5.07M
Category: lingvisticslingvistics

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Спецыфіка лексікасемантычных працэсаў у слове

1.

Лексікалогія як раздзел
мовазнаўства.Спецыфіка лексікасемантычных працэсаў у слове

2.

Пытанні:
•Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і
мнагазначныя словы.
•Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным
складзе беларускай мовы.
•Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у
тэрміналогіі.

3.

1.Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і
мнагазначныя словы

4.

Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца
лексічны склад мовы,
называецца лексікалогіяй. Слова – гэта
фанетычна і граматычна аформленая
асноўная адзінка мовы, якая мае пэўнае
значэнне і служыць сродкам моўных зносін.
Слова мае шэраг
асаблівасцей: аднаўляльнасць, устойлівасць,
ізаляванасць.

5.

Лексічнае значэнне – гэта ўнутраны,
рэальны змест слова. У залежнасці ад таго,
можна ці не вызначыць характэрную рысу,
спецыфічную прымету, якая была пакладзена ў
аснову назвы, выдзяляюць матываваныя і
нематываваныя назвы

6.

Адрозніваюць два асноўныя тыпы лексічных значэнняў слова: прамое і
пераноснае

7.

Здольнасць слова ўжывацца з некалькімі значэннямі
называецца мнагазначнасцю, або полісеміяй .Вылучаюцца
наступныя спосабы пераносу значэнняў: на аснове метафары,
метаніміі і сінекдахі.

8.

2. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў
лексічным складзе беларускай мовы

9.

Я касой траву кашу ў зялёным лузе, а
другую я нашу пастаянна ў пузе.
Трэцюю, я вам скажу, носіць мая
дочка, на чацвёртай я ляжу – грэюся
ў пясочку.

10.

Шляхі ўзнікнення амонімаў:
1. Амонімы, якія ўтварыліся ў выніку гукавога супадзення
этымалагічна розных беларускіх (уласнабеларускіх або
агульнаславянскіх) слоў.
2. Амонімы, якія ўтварыліся ў выніку выпадковага
супадзення спрадвечна беларускіх і запазычаных слоў.
3. Амонімы, якія ўтварыліся ў выніку выпадковага
супадзення запазычаных слоў з розных моў.
4. Амонімы, запазычаныя з якой-небудзь адной мовы.

11.

Амафоны
Амаформы
Амографы

12.

Сінонімы – гэта словы, якія па-рознаму гучаць і пішуцца,
але маюць тоеснае або блізкае значэнне
1. Абсалютныя
2. Семантычныя
3. Стылістычныя

13.

Антонімы – словы адной часціны мовы, якія маюць
палярна супрацьлеглыя значэнні
Па структуры антонімы падзяляюцца на рознакаранёвыя і аднакаранёвыя
Белы-чорны
Зачыніць-адчыніць
кантэкставыя антонімы
Я да цябе звяртаю слова:
Ты паглядзі на тых між нас,
Каму дзяржавы нашай мова –
Кусок руды, а не алмаз .

14.

Паронімы – гэта аднакаранёвыя словы, блізкія, але не
тоесныя сваім гучаннем і напісаннем і розныя па значэнні.
Дыпламат-дыпламант
сталактыт і сталагміт

15.

3. Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у
тэрміналогіі

16.

Мнагазначнасць і аманімія
спадчына
корт
спадчына
корт

17.

Сінанімія. Варыянтнасць. Дублетнасць
З’явы сінаніміі, дублетнасці, варыянтнасці або змешваюцца, або
размяжоўваюцца на аснове фармальных і семантычных прыкмет.
Тэрміны-сінонімы– гэта найменні, якія адрозніваюцца паміж сабой
адценнямі значэння або аб’ёмам семантыкі .Тэрміны-дублеты –
гэта найменні, якія поўнасцю супадаюць па значэнні і ўжыванні,
суіснуюць у сінхронных моўных пластах. У тэрмінасістэме батанікі
сустракаюцца стылістычныя сінонімы, якія маюць розную
эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку і належаць да розных
стыляў і сфер ужывання.
гарлачык – лілея, калітка, булдаўка,
вадзяніца, макаўка, гладышыкі,
бубэнчыкі, куўшынкі
лопух – лапушнік, дзядоўнік, рапей,
брылі, калюгі, ранік

18.

Пары найменняў тыпу «слова – словазлучэнне» або «словазлучэнне –
словазлучэнне», якія маюць тоеснае значэнне, варта лічыць сінтаксічнымі
сінонімамі-дублетамі. Шматкампанентныя пары сінонімаў-дублетаў
розняцца галоўнымі кампанентамі або залежнымі кампанентамі.
фіктыўны шлюб – несапраўдны шлюб
халатнасць – нядбайнасць злачынная

19.

Варыянтамі з’яўляюцца тэрміны, якія адрозніваюцца паміж сабой
фанетычнымі або словаўтваральнымі элементамі і поўнасцю супадаюць
сваім значэннем, а таксама кароткія варыянты поўнага тэрміна
МВФ – Міжнародны валютны фонд
іскравы разрад – іскра

20.

У тэрмінасістэмах розных галін навукі рэалізуюцца два структурныя
тыпы антанімічных адносін – лексічны і словаўтваральны.
У лексічным тыпе антаніміі супрацьлегласць значэнняў выражаецца рознымі
каранямі. У словаўтваральны тып антонімаў уключаюцца тэрміны, у якіх
процілегласць значэнняў выражаецца словаўтваральнымі сродкамі.
Упарадкаванне-хаатычнасць
негатыў – пазітыў

21.

Паронімы. Гіпонімы
Паронімы – словы, блізкія паводле гучання,
але розныя паводле значэння, якія маюць,
як правіла, адзін корань і належаць да
адной часціны мовы.
імігрант (перасяленец з якой-небудзь
краіны) – эмігрант (чалавек, які перасяліўся
са сваёй радзімы ў іншую краіну)
Рода-відавыя адносіны лексічных адзінак
называюцца гіпаніміяй. Тэрміны, што
абазначаюць больш шырокае, родавае
паняцце, называюцца гіперонімамі, а
тэрміны, якія абазначаюць больш вузкае,
відавое паняцце, – гіпонімамі.
банк – банк акцыянерны, банк
узаемаашчадны, банк дзяржаўны

22.

Дзякуй за ўвагу!
English     Русский Rules