Статуты Вялікага княства Літоўскага
Статут 1529 г.
Статут 1588 г.
17.38M
Category: historyhistory

Статуты Вялікага княства Літоўскага

1. Статуты Вялікага княства Літоўскага

2. Статут 1529 г.

3.

4.

Статут падрыхтаваны на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі
норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных
устаноў, Судзебніка 1468 года, прывілеяў. Пры яго падрыхтоўцы
ўпершыню выпрацаваны сістэмы і структура размяшчэння
прававых норм у залежнасці ад іх зместу, уключаны тыповыя і
абагульненыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага
артыкула; уведзена шмат новых прававых норм, у якіх
адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны
нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага,
сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін
права. хоць і супярычылі яго асноўным прынцыпам.

5.

Складальнікі Статута адступілі ад сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, і
выпрацавалі сваю. У яе аснове закладзены новыя прынцыпы: суверэннасць дзяржавы
(насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму), адзінства права на прыярытэт пісанага
права.
Статут уключаў нормы
агульнага права і
спецыяльныя нормы,
якія забяспечвалі
прывілеі пануючаму
класу або яго групам.
Пры гэтым яны былі
не выключэннем, а
састаўной часткай у
сістэме Статута 1529
года.

6.

Статут уведзены ў дзеянне 29.9.1529.
Складаецца з 13 раздзелаў і 244
артыкулаў. Пазней у яго ўнесены
дапаўненні, у выніку колькасць
артыкулаў павялічылася да 283.
Выданне Статута 1529
года вывела ВКЛ на
адно з першых месцаў
у свеце па развіццю
права і прававой
культуры. Разам з
тым, Статут 1529 года
з'явіўся прававой
асновай для
далейшага развіцця
заканадаўства.

7.

У Статуце даволі поўна выкладзены
нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці
феадалаў. Шмат увагі аддавалася
шлюбна-сямейнаму праву. Змяшчаліся
нормы, якія вызначалі маёмасныя правы
жанчын і дзяцей, парадак выдачы
дзяўчат замуж. Абвяшчалася абяцанне
вялікага князя не выдаваць замуж
прымусова, а толькі з іх згоды.
Падрабязна рэгламентаваўся парадак
назначэння апекуноў непаўналетнім
дзецям, якія засталіся без бацькоў. Статут
напісаны на беларускай мове, мае важнае
значэнне як помнік прававой культуры і
мовы беларускага народа, дае
магчымасць вывучаць лексіку і стыль,
дзяржаўна-прававую тэрміналогію таго
часу.

8.

Нормы дзяржаўнага права,
выкладзеныя ў Статуце, у сваёй
сукупнасці складалі своеасаблівую
феадальную канстытуцыю, у якой
упершыню вызначалася структура і
характар дзейнасці органаў
дзяржаўнай улады, замацоўваліся
асноўныя правы і прывілеі
пануючага класа і саслоўя шляхты.
Статут 1529 г. адыграў значную ролю
ў далейшай кадыфікацыі і
сістэматызацыі права. Як і Статут
ВКЛ 1566г. паслужыў базай і крыніцай
для распрацоўкі Статута ВКЛ
1588г. Вядомы пераклады Статута
1529 г. на лацінскую (1530) і польскую
(1532) мовы. Захаваліся 4 спісы на
старабеларускай мове: Фірлееўскі,
Замойскіх, Дзялынскіх, Спуцкі; 2
спісы на лацінскай мове:
Лаўрэнцьеўскі, або Пфорцкі,
Пулаўскіх; 1 спіс на польскай мове Альшэўскі (Свідзінскі і Вастрабрамскі
спісы загінулі ў 1944). Упершыню
Статут 1529 г. надрукаваны ў 1841 у
Познані ў "Зборы літоўскіх законаў з
1389 да 1529" (лацінскім шрыфтам), у
1854 - кірыліцай у Маскве.

9.

Другі статут ВКЛ дзейнічаў на землях
Вялікага Княства Літоўскага ў 1566—88, а на
Правабярэжнай Украіне і ў 17—18 ст.
Асноўныя крыніцы Статута: агульназемскія і
абласныя прывілеі, Судзебнік 1468, Статут
Вялікага Княства Літоўскага 1529 і некаторыя
нормы звычаёвага права; выкарыстаны
таксама нормы царкоўнага (рымскакаталіцкага і грэка-праваслаўнага) права. У ім
былі спалучаны тэарэтычныя распрацоўкі
мясцовага права з практычнай дзейнасцю і
тэарэтычнымі асновамі рымскага і заходнееўрапейскага права.

10.

Для падрыхтоўкі Статута ў
1551 меркавалася стварыць
камісію з 10 чалавек (5
католікаў, 5 праваслаўных),
але былі вызначаны імёны
толькі 5
католікаў. Невядома, ці
была створана такая
камісія, бо з тэксту
Бельскага прывілея 1564
вынікае, што праект
Статута рыхтавала іншая
камісія: «особы певные,
рады наши, маршалкове,
врадники
земские, хоружие и иные особы ряду и народу шляхецкого,
доктори прав чужоземских, которые заседши не одно
поправили тот статут старый, але теж новым кшталтом
некоторые розделы звлаша судовый, за засаженьем новым
обычаем суду и порадку судового то становили и
написали».

11.

