9.90M
Category: historyhistory

Міндоўг. Першы літапісны князь Літвы

1.

Міндоўг
Першы літапісны князь Літвы

2.

3.

Княжанне
Княжэнне Міндоўга прыйшлося на пачатак утварэння новай цэнтралізаванай
дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, якое першапачаткова ўключыла ў
сябе ўсходнеславянскія і балцкія землі ў Панямонні (якія цяпер уваходзяць у
Рэспубліку Беларусь і Літоўскую Рэспубліку). Гэты працэс адбываўся ў
сярэдзіне XIII ст. — у складаны час, калі ў выніку пагрозы з боку Лівонскага
ордэну і мангола-татарскага нашэсця склаліся цяжкія ўмовы для існавання
славянскага і балцкага насельніцтва. Такія абставіны вымушалі Міндоўга
шукаць шляхі для ўмацавання сваёй дзяржавы і неаднойчы змяняць
саюзнікаў.

4.

5.

У суседзяў
У гісторыі Літоўскай Рэспублікі ВКЛ з'яўляецца княствам, з якога пачалася
літоўская дзяржаўнасць, а Міндоўг — першым правіцелем літоўскай
дзяржавы. У гісторыі Рэспублікі Беларусь, на землях якой дзяржаўнасць
пачалася з больш ранніх Полацкага і Тураўскага княстваў, Міндоўг выступае
як першы правіцель ВКЛ — дзяржавы, якая ў далейшым ахапіла ўсю
сучасную тэрыторыю Беларусі, Літвы і шэраг суседніх зямель.

6.

7.

Паводле надзейных крыніц паходжанне Міндоўга
дакладна невядома.
Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка (каля 1290) паведамляе толькі, што
бацька Міндоўга быў «вялікі кароль» (könig gros) — магчыма, гэта значыць, што
яму былі падначалены «меншыя» князі. Аднак імя не названа. Гісторык В. Л.
Насевіч лічыць верагодным, што бацькам Міндоўга быў князь літоўскі Даўгерутэ,
які неаднаразова ўзгадваецца ў «Хроніцы Лівоніі» (XIII ст.).
Легендарныя творы паходжанне Міндоўга апісваюць па-рознаму. Паводле
радаводу з Васкрасенскага летапісу (XVI ст.), Міндоўг паходзіць з роду полацкіх
князёў Ізяславічаў (Рагвалодавічаў), а яго бацькам быў Маўкольд Расціславіч.
Паводле аднаго з позніх паданняў, Міндоўг паходзіў са старажытнарымскага роду
Палямонавічаў, які прыйшоў з аднаверцамі пасля арыянскага расколу ў
хрысціянстве на берагі Балтыйскага мора. У «Хроніцы Быхаўца» (XVI ст.)
бацькам Міндоўга названы Рынгольд, міфічны літоўскі князь з Палямонавічаў.

8.

9.

У крыніцах імя князя сустракаецца ў розных формах
У крыніцах імя князя сустракаецца ў розных формах — ст.-рус.: Мидогъ,
Мендогъ, Минъдовгъ; лац.: Mindowe; ням.: Myndowen. На думку літоўскага
гісторыка Т. Баранаўскаса, імя Міндоўг утворана ад літоўскіх слоў mintis
(думка) і daug (шмат), і азначае «той, хто шмат думае».

10.

— Галіцка-Валынскі летапіс (у Іпацьеўскім спісе, 1420-я
гады)
Упершыню Міндоўг згадваецца ў Галіцка-Валынскім летапісы ў канцы 1219 года[5] пад імем Мидогъ
разам з братам Даўспрункам, як чацвёрты з пяці старэйшых літоўскіх князёў, якія разам з іншымі
16-цю літоўскімі князямі — жамойцкімі, дзяволцкімі, Рушкавічамі і Булевічамі — заключылі мір з
галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі:
«Бж҃иимъ повелениемь . прислаша кнѧзи Литовьскии . к великои кнѧгини Романовѣ . и Данилови и
Василкови . миръ дающе бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи се старѣшеи . Живинъбоудъ .
Давъѧтъ . Довъспроункъ . братъ его Мидогъ.» (Ст.-рус.
Да сярэдзіне 1230-х г. Міндоўг дасягнуў аднаасобнай вярхоўнай улады ў землях Літвы або значнай
яе часткі. Вясною 1238 года «Літва Міндоўга» знаходзілася ў саюзных або васальных адносінах з
галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам, які накіроўваў яе і князя Ізяслава Новагародскага
ваяваць супраць польскага князя Конрада І Мазавецкага[8].
У сярэдзіне ліпеня 1245 года Даніла пасылае да Міндоўга па дапамогу супраць венграў, Міндоўг
паслаў войска, але яно не паспела да вырашальнай бітвы пры Яраславе 17 ліпеня 1245 года.

11.

