Similar presentations:
Беларуская дзіцячая літаратура ў 1957 - 1985 гг
1.
Беларуская дзіцячая літаратура ў 1957 - 1985 гг2.
Асаблівасці развіцця белаурскайлітаратуры ў 1957-1985 гг.
• 1. Паглыбленне пазнання жыцця, увага да псіхалогіі героя, да праблем
сучаснасці.
• 2. Асваенне пісьменнікамі новых жанраў.
• 3. Вяртанне многіх рэпрэсіраваных пісьменнікаў, прыход у літаратуру
маладых творцаў. Падтрымка літаратараў з боку дзяржавы.
• 4. Значная падзея – выхад 15-томнай анталогіі твораў пісьменнікаў
СССР для дзяцей, куды ўвайшла значная колькасць твораў беларускіх
аўтараў.
• 5. Плённай была дыскусія па пытаннях літаратуры для дзяцей на
старонках газеты «Літаратура і мастацтва» (чэрвень – лістапад 1956 г.).
Удзельнічалі пісьменнікі, настаўнікі, бібліятэкары. Завяршылася
артыкулам А. Якімовіча «Галоўная праблема – якасць).
3.
Тэматыка і праблематыка твораў длядзяцей 1957-1985 гг.
• 1. Услаўленне дружбы народаў (А. Пысін, «Дзяўчынка Марям»; Г.
Васілеўская, «Я еду на вярблюдзе»; Э. Агняцвет, зборнікі «Я буду
працаваць», «Незвячайныя калнікулы», цыклы вершаў пра жыццё
дзяцей у Балгарыі, Расіі, Украіне і інш.; Ул. Карызна, «Кыонг і яго
сябры»).
• 2. Героіка вайны з фашызмам, у тым ліку прысвечаных юным
удзельнікам вайны (Г. Васілеўская, «Маланка ўначы»; Г. Бураўкін,
«Тры старонкі з легенды»; А. Кобец-Філімонава, аповесць
«Жаўранкі над Хатынню»; І. Сяркоў, «Мы з Санькам у тыле
ворага», «Мы – хлопцы жывучыя», «Мы з Санькам –
артылерысты…» і інш.).
4.
Тэматыка і праблематыка твораў длядзяцей 1957-1985 гг.
• 3. Чалавек і прырода. Дзеці вучацца заўважаць прыгажосць
прыроды, клапаціцца пра яе дзякуючы апавяданням Ул.
Ляўданскага са зборнікаў «На беразе ракі» (1962), «На
прывале» (1966), «Над Нёманам» (1969) і інш. Дзецям
дапагаюць настаўнікі (напр., у апавяданні «Чаму Рыгорку стала
горка»). Дапамозе птушкам, жывёлам прысвечаны і
апавяданні П. Кавалёва «Жыві сабе, зайчык»; Д. Слаўковіча
«Каласавічок»; М. Зарэмбы «Камандзір зялёнага патруля» і
інш. Добра адчуваюць прыроду і ўсё жывое героі вершаў М.
Дуксы са зборнікаў «Зялёны акварыум» (1980), «Світаюць
сосны» (1986); вершаў І. Муравейкі са зборнікаў «Лясное
возера» (1970), «Дуб і дубок» (1977).
5.
Вершы І. МуравейкіКрыніца
Заўсёды бруіцца
І кліча напіцца
Лясная крыніца –
Жывая вадзіца.
І нават зімою
Ў марознай сінечы
Пульсуе зямное
Крынічнае сэрца.
Не праганяйце
Не праганяйце кошак і сабак,
Калі яны прыйшлі да вас у госці.
Яны у кожнай хаце – добры знак,
Яны прыносяць радаснае штосьці.
Прылашчыце і накарміце іх,
І дайце, па магчымасці, прытулак.
Сябры, без іх, даверлівых такіх,
Нам на зямлі было б зусім няўтульна.
Не праганяйце кошак і сабак:
Яны у кожнай хаце – добры знак.
6.
Вершы І. МуравейкіВясёлы шчупак
У затоцы адной
Жыў гарэза шчупак –
Ад цямна да цямна
Ён прыгодаў цукаў.
Анікому жыцця
Весялун не даваў…
То загоніць на дно
Верхаводак-сяляў,
То карасіка зловіць:
“Не драмі, не зявай…”
Патрымае за хвосцік
І адпусціць: “Гуляй…”
А то сома самога
У бок штурхане:
“Калі ласка, мяне
Павазі на спіне”.
