Тэма 4. Стылістыка і культура прафесійнага маўлення
Моўны стыль
Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
Афіцыйна-справавы
Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
Навуковы стыль
Мэта навуковых тэкстаў:
Моўныя сродкі навуковага стылю
Паняцце культуры прафесійнага маўлення.
Тэхніка маўлення
Выразнасць вуснага маўлення
Пытанні для самакантролю
241.00K
Category: lingvisticslingvistics

Стылістыка і культура прафесійнага маўлення. Тэма 4

1. Тэма 4. Стылістыка і культура прафесійнага маўлення

4.1. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.
4.2. Паняцце культуры прафесійнага маўлення.
Пытанні для абмеркавання:
Выбар моўных сродкаў пры маўленні
Паняцце “стыль”.
Класіфікацыя функцыянальных стыляў
Моўныя сродкі функцыянальных стыляў
Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўная
характарыстыка
Культуры прафесійнага маўлення

2. Моўны стыль

Моўны стыль (грэч. stylos – палачка для пісьма ў
старажытнасці і Сярэднявеччы) – сукупнасць
моўных сродкаў, ужыванне якіх залежыць ад
характару, мэтаў і зместу выказвання.
Стыль – гэта функцыянальная разнавiднасць мовы,
форма яе грамадскага выкарыстання.

3. Класіфікацыя функцыянальных стыляў.

СТЫЛІ:
Размоўны - сферы выкарыстання: быт, сямейныя і сяброўскія зносіны;
разнавіднасці: размоўна-бытавы і размоўна-афіцыйны.
Мастацкі - сферы выкарыстання: духоўная сфера жыцця грамадства;
разнавіднасці: проза,паэзія, драматургія
Публіцыстычны - сферы выкарыстання:Палітыка-ідэалагічныя,
грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя і іншыя
грамадскія зносіны; разнавіднасці: газетна-публіцыстычны, радыёжурналісцкі, прамоўніцкі.
Афіцыйна-справавы - сферы выкарыстання: афіцыйныя дакументы,
канцылярская, юрыдычная і дыпламатычная сферы; разнавіднасці:
уласна заканадаўчы, дыпламатычны, афіцыйна-канцылярскі.
Навуковы - сферы выкарыстання: навука і тэхніка, вучэбны працэс;
разнавіднасці: уласна навуковы, навукова-вучэбны, навуковапапулярны, навукова-тэхнічны.

4. Афіцыйна-справавы

Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў,
міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, арганізацый, а
таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей і г.д. мае агульныя
рысы, якія абумоўлены функцыянаваннем у адміністрацыйна-прававой
дзейнасці. Тэксты, рэалізаваныя ў сферы гэтай камунікатыўнай
дзейнасці, адносяцца да афіцыйна-справавога стылю.
Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой
залежнасці ад жанру і зместу дзелавога дакумента, абумоўлены яго
задачамі і патрабаваннямі – выразіць волю заканадаўца, прадпісаць
паводзіны, давесці што-небудзь да ведама каго-небудзь.
Падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і
крымінальныя акты, статуты);
2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне,
канвенцыя);
3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя
паперы, заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

5. Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

Для афіцыйна-справавога стылю характэрны дзве функцыі:
інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне).
доказнасць праяўляецца перш за ўсё ў наяўнасці дакладных,
бясспрэчных фактаў, лічбавых паказчыкаў, у выкарыстанні стандартных фармулёвак, пазбаўленых двухсэнсоўнасці, паралельных
сінтаксічных канструкцый, якія аблягчаюць успрыняцце тэксту;
аб’ектыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў (паколькі звязаны
з прававымі нормамі жыцця грамадства);
інфармацыйнасць і ў той жа час кароткасць, якія падмацоўваюцца
наяўнасцю дадатковых неабходных звестак, што ідуць, напрыклад,
як дадатак да афіцыйнага пісьма;
лагічнасць, яснасць, адсутнасць двухсэнсоўнасці, пераканаўчасць,
эканомія моўных сродкаў;
адсутнасць эмоцый, наяўнасць своеасаблівага этыкету.