Працай гэтай камісіі кіраваў
канцлер М. Радзівіл Чорны, у ёй
удзельнічаў маршалак дворны
А. Б. Валовіч, верагодна,
П . Раізій, А Ратундус і інш. Праект
Статута 1566 аддадзены сойму на
папярэдні разгляд у 1561,
зацверджаны толькі 1 ліпеня 1564,
меркавалася ўвесці яго ў дзеянне з
11 лістапада 1564. Аднак з-за
спрэчак па асобных артыкулах
набыў законную сілу з 1 сакавіка
1566, некаторыя змены ўнесены ў
яго прывілеям 1 ліпеня 1566. У
Статут былі ўпісаны Віленскі
прывілей 1563, Бельскі прывілей
1564, Віленскі прывілей 1565.
Мікалай Радзівіл Чорны

12.

У Статуце 1566 захавана з невялікімі
зменамі структура Статута 1529. У ім 14
раздзелаў і 367 артыкулаў. Першыя 3
раздзелы ахопліваюць нормы
дзяржаўнага, ваеннага,
адміністрацыйнага права, 4-ы — судовы
лад і судовы працэс, 5—6-ы — сямейнае
і апякунскае права, 7—9-ы — цывільнае
права, 10-ы — лясное і паляўнічае
права, 11—14-ы — крымінальнае права.
Найбольш істотныя змены ўнесены ў
нормы дзяржаўнага, судовапрацэсуальнага і цывільнага права.
Статут 1566 замацаваў асноўныя прынцыпы права: адзінства права
для грамадзян, хоць яно не было роўным для ўсіх, дзяржаўны
суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму), абмежаванне
ўлады гаспадара (вялікага князя), прыярытэт пісанага права.

13.

Упершыню намячалася аддзяленне
суда ад органаў улады і кіравання.
Для гэтага ствараліся земскія суды і
падкаморскія суды. Больш поўна
рэгламентавалася кампетэнцыі
органаў дзяржаўнай улады і
кіравання, якія былі заснаваны на
агульных прынцыпах феадальнага
права: стварэння ільгот і перавага
для класа феадалаў і саслоўя шляхты,
недапушчэнне простых людзей у
органы кіравання, замацаванне
прававой няроўнасці розных
сацыяльных груп насельніцтва

14.

Складальнікі Статута надалі яго
нормам аднастайную і сучасную, на
той час, форму і прававую
тэрміналогію (беларускую),
зразумелую для большасці
насельніцтва, што спрыяла
ўмацаванню сярод шляхты і мяшчан
павагі да закона і дзяржавы.
Статут напісаны на
старабеларускай мове, быў
перакладзены на лацінскую і
польскую мовы.

15. Статут 1588 г.

16.

Трэці статут Вялікага Княства Літоўскага дзейнічаў у ВКЛ з
1589, пасля далучэння зямель ВКЛ да Расійскай імперыі
дзейнічаў: у Віцебскай і Магілёўскай губ. — да 1831, у Віленскай,
Гродзенскай, Мінскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай
губернях — да 1840.

17.

18.

Пасля таго як быў
прыняты Статут ВКЛ,
кадыфікацыйная работа не
спынілася. Ужо на Брэсцкім
сойме 1566 было папраўлена
некалькі артыкулаў. Праз 2
гады Гродзенскі сойм унёс
папраўкі ў некаторыя
артыкулы і стварыў камісію
для дапрацоўкі Статута. Камісія
для выпраўлення Статута была
выбрана і на Люблінскім сойме
1569г.

19.

Жыгімонт ІІІ Ваза
Крыніцы для распрацоўкі Статута
1588 — Статуты ВКЛ 1529 і 1566,
соймавыя пастановы 1573, 1578 , 1580
і 1584, прывілеі, пастановы павятовых
соймікаў. Да канца 1584 работа над
Статутам была скончана, але ў сувязі з
тым, што ён ігнараваў акт Люблінскай
уніі 1569 г., прадстаўнікі Польшчы не
дапускалі яго зацвярджэння на
агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб
захаваць велікакняжацкі
трон, Жыгімонт III Ваза зацвердзіў
Статут сваім прывілеем 28 студзеня
1588г.

20.

Трэці статут Вялікага Княства Літоўскага
падрыхтаваны на высокім тэарэтычным
узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад
кіраўніцтвам канцлера ВКЛ
А . Б. Валовіча і падканцлера Л.І. Сапегі.

21.

У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго
на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх
дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі,
некаторыя з якіх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла
адлюстраванне тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм),
выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую
(Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя
ад адміністрацыі).

22.

Статут юрыдычна замацаваў
фактычную адасобленасць
ВКЛ ад Польшчы ў
федэрацыйных рамках Рэчы
Паспалітай, што працягвалася і
пасля падпісання
акту Люблінскай уніі. У
Статуце акт Люблінскай уніі
нават не ўпамінаецца, а ў арт. 4
раздз. замацоўваецца праграма
аднаўлення ранейшых граніц
княства . Статут
прадугледжваў таксама, што
атрымліваць маёнткі і займаць
духоўныя і дзяржаўныя пасады
ў княстве маглі толькі
мясцовыя ўраджэнцы і ні ў
якім выпадку «чужаземцы»,
«загранічнікі» ці «суседзі».

23.

Статут ВКЛ 1588 выкарыстоўваўся пры
кадыфікацыі ў канцы 16 ст. прускага
права, складанні Саборнага ўкладання
1649 у Расіі, афіцыйна незацверджаных
зборнікаў «Права за якими судится
малороссийский народ» (2-я чвэрць 18
ст.), «Суд и разправка в правах
малороссийских» (1750-58). У
заканадаўстве і судах Польшчы, Латвіі,
Эстоніі ўжываўся
як дадатковая крыніца
права. Статут 1588, пераважна
ў рэдакцыі 1614, быў галоўным
пісьмовым зводам дзеючага
права на Украіне. У 17—19 ст.
перакладзены на рускую,
украінскую, нямецкую,
французскую, лацінскую мовы.
English     Русский Rules