А нядаўна стралой
Узляцеў зух-шчупак
І – у лодку упаў,
Дзе драмаў дзед-рыбак.
У затоцы цяпер
Жыццё стала другім –
Цішыня і спакой.
Толькі сумна
Усім…
7.
Тэматыка і праблематыка твораў длядзяцей 1957-1985 гг.
• 4. Творы, накіраваныя на выхаванне ў дзяцей
гістарычнай свядомасці. Творы пра даўнія часы: цыкл
аповесцей А.Якімовіча пад назвай Галынкаўская хроніка
(«Адкуль ліха на свеце» (1962), «Канец сервітуту» (1968),
«Кастусь Каліноўскі» (1971)). Аповесці раскрываюць сілу,
веліч, жыццяздольнасць народа. А. Клышка падрыхтаваў
шмат літаратурных казак на гістарычную тэматыку
(напрыклад, «Францыск Скарына, або да нас прыйшла
кніга» (1983)). Пра дзіцячыя гады Я. Купалы добра
расказала З. Бандарына ў аповесці «Ой, рана на Івана…»
(1956).
8.
Тэматыка і праблематыка твораў длядзяцей 1957-1985 гг.
• 5.Паўсядзённае жыццё дзяцей, іх праблемы (празаічныя
творы П. Кавалёва, А. Пальчэўскага, І. Навуменка; вершы В.
Віткі, Ул. Дубоўкі, Э. Ангяцвет, П. Макаля, А. Пісьмянкова і
інш.).
• У якасці прыкладу можна прывесці творы, якія ўваходзяць у
праграму ДУА («Дзед і ўнук» У. Дубоўкі, «Саўка за сталом» Э.
Агняцвет і інш.)
9.
Aлecь ПicьмянкoўMы з бpaтaм
Kaб y нac былa cяcтpa,
Mы б яe нe бiлi,
Kaб y нac былa cяcтpa,
Mы б яe любiлi.
– Я кyпiў бы ёй cвicтoк!
– Я aдвoзiў бы ў caдoк!
– Я aддaў бы шaкaлaд!
– Шaкaлaд? – здзiвiўcя бpaт.
– Tы дaci… Цyкepкaeд…
– A ты б дaў вeлaciпeд?
He нa жapты – вoй-вoй-вoй! –
Пaмiж нaмi ўcчaўcя бoй.
Бpaт – гepoй, i я – гepoй,
Бpaт гapoй, i я гapoй!
– Штo зa бoйкa, штo зa дpaмa?
– Cyпынiў нac гoлac мaмы.
Kaб y нac былa cяcтpa,
Mы б яe нe бiлi,
Kaб y нac былa cяcтpa,
Mы б яe любiлi.
10.
Тэматыка і праблематыка твораў длядзяцей 1957-1985 гг.
• 5. Працягвае развівацца жанр літаратурнай казкі (С.Шушкевіч,
«Ліса з магнітафонам», «За што Зязюля з дзятлікам
пасварыліся», «Чорны кот» і інш.; М.Танк, «Былiнa пpa
кacмiчнae пaдapoжжa мypaшa Бaдзiнi»; Ул. Караткевіч,
«Лебядзіны скіт», «Чортаў скарб», «Жабкі і чарапаха» і
інш.).
11.
Творы для дзяцейУладзіміра Караткевіча
(1930 – 1984)
12.
З дзяцінства У. Караткевіч добра ведаўбеларускую гісторыю і традыцыі.
• Моцны ўплыў зрабіў на будучага пісьменніка дзед Васіль
Юллянавіч Грынкевіч, які прывіў унуку любоў да прыроды,
гісторыі, вандровак. Ён расказаў легенды пра Крычаўскае
паўстанне, пра лебядзіныг скіт, пра горад на дне возера і іншыя.
• У маленстве любімымі кнігамі будучага пісьменніка былі “Жыццё
жывёл” А. Брэма і казкі К. Чукоўскага, якому У. Караткевіч даслаў у
шасцігадовым узросце ліст (і атрымаў адказ!).
13.
Летам 1952 г. У. Караткевіч даслаў Я. Коласу дляацэнкі “Казкі і легенды маёй Радзімы”.
• У кнігу ўваходзілі казкі:
• “Лебядзіны скіт”, “Вужыная каралева”,
“Надзвычайная котка”, “Рыбін цар”, “Казка пра
Пятра-разбойніка” і інш.
14.
Казка “Лебядзіны скіт”15.
