Similar presentations:
ГБД_ЛК10_2025-2
1. Тэма: Урад як вышэйшы орган выканаўчай улады
1. Пасады княжацкай адміністрацыі ўСтаражытнай Русі.
2. Асноўныя пасады кіруючага апарата ВКЛ.
3. З’яўленне міністэрскай формы арганізацыі
выканаўчай улады. Беларусы на вышэйшых
дзяржаўных пасадах у Расійскай імперыі.
4. СНК і далейшае развіццё выканаўчай улады
ў савецкі час.
5. Функцыі і задачы сучаснага ўрада.
Структура Урада Рэспублікі Беларусь.
Прэм’ер-міністр
2.
Пасады княжацкай адміністрацыі ўСтаражытнай Русі
Пасаднікі
Тысяцкія
Соцкія
Вірнікі, мечнікі,
ратайныя
старасты
Дзясяцкія
Кіраванне княжацкай гаспадаркай не было
адлучана ад кіравання дзяржавай у цэлым
3.
Функцыі службовых асоб:Пасаднік
удзел у кіраванні княствам-зямлёй,
збор данін-падаткаў і судовых мыт
(пошлін)
Тысяцкі
збор падаткаў, ваенны кіраўнік
Цівун
ажыццяўленне суда, кіраванне княжацкай
гаспадаркай, збор даніны, эксплуатацыя
асобных катэгорый насельніцтва (смердаў)
і г. д
4.
Выканаўчая ўлада ў Полацкім княственалежала князю. Ён ажыццяўляў яе,
абапіраючыся на дружыну:
«Старэйшая дружына»
«Малодшая дружына»
складалася з «мужоў»
ахаплівала ніжэйшых
і «баяр», якія займалі
па службоваму
вышэйшыя
рангу воінаў («дзецкія»
ваенна-адміністрацыйныя («дзеці баяр»), «грыдні»,
«отракі»,
«ратнікі»)
пасады ў дзяржаве
У Х‒ХІ стст. малаверагодна існаванне ў Полацкім
княстве бюракратычнай структуры і разгалінаванага
апарата кіравання
5.
У агульнадзяржаўным кіраванні ВКЛ актыўнаўдзельнічалі прадстаўнікі ўсходнеславянскай знаці.
Да сярэдзіны ХVІ ст. у дзяржаве характэрнай з’явай
грамадска-палітычнага жыцця было захаванне і
ўжыванне прынцыпу «старыны». Ён прызнаваў
карысным і правільным толькі той парадак і правілы
ў грамадстве, якія былі ўстаноўлены раней.
Вялікі князь літоўскі ажыццяўляў кіраванне
дзяржавай з дапамогай вялікакняжацкай рады.
Спачатку яе асабісты склад вызначаўся гаспадаром
па яго выбары, а з канца ХІV ст. пастаяннымі
членамі рады сталі буйныя дзяржаўныя ўраднікі ў
адпаведнасці са сваімі пасадамі.
Неабходнасць уладкавання сістэмы ўнутранага
кіравання, з’яўленне новых кірункаў дзейнасці
прывялі да інстытуцыяналізацыі ўлады і
адміністравання
6.
Пасады:пры двары
вялікага князя
вялікі і
дворны
маршалкі,
канюшы,
чашнік,
харужы,
найвышэйшы
каморнік і г. д.
цэнтральнага
кіравання
мясцовага
кіравання
канцлер,
падканцлер,
падскарбі
земскі,
падскарбі
дворны і г. д.
ваявода,
кашталян,
гараднічы,
стараста,
ключнік,
канюшы,
харужы,
дзяржаўца і г. д.
7.
Сістэма гарадскога самакіраваннявойт
магістрат
бурмістры
радцы
лаўнікі
8.
Рада ВКЛ у ХV ст. стала пастаянна дзеючымвыканаўча-распарадчым, заканадаўчым,
кантралюючым і судовым органам.
Кампетэнцыі Рады ВКЛ:
выбранне
вялікага
князя
судовыя
справы
абарона
дзяржавы
выданне
законаў
міжнародныя
справы
9.
Пасля 1569 г. у ВКЛ была захаванастарая сістэма органаў улады і
кіравання, за выключэннем Сойма
ВКЛ. Дзяржаўныя і мясцовыя пасады ў
ВКЛ маглі займаць толькі мясцовыя
ўраджэнцы
10.
На мяжы ХVІІІ–ХІХ стст. у Расіі з’явіласяміністэрская сістэма, як форма арганізацыі
вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання,
заснаваная на прынцыпе паўнаўладдзя. Пасада
міністра з’явілася ў 1797 г. Дзеючыя раней калегіі
спачатку былі ўключаны ў міністэрствы і
захоўвалі арганізацыйную самастойнасць.
Вышэйшым адміністрацыйным органам быў Камітэт
міністраў, зацверджаны ў 1802 г. Ён уключаў
міністраў, галоўнаўпраўляючых, дзяржаўнага
казначэя, з 1810 г. ‒ старшынь дэпартаментаў
Дзяржаўнага савета, а з 1812 г. – асоб па
прызначэнні імператара. Кабінет міністраў
функцыянаваў у форме агульнага сходу, справы
вырашаліся большасцю галасоў
11.
25 кастрычніка 1917 г. - утварэнне IIУсерасійскім з’ездам Саветаў новага ўрада –
Савета Народных Камісараў (СНК) РСФСР.
Міністэрствы замяняліся на народныя
камісарыяты
Лістапад 1917 г. – утварэнне першага савецкага
ўрада на беларускіх землях – СНК Заходняй
вобласці і фронту
12.
