы кодэкс – комплексны закон,
які ўтрымлівае нормы правоў, што рэгулююць
жыллёвыя грамадскія адносіны, і тыя, што
спадарожнічаюць ім
24.
Выклад дакладных навук у навукова-вучэбнымпадстылі часта будуецца па схеме:
аксіёма → доказ→ вывады.
Для лагічнай сувязі выказвання выкарыстоўваюцца
спецыфічныя словы і канструкцыі тыпу дапусцім, што;
няцяжка заўважыць, што; пяройдзем да; з раскладу відаць;
акрамя гэтага вынікае; атрыманыя вынікі дазваляюць;
такім чынам і інш., якія па-за межамі навуковага стылю
звычайна не выкарыстоўваюцца.