Казка “Лебядзіны скіт”• Апавядаецца пра даўнія падзеі, што адбыліся ў часы нашэсця татараў
на Русь.
• Хан Бату параўновае народ са статкам, здзекліва выказваецца пра
палонных. Для падмацавання сваіх слоў дае аднаму з палонных –
старому чалавеку – магчымасць зрабіць выбар: уратаваць сваё жыццё
ці жыцці палонных. Стары просіць пакінуць жывымі столькі чалавек,
колькі памесціцца ў скіт.
• Палонныя ператвараюцца ў белых лебедзяў, а стары – у камень, з-пад
якога точацца слёзы. Напалоханыя ворагі кінуліся прэч “з гэтай
страшнай зямлі, дзе плачуць нават камяні і змагаюцца нават слабыя”.
• У канцы казкі прыводзяцца версіі пра ўзнікненне назвы “Белая Русь”: зза белага пер’я птушак або з-за таго, што краіна не была захоплена
татарамі.
16.
Казка “Вужыная каралева”• Заснавана на народных
вераваннях. Гэта трагічная
гісторыя пра прыгажуню
Яліну і яе мужа, вужынага
караля
(зачараванага
прынца). Дзяўчына позна
яго пакахала, таму не
ўратавала ад злых чар.
Яна сама і яе дзеці сталі
дрэвамі.
17.
Казка “Надзвычайная котка” (“Чортаўскарб”)
• Паглядзіце, калі ласка, дома мультфільм 1992 г. і ўспомніце гэтую
казку. Перачытайце тэкст.
18.
У. Караткевіч вывучаў беларускі фальклор• Быў аўтарам уступнага артыкула “А бадай вам цікава было” да
зборніка беларускіх народных казак “З рога ўсяго многа” (1968).
• Выдаў ва ўласнай перапрацоўцы зборнік “Казкі” (1975).
19.
Цікавыя казкі У. Караткевіч стварыў у 70-80я гг.• Казка “Верабей, сава і птушыны суд” (прачытайце самастойна).
• У казцы “Кацёл з каменьчыкамі” пісьменнік асуджае
несправядлівасць як самую ганебную для чалавека з’яву. Сквапны
Ігнат замест ежы даў удаве каменьчыкі. Але чараўнік пераўтварыў
іх у бульбу, а каменьчыкі ў хаце Ігната выраслі ў вялікія валуны.
• У казцы “Нямоглы бацька” засяроджваецца ўвага на неабходнасці
пашаны да бацькоў. Раней людзі адносілі старых у лес. Але Пятро
схаваў свайго бацьку ў хаце, і стары дапамог вёсцы ўратавацца ад
неўраджаяў і выратавацца ад злога Велікана. Людзі адмовіліся ад
ранейшай звычкі, сталі шанаваць і паважаць старых бацькоў.
20.
«Зямля пад белымі крыламі» — нарыс пра Беларусь. Першапачатковабыў выдадзены ў Кіеве ў 1972 годзе на ўкраінскай мове, а пасля — і
на беларускай.
• Кніга вельмі пазнавальная і цікавая. Прызначаная для чытання
дзецьмі малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.
• Аўтap зaпpaшae мaлaдoгa чытaчa ў пaдapoжжa пa Бeлapyci,
паказвае xapacтвo poднaй пpыpoды, імкнецца пpывiць любoў дa
poднae
зямлi,
зaцiкaвiць
гicтopыяй
бeлapycкaгa
нapoда.
Пaдcтaвaй для нaпicaння нapыcy Улaдзiміpaм
Кapaткeвiчaм cтaлi ягo вандроўкі і назіранні, а таксама вывучэнне
гісторыі і фальклору. Як зaзнaчыў caм aўтap, нapыc быў cтвopaны
нe для тaгo, кaб пра ўcё pacпaвecцi, aлe для тaгo, кaб зaцiкaвiць
мoлaдзь гicтopыяй i пpыpoдaй Радзімы.
21.
Вершы і казкі У. Дубоўкі(1900 – 1976).
Творчасць У. Дубоўкі для
дзяцей.
22.
Некаторыя звесткі з біяграфіі Ул. Дубоўкі.• Нарадзіўся 2 (15) ліпеня 1901 года ў в. Агароднікі (Віцебская вобласць) у сялянскай
сям’і.
• У 1915 годзе сям’я пераехала на пастаяннае месца жыхарства ў Маскву. У 1918 годзе
скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю; у 1924 годзе — Вышэйшы літаратурнамастацкі інстытут імя В. Брусава.