Наваградак
Неўзабаве Міндоўг далучыў да сваіх уладанняў Навагародскую
зямлю, што фактычна дало пачатак утварэнню ВКЛ. Пасля гэтага
адносіны Міндоўга з Данілам сталі варожымі.
Першапачаткова тэрыторыя дзяржавы ўключала ў сябе
славянскія землі ў Верхнім Панямонні (з гарадамі Навагародак,
Ваўкавыск, Гародня, Слонім) і балцкія землі ў сярэднім цячэнні р.
Вілія (дзе пазней будзе заснаваны г. Вільня).
У познім Густынскім летапісы (XVII ст.) паведамляецца пра
хрышчэнне Міндоўга каля 1246 года ў праваслаўе, але звестак
пра гэта ў больш ранніх крыніцах няма. Наадварот, паводле
Галіцка-Валынскага летапісу Міндоўг заставаўся паганцам да
прыняцця каталіцкага хрышчэння.

12.

Міжусобніца
У канцы 1248 года Міндоўг захапіў у землях Літвы ўладанні сваіх пляменнікаў
Таўцівіла Даўспрункавіча і Эдзівіда Даўспрункавіча — з-за іх даўняй варожасці да яго.
Таўцівіл і Эдзівід збеглі да Данілы, жонкай якога была іх сястра. Да мяцяжу Таўцівіла і
Эдзівіда далучыліся жамойцкі князь Выкінт, Даніла Раманавіч, Лівонскі ордэн і
Рыжскае арцыбіскупства. Узімку 1249—1250Даніла ідзе вайной супраць Міндоўга да
Новагародка. Таўцівіл з дапамогай Данілы ваюе з Міндоўгам увесь 1250 г.
Каб разбурыць гэту небяспечную кааліцыю, Міндоўг і яго жонка ў пач. 1251 г.[прынялі
каталіцтва, і ўжо з дапамогаю рыцараў Лівонскага ордэна Міндоўг працягваў ваяваць
са сваімі пляменнікамі. Ён пайшоў у Жамойць да замку Цверамет, які належаў Выкінту
— дзядзьку і саюзніку Таўцівіла і Эдзівіда. Цверамет ён узяць не здолеў, у сутычцы
быў паранены ў сцягно, і адступіў з Жамойці ў Літоўскую зямлю. Таўцівіл
пераследаваў яго, і Міндоўг зачыніўся ад пагоні ў замку Варута[10]. Міндоўг накіраваў
з замка супраць Таўцівіла свайго шурына — князя Лугвена, пасля сутычкі Таўцівіл
адступіў і звярнуўся па дапамогу да Данілы.
Узімку 1251—1252 Даніла дасылае вялікае войска, якое спусташае ўсе ўладанні
Міндоўга. І хоць Міндоўг у адказ даслаў свайго сына (магчыма, Войшалка) ваяваць
ваколіцы г. Турыйска, але быў змушаны пайсці на перамовы. Таўцівіл прыехаў да
Данілы, відаць, каб пераконваць не заключаць мір. Ці то ўмовы, прапанаваныя
Міндоўгам, не задаволілі Данілу, ці то аргументы Таўцівіла былі пераканаўчыя, але
мір не быў заключаны, і ў кан. 1252[11] Даніла з вялікім войскам зноў пайшоў супраць
Міндоўга да Новагародка.

13.

14.

Каранацыя
6 ліпеня 1253 г., у дзень св. Пятра і Паўла(або 29 ліпеня), па даручэнні Папы
рымскага Інакенція IV Міндоўг і яго жонка Марта былі каранаваныя як кароль
і каралева Літвы. Магчыма, каранацыя адбылася ў Новагародку. Першы
даследчык гісторыі ВКЛ М. Стрыйкоўскі (XVI ст.) месцам каранацыі спачатку
называе Кернаў — сярэдневяковае замкавае паселішча, цяпер мястэчка
Шырвінцкага раёна Вільнюскага павета, Літва:

15.

16.

17.

Увесь час бітвы
Каля 1257 г. супраць Літоўскай дзяржавы быў наладжаны паход манголататарскага ваеначальніка Бурундая і галіцка-валынскі князёў, аднак Міндоўг
здолеў не толькі захаваць уладу, але і аднавіў поўны кантроль над Наваградскай
зямлёй.
У 1260 годзе Міндоўг скасаваў дамову з Лівонскім ордэнам і адмовіўся ад
каталіцтва, у выніку чаго згубіў правы на каралеўскi тытул. Ён пачаў разам з
жамойтамі вайну з Лівонскім (Iнфлянцкiм) ордэнам, уступіўшы для гэтага ў саюз з
наўгародскім князем Аляксандрам Яраславічам і іншымі рускімі князямі.
У 1260-х гадах Міндоўг карыстаўся неабмежаванай уладай, што выклікала
незадаволенне і змову супраць яго князёў жамойцкага Траняты, полацкага
Таўцівіла і нальшчанскага Даўмонта. У выніку змовы ўвосень 1263[17] Міндоўг
разам з двума малодшымі сынамі быў забіты.
English     Русский Rules