Similar presentations:
Лекцыя 6(2) ГБД
1. Аднаўленне і пасляваенная мадэрнізацыя БССР (1944–1991 гг.)
1. БССР – краіна заснавальніца АрганізацыіАб’яднаных Нацый (ААН).
2. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у другой
палове 1940 – першай палове 1950-х гг.
3. Спробы дэмакратызацыі грамадскапалітычнага жыцця ў другой палове 1950-х –
першай палове 1960-х гг.
4. Узрастанне кансерватызму ў 1970-я – першай
палове 1980-х гг. і грамадска-палітычныя працэсы
ў БССР на мяжы 80–90-х гг. ХХ ст.
2.
Вялікая Перамога значна ўмацаваламіжнародны аўтарытэт Савецкага Саюза і
БССР. У ліку іншых дзяржаў Беларусь за
ўклад у разгром фашызму, велізарныя
матэрыяльныя і духоўныя страты стала
адной з заснавальніц ААН. На Крымскай
канферэнцыі кіраўнікоў СССР, ЗША,
Велікабрытаніі (люты 1945 г.) была
дасягнута прынцыповая дамоўленнасць аб
прыняцці ў ААН дзвюх рэспублік СССР –
Беларусі і Украіны.
3.
1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет СССР прыняўЗакон «Аб прадастаўленні саюзным
рэспублікам паўнамоцтваў у сферы знешніх
зносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым
Народнага камісарыята замежных спраў з
агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі
Народны камісарыят». Згодна з гэтым
законам, усе саюзныя рэспублікі атрымалі
права ўступаць у непасрэдныя зносіны з
замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі
пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі і
консульскімі прадстаўнікамі. У сакавіку 1944 г.
быў створаны Народны камісарыят (з 1946 г.
– Міністэрства) замежных спраў БССР.
Першым міністрам стаў К. Кісялёў.
4.
Тэкст Статута ААН быўпрыняты на канферэнцыі
ў Сан-Францыска, якая
праходзіла з красавіка па
чэрвень 1945 г.
25 чэрвеня 1945 г.
дэлегацыя БССР падпісала
Статут ААН. 30 жніўня
1945 г. Статут ААН
ратыфікаваў Прэзідіум
Вярхоўнага Савета БССР.
Ён уступіў у сілу
24 кастрычніка 1945 г.
5.
Згодна са Статутам, ААН мае мэты:падтрымліваць міжнародны мір і бяспеку,
развіваць сяброўскія стасункі паміж нацыямі,
ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў
вырашэнні міжнародных праблем і ў
заахвочванні павагі да правоў чалавека.
Члены ААН – суверэнныя дзяржавы. У ААН
усе дзяржавы-члены маюць права голасу.
ААН мае шэсць галоўных органаў:
Генеральная Асамблея, Савет Бяспекі,
Эканамічны і Сацыяльны савет, Савет па
апецы і Сакратарыят, Міжнародны суд.
6.
У 1954 г. БССР стала членам МіжнароднайАрганізацыі Працы (МАП) і пастаянным
членам ЮНЕСКА, у 1956 г. – членам
Міжнароднага агенства па атамнай энергіі
(МАГАГЭ) і ўступіла ў камітэт ААН па
сельскай гаспадарцы і жыллёваму
будаўніцтву. У 1958 г. быў пакладзены
пачатак дзейнасці пастаяннага
прадстаўніцтва БССР пры ААН. У 1962 г.
пастаянныя прадстаўніцтвы БССР з’явіліся
пры Еўрапейскім аддзяленні ААН у Жэневе і
пры ЮНЕСКА ў Парыжы.
7.
БССР актыўна ўдзельнічала ў прыняццірэзалюцый Генеральнай Асамблеі ААН,
ў распрацоўцы норм міжнароднага
права. Прадстаўнікі рэспублікі
прысутнічалі на міжнародных
канферэнцыях па марскім праве, па
дыпламатычных і консульскіх зносінах і
імунітэтах, па паветраным праве, па
дарожнаму руху і нш. У 1985 г. БССР
з’яўлялася ўдзельніцай 168
міжнародных дагавораў, пагадненняў і
канвенцый.
8.
