Similar presentations:
Янка Брыль (1917 - 2006)
1.
Янка Брыль(1917-2006)
2.
Янка Брыль нарадзіўся 4 жніўня 1917 г. у горадзе Адэса (Украіна) у сям'і чыгуначніка.У 1922 г. разам з бацькамі пераехаў на іх Радзіму ў заходнюю Беларусь (вёска
Загора Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласьці).
Скончыў польскую сямігодку (1931), працаваў на гаспадарцы, займаўся
самаадукацыяй.
У сакавіку 1939 г. прызваны ў польскую армію. Служыў у марской пяхоце. У верасні
1939 г. пад Гдыняй трапіў у нямецкі палон, восеньню 1941 г. уцёк на Радзіму.
З кастрычніка 1942 г. - сувязны партызанскай брыгады імя Жукава Баранавіцкага
злучэньня, а з сакавіка да ліпеня 1944 г. - партызан-разведчык брыгады
«Камсамолец» і рэдактар газеты «Сцяг свабоды» (орган Мірскага падпольнага
райкома партыі) і сатырычнага антыфашысцкага лістка «Партызанскае жыгала».
З кастрычніка 1944 г. жыве ў Менску. Працаваў у рэдакцыі газэты-плаката «Раздавім
фашысцкую гадзіну», часопісах «Вожык», «Маладосць», «Полымя», у Дзяржаўным
выдавецтве БССР.
У 1966-1971 гг. - сакратар праўлення СП БССР. Двойчы выбіраўся дэпутатам
Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967, 1980-1985). Старшыня Беларускага аддзяленьня
таварыства «СССР - Канада» (1967-1990). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.
Сябра СП СССР з 1945 г.
3.
Маці Івана Анастасія Іванаўна Чычук - была з вёскіМаласельцы.У сям‘і Брылёў нарадзілася дзесяць
дзяцей.Пажарышча Першай сусветнай вайны зрабіла
выгнаннікамі сям‘ю Брылёў і іх сваякоў, якім давялося на
пэўны час абжыцца ў Адэсе.Нечакана ў сям‘ю прыйшло
няшчасце – у сакавіку 1924 года памёр бацька.Увесь
цяжар па выхаванні дзяцей лёг на плечы маці.Менавіта
маці, дапамагла Янку авалодаць граматай.
4.
У 1938 г. пачаў друкавацца як паэт і публіцыст(віленскі беларускі часопіс «Шлях моладзі»).
Аўтар кніг апавяданьняў, аповесьцей
«Апавяданьні» (1946), «Нёманскія казакі»
(апавяданьні і нарысы), «Вераснёвая рунь»
(1949), «У Забалоцьці днее» (1951), «Дзеля
сапраўднае радасьці» (1952), «На Быстранцы»
(1955), «Вачыма друга» (нарысы, 1956), «Сэрца
камуніста» (нарыс, 1957), «І сьмех, і бяда»
(сатыра і гумар, 1958), «Надпіс на зрубе»
(1958), «Выбраныя апавяданьні» (1959), «Мой
родны кут» (1959), «Працяг размовы»
(апавяданьні, замалёўкі, нарысы, 1962),
«Жменя сонечных промняў» (мініяцюры, 1965),
«Адзін дзень» (1968), «Акраец хлеба» (1977),
«Золак, убачаны здалёк» (1979), «Гуртавое»
(1980), зборнікаў апавяданьняў і мініяцюр «Ты
жывеш» (1978), «Сёньня і памяць» (1985), «Ад
сяўбы да жніва» (1987), «На сьцежцы - дзеці»
(1988), раманаў «Граніца» (ч. I, часопіс
«Полымя», 1949), «Птушкі і гнёзды» (1964).
5.
Узнагароджаны двума ордэнаміПрацоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай
вайны II ступені, Дружбы народаў, «Знак
Пашаны», савецкімі і польскімі медалямі.
Народны пісьменнік БССР (1981).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952)
за аповесць «У Забалоцці днее»,
Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа
(1963) за кнігу «Працяг размовы»,
Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба
Коласа (1982) за аповесць «Золак,
убачаны здалёк».
Атрымаў у Польшчы прэміі за пераклады
польскай літаратуры і ўмацаванне
дружбы паміж народамі - імя Ў.Петшака
(1972) і аўтарскага аб'яднання «ЗАІКС»
(1975).
6.
Родныя мясціны7.
Памяць Янку Брылю8.
Памёр Янка Брыль у аўторак, 25лiпеня 2006 года пахаваны 27
ліпеня на могілках у Калодзішчах
9.
Дзякуй заўвагу!