1 студзеня 1919 г. вышэйшая ўлада натэрыторыі ССРБ перайшла да Часовага
рабоча-сялянскага ўрада Беларусі
3 лютага 1919 г. Канстытуцыяй ССРБ функцыі
ўрада былі ўскладзены на Вялікі Прэзідыум
ЦВК ССРБ
13.
Снежань 1920 г. – дапаўненні даКанстытуцыі ССРБ 1919 г. → стварэнне
ўрада ССРБ – СНК ‒ як распарадчага і
выканаўчага органа. У яго склад уваходзілі
16 народных камісараў на чале з
А. Чарвяковым. СНК быў падсправаздачны і
падкантрольны Усебеларускаму з’езду
Саветаў і ЦВК ССРБ
11 красавіка 1927 г. – зацверджаная другая
Канстытуцыя БССР. Створаны СНК БССР у
складзе 19 чалавек пад старшынствам
І. Адамовіча. 7 мая 1927 г. старшынёй СНК
БССР зацверджаны М. Галадзед
14.
19 лютага 1937 г. – прынятая трэцяяКанстытуцыя БССР. Унесены змены ў
структуру і паўнамоцтвы СНК БССР. З канца
мая па восень 1937 г. Старшынёй СНК БССР
з’яўляўся Д. Валковіч. ЦВК БССР 8 верасня
1937 г. абраў Старшынёй СНК А. Кавалёва
У гады Вялікай Айчыннай вайны СНК БССР
працаваў у эвакуацыі. Восенню 1943 г. ён
аднавіў сваю дзейнасць на тэрыторыі БССР. Да
ліпеня 1945 г. уся сістэма органаў улады і
кіравання ў Беларусі ў асноўным была
адноўлена
15.
26 сакавіка 1946 г. – Указам ПрэзідыумаВярхоўнага Савета БССР СНК БССР быў
пераўтвораны ў Савет Міністраў БССР
(наркаматы, адпаведна, былі пераўтвораны ў
міністэрствы)
Канстытуцыя БССР 1978 г. прадугледжвала
пашырэнне заканадаўчых асноў дзейнасці
ўрада, што выклікала прыняцце Закона аб
Савеце Міністраў БССР у чэрвені 1979 г.
16.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй
Рэспублікі Беларусь, выканаўчую ўладу
ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе
Урад – Савет Міністраў Рэспублікі
Беларусь – цэнтральны орган
дзяржаўнага кіравання.
Урад у сваёй дзейнасці
падсправаздачны Прэзідэнту
Рэспублікі Беларусь і адказны перад
Парламентам Рэспублікі Беларусь
17.
СтруктураСавета Міністраў
Рэспублікі Беларусь:
Прэм’ер-міністр
намеснікі Прэм’ер-міністра
міністры
кіраўнікі іншых дзяржаўных
органаў і арганізацый
18.
ПаўнамоцтвыПрэм’ер-міністра:
нясе персанальную адказнасць за работу Урада;
падпісвае пастановы Урада; у двухмесячны
тэрмін пасля свайго прызначэння прадстаўляе
Парламенту праграму дзейнасці Урада, а ў
выпадку яе адхілення прадстаўляе паўторную
праграму дзейнасці Урада на працягу двух
месяцаў; інфармуе Прэзідэнта аб асноўных
напрамках дзейнасці Урада і аб усіх яго
найважнейшых рашэннях; штогод інфармуе
Усебеларускі народны сход аб выкананні
праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця
Рэспублікі Беларусь; ажыццяўляе іншыя
паўнамоцтвы, звязаныя з арганізацыяй і
дзейнасцю Урада
19.
Функцыі Урада (арт. 107):- кіруе сістэмай падпарадкаваных яму
органаў дзяржаўнага кіравання і іншых
арганізацый, а таксама па пытаннях, якія
ўваходзяць у яго кампетэнцыю, сістэмай
мясцовых выканаўчых і распарадчых
органаў;
- распрацоўвае асноўныя напрамкі
ўнутранай і знешняй палітыкі і прымае
меры па іх рэалізацыі;
- распрацоўвае і ўносіць па ўзгадненні з
Прэзідэнтам у Палату прадстаўнікоў
праекты законаў аб рэспубліканскім
бюджэце і аб зацвярджэнні справаздачы
аб яго выкананні;
- забяспечвае выкананне рэспубліканскага
бюджэту;
20.
Функцыі Урада (арт. 107):- забяспечвае правядзенне адзінай
эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і
грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў
галіне навукі і інавацый, культуры,
адукацыі, аховы здароўя, экалогіі,
сацыяльнага забеспячэння і аплаты
працы, дзяржаўна-прыватнага
партнёрства;
- прымае меры па забеспячэнні правоў і
свабод грамадзян, абароне інтарэсаў
дзяржавы, нацыянальнай бяспецы і
абароназдольнасці, ахове ўласнасці і
грамадскага парадку, барацьбе са
злачыннасцю і іншыя функцыі
21.
Такім чынам, Урад Рэспублікі Беларусь –гэта калектыўны орган выканаўчай улады,
які здзяйсняе ўсю яе паўнату на адпаведнай
тэрыторыі. Выканаўчая ўлада забяспечвае
рэалізацыю прынятых заканадаўчай уладай
законаў і іншых нарматыўна-прававых актаў
на ўсёй тэрыторыі краіны. Заканадаўчая і
выканаўчая галіны ўлады незалежныя і
ўзаемазвязаныя паміж сабой. Спецыфіка
становішча выканаўчай улады ў тым, што
яна знаходзіцца непасрэдна ў гушчы
інтарэсаў народа, таму абавязана
аператыўна і гнутка рэагаваць на патрэбы
насельніцтва
history