Такім чынам, пасля заканчэння Другойсусветнай вайны адбыліся змены
міжнародна-прававога становішча
БССР. Яна стала суб’ектам
міжнародных адносін, атрымала
прызнанне з боку іншых дзяржаў і
народаў, беларуская дзяржаўнасць
набыла геапалітычную вагу. У сваёй
дзейнасці БССР імкнулася ўнесці ўклад
у справу барацьбы за трывалы мір і
ўсеагульную бяспеку, наладзіць
культурныя сувязі з замежнымі краінамі.
9.
З верасня 1943 па ліпень 1945 гг.праводзілася праца па аднаўленні сістэмы
органаў улады і кіравання. Вышэйшым
заканадаўчым органам улады з’яўляўся
Вярхоўны Савет БССР, які выбіраўся
грамадзянамі тэрмінам на 4 гады.
Вышэйшым выканаўчым і распарадчым
органам дзяржаўнай улады з’яўляўся СНК
БССР. Указам Прэзідыума Вярхоўнага
Савета БССР ад 26 сакавіка 1946 г. СНК
БССР быў пераўтвораны ў Савет Міністраў
БССР.
10.
Харатэрныя рысы перыяду 1945 – 1953 гг.:• Першыя пасляваенныя выбары ў Вярхоўны
Савет СССР адбыліся ў 1946 г., Вярхоўны
Савет БССР у 1947 г. і мясцовыя Саветы
рэспублікі ў 1948 г. У першыя пасляваенныя П. Панамарэнка
гады на пасадзе старшыні Прэзідыума ВС
БССР заставаўся Н. Наталевіч. У 19481967 гг. гэту пасаду займаў В. Казлоў.
• Арганізатарам аднаўленчай дзейнасці ў
пасляваенны час з’яўлялася КП(б)Б (з
1952г. – КПБ). У пасляваенны час
М. Гусараў
кіраўніком рэспубліканскай партыйнай
арганізацыі заставаўся П. Панамарэнка.
З лютага 1947 г. першым сакратаром ЦК
КП(б)Б стаў М. Гусараў, а з чэрвеня 1950г.
на гэту пасаду быў прызначаны
М. Патолічаў
М. Патолічаў.
11.
• Складанае грамадска-палітычнаестановішча ў Заходняй Беларусі, дзе
дзейнічалі зладзейска-грабежніцкія банды і
групы, барацьбу вялі асобы, якія
супрацоўнічалі ў час акупацыі з
фашыстамі, атрады Арміі Краёвай. Іх
ліквідацыя і навядзенне парадку ў
рэспубліцы працягвалася да пачатку
1950-х гг.
• Палітычны рэжым па сутнасці сваёй
заставаўся таталітарным, праводзіліся
рэпрэсіі.
12.
Такім чынам, на працягу 1944–1953 гг. уБеларусі была адноўлена, існаваўшая ў 1930-я
гг. грамадска-палітычная сістэма. Адбывалася
далейшае ўмацаванне і пашырэнне
адміністрацыйна-камандных метадаў
кіравання палітычным жыццём беларускага
грамадства, што ў першыя пасляваенныя гады
было ў значнай ступені абумоўлена цяжкімі
эканамічнымі і палітычнымі наступствамі
вайны. Беларускі народ у большасці сваёй
даволі актыўна ўдзельнічаў у вырашэнні
грамадска-палітычных праблем, падтрымліваў
савецкую ўладу.
13.
Часам відавочных змен уграмадска-палітычным жыцці
СССР і БССР сталі 1954–1964 гг.
Гэтыя змены былі абумоўлены
прыходам да ўлады (пасля смерці
І. Сталіна 5 сакавіка 1953 г.)
І. Сталін
новага кіраўніцтва на чале з
М. Хрушчовым (1953–1964).
Грамадска-палітычнае жыццё тых
часоў адлюстроўвала барацьбу
двух тэндэнцый: дэмакратычнай і
кансерватыўнай.
М.С. Хрушчоў
14.
ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦЕДэмакратычныя рысы
•Спыненне рэпрэсій,
рэабілітыцыя;
•Дэмакратызацыя
дзейнасці партыі;
•Пашырэнне заканадаўчых
правоў рэспублік;
•Узрастанне ролі мясцовых
органаў улады – Саветаў,
грамадскіх арганізацый
(прафсаюзаў і камсамола)
Кансерватыўныя рысы
•Безальтэрнатыўныя
выбары;
•Захоўванне каманднаадміністрацыйнай
сістэмы кіравання;
•Адзіная пануючая
камуністычная ідэалогія
•Праявы суб’ектывізму
ў час кіравання
М.С. Хрушчова
15.
Такім чынам, перыяд 1954–1964 гг. стаўчасам пэўнай дэмакратызацыі грамадства
СССР і БССР. Гэта праявілася ў крытыцы
культу асобы І. Сталіна, рэабілітацыі
неабгрунтавана рэпрэсаваных, у пераглядзе
заканадаўства. У той жа час курс партыі на
дэмакратызацыю грамадства быў
супярэчлівы і непаслядоўны. Функцыі
Саветаў, грамадскіх арганізацы, як і
непасрэдных арганізатараў вытворчасці, паранейшаму зводзіліся да ўмення выканаць
устаноўкі зверху. Па-ранейшаму
кантраляваліся практычна ўсе бакі
грамадскага жыцця.
16.
Час знаходжання Л.I. Брэжнева (1964–1982) на пасадзе Генеральнага
сакратара ЦК КПСС звязваюць з так
званым “застойным перыядам”:
бюракратычны стыль кіраўніцтва,
рэальныя рычагi ўлады засяродзiлiся ў
руках партыйна-бюракратычнага
апарата, барацьба з дысідэнцтвам,
абмежаванасць магчымасцей Саветаў.
Новая Канстытуцыя СССР 1977 г. і
Канстытуцыя БССР 1978 г. абвяшчалі
аб пабудове грамадства «развітога
сацыялізму» у СССР; замацавалі
кіруючую ролю КПСС у савецкім
грамадстве (6 артыкул).
17.
Кіруючая сіла беларускага грамадства ў1954 – 1985 гг. – КПБ. Пасаду Першага
сакратара ЦК КПБ займалі:
1956-1965 гг. – К.Т. Мазураў;
К.Т. Мазураў
1965-1980 гг. – П.М.Машэраў,
1980-1983 гг. – Ц.Я. Кісялеў;
1983-1987 гг. – М. Слюнькоў.
П.М. Машэраў
У сакавіку 1985 г. генеральным
сакратаром ЦК КПСС быў абраны
М.С. Гарбачоў. У сваім выступленні
на красавіцкім (1985 г.) Пленуме ЦК КПСС
ён аб'явіў аб планах рэформ усебаковага Ц.Я. Кісялеў
абнаўлення грамадства. У гарбачоўскай
адміністрацыі адсутнічала
распрацаваная канцэпцыя і праграма
таго, што трэба было зрабіць.
Гарбачоў М.С.
18.
ПЕРАБУДОВАРэфармаванне
палітычнай сістэмы
Рэфармаванне
эканамічнай сістэмы
• Галоснасць;
•Актывізацыя “чалавечага
• Палітычны і ідэалагічны фактару” – свядомасці і
плюралізм, выбары на
працоўнай актыўнасці;
альтэрнатыўнай аснове; •Увядзенне дзяржпрыемкі;
• Фарміраванне апазіцыі і •Тэхнічнае пераўзбраенне
шматпартыйнасці;
і мадэрнізацыя дзеючых
• Фарміраванне новых
прадпрыемстваў;
органаў дзяржаўнай улады•Зліцце міністэрстваў,
(З’езд народных дэпутатаў стварэнне Дзяржаграпрому
СССР, пасада прэзідэнта •З’яўленне кааператываў
СССР).
19.
Такім чынам, кіраўніцтву Савецкага Саюзатак і не ўдалося стварыць новую мадэль
сацыялізму. Рэфарматары не ставілі
пытання ліквідацыі савецкай сістэмы, яны
жадалі яе ўдасканалення. Але механізмы, з
дапамогай якіх гэта ажыццяўлялася,
аказаліся не эфектыўнымі. Перабудова не
змагла прадухіліць эканамічны і палітычны
крызіс. Яна прывяла да гаспадарчага
распаду камандна-адміністратыўнай
сістэмы, ажыццяўлення дэмакратычных
пераўтварэнняў, пераходу Беларусі на
суверэнны шлях развіцця.
history