6. Навуковы стыль

Навуковы стыль абслугоўвае навуковую дзейнасць
грамадства i выкарыстоўваецца пераважна ў пiсьмовай форме ў
навуковай
лiтаратуры
(манаграфiях,
дакладах,
артыкулах,
дысертацыях, справаздачах аб навукова-даследчай працы i iнш.).
Усе моўныя сродкi навуковага стылю накiраваны на тое, каб лагiчна,
дакладна i зразумела перадаць змест, таму адно з асноўных
патрабаванняў стылю – лагiчнасць, а таксама дакладнасць,
абстрактнасць, аб’ектыўнасць.

7. Мэта навуковых тэкстаў:

зафiксаваць,
захаваць,
перадаць,
данесцi да чытача аргументаваную iнфармацыю ў
пэўнай галiне ведаў, выкладзеную лагiчна, ясна,
дакладна i аб’ектыўна.

8. Моўныя сродкі навуковага стылю

Аснову навуковага стылю складаюць агульналітаратурныя словы,
стылістычна нейтральныя (міжстылёвыя). Міжстылёвая лексіка
аб’ядноўвае словы, якія аднолькава свабодна могуць выкарыстоўвацца
ў любым тыпе выказвання.
Пэўную частку лексікі тэкстаў навуковага стылю складаюць словы
агульнанавуковага выкарыстання (міжнавуковыя тэрміны), якія
ўжываюцца ў навуковых працах самых розных галін ведаў: аналіз,
сінтэз, дослед, працэс, пошук, гіпотэза, сістэма, мадэль, тэорыя,
узаемасувязь, даказаць, абгрунтаваць.
Вузкаспецыяльныя тэрміны – гэта ўласна навуковыя тэрміны, якія
выражаюць сістэму паняццяў пэўнай галіны ведаў, большасць з такіх
тэрмінаў не выходзяць за межы вузкапрафесійных зносін

9. Паняцце культуры прафесійнага маўлення.

“Культуры прафесійнага маўлення” – сукупнасць якасцей маўлення, што
робяць яго дасканалым сродкам камунікатыўных зносін у той ці іншай
сферы дзейнасці чалавека; уменне правільна, дакладна перадаваць свае
думкі сродкамі мовы.
Асноўнымі кампанентамі культуры прафесійнага маўлення з’яўляюцца:
Правільнасць
Дакладнасць
Лагічнасць
Выразнасць
Дарэчнасць
Чысціня
Багацце

10. Тэхніка маўлення

Тэхніка маўлення – сукупнасць навыкаў і прыёмаў, якія
выкарыстоўваюцца з мэтай дасягнення найлепшага гучання маўлення і
дазваляюць прамоўцу з максімальнай эфектыўнасцю ўздзейнічаць на
слухача.
Тэхніка маўлення ўключае:
правільнае маўленчае дыханне;
пастаўлены голас; добрую дыкцыю, інтанацыю; выразнае
вымаўленне (артыкуляцыю).
Авалоданне правільнай тэхнікай маўлення дазваляе прамоўцу не
адчуваць стомленасці пры шматгадзіннай нагрузцы на маўленчы
апарат, наладжваць максімальны кантакт са слухачамі, дабівацца
высаякаснага маўлення.

11. Выразнасць вуснага маўлення

Выразнасць вуснага маўлення – якасць, якая
дазваляе з дапамогай галасавых сродкаў надаць
выказванню дадатковую сэнсавую і эмацыянальную
афарбоўку.
Падчас
прафесійна-камунікатыўных
кантактаў
выкарыстоўваюцца вербальныя (слоўныя, моўныя) і
невербальныя
(нямоўныя)
сродкі
зносін.
Да
невербальных сродкаў уздзеяння адносяцца: міміка, жэсты,
манеры, поза.

12. Пытанні для самакантролю

1.
2.
3.
4.
5.
6.
7.
8.
9.
Назавіце сферы выкарыстання навуковага стылю?
Назавіце сферы выкарыстання афіцыйна-справавога стылю?
Назавіце разнавіднасці навуковага стылю?
Назавіце разнавіднасці афіцыйна-справавога стылю?
Назавіце разнавіднасці мастацкага стылю?
Якія моўныя сродкі характэрны толькі для навуковага стылю?
Якія моўныя сродкі характэрны толькі для афіцыйна-справавога стылю?
Якія моўныя сродкі характэрны ўсім функцыянальным стылям?
Што абазначае тэрмін “культуры прафесійнага маўлення” ?
10.
Назавіце асноўныя кампаненты культуры прафесійнага маўлення? Раскрыйце іх
значэнні.
English     Русский Rules