8.72M
Category: literatureliterature

Юрась Свірка

1.

Юрась Свірка

2.

Юрась (Юрый Мікалаевіч) Свірка (6
мая 1933, в. Маргавіца, Докшыцкі
раён, Віцебская вобласць — 31 жніўня
2010) — беларускі паэт.
•Бацька Мікалай Іванавіч – удзельнік грамадзянскай вайны
•Маці Акуліна Пятроўна ведала шмат казак, баек, любіла спяваць
беларускія народныя песні
•Маленства яго прайшло ў жахлівыя ваенныя гады.

3.

Творчасць
•У 1953 г. Ю. Свірка скончыў Бягомльскую сярэднюю школу, у 1959 г.
аддзяленне журналістыкі БДУ. Некалькі месяцаў працаваў стылістам у
часопісе «Камуніст Беларусі». У 1959–1961 гг. – літсупрацоўнік рэдакцыі
газеты «Чырвоная змена», з 1961 г. – старшы рэдактар літаратурнадраматычнага вяшчання Беларускага радыё. 3 1975 г. – загадчык аддзела
прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва». Член Саюза беларускіх
пісьменнікаў (1961).
•Першы верш Юрася Свіркі «Новы крок» надрукаваны ў газеце «Піянер
Беларусі» (1952). Першы зборнік вершаў «Шэпчуцца ліўні» (1959) шырока
абмяркоўваўся ў крытыцы разам з першымі кнігамі маладых паэтаў.

4.

Творчасць
•Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Лермантава, А.
Фета, Ф. Цютчава, Б. Пастарнака, С. Ясеніна, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М.
Браўна, Я. Смелякова, М. Луконіна, М. Дудзіна, А. Жыгуліна, вершы
ўкраінскіх, літоўскіх, малдаўскіх, грузінскіх, азербайджанскіх, армянскіх,
узбекскіх, татарскіх, асецінскіх, чувашскіх паэтаў. Песні на яго вершы
напісалі М. Аладаў, Э. Зарыцкі, В. Кандрасюк, М. Наско, Ю. Семяняка і інш.
•Многія яго творы перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую,
грузінскую, таджыкскую, польскую, англійскую мовы

5.

Прэміі і ўзнагароды
•Узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай і граматамі
Вярхоўных Саветаў БССР і Літоўскай ССР.
• Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1993) за зборнік
паэзіі «Узаемнасць».
English     Русский Rules