• Першы верш апублікаваў у 1921 годзе. У 1920-я гады — адзін з вядучых беларускіх паэтаў. У
1922—1925 рэдактар беларускага выдання «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР», адначасова
адказны сакратар прадстаўніцтва БССР пры Урадзе СССР.
• У 1924—1927 выкладчык беларускай мовы ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду.
• У 1926—1930 рэдактар «Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўрада Саюза ССР».
Нягледзячы на тое, што пастаянна жыў у Маскве, браў актыўны ўдзел у беларускім
літаратурным руху, стаў членам літаб’яднання «Маладняк», быў першым рэдактар часопіса
«Беларускі піянер».
• З 1926 г. – сябар аб’яднання «Узвышша».
• Рэпрэсаваны ў 1929 г. па надуманай справе, рэабілітаваны ў 1957 г., прыняты ў Саюз
пісьменнікаў у 1958 г.
23.
Творчасць Ул. Дубоўкі: 20-я гады.• У 1920-я гады твораў для дзяцей не пісаў, хоць узначальваў
дзіцячы часопіс. Стварыў паэмы «І пурпуровых ветразяў узвівы»,
«Штурмуйце будучыні аванпосты», «Кругі» (фрагменты апошняй
могуць быць даступнымі і для дзіцячага ўспрымання, бо
заснавана на фальклорным сюжэце: Цікаўны ідзе да Сонца, каб
спытацца, як пазбавіць народ ад бедаў, дапамагае яму сонцава
дачка Мілавіца, якая суправаджае яго ў шляху дадому; у паэме
сцвярджаецца гонар чалавека-працаўніка, радасць стваральнай
працы).
24.
Творчасць Ул. Дубоўкі: апавяданні,аповесці.
• Пасля рэабілітацыі ў другой палове 1950-х гадоў ул. Дубоўка стварае
шэраг апавяданняў мемуарнага характару (зборнік «Пялёсткі» (1973)).
Творы маюць дыдактычнае значэнне: выхоўваюць у дзяцей прагу
набыцця ведаў («Незвычайныя візіцёры», дасведчанасці («Канец
свету»), да рэалізацыі талентаў («Янук Біюцкі»). Пісьменнік звяртае
ўвагу на пераемнасць жыццёвага вопыту («Як зайцы на ямішчы гулялі»,
«Лось на Кухтавай гары»).
• Мудрай засяроджанасцю вызначаюцца і аповесці «Жоўтая акацыя»
(1976), «Ганна Алелька» (1969). Пісьменнік заклікае юных чытачоў да
пазнання свету, да эксперыментаў, заклікае зрабіць рэальнасць казкай.
Так, Ганна Алелька захапляе дзяцей справай аднаўлення крыніц.
• Аповесць «Як Алік у тайзе заблудзіўся» заснавана на дакументальных
фактах: хлопчык, апынуўшыся ў тайзе, не разгубіўся, а стаў аналізаваць
факты, каб уратавацца. Твор мае займальны сюжэт.
25.
Творчасць Ул. Дубоўкі: стылізаваныяпаданні, легенды і казкі.
• Тэматыка казак разнастайная: пра чалавечы розум i дасцiпнасць, пра
ляноту i зайздрасць, пра ганарыстасць i нядобразычлiвасць.
• Казкi «Цудоўная знаходка», «Як сiнячок да сонца лётаў», «Мiлавiца»,
«Кветкi – сонцавы дзеткi» i iнш .
• У казке «Хто дужэйшы» Дубоўка паказвае, што толькi лагоднасць i
спагада, добразычлiвасць упрыгожваюць i з’яву, i iстоту, тым больш
чалавека. Дубоўка надае апавяданню фiласофскi накiрунак. Паляшук
годна вядзе гаворку з наймагутнейшымi сiламi прыроды – Сонцам,
Ветрам, Хмарамi, Марозам. Дасцiпнасць, прыродны розум
дапамагаюць палешуку знайсцi выхад з цяжкага становiшча. Ι ён
даказвае, хто з´яўляецца самым дужым. У працы мужык не адчуваў i
марозу. «Тады пазнаў вялiкi сход, што нi Мароз, нi снег, нi лёд» не
перамогуць той сiлы, што ёсць у людской працы.
26.
Творчасць Ул. Дубоўкі: стылізаваныяпаданні, легенды і казкі.
