Similar presentations:
Хлеб. Вершы пра жытні скарб
1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад № 2 г.Бялынічы"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад № 2 г.Бялынічы""Я пepaд xлeбaм шaпкy здымaю…"
Брылёва Ірына Яўгенаўна,
музычны кіраўнік
2. Вершы пра жытні скарб
3.
"Музыка і хлеб" Ніл ГілевічСцяблiнка жытняя – несамавiты
Музычны iнструмент… Перш чым запець,
Трымала колас над зямлёй, налiты,
Каб ён, на радасць людзям, мог даспець.
Фiлосафы, паэты, запрыкмецьце,
Даследуючы змест людскiх патрэб:
Раднейшага няма нiчога ў свеце,
Як хлеб i музыка, як музыка i хлеб!
4.
Ларыса ГеніюшБеларусы ідуць, хлеб свой жытні нясуць, на ручнік
палажыўшы ўрачыста.
Хлеб – як сонца ў руках, бохан хлебам прапах,
а ручнік, як іх сэрца – прачысты.
Хлеб і соль праз вякі, ўсклаўшы на ручнікі,
добрым людзям насустрач выносім.
Ўнукі сейбітаў мы, хлебаробаў сыны,
з працы мы, з чалавечых адносін.
Яшчэ большы ёсць скарб – стары песенны Край,
наша мова, што сэрца кранае,
гэты голас зямлі мы ад продкаў ўзялі
i нашчадкам яго захаваем.
Хлеб і соль, хлеб і соль праз цярпенні і боль
нёс народ наш рукамі ад плуга.
Тым, хто мову кране, нашу душу прыгне,
мы адплацім паводле заслугаў.
Плуг ў музеі спачыў, сёння іншы пачын
Беларуса па свеце праславіў.
Ўмеем жыць і тварыць, ўмеем Край бараніць,
а сяброў стрэнем хлебам ласкава.
5.
Пімен ПанчанкаІ людзі, што пшаніцу,
жыта сеюць,
І сонца, што палеткі
саграе,
І дождж, і вецер, што
над полем вее,
І аграном, што рана
устае,
І хлебапёк,
І нават прадаўшчыца;
Камбайны, элеватары,
млыны,
І грузавік, што пад
дажджом імчыцца, –
Ствараюць хлеб
Для нас усе яны.
6. " Хлебная скарынка" Авяр’ян Дзеружынскі
" Хлебная скарынка" Авяр’ян ДзеружынскіПахне
Хлебная скарынка
Цёплым ветрыкам,
Хваінкай,
Летнім дожджыкам
Грыбным,
Лугам,
Полем аржаным,
І асенняй пазалотай,
Ды натхнёнаю
Работай.
7. Пятрусь Броўка " Пecня xлeбy"
Пятрусь Броўка " Пecня xлeбy"Paдyюць cэpцa
Збoжжa i тpaвы.
Дзeнь мoй пpaмeнны,
Дзeнь мoй лacкaвы.
Xлeб пpaз вiтpыны
Koжнaгa клiчa,
Caм нa пaлiцы
Ceўшы як быццaм.
Boдap xвaёвы,
Ciняe нeбa.
Koжнae paннe
Paды я xлeбy.
Ax, як пpывaбнa
Ён выглядae…
Я пepaд xлeбaм
Шaпкy здымaю.
Paды я ўcxoдaм
Becнiмi днямi
I як гaмoнiць
Ён кaлacaмi.
Як нaгляжycя,
Дык пpыгaдaю
Пoлe бeз кpaю
Koжнaгa кpaю;
Paды – yвoceнь
Cпopыццa дбaйнa –
Meдным pyчaйкaм,
Штo з-пaд кaмбaйнa.
Tыx, xтo нa пoлi
З лeцeйкa ў лeтa…
Дзякyй iм, poдным,
Дзякyй зa гэтa!
Бoльшaй нe мaю
Cёння пaтpэбы –
Koжнae paннe
Paды я xлeбy.
З iмi нe вeдaць
Гopa-зaгyбы,
Жыць мнe цiкaвa,
Жыць мнe i любa!
8. Прыказкі і прымаўкі Хлеб - наш бацька, а вада - маці. Булка ўсюды добрая: што ў нас, што ўдалечыні, што за морам. Без калача і
мясам сябе не накорміш.Пасля салёнага добра п'ецца, а пасля хлеба - спіцца.
Вырашчаны сваімі рукамі хлеб можаш хоць усю ноч ёсці.
У чыёй хаце булку ясі, таго і парадкі варта гонару.
9. Прыказкі і прымаўкі
Хоць у даўнія часы, хоць у новыя, а хлеб ўсім патрэбен.Без хлеба можна і зубы на паліцу пакласці.
Кароткія ў калача ножкі, але калі раптам сыдзе, то наўрад ці яго дагоніш.
Нават самы злы сабака, і той перад булкай сцелецца.
Быў бы ў доме хлеб, а ўсё астатняе само наладзіцца.
10. ХЛЕБ - ГЭТА ЗАСЛУГА ТЫХ, ХТО ЛЮБІЦЬ ПРАЦУ
Не страшна, што пот бяжыць па спіне, галоўнае - потым будзе хлеб настале.
Хто ў поле з раніцы да ночы не працуе, у таго дома і калач не водзіцца.
Без сахі і бараны нават цар хлеба ня знойдзе.
Хто без стомы ў поле працуе, той і калачы ў доме пячэ.