• У казках-легендах Дубоўкi гераiчныя ўчынкi здзяйсняюць
найчасцей непрыкмметныя iстоты, але яны маюць вялiкую
сiлу духу. Маленькая птушачка Сiнячок («Як Сiнячок да
сонца лётаў») прыносiць людзям агонь. Каб яны маглi
пагрэцца
зiмой.
Хоць i сам абгарэў, але выканаў свой абавязак. Спачувае
Сiнячку i сонца, раiць яму не ляцець хутка, кааб не згарэў. Ι
птушкi аддалi па адным пяры, каб Сiнячок зноў набыў
апярэнне (адмовiўся толькi удод за што птушкi яго пакаралi,
бiлi, шчыпалi, прымусiўшы схавацца ў дупло, пасля чаго
ўдод адважваўся вылятаць толькi ноччу). За свой учынак
Сiнячок захаваў iмя. Шануюць Сiнячка i людзi, заўсёды
зiмой даюць прытулак у вёсцы.
27.
Творчасць Ул. Дубоўкі: стылізаваныяпаданні, легенды і казкі.
• Казка «Мiлавiца».
• Быў адзiн хлапчына з васiльковымi вачыма. Аднойчы сонца прыпынiла свой
ход. Вось хлапчына пайшоў у тую старонку дзе стаяла сонца, каб дазнацца
прычыны. Дайшоў ён да Палесся. У пушчы зайшоў у хату. Дзед, што жыў у
гэтай хаце расказаў яму пра дзяўчыну Мiлавiцу, ён параiў хлопцу iсцi
дадому, бо журба па той дзяучыне ўпадзе ў сэрца i не выйдзе аж да смерцi.
Хлопец не паслухаўся дзеда. Выйшаў да ракi Прыпяцi, убачыў Мiлавiцу.
Завёў з ёй хлопец размову, расказаў аб цудзе. Як ён яе знайшоў i цяпер
напэўна згiне. Дзяўчына папрасiла каб хлопец зрабiў ёй з пяску чаравiкi.
Сумны пайшоў хлопец дахаты. Доўга рабiў ён такiя чаравiкi. Папрасiў
дапамогi ў сонейка. Сонца ход свой прыпынiла i пясочак растапiла. Зрабiў
хлопец чаравiкi. Мiлавiца прыняла дарунак i аддала яму сэрца, а хлопец
павёў яе на сваю радзiму. Многа змянiлася на свеце, i там, дзе хлопец рабiў
з пяску абутак, цяпер шкляная гута, там цяпер вырабляюць крышталь.
28.
Творчасць Ул. Дубоўкі: стылізаваныяпаданні, легенды і казкі.
У казцы «Кветкi – сонцавы дзеткi» расказваецца пра прыгажосць Палесся,
пра зоркi. Сонца даўна па небе хадзiла разам з месяцам. У iх было многа
зорак кветак. Сонца параiла месяцу даць людзям свае зоры. Месяцу шкада
стала сваiх зор i ён iх прыхаваў. Сонца кiнула свае кветкi з неба i на нашай
зямлi закрасавалiсь кветкi-зоркi. А месяц кiдаў на зямлю каменнi. А свае
кветкi месяц пасадзiў у садзе. З-за таго, што месяц не стрымаў сваё слова
сонца з iм пасварылася. Ι з таго часу яны ходзяць асобна.
Выхаванню працавітасці, сціпласці, настойлівасці садзейнічаюць казкі
«Найдаражэйшы скарб», «Хто шукае – той знаходзіць». У казках
«Вяльможны пан», «Ганарысты конь», «Барсук і Мядзведзь»
высмейваюцца зазнайства, фанабэрыстасць; у казцы «Лісіца, Леў і Воўк» падхалімства. Казка «Пузыр, Саломінка і Лапаць» сцвярджаецца, што трэба
быць надзейнымі сябрамі, дапамагаць аддно аднаму. Такім чынам, у
казках Ул. Дубоўкі, напісаных на фальклорнай аснове, сцвярджаюцца
спрадвечныя маральныя каштоўнасці. У іх спалучана мудрасць не толкі
беларусаў, але і розных народаў свету.
Аўтарскія казкі Ул. Дубоўкі: «Зайцы і страшны Боўць», «Кветка шчасця»,
«Старобінская казка – салігорская быль», «Аленняя сцежка» з’яўляюцца
яркім прыкладам працягу традыцый Ядвігіна Ш. і Якуба Коласа.